Вывучэнне новага матэрыялу.
Дзеці разам з настаўнікам вызначаюць этымалогію слова дзеяслоў, тлумачаць яго значэнне, знаходзяць дзеясловы і разважаюць, якое дачыненне маюць асабовыя займеннікі да дзеяслова?
3. Чыстапісанне.
Вучні прапісваюць спалучэнні літар і словы: Пп пп пр
Перапіс запіс пісьменнік
Потым знаходзяць значэнне слоў у тлумачальным слоўніку і ўтвараюць з іх дзеясловы.
4. Актуалізацыя ведаў.
Дзеяслоў
Пытанні? Член сказа? Граматычныя катэгорыі?
3 прапанаваных слоў дзеці складаюць сказы і падкрэсліваюць граматычную аснову.
Насельніцтва, дапамог, даведацца, перапіс, аб, жыхароў, у, колькасці, Беларусі.
Паштоўку, у, падпішы, сябру, нараджэння, дзень.
Работа па падручніку
Практ. 86 (вусна).
Пытанні
• Якую пару года адлюстраваў аўтар тэксту?
• Якія дзеясловы дапамаглі вам зрабіць вывад?
• Якое надвор'е сёння?
• Што можна сказаць пра вецер, хмары, сонца?
• Якія дзеясловы адпавядаюць ім?
• На якія пытанні можа адказваць дзеяслоў?
• Чым з'яўляецца дзеяслоў у сказе?
Фізкуль тхвілінка
Вучні самастойна працуюць над правілам на с. 47 падручніка.
Затым складаюць кластар.
Работа ў парах
Практ. 87.
Потым школьнікі дзеляць словы гульня, паляванне, чысціня для пераносу, а са словам чысціць складаюць сказ і падкрэсліваюць граматычную аснову.
Дзеці чытаюць словы, запісаныя на дошцы. Да кожнага назоўніка падбіраюць дзеяслоў, які падыходзіць па сэнсе, і запісваюць спалучэнні слоў.
кнігі збіраюць
кветкі лятаюць
ураджай уручаюць
ластаўкі дораць
падарунак чытаюць
Развіццё маўлення
Практ. 90 выконваецца ў групах:
1-я група: апісаць лес вясною. Расказаць, чым займаліся ў лесе дзяўчынка Святланка і яе мама;
2-я група: апісаць, як выглядала Веснавушка. Дзе і як сустрэліся Святланка і Веснавушка;
3-я група: перадаць размову Веснавушкі і Святланкі;
4-я група: прыдумаць сюжэт "Цяпер можна лічыць, што прыйшла сапраўдная вясна".
Пытанні і заданні
• Пабудуйце апавяданне, ужываючы як мага больш дзеясловаў.
• Прыдумайце загаловак.
• Які тэкст атрымаўся — апісанне ці апавяданне? Навошта патрэбны былі дзеясловы?
5. Замацаванне ведаў.
Практ. 92 выконваецца вусна. Потым праводзіцца ўзаемаправерка.
Пісьмова выконваецца практ. 89.
Дзеці паўтараюць правапіс нез дзеясловамі. Чытаюць прыказку Работу словам не заменіш і складаюць гісторыю, якая магла б закончыцца ёю. Затым чытаюць прыказкі практ. 91 і тлумачаць іх сэнс.
6. Падвядзенне вынікаў.
Гульня "Ці праўда, што..."
• Дзеясловы абазначаюць дзеянні?
• Дзеясловы адказваюць на пытанні што робіць? што рабіў? што будзе рабіць?
• Дзеяслоў у сказе з'яўляецца выказнікам?
• Дзеяслоў з непішацца разам?
7. Дамашняе заданне:практ. 93.
Урок 54
Тэма:"Неазначальная форма дзеяслова".
Мэты:сфарміраваць уяўленне пра неазначальную форму дзеяслова; выпрацоўваць умение сярод іншых формаў дзеяслова вылучаць неазначальную форму; развіваць вуснае маўленне.
Абсталяванне:падручнік, схемы, малюнкі.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
На дошцы запісана слова ДЗЕЯСЛОЎ.Прыдумаць на кожную літару слова пажаданне сваім сябрам. Напрыклад: дабра, здароўя, еднасці, якасці, сяброўства, ладу, удаласці.