Вопрос 21. кандрат крапіва
У драматургiю К.Крапiва прыйшоу у першай палове 30-х гг., калi беларуская драматургiя дасягнула ужо даволi высокага узроуню. "Канец дружбы" (1934). У ёй драматург узнiмае праблему дружбы памiж людзьмi.Гэта мастацкi дакумент 30-х гг.,у якiм выразна праявiлася атмасфера таго часу (падазрознасць, недавер,спекуляцыя палiтычнымi паняццямi i iнш.) У сучасным прачытаннi пьесы, некалi адмоуны персанаж Лютынскi выступае як станоучы герой,барацьбiт за прауду i справядлiвасць. Ён супраць ставiць дэмагогу Карнейчыку, якi, выконваючы iнструк цыi вышэйшых начальнiкау, здраджае свайму сябру Лютынскаму i аддае яго на расправу як "ворага народа".Пры гэтым Карнейчык забывае,што у час белапольскай акупацыi настаунiк Лютынскi,рызыкуючы сваiм жыццём,выратавау жыццё яму,забывае сваё абяцанне прыйсцi на дапамогу сябру у цяжкую для яго гадзiну. Наступным творам К.Крапiвы стала народна-гераiчная драма "Партызан",прасвечаная барацьбе беларускага народа супраць iнтэрвенцыi буржуазна-памешчыцкай Польшчы. Самы ж вялiкi поспех выпау на долю трэцяй пьесы К.Крапiвы - сатырычнай камедыi "Хто смяецца апошнiм"(1939). Яна - яркае сведчанне аб часе, калi была напiсана, аб атмасферы, што панавала у 1937-1938г. Дзеянне камедыi разгортваецца у навукова-даследчым iнстытуце геалогii,дзе дырэктарам зьяуляецца Гарлахвацкi. Да навукi дырэктар не мае нiякага дачынення:на пасаду кiраунiка iнстытута яму дапамаглi уладкавацца "сябры",выдаушы фальшывую даведку. У пьесе "Хто смяецца апошнiм" праявiлася майстэрства К.Крапiвы як тонкага псiхолага,якi знайшоу непауторныя,iндывiдуальныя рысы для герояу, поуна i закончана "вымалявау" iх партрэты.Iмены Гарлахвацкага,Зёлкiна,Тулягi,як i iмёны шматлiкiх гогалеускiх i шчадрынскiх герояу,ператварылiся з уласных у агульныя Нажаль, падхалiмства, нахабства, подласць ,пляткарства часта сустракаюцца i у нашы днi. Нямала ёсць людзей,якiя робяць усё,каб падняцца па службовай лесвiцы,заняць больш высокую пасаду. Дзеля сваiх асабiстых iнтарэсау такiя людзi не грэбуюць нiчым, iдуць на любую подласць. Змагацца з iмi,лiчыць К.Крапiва, трэба агульнымi сiламi, працiпаставiушы навуцтву i ашуканству прынцыповасць,строгасць i ваяунiчасць. У пасляваенны час драматургiчная творчасць К.Крапiвы засталася па-ранейшаму напружанай i плённай. Былi напiсаны пьесы "З народам", "Пяюць жаваранкi", "Людзi i дьяблы", "Зацiкауленая асоба". "Брама неумiручасцi" Вобраз Гарлахвацкага i Зелкiна у камедыi Кандрата Крапiвы "Хто смяецца апошнiм".Дзеянне камедыi разгортваецца у навукова-даследчым iнстытуце геалогii, дзе дырэктарам з'яуляецца Гарлахвацкi. Да навукi дырэктар не мае нiякага дачынення, на пасаду кiраунiка iнстытута яму дапамаглi уладкавацца "сябры", выдаушы фальшывую даведку. Гарлахвацкi адчувае сябе у iнстытуце, як шчупак у сажалцы. Паказвае сябе буйным вучоным-палеантолагам, хоць на самой справе не можа адрознiць костку свiннi ад мамантавай. Адчуваючы сябе гаспадаром становiшча, Гарлахвацкi тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленных вучоных, хапаючы iх мертвай хваткай за горла (зусiм невыпадкова драматург дае яму прозвiшча Гарлахвацкi). Невуцтва i шарлатанства Гарлахвацкага поунасцю выкрываюцца у канцы п'есы, калi на вучоным савеце слухаецца даклад "Новы вiд дагiстарычнай жывелiны". З сур'езным выглядам абараняе дырэктар тэорыю аб мамантавай свiннi, напiсаную Тулягам. Вобраз "свiнтуса грандыезуса", прауда, асацыiруецца не з дагiстарычнай жывелiнай, а з самiм Гарлахвацкiм. У дасягненнi жаданай мэты Гарлахвацкаму дапамагае малодшы навуковы супрацоунiк Зелкiн-падхалiм, паклепнiк i пляктар. Ен з'яуляецца правай рукой Гарлахвацкага, надзейным яго паслужнiкам, якi, як шкоднае зелле, атречвае вакол сябе атмасферу, сее падазронасць i недавер сярод вучоных. Не маючы здольнасцi да навукi, пазбаулены прынцыповасцi, Зелкiн можа неймаверна раздуць кожную дробязь, адшукаць у выпадковым, сказаным без усялякага прыхаванага намеру слове небяспечны палiтычны сэнс. Варта было яму пачуць што-небудзь дрэннае аб сваiм заемым, як сумленны чалавек станавiуся ворагам народа. Невуцтва i падхалiмства Зелкiна найбольш ярка праяуляецца у сцэне абароны Гарлахвацкiм "навуковай працы". У прамове Зелкiн кiдаецца расхвальваць вялiкiя адкрыццi свайго начальнiка, яго канструктыуны розум, даследчыя здольнасцi. Але калi высвятляецца, што даклад не мае навуковай вартасцi i што напiсаны ен Тулягам, Зелкiн, нават не чырванеючы, гаворыць адваротнае:"Я так i думау! Не можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровiч, такуюбязглуздзiцу напiсалi". У п'есе "Хто смяецца апошнiм" праявiлася майстэрства К.Крапiвы як тонкага псiхолага, якi знайшоу непауторныя, iндывiдуальныя рысы для герояу, поуна i закончана "вымалявау" iх партрэты. Iмены Гарлахвацкага, Зелкiна, Тулягi, як i iмены шматлiкiх гогалейскiх i шчадрынскiх герояу, ператварылiся з уласных у агульныя. На жаль, падхалiмства, нахабства, подласць, пляткарства часта сустракаюцца i у нашы днi. Змагацца з iмi, лiчыць К.Крапiва, трэба агульнымi сiламi, працiпаставiушы невуцтву i ашуканству прынцыповасць, строгасць i ваяунiчасць