Р а з д з е л 1. АГУЛЬНЫЯ АСНОВЫ ПЕДАГОГІКІ

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы намеснік Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

__________________ А.І.Жук

«___» ______________ 2012 г.

Рэгістрацыйны № ТД ____ / тып.

ПЕДАГОГІКА

Тыпавая вучэбная праграма

Для ўстаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях

1-17 01 05 Рэжысура святаў (па напрамках)

1-17 03 01 Мастацтва эстрады (па напрамках)

1-18 01 01 Народная творчасць (па напрамках)

1-21 04 01 Культуралогія (па напрамках)

1-23 01 11 Бібліятэказнаўства і бібліяграфія (па напрамках)

1-23 01 14 Сацыяльна-культурная дзейнасць

Па напрамках спецыяльнасцей

1-15 02 01-07 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (рэстаўрацыя вырабаў)

1-16 01 06-11 Духавыя інструменты (народныя)

1-16 01 10-02 Спевы (народныя)

1-17 02 01-04 Харэаграфічнае мастацтва (народны танец)

1-17 02 01-05 Харэаграфічнае мастацтва (бальны танец)

1-17 02 01-06 Харэаграфічнае мастацтва (эстрадны танец)

1-21 04 02-05 Мастацтвазнаўства (інтэграванае)

УЗГОДНЕНА Начальнік аддзела навучальных устаноў і работы з творчай моладдзю Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ______________ А.У.Рыбчынская «___» _____________ 2011 г.   Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання па адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў _______________ Б.У.Святлоў «___» _______________ 2011 г.   УЗГОДНЕНА Начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ________________ Ю.І.Міксюк «___» ________________ 2012 г.   Прарэктар па вучэбнай і выхаваўчай рабоце Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» _________________ В.І.Шупляк «___»________________ 2012 г.   Эксперт-нормакантралёр «___» ______________ 2012 г.

Мінск 2012

Р а з д з е л 1. АГУЛЬНЫЯ АСНОВЫ ПЕДАГОГІКІ - student2.ru Складальнікі:

І.А.Малахова, загадчык кафедры псіхалогіі і педагогікі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», кандыдат педагагічных навук, дацэнт;

Я.Д.Грыгаровіч, прафесар кафедры псіхалогіі і педагогікі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», доктар педагагічнах навук, прафесар;

В.А.Грачова, дацэнт кафедры псіхалогіі і педагогікі ўстановы аду­кацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», кан­дыдат мастацтвазнаўства

Рэцэнзенты:

кафедра педагогікі і філасофіі адукацыі дзяржаўнай установы аду­кацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»;

В.Г.Ігнатовіч, загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўні­версітэт імя М.Танка», кандыдат педагагічных навук, дацэнт

Рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці тыпавой:

кафедрай псіхалогіі і педагогікі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» (пратакол № 1 ад 31.08.2011 г.);

прэзідыумам навукова-метадычнага савета ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» (пратакол № 1 ад 11.10.2011 г.);

прэзідыумам Савета Вучэбна-метадычнага аб’яднання па адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў (пратакол № 1 ад 31.10.2011 г.)

Адказны за рэдакцыю В.В.Каташвілі

Адказны за выпуск І.А.Малахава

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Тыпавая вучэбная праграма «Педагогіка» распрацавана для вышэй­шых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з па­трабаваннямі адукацыйных стандартаў па спецыяльнасцях: 1-15 02 01 «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (па напрамках)» (напрамак спецыяльнасці 1-15 02 01-07 «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (рэстаўрацыя вырабаў)»; 1-16 01 06 «Духавыя інструменты (па напрамках)» (напрамак спецыяльнасці 1-16 01 06-11 «Духавыя інструменты (народныя)»; 1-16 01 10 «Спевы (па напрам­ках)» (напрамак спецыяльнасці 1-16 01 10-02 «Спевы (народныя)»; 1-17 01 05 «Рэжысура свят (па напрамках)»; 1-17 02 01 «Харэа­графіч­нае мастацтва (па напрамках)» (напрамкі спецыяльнасці 1-17 02 01-04 «Харэа­графіч­нае мастацтва (народны танец)», 1-17 02 01-05 «Харэа­графіч­нае мастацтва (бальны танец)», 1-17 02 01-06 «Харэа­графіч­нае мастацтва (эстрадны танец)»); 1-17 03 01 «Мастацтва эстрады (па на­прамках)»; 1-18 01 01 «Народная творчасць (па напрамках)».

Дадзеная праграма таксама прызначана для вывучэння раздзела «Педагогіка» вучэбнай дысцыпліны «Педагогіка і псіхалогія» па спе­цыяльнасцях 1-21 04 01 «Культуралогія (па напрамках)»; 1-23 01 11 «Бібліятэказнаў­ства і бібліяграфія (па напрамках)»; 1-23 01 14 «Сацыяльна-культурная дзейнасць» і напрамку спецыяльнасці 1-21 04 02-05 «Мастацтвазнаўства (інтэграванае)».

Істотныя змены, якія адбываюцца ва ўсіх сферах жыцця, дынамізм і глыбіня перабудоў навакольнай рэчаіснасці, інфармацыйная прастора, якая бесперапынна пашыраецца і ўскладняецца, стымулююць павы­шэнне актыўнасці чалавека, адаптацыйныя і сацыялізіруючыя пра­цэсы ў грамадстве. Прынцыпова новыя ўмовы выхавання падрастаю­чага пакалення вызначаюць стратэгію фарміравання творчай інды­відуальнасці кожнага чалавека, які здольны рэалізаваць свой талент і крэатыўнасць, незалежна ад сацыяльнага статусу, узроўню адукацыі, прафесіі. У гэтай сувязі працэс рэфармавання сістэмы адукацыі, які працягваецца ў нашай краіне, непарыўна звязаны з глабалізацыяй сацыякультурнай прасторы, з пераходам на двухузроўневую мадэль вышэйшай адукацыі, з павышэннем канкурэнтаздольнасці спецыя­лістаў і канверсаванасці беларускіх дыпломаў за мяжой, са стварэннем новага пакалення адукацыйных стандартаў у розных адукацыйных сферах, у тым ліку ў галіне культуры і мастацтва.

У адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі новага пакалення пасля завяршэння навучання ва ўстанове вышэйшай адукацыі спецыяліст сацыякультурнай сфе­ры павінен быць падрыхтаваны да розных відаў дзейнасці, якія суадносяцца з акадэмічнымі, сацыяльна-асобаснымі і прафесійнымі кампетэнцыямі. Прафесійныя кампетэнцыі праяўляюцца ў такіх кі­рунках дзейнасці, як арганізацыйна-кіруючая, мастацка-творчая, наву­кова-даследчая і педагагічная. Прафесійная кампетэнтнасць выпускні­ка ўстановы вышэйшай адукацыі культуры і мастацтва грунтуецца на сукупнасці фундамен­тальных, агульнанаву-ковых, агульнапрафесійных і спецыяльных ведаў. Агульнапрафе-сійная падрыхтоўка такога спецыяліста, акрамя іншага, прадугледжвае авалодванне глыбокімі і трывалымі ведамі ў галіне педагогікі, якая разам з псіхалогіяй складаюць падмурак псіхо­лага-педагагічнай падрыхтоўкі студэнтаў да прафесійнай дзейнасці.

Вывучэнне дысцыпліны «Педагогіка» грунтуецца на ведах такіх дысцыплін, як «Філасофія» і «Псіхалогія». Філасофскае вучэнне з’яў­ляецца метадалагічнай асновай педагогікі і дапамагае асэнсаванню мэтаў выхавання і адукацыі, а таксама вырашэнню праблем фарміра­вання светапогляду, узаемадзеяння калектыва і асобы, тэорыі вучнёў­скага пазнання як адной з форм пазнання чалавекам навакольнага асяроддзя. Сувязь педагогікі з псіхалогіяй найбольш грунтоўная і яскравая: педагогіка выкарыстоўвае псіхалагічныя метады даследа­вання для выяўлення, апісання, тлумачэння і сістэматызацыі педага­гічных фактаў і з’яў; любы раздзел педагогікі абапіраецца ў сваіх даследаваннях на адпаведны раздзел псіхалогіі; пабудова працэсаў адукацыі і выхавання суадносіцца с законамі псіхічнай дзейнасці і развіцця асобы, псіхалагічнымі ўласцівасцямі, патрэбнасцямі і магчымасцямі чалавека. На падставе ведаў дысцыпліны «Педагогіка» будуецца выкладанне іншых педагагічных дысцыплін, напрыклад такой дысцыпліны, як «Методыка выкладання спецдысцыплін», а таксама праходжанне педагагічнай практыкі.

Мэтавыкладання дысцыпліны– фарміраванне педагагічнай культуры будучых спецыя­лістаў сацыякультурнай сферы на падставе глыбокіх ведаў тэарэтыч­ных асноў сучаснай педагагічнай навукі, уменняў і навыкаў эфектыў­нага выкарыстання іх у прафесійнай дзейнасці, у кіраванні выхаваў­чым працэсам ва ўстановах культуры.

Асноўныя задачы выкладання дысцыпліны:

– узбагачэнне студэнтаў ведамі метадалагічных асноў педагогікі, гісторыі зараджэння, станаўлення і развіцця педагагічнай навукі;

– азнаямленне студэнтаў з тэорыяй і тэхналогіямі навучання і вы­хавання дзяцей і моладзі і магчымасцямі выкарыстання атрыманых ведаў у практычнай дзейнасці спецыяліста сацыякультурнай сферы;

– фарміраванне ў студэнтаў уменняў і навыкаў вырашэння ўзні­каючых педагагічных праблем і прагназавання вынікаў уласнай педа­гагічнай дзейнасці;

– фарміраванне прафесійнай педагагічнай кампетэнцыі студэнтаў ў розных відах прафесійнай дзейнасці.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен ведаць:

– асноўныя тэарэтычныя палажэнні педагогікі;

– асноўныя катэгорыі педагогікі і сутнасць працэсаў адукацыі;

– прынцыпы і тэхналогію выхавання як працэсу сацыялізацыі асобы;

– метады і формы выхаваўчага ўздзеяння на ўдзельнікаў творчых калектываў у залежнасці ад узросту і індывідуальных якасцей;

– асобасна арыентаваныя педагагічныя тэхналогіі выхавання ва ўстановах сацыякультурнай сферы;

– асноўныя катэгорыі педагогікі і сутнасць працэсаў адукацыі, вы­хавання, фарміравання і развіцця асобы;

– метады і формы выхаваўчага ўздзеяння на дзяцей рознага ўзросту;

– асобасна арыентаваныя педагагічныя тэхналогіі выхавання ва ўстановах сацыякультурнай сферы;

– асноўныя этапы гісторыі педагогікі і іх уплыў на фарміраванне ўяўленняў аб аксіялогіі дзяцінства;

– педагагічныя аспекты эстэтычнага выхавання і мастацкай адукацыі асобы.

Умець:

– выкарыстоўваць методыку дыягностыкі і развіцця творчых якас­цей асобы ва ўмовах навучальнага працэсу і ў сферы вольнага часу;

– самастойна карыстацца педагагічнымі ведамі, уменнямі, навыкамі ў прафесійнай педагагічнай дзейнасці;

– рэалізоўваць педагагічную дзейнасць ва ўстановах культуры;

– арганізоўваць выхаваўчую работу з рознымі катэгорыямі ўдзель­нікаў творчых калектываў;

– аналізаваць педагагічныя з’явы і супастаўляць з палажэннямі пе­дагагічнай тэорыі;

– праектаваць мэтавызначэнне педагагічнага працэсу і шляхі яго ўвасаблення на практыцы;

– планаваць змест і этапы рэалізацыі педагагічных праектаў;

– ажыццяўляць эстэтычнае выхаванне і мастацкае развіццё вучняў у працэсе самастойнай педагагічнай дзейнасці.

Логіка выкладання вучэбнага матэрыялу прадугледжвае структуру дысцыпліны, якая складаецца з чатырох раздзелаў, адпавядаючых па­трабаванням сучаснай педагагічнай навукі і развіваючага навучання, і пабудаваных па прынцыпу ўскладнення задач і зместу заняткаў. У першым раздзеле курса разглядаюцца тэарэтыка-метадалагічныя асно­вы педагогікі як навукі, яе месца ў сістэме іншых чалавеказнаўчых навук, яе сацыяльнае прызначэнне ў сучасным свеце. Таксама рас­крываюцца асноўныя катэгорыі педагогікі, прадмет і задачы курса, заканамернасці, фактары і ўмовы развіцця і выхавання асобы ў сучасным грамадстве. Даецца трактоўка праблемы мэт выхавання і паняцце цэласнага педагагічнага працэсу.

У другім раздзеле прадстаўлена гісторыя развіцця педагогікі, працэсы зараджэння, станаўлення і развіцця педагагічных ведаў уво­гуле і педагагічнай думкі на беларускіх землях у прыватнасці. Разгля­даюцца асноўныя этапы і напрамкі развіцця педагагічнай навукі, дзейнасць мысліцеляў і педагогаў, іх уплыў на працэс станаўлення педагагічнай навукі, характарызуюцца педагагічныя тэорыі і асноўныя працы вучоных і асветнікаў, у тым ліку і на беларускіх землях.

Трэці раздзел прысвечаны тэорыі і тэхналогіям навучання дзяцей і дарослых. У гэтым раздзеле разглядаецца сутнасць, заканамернасці і прынцыпы працэсу навучання: асноўныя катэгорыі дыдактыкі і дыдактычных сістэм; мэты, задачы, змест, метады, формы арганізацыі вучэбнага працэсу і сродкі навучання ва ўстановах агульнай і мастацкай адукацыі. Аналізуюцца найноўшыя тэхналогіі адукацыі дзяцей і дарослых ў сучасным свеце.

Чацвёрты раздзел курса прадугледжвае вывучэнне тэарэтычных асноў і метадычных аспектаў выхавання падрастаючага пакалення, сутнасці, прынцыпаў, заканамернасцей, мэтаў, задач, зместу, метадаў і форм арганізацыі выхаваўчага працэсу ва ўстановах сацыякультурнай сферы. Суадносна з канцэпцыяй асобасна арыентаванай парадыгмы сучаснай педагогікі ў гэтым раздзеле разглядаюцца сучасныя тэхна­логіі выхавання ў кантэксце дзейнаснага і сістэмнага падыходу да вырашэння выхаваўчых задач, стварэння ўмоў для развіцця крэатыў­насці асобы, фарміравання светапогляду, маральна-эстэтычных якас­цей чалавека ў мікра- і макрасоцыуме (сям’я, калектыў, грамадства).

У працэсе вывучэння педагогікі выконваецца курсавая работа сту­дэнтамі тых спецыяльнасцей, для якіх прадугледжана прысваенне дадатковай педагагічнай кваліфікацыі.

У працэсе выкладання дысцыпліны «Педагогіка» выкарыстоўваюц­ца інтэрактыўныя метады навучання, якія дазваляюць актывізаваць пазнавальную дзейнасць студэнтаў. Сярод гэтых метадаў – стварэнне і рашэнне праблемных сітуацый, мікравыкладанне, дзелавая гульня, саматэсціраванне і самааналіз педагагічных якасцей, аналіз педагагіч­ных з’яў, стварэнне педагагічных эсэ і рэцэнзій.

Самастойная работа студэнтаў арганізуецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб самастойнай рабоце студэнтаў, распрацаваным ва ўстанове вышэйшай адукацыі.

Асноўныя віды заданняў для самастойнай работы – удзел у конкурсах студэнцкіх работ, падрыхтоўка эсэ, тэрміналагічнага слоўніка, напісанне рэфератаў, падрыхтоўка тэматычных паведамленняў, анатацый, аналіз праблемных сітуацый, удзел у рабоце “круглага стала”.

У адпаведнасці з тыпавымі вучэбнымі планамі на вывучэнне дыс­цыпліны «Педагогіка» максімальна адводзіцца 130 гадзін, з якіх
60 – аўдыторныя заняткі (44 лекцыі, 16 семінарскія). Пытанні курса «Пе­дагогіка» ўключаны ў якасці адной са складаючых у комплексны дзяр­жаўны экзамен па педагогіцы і методыцы выкладання спец­дысцыплін для выпускнікоў тых спецыялізацый, па якіх прадугледж­ваецца прысваенне дадатковай педагагічнай кваліфікацыі. Рэкаменда­вана завяршаць вывучэнне дысцыпліны экзаменам.

ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

  Раздзелы і тэмы     Колькасць аўдыторных гадзін
лекцыі семінары
Уводзіны  
Раздзел 1. Агульныя асновы педагогікі
Тэма 1. Прадмет і задачы педагогікі як навукі і вучэбнай дыс­цыпліны  
Тэма 2. Праблема мэтавызначэння ў педагогіцы. Метада­логія і метады педагагічнай навукі
Тэма 3. Развіццё, выхаванне, фарміраваннеасобы
Тэма 4. Сутнасць цэласнага педагагічнага працэсу  
Раздзел 2. Станаўленне і развіццё педагагічнай навукі
Тэма 5. Выхаванне і адукацыя на ранніх этапах развіцця чала­вецтва і ў эпоху Сярэднявечча  
Тэма 6. Народная педагогіка як крыніца развіцця педагагіч­най навукі. Узнікненне пісьменнасці на беларускіх землях
Тэма 7. Развіццё педагогікі і школы ў эпоху Адраджэння, Рэ­фармацыі і Асветніцтва 0,5
Тэма 8. Асвета і педагагічная думка ў Вялікім Княстве Літоў­скім і Рэчы Паспалітай
Тэма 9. Педагагічная тэорыя і практыка ў XIX–XX стст. 0,5
Раздзел 3. Тэарэтычныя асновы навучання
Тэма 10. Дыдактыка як навука аб навучанні і адукацыі дзяцей і дарослых  
Тэма 11. Прынцыпы і правілы навучання і іх выкары­станне ў дзейнасці спецыяліста сацыякультурнай сферы
Тэма 12. Агульныя метады і сродкі навучання
Тэма 13. Формы арганізацыі навучання  
Тэма 14. Сістэма адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь  
Раздзел 4. Тэорыя выхавання
Тэма 15. Сутнасць, заканамернасці і прынцыпы выхавання  
Тэма 16. Змест і кірункі працэсу выхавання  
Тэма 17. Агульныя метады, сродкі і формы выхавання
Тэма 18. Калектыў як сродак выхавання асобы  
Тэма 19. Сацыякультурнае асяроддзе выхавання. Выхаванне дзяцей у сям’і  
Тэма 20. Сучасныя тэхналогіі арганізацыі выхаваўчага працэсу
Усяго…

ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ

Уводзіны

Мэты і задачы дысцыпліны. Роля і месца дысцыпліны ў падрыхтоў­цы спе­цыялістаў сацыяльна-культурнай сферы. Вучэбна-метадычнае забес­пячэнне.

Р а з д з е л 1. АГУЛЬНЫЯ АСНОВЫ ПЕДАГОГІКІ

Тэма 1. Прадмет і задачы педагогікі як навукі і вучэбнай дысцыпліны

Педагогіка ў сістэме навук пра чалавека. Паняцце педагогікі як навукі аб выхаванні дзяцей і дарослых. Працэс станаўлення навуковай педагогікі ў кантэксце аналізу аб’ектыўных прадумоў узнікнення і развіцця педагагічнай тэорыі. Сучаснае разуменне педагогікі як між­дысцыплінарнай галіны ведаў, як прыкладной дысцыпліны і як са­мастойнай дысцыпліны.

Характарыстыка аб’екта і прадмета педагогікі, аналіз пазіцый вучо­ных па гэтых пытаннях. Задачы і функцыі педагогікі ў сучасным грамадстве.

Паняцце аб сістэме педагагічных навук і асноўных галінах педаго­гікі. Сувязь педагогікі з другімі навукамі ў кантэксце інтэграцыі і дыферэнцыяцыі педагагічных ведаў. Педагогіка як навука і мастацтва выхавання.

Асноўныя катэгорыі педагогікі. Выхаванне як мэтанакіраваны пра­цэс развіцця асобы. Шырокі і вузкі сэнс паняцця «выхаванне». Наву­чанне як спецыяльна арганізаваны і кіруемы працэс узаемадзеяння настаўнікаў і вучняў. Адукацыя як працэс, вынік і сістэма назапаш­вання ведаў, уменняў і навыкаў, спосабаў мыслення, якімі авалодаў навучэнец. Фарміраванне як працэс станаўлення чалавека як сацы­яльнай істоты пад уплывам экалагічных, сацыяльных, эканамічных, псіхалагічных і іншых умоў жыццядзейнасці чалавека. Фактары развіцця асобы як працэсу і выніку колькасных і якасных змен у чалавека.

Тэма 2. Праблема мэтавызначэння ў педагогіцы.

Метадалогія і метады педагагічнай навукі

Паняцце мэты выхавання як агульнай накіраванасці выхавання. Са­цыяльна-эканамічная абумоўленасць мэты выхавання. Ідэалы і каш­тоўнасці выхавання. Агульначалавечыя каштоўнасці як аснова ідэалаў выхавання. Значэнне распрацоўкі праблемы мэт выхавання для педа­гагічнай тэорыі і практыкі. Вызначэнне мэт выхавання ў розныя гіста­рычныя перыяды развіцця грамадства.

Замежныя педагагічныя тэорыі і мэты выхавання ў замежнай педа­гогіцы. Прагматычная педагогіка Д. Дзьюі, гуманістычная педагогіка А. Маслоу і К. Роджэрса, педагогіка экзістэнцыялізма, неатамізма і інш.

Фарміраванне ўсебакова і гарманічна развітай асобы як асноўная мэта сучаснага выхавання ў Беларусі. Канкрэтызацыя мэты выхавання ў рэгламентуючых дакументах: Законе «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь», «Канцэпцыі выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь» і інш. Рэалізацыя мэт выхавання ў дзейнасці сацыяльна-культурных устаноў. Спецыфіка мэтавызначэння як дзей­насці педагога і ўмовы яе паспяховасці.

Метадалогія і методыка педагагічных даследаванняў. Характарыс­тыка тэарэтычных (аналіз, сінтэз, параўнанне, абагульненне, мадэліра­ванне, канкрэтызацыя, індукцыя, дэдукцыя і інш.); эмпірычных (на­зіранне, вывучэнне педагагічнага вопыту, навуковай літаратуры, пра­дуктаў вучнёўскай творчасці, аналіз школьнай дакументацыі, гутарка, анкетаванне, тэсціраванне, інтэрв’юіраванне і інш.); эксперымен­тальных (канстатуючы, пошукавы, фарміруючы, кантрольны этапы эксперымента) метадаў педагагічных даследаванняў. Колькасныя метады ў педагогіцы.

Тэма 3. Развіццё, выхаванне, фарміраванне асобы

Характарыстыка працэсу развіцця чалавека як колькасных і якас­ных змен у фізіялагічнай, інтэлектуальнай, псіхалагічнай сферах ча­лавека пад уплывам знешніх і ўнутраных, кіруемых і некіруемых фак­тараў. Дыялектыка паняццяў «чалавек», «індывід», «асоба», «індыві­ду­альнасць». Філагенез і антагенез развіцця чалавека. Характарыс­тыка біялагічнага і сацыяльнага развіцця чалавека. Біялагічная, сацыя­ла­гічная і біясацыяльная канцэпцыі развіцця чалавека.

Распрацоўка ў педагогіцы праблемы развіцця і выхавання асобы. Сутнасць паняццяў развіцця і фарміравання асобы. Сацыялізацыя як працэс станаўлення і інтэграцыі асобы ў сацыяльнае асяроддзе і адап­тацыі да яго.

Рухаючыя сілы і асноўныя заканамернасці развіцця асобы. Умовы і фактары развіцця асобы: знешнія і ўнутраныя, біялагічныя і сацыяль­ныя. Спадчыннасць і асяроддзе як дэтэрмінанты развіцця асобы. Дзей­насць як фактар развіцця асобы. Асноўныя віды і напрамкі дзейнасці дзяцей. Актыўнасць як фактар развіцця асобы. Ступені актыўнасці і асноўныя віды дзейнасці як важныя ўмовы паспяховага выхавання і развіцця асобы.

Узроставыя і індывідуальныя асаблівасці развіцця асобы. Узроста­выя перыядызацыі развіцця чалавека: маленства, пераддашкольны ўзрост, дашкольны, малодшы школьны, сярэдні школьны, старэйшы школьны ўзрост. Асаблівасці псіхафізічнага развіцця дзяцей ў малод­шым, сярэднім і старэйшым школьным узросце. Нераўнамернасць раз­віцця асобы дзіцяці і акселерацыя: сутнасць і прычыны ўзнікнення.

Тэма 4. Сутнасць цэласнага педагагічнага працэсу

Паняцце цэласнага педагагічнага працэсу. Педагагічны ці вучэбна-выхаваўчы працэс як кіруемае ўзаемадзеянне выкладаючых і навуча­емых, настаўнікаў і вучняў, выхавацеляў і выхаванцаў з мэтай дасяг­нення вызначаных вынікаў, калі сацыяльны вопыт выхавацеляў транс­фармуецца ў якасці асобы выхаванцаў. Сутнасць цэласнасці вучэбна-выхаваўчага працэсу. Асноўныя зместавыя кампаненты цэласнага ву­чэбна-выхаваўчага працэсу. Непарыўная сувязь працэсаў навучання, адукацыі, выхавання, развіцця і фарміравання ў цэласным педагагіч­ным працэсе.

Структура і кампаненты педагагічнага працэсу. Дыялектыка і эта­пы педагагічнага працэсу: падрыхтоўчы, асноўны, заключны. Закана­мернасці і прынцыпы педагагічнага працэсу. Тэхналогія педагагіч­нага, ці вучэбна-выхаваўчага працэсу.

Паняцце аб педагагічнай сістэме як устойлівым аб’яднанні элемен­таў: мэты, змест, працэсы, вучні, настаўнікі, арганізацыйныя формы, вынікі, кіраванне, тэхналогія. Педагагічныя інавацыі як змены ўнутры педагагічнай сістэмы, накіраваныя на паляпшэнне працякання і вы­нікаў вучэбна-выхаваўчага працэсу. Аптымізацыя педагагічнай сістэ­мы як працэс выбару найлепшага варыянта функцыянавання з мнос­тва магчымых. Крытэрыі аптымізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу.

Наши рекомендации