Месца бел. зямель ва ўсходнееўрапейскай геапалітычная прасторы 15-першай паловы 16 стст. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай

Пасля смерці Альгерда абвастрыўся канфлікт паміж Кейстутам, Вітаўтам і Ягайлам. Перамог Ягайла, які стаў вялікім князем літоўскім(1377-1392 гг.), каралём Польшчы з 1386 г. Ягайла ў пошуках дапамогі ў барацьбе з крыжакамі звярнуўся да Москоўскай дзяржавы, але прытэнзіі Масквы на усходнія землі вымусілі шукаць падтрымкі на захадзе. У 1385 г. адбылося заключэнне крэўскай уніі. З гэтага часу пачынаецца каталіцкая экспансія на тэр-рыі Беларусі. Незадаволеных феадалаў, у перш. чаргу праваслаўнага веравызнання, узначаліў Вітаўт. Міжусобіца скончылася заключэннем Востраўскага пагаднення ў 1392 г. Па яго ўмовах ВКЛ гарантавалася аўтаномія, захоўвалася папярэдняя сістэма судаводства, фінансаў, самастойнае войска, тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел і інш. Пасля падпарадкавання сваіх праціўнікаў ў ВКЛ Вітаўт(1392-1430 гг., гады панавання) авалодаў Смаленскам(1404г.), дабіўся прызнання ўлады над Ноўгарадам, тройчы арганізоўваў паходы на Маскву. У 1399 г пацярпеў паражэнне ад татараў на рацэ Ворскле, але падначаліў сабе поўдзень Падоліі, што дало выхад ВКЛ да Чорнага мора, узначаліў войскі ВКЛ у Грунвальдскай бітве(1410 г.), у выніку якой ў склад ВКЛ была звернута Жмуць. Пры Вітаўце ў ВКЛ пачынаецца чаканка ўласнай манеты – дынарыя. У гэты час паступова ўзмацнялася каталіцкая экспансія, гэтаму садзейнічала заключэнне Гарадзельскай уніі 1413 г., паводле якой надаваліся выключныя маёмасныя правы каталіцкай царкве, а таксама феадалам каталіцкага веравызнання. Паводле уніі было вырашана прызначаць на дзярж. пасады выключна католікаў. Але разам з гэтым Вітаўт дамогся раўнапраўнага становішча і праваслаўнай царквы. У 1416 г. быў зацверджаны асобны метрапаліт праваслаўнай царквы, незалежны ад Масквы(Грыгорый Цамблак). Вітаўт пашырыў тэр-рыю за кошт канчатковага далучэння Цверскага, Разанскага княстваў, а таксама вярхоўяў Акі. У 1430 г. Вітаўт памірае. Пасля смерці Вітаўта да ўлады прыходзіць Свідрыгайла(1430-1432 гг.). Ён з`яўляўся праціўнікам уніі з Польшчай, ва ўнутранай палітыцы абапіраўся на буйных бел. і украінскіх феадалаў правасл. веравызнання, якіх прыцягваў да дзярж. кіравання. пры Свідрыгайле назіраецца апошняя спроба выйсці з падпарадкавання Польшчы. У выніку з 1432 па 1436 гг. у ВКЛ адбываецца частковая феадальная вайна. На баку Свідрыгайлы Полацкае, Віцебскае, Смаленскае, Чарнігава-Северскае, Кіеўскае княствы. У 1432 і 1434 гг. вялікі князь ВКЛ Жыгімонт Кейстутавіч выдае прывілеі, якія ўраўноўваюць маёмасныя правы праваслаўных і католікаў. У 1432-1440 гг. вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч стаў вялікім князем пры падтрымцы католікаў, у склад Польшчы перадаў Валынь і Падолле. Яго палітыка і жорсткасць выклікала незадаволенасць бел., укр. і літ. феадалаў. Забіты князем Чартарыйскім у выніку змовы. З 1440 г. вялікім князем стаў Казімір Ягелончык. Адначасова з 1445(1447) ён становіцца каралём Польшчы. Праводзіў палітыку ўмацавання велікакняжацкай улады, запрыгоньвання сялян і пашырэння правоў феадалаў. У 1447 г. выдаў прывілей, які паклаў пачатак юрыдычнага замацавання залежнасці сялян. Выдаў судзебнік 1468 г. Вялікі князь літоўскі Аляксандр(1492-1506), адначасова кароль Польшчы з 1501 па 1507 гг. Падчас вайны 1500-1503 гг. ВКЛ страціла 26 гарадоў, у тым ліку Чарнігаў, Старадна, Бранск, Гомель і інш. Ён таксама выдаў прывілей 1492 г., па якому абмяжоўвалася ўлада вялікага князя, які без згоды паноў-рады не меў права прымаць ні якіх важных рашэнняў. Пры ім польскі сейм прыняў у 1505 г. радамскую канстытуцыю, якая пашырыла правы шляхты. 8 верасня 1514 г. адбылася Аршанская бітва – адзіная бітва на карысць ВКЛ. Наступны вялікі князь і кароль Польшчы – Жыгімонт І стары(1506-1507-1548 гг.). Пры ім падцверджаны і ўведзены статут 1529 г.За яго подпісамі былі выдвдзены 2 асноўныя граматы для Ф.Скарыны. Вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы – Жыгімонт ІІ Аўгуст(1548-1572 гг.). Пры ім уведзены ў дзейнасць статут ВКЛ 1566 г., праведзены паліт., эканам. рэформы(адміністрацыйная 1565-1566 гг., аграрная “ўстава на валокі” 1557 г.), вынікам якіх стаў той факт, што грам. дзярж., паліт. і эканам. лад ВКЛ быў набліжаны да адпаведнага ладу Польшчы. У 1569 г. заключана Люблінская унія, паводле якой утвараецца адзіная дзяржава – РП.

Наши рекомендации