Создание условий для популяризации и расширения сферы использования белорусского языка в учреждениях дошкольного образования
в целях популяризации и расширения сферы использования в жизни общества белорусского языка необходимо активизировать работу по удовлетворению запросов родителей по организации групп с белорусским языком обучения, совершенствовать качество образовательного процесса по приобщению воспитанников к богатству белорусского языка, формированию ценностного отношения к нему в соответствии с рекомендациями Министерства образования Республики Беларусь (Инструктивно-методическое письмо Министерства образования Республики Беларусь к 2012/2013 учебному году от 28 июня 2012 г.).
При организации образовательного процесса на белорусском языке, а также с целью приобщения воспитанников к национальной культуре, рекомендуется использовать следующие учебные издания:
Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі:вучэбнае выданне. – Мн: НІА, 2012. – 407 с.
Жытко, І.У. Матэматычны калейдаскоп: вучэб.-метад. дапам. для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з беларус. мовай навучання / І.У. Жытко. – 2-е выд., перагл. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2012. – 184 с.
Вучэбна-метадычны дапаможнік «Матэматычны калейдаскоп» уваходзіць у ВМК «Мае першыя ўрокі», забяспечвае рэалізацыю адукацыйнай галіны «Элементарныя матэматычныя ўяўленні». Садзейнічае фарміраванню ў дзяцей старшага дашкольнага ўзросту пачатковых матэматычных уяўленняў, а таксама развіццю першых праяўленняў матэматычных здольнасцей, псіхічных працэсаў.
Адрасуецца педагогам устаноў дашкольнай адукацыі.
Жытко, І.У. Матэматычны калейдаскоп: вучэбны дапаможнік для выхаванцаў старшай ступені (ад пяці да шасці гадоў) устаноў дашкольнай адукацыі, з беларус. і рус. мовамі навучання / І.У. Жытко. – 6-е выд. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011. – 64 с.: іл.
У вучэбным дапаможніку прадстаўлены ілюстратыўны матэрыял да канспектаў заняткаў вучэбна-метадычнага дапаможніка «Матэматычны калейдаскоп».
Жытко, І.У. Матэматычны калейдаскоп: рабочы сшытак для выхаванцаў старшай ступені (ад пяці да шасці гадоў) устаноў дашкольнай адукацыі / І.У. Жытко. – 6-е выд. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011. – 64 с.: іл.
У рабочым сшытку размешчаны гульнявыя заданні для самастойнай дзейнасці дзяцей да канспектаў заняткаў вучэбна-метадычнага дапаможніка «Матэматычны калейдаскоп».
Дубініна, Д.М. Свет вакол мяне: вучэб.-метад. дапам. для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з беларус. мовай навучання / Д.М. Дубініна. – 2-е выд., пашыр. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2012. – 128 с.
У дапаможніку прадстаўлены канспекты заняткаў, змест якіх накіраваны на рэалізацыю задач адукацыйных галін «Дзіця і грамадства», «Дзіця і прырода», «Развіцце маўлення і культура маўленчых зносін» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі ў старшай групе.
Адрасуецца педагогам устаноў дашкольнай адукацыі.
Дубініна, Дз.М. Свет вакол мяне: вучэбны дапаможнік для выхаванцаў старшай ступені (ад пяці да шасці гадоў) устаноў дашкольнай адукацыі / Дз.М. Дубініна. – 6-е выд. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011. – 64 с.: іл.
У вучэбным дапаможніку прадстаўлены ілюстратыўны матэрыял да канспектаў заняткаў вучэбна-метадычнага дапаможніка «Свет вакол мяне».
Дубініна, Дз.М. Свет вакол мяне: рабочы сшытак для выхаванцаў старшай ступені (ад пяці да шасці гадоў) устаноў дашкольнай адукацыі / Дз.М. Дубініна. – 6-е выд. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011. – 56 с.: іл.
У рабочым сшытку размешчаны гульнявыя заданні для самастойнай дзейнасці дзяцей да канспектаў заняткаў вучэбна-метадычнага дапаможніка «Свет вакол мяне».
Хадановіч, Л.С. Падарожжа ў свет музыкі: вучэб.-метад. дапам. для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з беларус. мовай навучання / Л.С. Хадановіч. – 2-е выданне, перагл. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2012. – 240 с.
Уваходзіць у вучэбна-метадычны комплекс «Мае першыя ўрокі». Садзейнічае развіццю ў дзяцей старшага дашкольнага ўзросту ўяўленняў пра вобразы музычнага мастацтва, сродкі музычнай выразнасці, навыкаў карыстання імі ў самастойнай музычнай выканаўчай творчай дзейнасці.
Матэрыал вучэбна-метадычнага дапаможніка адпавядае кампаненту «Музычная дзейнасць» адукацыйнай галіны «Мастацтва» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.
Адрасуецца педагогам устаноў дашкольнай адукацыі.
Хадановіч, Л.С. Падарожжа ў свет музыкі: вучэбны дапаможнік для выхаванцаў старшай ступені (ад пяці да шасці гадоў) устаноў дашкольнай адукацыі / Л.С. Хадановіч. – 6-е выд. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011. – 64 с: іл.
У вучэбным дапаможніку прадстаўлены ілюстратыўны матэрыял да канспектаў заняткаў вучэбна-метадычнага дапаможніка «Падарожжа ў свет музыкі».
Хадановіч, Л.С. Падарожжа ў свет музыкі: рабочы сшытак для выхаванцаў старшай ступені (ад пяці да шасці гадоў) устаноў дашкольнай адукацыі / Л.С. Хадановіч. – 6-е выд. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011. – 64 с: іл.
У рабочым сшытку размешчаны гульнявыя заданні для самастойнай дзейнасці дзяцей да канспектаў заняткаў вучэбна-метадычнага дапаможніка «Падарожжа ў свет музыкі».
Старжынская, Н.С. Крылаў не мае, а хутка лятае: лінгвістычныя гульні для дзяцей 4-7 гадоў: дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі / Н.С. Старжынская. – Мінск: Зорны верасень, 2007. – 160 с.
У дапаможніку раскрываюцца пытанні азнаямлення дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту са словам як моўнай адзінкай: значэннем слова, яго мнагазначнасцю, семантычнымі адносінамі паміж словамі (сінанімічнымі, антанімічнымі). Прыводзяцца гульні і практыкаванні, накіраваныя як на фарміраванне ў дзяцей элементарных уяўленняў аб слове, так і на развіццё іх камунікатыўнай кампетэнцыі.
Дапаможнік прызначаны педагогам устаноў дашкольнай адукацыі і пачатковай школы, а таксама бацькам дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Дубінина, Дз.М. Культура Беларусі ў казках і паданнях: дапам. для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі / Дз.М. Дубініна, Дз.У. Дубінін. – Мінск: Зорны верасень, 2008. – 120 с.
Змест дапаможніка прадугледжвае азнаямленне дзяцей дашкольнага ўзросту з культурай і гісторыяй Беларусі. Кожная тэма ўключае метадычныя рэкамендацыі, творы народнай вусна-паэтычнай творчасці з пытаннямі па іх змесце і сцэнарыі пазнавальных гутарак.
Змешчаныя ў дапаможніку казкі, міфы, легенды, паданні, прыказкі, прымаўкі, загадкі, гульні спрыяюць фарміраванню ў дашкольнікаў нацыянальнай самасвядомасці, садзейнічаюць засваенню дзецьмі пэўных духоўна-маральных каштоўнасцей у працэсе змястоўных зносін з дарослымі.
Забяспечвае рэалізацыю адукацыйных галін “Мастацтва”, “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі ў старшай групе.
Дапаможнік прызначаны педагогам устаноў дашкольнай адукацыі.
Старжынская, Н.С. Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў: дапам. для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі / Н.С. Старжынская, Дз.М. Дубініна. – Мазыр: ТАА ВД «Белы Вецер», 2008. – 112, [4] с.
У дапаможніку прадстаўлены канспекты заняткаў па развіцці беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту. Змест заняткаў дапаможа ўзбагаціць слоўнік дзяцей найбольш часта ўжываемымі беларускімі словамі і іх граматычнымі формамі, сфарміраваць у іх паняцці (сацыяльна замацаваныя значэнні слоў), элементарнае разуменне беларускага слова як моўнай адзінкі, актывізаваць слоўнік, пазнаёміць дзяцей з асноўнымі асаблівасцямі гукавымаўлення на рускай і беларускай мовах.
Прызначаны для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі.
Старжынская, Н.С. Заняткі па развіцці маўлення і маўленчых зносін у дзіцячым садзе:дапам. для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі, з беларус. мовай навучання / Н.С. Старжынская, Дз.М. Дубініна. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2008. – 172 с.
У дапаможніку прыводзяцца канспекты заняткаў па развіцці маўлення і сцэнарыі актывізуючых маўленчых зносін з дзецьмі сярэдняй і старшай груп.
Забяспечвае рэалізацыю адукацыйнай галіны “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.
Прызначаны для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі.
Дубініна, Дз.М. Родныя вобразы ў паэтычным слове: дапам. для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі: у 2 ч. Ч. 1 / Дз.М. Дубініна. – Мазыр: ТАА ВД «Белы Вецер», 2008. – 136, [4] с.
Змест дапаможніка прадугледжвае азнаямленне дзяцей дашкольнага ўзросту з народнай вусна-паэтычнай творчасцю і вершамі беларускіх паэтаў не толькі ў рамках спецыяльна-арганізаванай дзейнасці, але і ў спецыфічных «дзіцячых» відах дзейнасці.
Забяспечвае рэалізацыю адукацыйных галін “Мастацтва”, “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі ў першай малодшай, другой малодшай, сярэдняй і старшай групах.
Дапаможнік прызначаны педагогам устаноў дашкольнай адукацыі.
Дубініна, Дз.М. Родныя вобразы ў паэтычным слове: дапам. для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі: у 2 ч. Ч. 2 / Дз.М. Дубініна. – Мазыр: ТАА ВД «Белы Вецер», 2008. – 108, [4] с.
Змест дапаможніка прадугледжвае азнаямленне дзяцей дашкольнага ўзросту з народнай вусна-паэтычнай творчасцю і вершамі беларускіх паэтаў не толькі ў рамках спецыяльна-арганізаванай дзейнасці, але і ў спецыфічных «дзіцячых» відах дзейнасці.
Забяспечвае рэалізацыю адукацыйных галін «Мастацтва”, “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі ў першай малодшай, другой малодшай, сярэдняй і старшай групах.
Дапаможнік прызначаны педагогам устаноў дашкольнай адукацыі.
Дубініна, Д.М. Родная прырода ў вуснай народнай творчасці: дапам. для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі / Д.М. Дубініна, А.А. Страха, Д.У. Дубінін. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2012. – 136 с.
У дапаможніку выкладаюцца канцэптуальныя асновы этнакультурнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту ад 5 да 7 гадоў жыцця, раскрываюцца метады і прыёмы азнаямлення іх з прыродай роднага краю праз выкарыстанне вуснай народнай творчасці ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі.
Адрасуецца педагогам устаноў дашкольнай адукацыі.