Праверка дамашняга задання. Вызначце, хто пра сябе можа так сказаць:
Вызначце, хто пра сябе можа так сказаць:
часціна мовы
абазначаю дзеянне прадмета
адказваю на пытанні што рабіць? што зрабіць?
змяняюся па ліках і часах
маю пачатковую (неазначальную) форму
у сказе часцей за ўсё бываю выказнікам
Правяраецца дамашняе практыкаванне, дзеці зачытваюць, якія "згубленыя" дзеясловы яны дапісалі. Вызначаюць іх асобу.
Пытанні
• Што называецца спражэннем дзеяслова?
• У якім часе спрагаюцца дзеясловы?
Вучні запісваюць у сшыткі сказы. Вызначаюць час, асобу, лік дзеясловаў.
Хутка зайграе, загамоніць рознымі галасамі веснавы лес! Усе мацней спяваюць дразды, малінаўкі, салаўі.
Вучні атрымліваюць аркушы з табліцай спражэння дзеяслова I запаўняюць яе, дапісваючы толькі канчаткі асабовых формаў дзеяслова. (Гл. табліцу 1)
Пытанні і заданні
• Паназірайце за канчаткамі дзеясловаў у адной і той жа форме.
• Чаму канчаткі не аднолькавыя?
Вывучэнне новага матэрыялу
Настаўнік паведамляе тэму ўрока.
Вучні фармулююць задачы ўрока з дапамогай слоў даведацца, навучыцца, прымяняць.
Работа па падручніку
Вучні разглядаюць табліцу у практ. 124. Робяць вывад, якія канчаткі маюць дзеясловы І і II спражэння.
Практ. 126. Вучні адгадваюць загадкі. Вызначаюць у дзеясловах канчаткі і спражэнне з дапамогай табліцы на с. 67.
Затым спрагаюць дзеясловы марыць, лятаць.
Работа ў групах
1-я група: запоўніце табліцу, змяніце дзеясловы па асобах у адзіночным ліку, выдзеліце канчаткі. (Гл. табліцу 2)
2-я група: запоўніце табліцу, змяніце дзеясловы па асобах у множнага ліку, выдзеліце канчаткі.(Гл. табліцу 3)
Вучні робяць вывад, для чаго трэба ведаць спражэнне дзеяслова.
7. Замацаванне ведаў
Выконваецца практ. 128. Звяртаецца ўвага на чацвёрты сказ. (Калі ты не ведаеш правіла, ад памылак ты не пазбавішся.) Дзеці ўспамінаюць, якое правіла трэба ведаць, каб правільна напісаць не з дзеясловамі. Потым чытаюць запісаны на дошцы верш Я. Коласа:
Сонца грэе, прыпякае;
Лёд на рэчцы затрашчаў.
Цёплы вецер павявае,
Хмар дажджлівых нам прыгнаў.
Вось і бусел паказаўся,
Гусі дзікія крычаць,
Шпак на дубе расспяваўся,
Жураўлі ўжо ляцяць.
Пытанні і заданні
• Якую пару года апісвае паэт?
• Выпішыце дзеясловы цяперашняга часу, вызначце іх спражэнне з апорай на табліцу.
• Адшукайце ў вершы словы з вывучанымі арфаграмамі.
8. Рэфлексія
Выкажыце сваю думку:
Што новага мы даведаліся на ўроку?
Што было самым цяжкім?
Якія задачы выклікалі цяжкасці?
Якая работа спадабалася больш? Чаму?
9. Дамашняе заданне:практ. 129.
Неазначальная форма дзеяслова | Цяперашні час | Будучы час | ||||||||||
адзіночны лік | множны лік | адзіночны лік | множны лік | |||||||||
што рабіць? | 1 ас. | 2 ас. | 3 ас. | 1 ас. | 2 ас. | 3 ас. | 1 ас. | 2 ас. | 3 ас. | 1 ас. | 2 ас. | 3 ас. |
спяваць | ||||||||||||
крычаць |
Дзеяслоў | адказаць | слухаць | карміць | маўчаць | |
1 ас. | што раблю? | ||||
2 ас. | што робіш? | ||||
3 ас. | што робіць? |
Дзеяслоў | адказаць | слухаць | карміць | маўчаць | |
1 ас. | што робім? | ||||
2 ас. | што робіце? | ||||
Зас. | што робяць? |
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
Тэма: Першая асоба дзеясловаў
Мэты:вучыць змяняць дзеясловы па асобах і ліках; вучыць звяраць напісанне канчаткаў дзеясловаў 1-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга часу з табліцай спражэння дзеясловаў; узбагачаць лексічны запас вучняў; выхоўваць узаемадапамогу, працавітасць.
1. Арганізацыйны момант
Настаўнік жадае вучням, а яны адзін аднаму быць на ўроку ўважлівымі, упэўненымі... Дзеці працягваюць пажаданні.
2. Хвілінка чыстапісання
_________________________________________
_________________________________________
фарба расфарбоўка футра
Работа па картцы
Скласці сказ з прапанаваных слоў. Падкрэсліць галоўныя члены сказа. Вызначыць, якой часцінай мовы выражаны выказнік.
Ярка, сонца, і, возера, афарбоўвае, у, розныя, свеціць, колеры, ваду.