Беларуская медыцынская тэрміналогія

Тэрміны – словы і спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца афіцыйнымі назвамі паняццяў навукі, мастацтва, тэхнікі. Сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі, прафесіі называецца тэрміналогіяй. Так, тэрміны, што адносяцца да медыцыны, і называюцца медыцынскай тэрміналогіяй.

ШЛЯХІ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МЕДЫЦЫНСКАЙ ТЭРМІНАЛОГІІ

Гісторыя фарміравання і далейнага папаўнення беларускай медыцынскай тэрміналогіі непарыўна звязана з развіццём усёй беларускай літаратурнай мовы. Вызначым асноўныя крыніцы гэтага працэсу.

1. Запазычанні.Як правіла, запазычваюцца інтэрнацыянальныятэрміны, якімі карыстаюцца многія мовы. Але дапускаецца выкарыстанне і нацыянальных тэрмінаў, калі падобны не задавальняе як інтэрнацыянальны або немагчыма зрабіць якасны яго пераклад. Часцей за ўсё пры запазычаннях выкарыстоўваецца калькаванне (звычайна з рускай мовы): тазобедренный – тазасцегнавы, большеберцовый – вялікагалёнкавы. У складаных тэрмінах першай часткай звычайна з’яўляюцца ўсечаныя часткі грэчаскіх і лацінскіх назоўнікаў і прыметнікаў.

Адназоўнікавы кампанент грэчаскага паходжання:

Ларынга-(ад larynks, -ngos – гартань), выражае паняцце “які адносіцца да гартані: ларынгаспазма, ларынгастэноз; мія- (ад mys, myos – мышца), выражае паняцце “мышачны”: міяфібрылы,, міярэлексанты; неўра-(ад neuron – нерв), указвае на сувязь з нервовай сістэмай. Таксама да грэчаскага кампанента можна аднесці: нефра-(ад nephrosнырка), пнеўма-(ад pneuma – дыханне),самата-(ад soma,-atos – цела),спондыла-( ад spondylos – пазванок), фармака-( ад pharmakon – лякарства), хламіда-( адchlamysплашч),энтэра-(ад enteronкішка),адэна-(ад aden – залоза),анка-( ад onkosуздутасць),ата-( адus, otosвуха),афтальма-( ад ophtalmosвока),гемата-( ад haima, -atos- кроў),дэрмата-(ад derma-, -atosскура),кранія-( адkranion–чэрап),наза-(ад nososхвароба),рына-( ад rhis, -inosнос),сарка-( ад sarks, sarkos – мяса),сплахна-(адsplachnonвантробы),такса-( ад toksikonяд),тарака-( ад thoraksгрудзі),ура-(ад uronмача),фізія-(адphisis – прырода),хале-(ад choleжоўць),хондра-(ад chondrosхрасток),эмбрыя-(ад embryonзародак),энцэфала-(ад enkephalosмозг).

Колькасць лацінскіх тэрмінаў значна меншая ў параўнанні з грэчаскай мовай. Гэта, як правіла, тэрміны, першай часткай якіх з’яўляюцца лацінскія элементы вібра- (ад vibroдрыжу, вагаюся; выражае паняцце “вібрацыйны”), імуна-(ад immunisсвабодны ад чаго-небудзь, некрануты; указвае на адносіны да імунітэту), каранара-( ад coronariusвянечны; выражае паняцці “які мае адносіны да вянечных артэрый сэрца”), лакта-(ад lac, -ctisмалако; выражае паняцце “які адносіцца да малака”), мульты-(ад multiumмнога; указвае на шматлікасць прадметаў або на шматразовасць дзеянняў, функцый), радые-(адradiusпрамень; указвае на адносіны да радыеактыўнасці, радыяцыі).

Наступнай часткай складаных тэрмінаў часта з’яўляюцца элементы –фікацыя(ад facereрабіць; абазначае ўкараненне, распаўсюджанне), -цыд (ад caedoзабіваю; адпавядае паняццю знішчэнне), -ол(ад oleumалей; адпавядае паняццю алей).

Многа тэрмінаў запазычана з іншых моў ужо ў гатовым выглядзе: білірубін(bilirubinum, ад bilis “жоўць” + rubber “чырвоны” – лацінізм), самнамбулізм(somnambulisme, ад лацінскага somnus“сон” + ambulare“хадзіць” – з французскай мовы), мальсека(malsecco, ад male“хвароба” + secco“сухасць” – з італьянскай).

2. Уласнабеларуская лексіка. Сюды мы адносім тэрміны, што ўзніклі ў беларускай мове з XIV стагоддзя і да нашых дзён: нырка, лытка, галёнка.

3. Неалагізмы. Па меры з’яўлення новых прадметаў і паняццяў узнікае неабходнасць у іх моўным абазначэнні. Так і з’яўляюцца неалагізмы: эмбрыёлаг, аксід, тамограф.

У беларускай мове ёсць яшчэ вялікі незапатрабаваны пласт медыцынскай тэрміналогіі. Гэта дыялектныя словы. Многія з іх і сёння ў карыстанні значнай часткі беларусаў і існуюць паралельна з запазычанымі або калькаванымі тэрмінамі: аорта – тутніца, ключыца – раменніца, прамая кішка – кутніца.

Заданне 14. 1. Што такое тэрміналогія?

2. Якія вы ведаеце шляхі папаўнення беларускай тэрміналогіі?

Наши рекомендации