Праверка дамашняга задання. 3. Паведамленне тэмы ўрока.

3. Паведамленне тэмы ўрока.

Праца над тэкстам.

Для пісьмовага пераказу выкарыстоўваецца матэрыял практ. 56.

□ Чытанне тэксту "Пацеркі на снезе". Вызначэнне тэ­мы і асноўнай думкі тэксту.

□ Паўторнае чытанне. Гутарка па прачытаным: з якой мэтай дзед з унучкай паехалі ў лес? Дзе стаяў стажок з сенам? Як гэта месца выглядала летам? Як выгля­дела зімой? На што падобны стажок сена? Што адбылося, калі дзед наклаў сена на сані? Што за пацеркі ўбачыла Любачка на снезе? Што растлумачыў дзед пра зімоўку божых каровак? Як дзяўчынка вырашыла выратаваць божых каровак?

□ Падзел тэксту на часткі. Вызначэнне апорных сказаў. Падбор загалоўкаў да кожнай часткі:

1. Стажок на ўзлессі.

2. Маленькія пацеркі.

3. Выратаванне.

□ Слоўнікавая работа: у кожнай частцы знайсці апорныя словы і словазлучэнні, выпісаць іх.

Паехалі па сена, стаяў на ўзлессі, высокая трава, красавалі летам, прыгожыя кветкі; засыпана снегам, вялікая снежная шапка; сушанай травой, убачыла на снезе, чырвоныя кропелькі, маленькія пацеркі, божыя кароўкі, зімуюць у стажку, могуць замерзнуць, шкада божых каровак; карабок ад запалак, выпусціць вясной, на зялёны луг.

□ Сэнсава-граматычная работа.

Падабраць сінонімы да слоў: красавалі (цвілі), засы­пана (пакрыта).

Растлумачыць значэнні слоў і выразаў: стаяў на ўзлессі(узлессе — край лесу), пацеркі, карабок ад запалак.

Растлумачыць напісанне слоў: узлессі, сушанай, кропелькі, пацеркі, стажку, растлумачыў, Любачцы, вясны; канчаткаў прыметнікаў: (якія?) прыгожыя, чырвоныя, божыя, (які?) зялёны.

□ Пераказ кожнай часткі тэксту паводле плана.

□ Пераказ тэксту цалкам адным вучнем. (Папярэджванне памылак.)

5. Запіс пераказу ў сшыткі.

6. Рэфлексія.

7. Дамашняе заданне:паўтарыць правілы па тэме "Прыметнік".

Урок 47

Тэма:"Займеннік як часціна мовы".

Мэты:даць першасныя звесткі пра займеннік як часціну мовы; паказаць ролю займеннікаў у маўленні; вучыць адрозніваць займеннікі ад іншых часцін мовы; развіваць вобразнае мысленне; выхоўваць каштоўнасныя адносіны да культуры беларускага народа.

Абсталяванне:падручнік, карткі для індывідуальнай работы, табліца.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

Настаўнік пачынае урок вершам:

А цяпер правер, дружок,

Ці гатоў пачаць урок?

Праверылі? Сядайце,

Дружна працу пачынайце.

2. Чыстапісанне.

На адным радку прапісваецца Бб ббб беларус Бе­ларусь.

Да слова Беларусь падбіраюцца сінонімы. (Радзіма, Бацькаўшчына, Айчына)

Запіс МЫЛЮБІМРОДНУЮБЕЛАРУСЬ вучні дзеляць на словы, запісваюць атрыманы сказ у сшыткі, падкрэсліваюць дзейнік і выказнік.

3. Моўная размінка.

Школьнікі чытаюць вершаваныя радкі П. Панчанкі, запісаныя на дошцы, і адказваюць на пытанне, якое за­дае аўтар.

Што такое Бацькаўшчына,

Знаеш?

...Гэта дом твой,

Школа,

Гэта песні, што звіняць наўкола,

Гэта сам ты,

Гэта тэта твой І мама,

I сябры твае таксама.

Вывучэнне новага матэрыялу.

Настаўнік знаёміць вучняў з тэмай урока, звяртае ўвагу на выдзеленае слова ў вершы і паведамляе пра займеннік.

Дзеці фармулююць мэты ўрока, абапіраючыся на словы даведацца, зразумець, навучыцца.

Работа па падручніку

Вучні чытаюць словы Спадарыні Граматыкі на с. 32.

Пытанні

• Замест якой часціны мовы ўжываюцца займеннікі?

• Чаму іх так назвалі?

Дзеці спісваюць з дошкі словы Н. Гілевіча, знаходзяць і падкрэсліваюць займеннікі:

Я — беларус, я ганаруся,

Што маю гэтае імя.

Выконваюцца практ. 58, 59.

Работа над правілам на с. 33 па схеме:

Займеннік — гэта...

Займеннікі адзіночнага ліку — ...

Займеннікі множнага ліку — ...

5. Замацаванне ведаў.

Практ. 60 (вусна).

Фізкуль тхвілінка

Раз, два, тры, чатыры, пяць.

Добра раненька ўставаць.

3 самага пачатку

Я раблю зарадку.

Назіранне за роляй займеннікаў у тэксце

Вучні чытаюць словы Спадарыні Граматыкі на с. 35.

Выконваецца практ. 62.

Самастойная работа

1. Замяніць назоўнікі займеннікамі.

Сябар — ...

Сяброўка — ...

Кацяня — ...

Вучні — ...

2. Знайсці займеннікі ў словах.

Яловы, львы, вывучыць, ядомы, мурзаты, мышы, языкасты, якар.

Праводзіцца ўзаемаправерка.

Вусна выконваецца практ. 61.

6. Рэфлексія.Закончыць сказ.

Сёння на ўроку я навучыўся...

Сёння на ўроку мне было цікава, таму што...

Засталося не высветленым...

7. Дамашняе задание:практ. 63.

Урок 48

Тэма:"Займеннікі 1, 2, 3-й асобы".

Мэты:фарміраваць уяўленне пра асабовыя займеннікі; удасканальваць уменні вылучаць займеннікі з тэксту, вызначаць іх разрад (з апорай на падручнік), правільна ўжываць займеннікі ў вусным і пісьмовым маўленні; садзейнічаць выхаванню культуры маўлення.

Абсталяванне:падручнік, табліца "Асабовыя займеннікі", схема.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

Настаўнік прапануе ўспомніць тэму мінулага ўрока. На кожную літару слова займеннік вучні падбіраюць пажаданне сваім аднакласнікам. Напрыклад: здароўя, актыўнасці, еднасці, настойлівасці, надзейнасці, імкнення кожнаму і пад.

Наши рекомендации