Вывучэнне новага матэрыялу. Настаўнік называе тэму ўрока і просіць вучняў сфармуляваць мэты пры дапамозе слоў даведацца, навучыцца
Настаўнік называе тэму ўрока і просіць вучняў сфармуляваць мэты пры дапамозе слоў даведацца, навучыцца, замацаваць.
Работа па падручніку
Разглядаецца малюнак на с. 58.
— Куды адправіліся хлапчукі?
— Разам з дзецьмі адпраўляемся ў касмічнае падарожжа і мы.
Расступіся, неба, шырай —
Адпраўляемся ў вырай,
Не ў птушыныя палёты.
— Па машынах, вы, пілоты!
Касманаўты, па ракетах!
Гэй, на новыя планеты!
(В. Бараўскас, переклад В. Віткі)
Дзе знаходзіцца камандзір карабля?
Каго вы бачыце за штурвалам касмічнага карабля?
Падкажыце хлапчукам, якія пытанні прывядуць іх спачатку ў мінулае, потым у цяперашні час і нарэшце ў будучыню.
Прадоўжыце фразу з апорай на табліцу "Час дзеяслова".
Дзеясловы ў цяперашнім часе адказваюць на пытанні ...?
Дзеясловы ў прошлым часе адказваюць на пытанні …?
Дзеясловы ў будучым часе адказваюць на пытанні ...?
3 практ. 110 вучні выпісваюць дзеясловы ў тры слупкі ў адпаведнасці з часам. Праводзіцца ўзаемаправерка.
Практ. 111 выконваецца вусна. Вучні карыстаюцца памяткай на с. 59.
5. Замацаванне ведаў
Гульня "Мы ў цырку. Жангліруем словамі"
Настаўнік называе словы, а вучні дадаюць дзеяслоў:
1-шы рад — у цяперашнім часе;
2-гі рад — у прошлым часе;
3-ці рад — у будучым часе.
Мяцеліца — ..., а гром — ...
Дождж —..., а сонца — ...
Вецер — ..., а снег— ...
Работа ў групах
1 -я группа: пастаўце дзеясловы цяперашняга часу ў прошлым і будучым часе і запішыце па ўзоры. Складзіце два-тры сказы з гэтымі дзеясловамі (на выбар).
Узор. Чытае — чытаў, будзе чытаць.
Малюе, спявае, майструе, рашае, гуляе.
2-я группа: падбярыце да дзеясловаў роднасныя словы з прыстаўкамі і запішыце. Абазначце час дзеясловаў.
Бяруць, льюць, збіраюць, щуць, клічуць, бягуць, пішуць.
3-я група: падбярыце да назоўнікаў дзеясловы цяперашняга часу. Запішыце. Абазначце род назоўнікаў.
Доктар ..., настаўніца ..., мастак..., пісьменнік ..., лётчык ..., дзіця ... .
4-я група: з практ. 114 выпішыце дзеясловы разам з назоўнікамі або займеннікамі, да якіх яны адносяцца. Пастаўце пытанні да дзеясловаў, абазначце іх час.
Праверка выкананых заданняў.
Практ. 112 вучні выконваюць самастойна.
Гульня "Ты мне — я табе"
Вучні ў парах вусна адказваюць на пытанні.
Як змяняюцца дзеясловы?
Якія часы мае дзеяслоў?
• На якія пытанні адказваюць дзеясловы цяперашняга часу? Прошлага? Будучага часу?
• Змяніце дзеяслоў ... па часах.
6. Рэфлексія
Вучні ацэньваюць сваю работу на ўроку, карыстаючыся сказамі:
Я навучыўся...
Я добра зразумеў...
Яхацеў бы...
7. Дамашняе заданне:практ. 115.
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
Тэма:Навучалынае сачыненне
Мэты:фарміраваць уменне вызначаць і раскрываць асноўную думку сачынення; вучыць уменню звязваць у адно цэлае сказы і часткі тэксту; удасканальваць уменне складваць тэкставы план на аснове малюнкавага; узбагачаць слоўнікавы запас; ужываць дзеясловы ў тэксце; выхоўваць чулыя адносіны да сяброў і блізкіх.
1. Арганізацыйны момант
Вучні чытаюць вершаваныя радкі П. Варанько.
Дружбай даражы сваёй,
Хай яна ў душы цвіце,
Бо без сябра і вясной
Снег дарогу замяце.
Гульня "Знайдзі знаёмага"
Знайсці і падлічыць, колькі ў вершы слоў, у якіх схаваліся арфаграмы. Растлумачыць іх правапіс.
2. Рэдагаванне сказаў
Знайсці ў кожным сказе памылковае слова і растлумачыць, чаму яго нельга выкарыстоўваць. Запісаць сказы з правільна ўжытымі дзеясловамі.
Зрэдку ходзяць дажджы.
Я ездзіў на самалёце.
Адгрымелі лютаўскія завірухі.
Хлопчыкі будуюць снежную бабу.
Мая сяброўка паважае марожанае.
Уступная гутарка.
— У шматлікіх беларускіх прыказках і прымаўках гаворыцца пра гасціннасць нашага народа. Гэта і зразумела. Беларусы здаўна славяцца сваей дабрынёй, шчодрасцю. Госць — для кожнага з нас важная асоба.
Успомніце прыказкі: "Прыглядай гасцей, каб хадзілі часцей", "Добраму госцю вароты самі расчыняюцца". Госці, збіраючыся дамоў і развітваючыся з гаспадарамі, гавораць: "Пара гасцям і меру ведаць". А кожны чалавек ведае, што "У гасцях добра, а дома лепей".
На парце ў кожнага вучня ляжаць "карткі ветлівасці". Выбраць, якія са слоў ветлівасці можна сказаць сябру, а якія старэйшым ці незнаемым людзям.
Добры дзень! Добры вечар! Вітаю вас! Мае шанаванне! Калі ласка! Будзьце ласкавы! Вельмі рад вас бачыць! Дзякуй! Усяго добрага!
Добрай раніцы! Як ваша здароўе?
Прывітанне! Як справы? Добры вечар! Як даехалі? Вітаю! Як сябе адчуваеш?
4. Паведамленне тэмы ўрока
5. Пастаноўка вучэбнай задачы
Вызначэнне тэмы сачынення
Вучні разглядаюць малюнак практ. 107 і вызначаюць тэму сачынення.