Праверка дамашняга задання. 4. Хвілінка чыстапісання
4. Хвілінка чыстапісання
__________________________________________
__________________________________________
Гульня "Скорагаворка".
¾ "Збярыце" са складоў скорагаворку і запішыце яе.
(Падказка: склады ў словы збірайце цераз адзін.)
Тры два дры рах ва дро се вы кі ся на куць трох (Тры дрывасекі на трох дварах дровы сякуць)
¾ Навучыцеся хутка вымаўляць скорагаворку і прагаварыце яе адзін аднаму ў парах.
Да слова дровы вучні падбіраюць аднакаранёвыя, вызначаюць часціны мовы і робяць разбор па саставе.
Вывучэнне новага матэрыялу
Работа па падручніку
Выкананне практ. 161.
Пытанні і заданні
• Калі адбываліся дзеянні, апісаныя аўтарам?
• На якія пытанні адказваюць дзеясловы прошлага часу?
• Чаму гэтыя дзеясловы адказваюць на розныя пытанні?
Вучні разам з настаўнікам робяць вывад: дзеясловы прошлага часу змяняюцца па ліках і родах. Настаўнік засяроджвае ўвагу вучняў на адрозненні формаў дзеясловаў у рускай і беларускай мовах. Потым чытаюць словы Спадарыні Граматыкі на с. 83.
Практ. 164.
Дзеці адказваюць на праблемнае пытанне: чаму дзеясловы прошлага часу не змяняюцца па асобах?
Настаўнік прапануе змяніць дзеяслоў пісаць у прошлым часе па асобах.
адз. лік мн. лік
я пісаў мы пісалі
ты пісаў вы пісалі
ён пісаў яны пісалі
Вучні робяць вывад: дзеясловы ў прошлым часе па асобах не змяняюцца, а змяняюцца толькі па родах і ліках.
Практ. 165 выконваецца з каменціраваннем.
Вучні робяць вывад: род і лік дзеяслова прошлага часу вызначаецца па родзе і ліку назоўніка ці займенніка, з якім звязаны гэты дзеяслоў (карыстаюцца памяткай на с. 85).
Фізкультхвілінка
6. Замацаванне ведаў
На дошцы запісаны дзеясловы ў неазначальнай форме. Вучні павінны змяніць дзеясловы па ўзоры і запісаць іх у сшыткі, абазначыўшы канчаткі.
Узор. Знайсці — пр. час: ён знайшоў, яна знайшла, яно знайшло.
Працаваць
Цвісці
Збіраць
Узняць
Дыферэнцыраваная работа ў групах
1-я група: практ. 160 (выпісаць дзеясловы, абазначыць час і лік);
2-я група: практ. 163;
3-я група: практ. 166 (выпісаць дзеясловы разам з назоўнікамі або займеннікамі, да якіх яны адносяцца, вызначыць род, абазначыць канчаткі).
Пасля праверкі выканання заданняў на дошцы складаецца кластер.
Гульня "Ці праўда, што...?"
Ці праўда, што дзеясловы прошлага часу змяняюцца...
• па ліках?
• па асобах?
• па родах?
Хвілінка творчасці
Замест кропак уставіць дзеясловы прошлага часу, абазначыць іх лік і род.
За вёскай ... густы лес. Паляўнічы ... на снезе сляды зайца.
7. Рэфлексія
Вучні ацэньваюць сваю работу на ўроку, адказваючы на пытанне:
¾ Што новага вы адкрылі для сябе на ўроку?
8. Дамашняе заданне:практ. 167.
Урок 65
Тэма:"Змяненне дзеясловау прошлага часу".
Мэты:разв!ваць умены вызначаць граматычныя ка-тэгорьм дзеясловау, падб!раць дзеясловы адпаведнай граматычнай формы I лекачнага значэння; узбагачаць слоуыкавы запас вучняу праз пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую.
Абсталяванне:падручык, тлумачальныя I пераклад-ныя слоунт, картк! для ндывщуальнай работы.
Ход урока
Аргажзацыйны момант.
Настаушк прапануе вучням перал!чыць станоучыя якасц! чалавека пры дапамозе розных часцш мовы — спачатку назоуткау, потым прыметшкау I нарэшце дзеясловау.