Эфектыўнасць выкарыстання метаду праектавання ў адукацыйным працэсе

В. М. Зяленя

ДУА “Кіраўская сярэдняя школа Віцебскага раёна”

(РБ, Віцебскі раён, аг. Кіраўская)

ЭФЕКТЫЎНАСЦЬ ВЫКАРЫСТАННЯ МЕТАДУ ПРАЕКТАВАННЯ Ў АДУКАЦЫЙНЫМ ПРАЦЭСЕ

З пачатку свайго існавання сістэма адукацыі, як спецыяльны інстытут грамадства, была вымушана пастаянна вырашаць два прынцыповыя пытанні: чаму вучыць і як вучыць. Сёння гэтыя пытанні трансфармаваліся ў дзве асноўныя праблемы педагогікі – змест адукацыі і адукацыйныя метады і формы работы.

Змест адукацыі вызначаны ў дзяржаўным стандарце адукацыі, патрабаванні да ведаў і ўменняў таксама акрэслены дакументальна. Па гэтай прычыне на першае месца сёння выходзіць праблема ўкаранення эфектыўных адукацыйных метадаў, галоўная задача якіх – не толькі вучыць школьнікаў, але і навучыць іх вучыцца; не толькі даваць веды, але і развіваць асобу.

Настаўнікі ўсведамляюць значнасць абнаўлення форм і метадаў навучання і выхавання, звязваючы гэтыя працэсы з неабходнасцю ўкаранення сістэмна-дзейнаснага падыходу да працэсу выкладання прадметаў, патрэбай актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў, замена малаэфектыўных славесных сродкаў перадачы ведаў і выхавання магчымасцю праектавання сумеснай дзейнасці вучняў і настаўніка, здольнай забяспечыць высокія паказчыкі працы педагога.

Прыярытэтныя пазіцыі ў адукацыі сёння займае дасягненне высокага ўзроўню пазнавальнай самастойнай дзейнасці вучняў, іх высокай матывацыі, дыферэнцыяцыі больш высокага ўзроўню творчых здольнасцяў. Па гэтай прычыне заканамерным з’яўляецца зварот да сучасных адукацыйных метадаў і форм работы. Настаўнік выбірае тыя метады і формы работы, якія дазваляюць яму адаптаваць змест вучэбнага матэрыялу, да асаблівасцяў кожнага вучня.

Яшчэ ў XVIIст. Я.А. Каменскі ў “Вялікай дыдактыцы” адзначаў: “Правільна вучыць моладзь – гэта не значыць убіваць у галовы сабраную з аўтараў сумесь слоў, выразаў, думак, а гэта значыць – раскрываць здольнасць разумець рэчы, каб менавіта з гэтай здольнасці, быццам з жывой крыніцы, пацяклі ручайкі (веды)”. Сучасныя метадысты адзначаюць, што ўрок найперш павінен адпавядаць наступным патрабаванням:

1) настаўнік – не транслятар гатовых ведаў, ён аднадумца вучня ў пошуку ісціны, адкрыты для любой інфармацыі, станоўча настроены на зваротную сувязь;

2) вучань – не пасіўны слухач, ён кіруе сваёй навучальнай дзейнасцю;

3) галоўнае ў працэсе навучання – ацэнка спосабаў дзейнасці школьнікаў, а вынік– не пэўная колькасць ведаў, а набытыя навыкі самастойнай працы, прага самаадукацыі, сфарміраваны вопыт творчай дзейнасці.

У практыцы айчыннай школы пачатак ХХІ стагоддзя азнаменаваўся шырокім выкарыстаннем новых форм і метадаў навучання і выхавання.

У апошнія гады ў айчыннай адукацыі назіраецца незвычайны інтарэс да метаду праектавання. І ў гэтым няма нічога дзіўнага, бо сёння вельмі важна сфарміраваць асобу, здольную адаптавацца ў зменлівых умовах сучаснага жыцця. Метад праектавання добра ўкладваецца ў парадыгму асобасна-арыентаванай педагогікі. Таму ў такіх умовах любая адукацыйная праграма павінна прадугледжваць выпрацоўку ў навучэнцаў уменне адаптавацца да новых відаў дзейнасці: асваенне метадалогіі даследчай дзейнасці.

Пошук, навучанне і выхаванне дзяцей – гэта адзіны працэс стварэння будучага інтэлектуальнага патэнцыялу нашай краіны.

Задача настаўніка – развіваць асаблівасці вучняў, найбольш важныя ў сферы зносін: адкрытасць, нестандартнасць, уменне рэагаваць на зменлівыя ўмовы знешняга свету, вырашаць разнастайныя праблемы, цесна і прадуктыўна супрацоўнічаць з іншымі людзьмі, імкненне да самапазнання, самаўдасканалення і самарэалізацыі. Але побач з задачамі: даваць дзецям веды, прывіваць ім цікавасць і любоў да нацыянальнай мовы, літаратуры і культуры ў цэлым, стымуляваць іх, выхоўваць актыўных, адказных, творчых грамадзян і патрыётаў. Таму ў мяне ўзнікла цікавасць да метаду праектавання, вырашыла вывучыць навукова-метадычныя напрацоўкі па даннай тэматыцы, бо лічу, што павысіць эфектыўнасць адукацыйнага працэсу дапаможа метад праектавання на ўроках беларускай мовы і літаратуры, а таксама і ў пазакласнай дзейнасці.

На сучасным этапе развіцця грамадства ва ўмовах гуманізацыі адукацыі на першае месца выходзяць не пытанні перадачы і набыцця пэўнага абмену ведаў, а авалоданне прыёмамі, метадамі і ўменнямі іх практычна прымяніць. У такіх умовах любы адукацыйны працэс павінен прадугледжваць выпрацоўку ў вучняў умення адаптацыі да новых відаў дзейнасці і адпаведным ім сродкам камунікацыі, асваенне метадалогій навуковага даследавання.

У гэтай сувязі асабліва неабходным прадстаўляецца адпаведнасць асноўным выкладам асабіста-арыентаванага падыходу. У кароткай форме яго сэнс заключаецца ў наступным:

· вучань павінен быць уключаны ў розныя віды дзейнасці;

· кожны вучань мае права выбару таго віду дзейнасці, які найбольш адпавядае яго здольнасцям і магчымасцям;

· розныя віды дзейнасці – гэта прадуманая спланаваная сістэма працы рознага ўзроўня складанасці;

· змяненне пазіцыі навучэнца – актыўнае ўключэнне вучня ў працэс працы.

На думку многіх настаўнікаў, адной з найбольш актыўных і перспектыўных метадаў і форм арганізацыі дзейнасці вучняў, якія дазваляюць улічыць асноўныя выклады асабіста-арыентаванага падыходу, з’яўляецца метад праектавання. Зварот да гэтага метаду дае шырокія магчымасці, паколькі тут на першае месца ставіцца вывучэнне матэрыялу, якое патрабуе вылучэння асобнай тэмы як скразной лініі ў праграме, наяўнасці зрокавага рада своеасаблівых інфармацыйных апор. Выкарыстоўваючы такія апоры, вучні будуць мець магчымасць пастаяннага ўзнаўлення, актуалізацыі, перспектыўнага бачання, сінтэзу і інтэгравання матэрыялу. Такая дзейнасць дае магчымасць не толькі працаваць творча, але і замацоўваць атрыманыя самастойна веды на больш трывалым узроўні.

Авалоданне асновамі навук пры дапамозе толькі лагічных аперацый у ізаляванасці ад духоўнай дзейнасці не можа быць станоўчым, прымальным, бо аддаючы перавагу рацыянальным адносінам да ведаў, мы не ўлічваем невідавочную заканамернасць: чым больш у свядомасці вучня праяўляецца мэтазгоднасці і прагматызму, тым менш у ім застаецца месца сумленню. Разам з тым звычка думаць і дзейнічаць па вядомай і лёгкай схеме, прапанаванай настаўнікам, не выпрацоўвае ўмення ісці па больш складаным, але і больш прадуктыўным шляху самастойнага пазнання.

У адной са сваіх кніг Сымон Салавейчык упамінае тры сілы, якія застаўляюць вучня вучыцца: малодшым школьнікам рухае сіла паслухмянства, сярэднім – падлеткам – сіла цікавасці, старэйшым – сіла мэты. З якім энтузіязмам вучні адпраўляюцца ў шлях па дарозе да ведаў, і як хутка знікае гэты энтузіязм, знікаюць рады вучняў, якія імкнуліся дабрацца да мэты.

І сапраўды, ці магчыма захаваць энтузіязм, цікавасць, жаданне ва ўсіх ісці па гэтаму шляху далей, калі спадарожнікі такія розныя? Да і гэта не звычайна, каб усе ішлі адной дарогай.

Таму вызначыўся зварот ад парадыгмы ведаў да асабіста-арыентаванай. Так метад праектавання адносіцца да асабіста-арыентаванага навучання.

Мэта метаду праектавання – развіваць уменні навучэнцаў самастойна шукаць адказы на пастаўленыя імі самімі пытанні. У ходзе выпрацоўкі праекта вучні падрыхтоўваюць важкі выніковы “продукт”, выкарыстоўваючы веды атрыманыя раней.

Метад праектавання дае магчымасць глянуць на вучня не як на аб’ект навучання, а як на жывую дзеючую асобу, роўную самому настаўніку, хай сабе і менш вопытную. Такі акцэнт у дзейнасці стварае мікраклімат, які станоўча ўплывае на фарміраванне і выхаванне асобы.

Вучань
Аб’ект вучэбнай дзейнасці
Суб’ект вучэбнай дзейнасці

Разгледзем схематычны варыянт метаду праектавання па І. Д. Чэчэль. Лічбамі вызначаны этапы работы над праектам:

1. Пастаноўка мэт: выяўленне праблемы, фармуляроўка задач.

2. Абмеркаванне магчымых варыянтаў даследавання.

3. Самаадукацыя і актуалізацыя ведаў пры кансультатыўнай дапамозе настаўніка.

4. Прадумванне хода дзейнасці, размеркаванне абавязкаў.

5. Даследаванне.

6. Абагульненне вынікаў і вывад.

7. эфектыўнасць выкарыстання метаду праектавання ў адукацыйным працэсе - student2.ru Аналіз поспехаў і памылак.

Як бачым, праца над праектам будзе мець лепшы вынік, калі настаўнік не толькі стане выконваць ролю кіраўніка, які рэгулюе творчую, даследчыцкую дзейнасць вучняў і дае ёй патрэбны накірунак, але і будзе актыўна ўдзельнічаць у ёй і гэтым падасць найлепшы прыклад усім членам праектнай групы.

У метадзе праектавання каштоўны не вынік, а сам працэс, які вызначаецца шасцю стадыямі работы над праектам: падрыхтоўка, планаванне, даследаванне, вынікі, справаздача, адзнака вынікаў. І ўдзел настаўніка і вучня на кожнай стадыі розны. Як вядома, у аснове метаду праектавання ляжыць развіццё пазнаваўчых здольнасцей вучняў, уменне самастойна канструяваць свае веды , уменне арыентавацца ў інфармацыйным асяроддзі, развіццё крытычнага і творчага мыслення.

Метад праектавання вельмі зручна выкарыстоўваць ў сістэме ўрокаў мовы і літаратуры і пазаўрочнай дзейнасці, бо яна дае магчымасць злучыць у адно цэлае разнастайныя інтарэсы, жаданні, здольнасці, якія дапамагаюць навучыць дзяцей самастойна думаць, знаходзіць і вырашаць праблемы, выкарыстоўваючы для гэтай мэты веды з розных абласцей. Прымяненне метаду праектавання на ўроку дазваляе засвоіць новыя формы і метады работы і ў значнай ступені садзейнічае павышэнню цікавасці вучняў да беларускай мовы і літаратуры.

Трэба зазначыць, што метад праектавання з’яўляецца адной з рэалізацый праблемнага метаду навучнання. Калі настаўнік ставіць задачу, тым самым акрэслівае плануемыя вынікі навучання зыходныя данныя.

Усё астатняе прадугледжана рабіць вучням: назначыць прамежкавыя задачы, шукаць шляхі да іх вырашэння, дзейнічаць, параўноўваць атрыманае з патрэбным, карэкціраваць дзейнасць.

Метад праектавання можна ўключыць у рамкі прадметна-класна-ўрочнай сістэмы, устанавіўшы суаднясенне форм ўрока і стадый работы па метадзе праектавання.

Этап прысваення новай інфармацыі Стадыя работы над праектам Арганізацыйная форма ўрока
Матывацыя, мэтапалаганне Пастаноўка мэты Бяседа, апавяданне, лекцыя і інш.
Планаванне Абмеркаванне варыянтаў Бяседа
Пабудова арыентаванай схемы дзеянняў Самаадукацыя Самастойная работа
Абдумванне ходу дзейнасці Семінар, “мазгавы штурм”, практыкум
Дзеянні (аперацыі) Даследаванне Самастойная работа, практыкум, экскурсія, практычная работа.
Рэфлексія Абагульненне і вывады Семінар, кансультацыі
Ацэнка Аналіз поспехаў і памылак Бяседа, кансультацыі
Карэкцыя Карэкцыя  

Так быў распрацаваны агульны план урока па беларускай мове і літаратуры па метадзе праектавання. Такім чынам, злучыўшы метад праектавання з канвой урока, мы павялічваем долю пошукава-даследчай дзейнасці ў адукацыйным працэсе на ўроках мовы і літаратуры.

Прывяду прыклады некаторых урокаў па метадзе праектавання. Скажам, адзін з міні-праектаў па тэме "Безасабовыя сказы" ў 9 класе. Пасля тлумачэння тэмы запісваю на дошцы мэту: выканаць адно з трох заданняў праекта: апісанне карціны з ужываннем безасабовых сказаў, навуковае паведамленне па тэме «Безасабовыя сказы і іх роля ў тэкстах мастацкага стылю”, даследаванне безасабовых сказаў у артыкуле Я.Купала “Незалежнасць”.

Кожны з вучняў выбipae сабе заданне праекта, падбірае неабходную літаратуру і працуе над выкананнем. Над любым з гэтых заданняў можа працаваць група, разбіўшыся на міні-заданні. Напрыканцы ўрока можна паспрабаваць абараніць чарнавы варыянт праекта, высветліць некаторыя пытанні. У якасці дамашняга задання вучні дапрацоўваюць праект. На другім уроку вучні абараняюць свае заданні праекта. Выхадам такіх праектаў з’яўляецца найлепшае сачыненне, навуковае паведамленне, навуковае даследаванне. Такі падыход да тэмы дазваляе больш паглыблена вывучыць тэму, развівае мову вучняў.

Цікавую працу можна правесці пры напісанні сачынення-апісання помніка. У кожным горадзе, населеным пункце ёсць помнікі. Помнік Шмырову, герою Вялікай Айчыннай вайны, у Віцебску - адзін з такіх. Падрыхтоўка да напісання праекта вялася на працягу некалькіх урокаў. У якасці пазакласнай працы была праведзена экскурсія ў музей Шмырова, да помніка, дзе былі ўскладзены кветкі, зроблены агледзіны самога помніка, вызначаны яго від. На адным з урокаў разглядалі ілюстрацыі, фотаздымкі розных помнікаў і іх аўтараў, было арганізавана даследаванне аб аўтарстве помніка, знаёмства з літаратурай аб Шмырове і яго подзвігу.

Была праведзена і гутарка па тэме "Аб чым расказваюць нам помнікі". Хтосьці атрымаў заданне скласці слоўнік грамадска-палітычнай лексікі па тэме, зачытваліся і ўрыўкі тэкстаў з апісаннем помнікаў. Звернута ўвага і на публіцыстычны стыль пісьма.

За напісанне праекта ўзялася група больш моцных вучняў класа. Вучні групы выбралі старэйшага, ён жа размеркаваў заданні. Кожны працаваў над сваім заданнем. Пасля зачытваліся варыянты заданняў. Адбылося абмеркаванне напрыканцы ўрока. Былі ўнесены папраўкі, дапаўненні. Далей ішла дапрацоўка праекта. Выхад - сачыненне па адпаведнай тэме "Помнік Шмырову".

Вельмі станоўчыя вынікі ў навучальным працэсе, у павышэнні ўзроўню ведаў мае спалучэнне абароны праекта з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхналогіі.

Напрыклад, у 9-ым класе пры вывучэнні тэмы “Жыццёвы і творчы шлях М. Багдановіча”, зыходзячы з патрабаванняў праграмы, распрацавала ўрок - абарону праекта “Незабыўны М. Багдановіч”. Вучні загаддзя былі разбіты на групы, кожная з якіх атрымала сваё заданне. Абарона праекта праходзіла ў камп’ютарным класе з выкарыстаннем мультымедыйнага суправаджэння.

Вывучэнне тэмы такім чынам дазваляе не толькі атрымаць паглыбленыя веды па асобнай тэме, але і фарміруе агульнавучэбныя ўменні вучняў, развівае творчую самастойнасть, выклікае цікавасць да вучэбнай і пазнавальнай дзейнасці.

Праектная дзейнасць грунтуецца на творчасці яе ўдзельнікаў. Дзіцячая фантазія вельмі багатая. Акрамя дакладаў, рэфератаў яны прадстаўляюць для абароны творчыя працы: макеты, гульні, міні-батлейкі, тэатральныя пастаноўкі і г.д. Вучні маюць магчымасць працаваць у групах рознага складу паводле ўзросту, ступені інтэлектуальнага развіцця, узроўню выхаванасці іх членаў. Вышэй названыя прычыны вымагаюць выпрацоўваць уменне падлеткаў хутка і правільна арыентавацца ў новых абставінах, быць здольнымі генерыраваць новыя ідэі, адстойваць права на іх існаванне, самастойна і крытычна мысліць, а таксама ўменне прадбачыць магчымыя цяжкасці і знаходзіць шляхі іх пераадолення. Для гэтага яны павінны валодаць уменнямі і навыкамі пошукава-даследчай дзейнасці.

Рухомасць складу творчых груп дае магчымасць развіваць і ўдасканальваць уменне асобы наладжваць і будаваць зносіны з рознымі людзьмі, з павагай ставіцца да іх, быць уважлівымі і цярплівымі, ветлівымі і стрыманымі, добразычлівымі. Вельмі важна і тое, што выхаванцы набываюць адчуванне неабходнасці лічыцца з думкамі і меркаваннямі іншых людзей, прымаць іх пад увагу, быць кантактнымі і бесканфліктнымі, адчуваць абавязковасць развіцця ўласнага інтэлекту і культурнага ўзроўню.

Спалучэнне індывідуальнай і групавой формаў работы дае магчымасць падлетку паверыць у свае здольнасці і сілы, падвесці яго да ўсведамлення неабходнасці ўласнага руху, росту, пошуку, развіцця. Выхаванец выпрацоўвае ў сябе самастойнасць, мэтанакіраванасць, уменне прымаць рашэнне і несці за яго адказнасць; пазней яму будзе лягчэй павысіць свой прафесійны ўзровень. Перакваліфікавацца, набыць любыя неабходныя веды – менавіта гэта сёння неабходна ў жыцці.

Выхаванне якасцяў асобы вядзе да ўсведамлення патрэбы ў пастаянным удасканаленні, а гэта наймацнейшы доказ таго, што чалавек абавязкова знойдзе сваё месца ў жыцці.

У працэсе распрацоўкі і рэалізацыі праектаў дзеці не адчуваюць псіхалагічнага дыскамфорту, паколькі іх дзейнасць не абмежавана жорсткімі рамкамі строгіх патрабаванняў. Вучні адчуваюць сваю незалежнасць ад настаўніка, яны дакладна ведаюць, што маюць права на свабодны абмен ідэямі, на магчымасць ні з кім не згаджацца, мець уласнае, адметнае меркаванне, права на поўную самарэалізацыю і жаданую творчасць.

Названыя ўжо фактары, а таксама індывідуальны тэмп работы над праектам пазбаўляюць выхаванцаў няўпэўненасці ў сваіх сілах, страху аказацца горшымі за іншых, умацоўваюць іх веру ў сябе, свае здольнасці і магчымасці – вось гуманістычны сэнс гэтага метаду праектавання.

Атмасфера працы над любым праектам дабратворная, насычаная станоўчай эмацыянальнай энергіяй. Заснаваная на прынцыпе супрацоўніцтва, праектная дзейнасць не пакідае месца ніякаму праяўленню і развіццю негатыўных рысаў характару і адмоўных эмоцый.

Усе групы, пары і асобныя ўдзельнікі праекта працуюць над адной і той жа праблемай, але разглядаюць яе ў розных аспектах. Як вядома, вырашэнне любой праблемы патрабуе прыцягнення разнастайных звестак з многіх сфер жыцця, з розных навук, выяўлення міжпрадметных сувязяў – гэта стымулюе і падтрымлівае інтэлектуальны рост вучняў, садзейнічае развіццю іх аналітычных уменняў, выхаванню настойлівасці ў дасягненні мэты, а часам вядзе да ўзнікнення новых глыбокіх інтарэсаў. Цікавым праектам па міжпрадметным сувязям з’яўляецца праект “Крылы ільняныя – ручнікі”.

Вусна прадстаўляючы свой праект, вучні вучацца ясна і лагічна выкладаць свае думкі і выступаць перад вялікай аудыторыяй. Гэта вельмі важнае ва ўсім далейшым жыцці. Для падрыхтоўкі вуснага выступлення для вучняў распрацаваны план прэзентацыі свайго праекта. Праца над праектам дазваляе найбольш праявіцца самастойнасці навучэнцаў – развіваецца іх уменні вучыцца і фарміруецца адказнасць за сваю вучобу. У час падрыхтоўкі праекта вучні карыстаюцца Інтэрнэтам, дадатковай літаратурай, табліцамі, працуюць у бібліятэцы з картатэкай, што вельмі важна для развіцця самастойнай працы. Павялічваецца вучэбная матывацыя, таму што яны бачаць бліжэйшае прымяненне засвоенага на ўроку. Метад праектавання рыхтуе навучэнцаў да жыцця, развівае іх уменне аналізу, сінтэзу, ацэнкі, зносін і супрацоўніцтва.

Праектная дзейнасць у даступнай форме для вучняў можа быць выкарыстана як у адукацыйным працэсе так і ў пазакласнай рабоце.

Ужо дзявяты год у школе працуе гурток “Уводзіны ў журналістыку”, які рэалізуе праект “Школьная газета “Пралеска””.

Школьная газета – моцны сродак выхавання і павышэння цікавасці да вучобы. Яна мадэліруе сабой сітуацыю дарослага жыцця, дазваляе ахапіць дастаткова шырокае кола вучняў, розных па ўзросту, інтарэсах, па сацыяльнаму палажэнню, садзейнічае згуртаванасці дзяцей, удасканаленню міжасабістых адносін праз уменне лічыцца з меркаваннямі, інтарэсамі і жаданнямі іншых вучняў.

Выданне на сучасным узроўні школьнай газеты дазваляе ў комплексе вырашаць шэраг важных задач:

1. Арганізацыя для актыўных і таленавітых дзяцей.

2. Магчымасць рэалізаваць свае здольнасці.

3. Выпуск газеты стымулюе самаадукацыю вучня.

Школьная газета “Пралеска” прызначана для фарміравання ўменняў літаратурнай творчасці і журналісцкай дзейнасці, павышэння цікавасці да вучобы, набыццё тэарэтычных і практычных навыкаў працы за камп’ютарам. Яна дапамагае вучням папоўніць недахоп моўных зносін, дае магчымасць кожнаму самарэалізавацца.

На працягу трох год гурткоўцамі былі абаронены шэраг праектаў, некаторыя з якіх занялі прызавыя месцы.

Пошук і вырашэнне праблемы, дослед, аналіз – гэта ўсё творчыя працэсы, што ляжаць у аснове любой праектнай распрацоўкі.

Такім чынам, праз выкарыстанне метаду праектавання магчыма садзейнічаць сацыяльнаму станаўленню асобы вучня, усебаковаму і гарманічнаму яе развіццю, задавальненню патрэбы ў самараскрыцці, самавыражэнні, самасцвярджэнні, выхаванню лепшых маральных якасцяў і далучэнню да агульначалавечых каштоўнасцяў.

На сучасным этапе школа дае ключы не толькі да адукацыі, але і імкнецца вырашыць праблему ўсебаковага развіцця творчай асобы кожнага дзіцяці. Калі ж педагог імкнецца як мага эфектыўней працаваць са сваімі выхаванцамі, то, можна з упэўненасцю сказаць, што выкарыстанне метаду праектавання стане для настаўніка хоць і складаным, але вельмі прадуктыўным шляхам, у працэсе рэалізацыі якога апраўдаюцца чаканні ўсіх суб’ектаў выхавання – настаўнікаў, дзяцей, іх бацькоў і грамадства . А вынікам такой педагагічнай дзейнасці з’явіцца выхаванец, які, перафразуючы словы Ж.Ж. Русо, “будзе…не суддзёй, не салдатам, не святаром, ён будзе перад усім чалавекам: усім, чым павінен быць чалавек, ён зможа быць, у выпадку неабходнасці, гэтакім жа добрым, як і іншы, і, як бы лёс не кідаў яго з месца на месца, ён заўсёды будзе на сваім месцы”.

Акрамя таго, метад праектавання дазваляе ўдзельнікам праекта набыць вопыт сумеснай працы, навыкаў вядзення дыскусій, дэмакратычнаму стылю зносін, уменне карыстацца сваімі грамадзянскімі правамі, асэнсаванне значнасці вырашэння праблем.

Для забеспячэння эфектыўнасці рэалізацыі праекта неабходна забяспечыць выкананне шэраг умоў:

· удзел у праекце людзей, зацікаўленых у выніках праекта;

· матываванасць і гатоўнасць патэнцыяльных удзельнікаў праекта да праектнай дзейнасці;

· спалучэнне калектыўнага характару праекта і размеркаванне ролей. Вызначэнне адказных у час рэалізацыі праекта;

· наяўнасць метадычнага інструментарыя.

Актуальнасць прымянення метаду праектавання вызначаецца павышэннем праектавання ў адукацыйных установах, павышэннем якасці адукацыйнага працэсу і кампетэнцыі вучняў і настаўнікаў.

Пошук і вырашэнне праблемы, дослед, аналіз – гэта ўсё творчыя працэсы, што ляжаць у аснове любой праектнай распрацоўкі.

Метад праектавання накіраваны на развіццё творчых мысліцельных здольнасцей вучняў і пазнавальнай самастойнасці школьнікаў, на актывізацыю вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, у аснове якой ляжаць вытокі вырашэння такіх праблем, як выхаванне пазнавальных інтарэсаў, развіццё разумовых здольнасцей, фарміраванне гібкасці і лагічнасці мыслення. Урокі па метаду праектавання дапамагаюць вучням творча падысці да засваення новага матэрыялу, да больш глыбокага аналізу фактаў, з’яў, авалодання ўніверсальнымі спосабамі атрымання ведаў. Атрымліваючы заданне праблемнага характуру, школьнік павінен знайсці спосаб вырашэння задання, абапіраючыся на веды і ўменні, якімі ён ужо валодае. Так узнікае супярэчнасць паміж веданнем і няведаннем, што падштурхоўвае дзіця да актыўнай мысліцельнай дзейнасці з мэтай пошуку адказу. Такім чынам, пачатак працэсу мыслення знаходзіцца ў праблемнай сітуацыі, якую стварае метад праектавання.

Праз выкарыстанне метаду праектавання магчыма садзейнічаць сацыяльнаму станаўленню асобы вучня, усебаковаму і гарманічнаму яе развіццю, задавальненню патрэбы ў самараскрыцці, самавыражэнні, самасцвярджэнні, выхаванню лепшых маральных якасцяў і далучэнню да агульначалавечых каштоўнасцяў.

Мэтанакіраванае развіццё даследчых паводзінаў школьнікаў шляхам пабудовы адукацыйнага працэсу на аснове выкарыстання метаду праектавання дазваляе вучням дасягнуць поспеху ў сучасным дынамічным сусвеце.

Метад праектавання паказаў сваю эфектыўнасць. Гэта звязана з павышэннем цікавасці вучняў да вывучаемых прадметаў, развіццём у іх уменняў самастойнай, пошукавай і творчай дзейнасці.

Наши рекомендации