Смирнова А.П., студентка 513 группы
Апрацоўка металу 14-17ст.
Звоналіцейная справа, кавальства»
Значную частку гарадскіх рамеснікаў у XIV – XVI стст. складалі майстры па апрацоўкі металу. Найбольшай якасцю вызначаліся вырабы майстроў - ювеліраў. Літыя залатыя ці срэбраныя пярсценкі, падвескі, бранзалеты, завушніцы аздабляліся чаканкай, гравіраваннем, зярненнем, чарненнем, эмалямі, каштоўнымі камянямі. Для храмаў ствараліся высокамастацкія абклады кніг і абразоў, крыжы, дарахавальніцы, свечнікі, рытуальны посуд. На жаль, большасць з гэтых твораў не захаалася. Адны былі разбураваны ў час войнаў, частка пераплаўлена для вырабу новых рэчаў, а іншыя загінулі ў полымі пажараў. Пра большасць ювелірных вырабаў XV – XVI стст. можна меркаваць толькі па апісаннях і малюнках.
Вельмі часта ў адным творы спалучаліся разнастайныя тэхнікі аддзелкі. Так, абклад “Евангелля” 1598г. з Віцебска (Віцебскі абласны краязнаўчы музей) выканан трыма відамі мастацкай апрацоўкі металу. Цэнтральная частка, якая мае форму эліпса, зроблена са срэбных пласцін, аздобленых гравіраванем, эмалямі і чарненнем. Пласціны работы распісаны ў стрыманай гаме жоўтымі, зяленымі і сінімі колерамі.
Спалучэнне розных відаў мастацкай апрацоўкі металу асбліва выразна праявілася ў дэкоры паціраў. Найбольш старажытны з вядомых нам узораў пацір 1580 г., які належаў слуцкаму князю Алельку. Выраб такіх паціраў быў шырока распаўсюджаны ў Беларусі і суседніх краінах. У адрозненне ад польскіх пацір са Слуцка мае больш строгія формы, вызначаецца кампазіцыйнай ураўнаважнасцю і дэкаратыўнай стрыманасцю. Ен зроблены са срэбра з наступным залачэннем і гравіраваннем. Мяркуючы па малюнку, пацір быў упрыгожаны эмаллю. Чорныя, зяленыя і шэраватыя арнаментальныя матывы выдатна спалучаліся з яго залацістай паверхняй. У арнаменце побач з гатычнымі крыжападобнымі кветачкамі сустракаліся кветкі на сцяблінках з невялікімі лісточкамі. Такога характару кветкі есць і на абкладах беларускіх абразоў. Гэты матыў асабліва характэрны для Беларусскага Палесся.
Срэбраны з пазалотай пацір XVI ст. з навагрудскай Барысаглебскай царквы мае некаторае падабенства з пацірам са Слуцка. Агульная вышыня яго – 23, 5 см, дыяметр асновы – 14, 5 см, дыяметр чашы – 9 см. Прыгожыя, крыху масіўныя прапорцыі, рацыянальнае выкарыстанне форм для надання устойлівасці гавораць пра добры густ і майстэрства аўтара. У гэтым творы ўжо бачны рысы новага стылю, які прыйшоў на змену готыцы. Нароўні з гатычным пандусам з шасцю выступаючымі “гузамі” і шасціпялесткавай падстаўкай, упрыгожанай крыжацветамі, пацір мае чашу, характэрную для стылю рэнесансу. Ліцце, гравіраванне, чарненне, устаўкі з каштоўных камянеў, пазалота сведчаць пра высокую кваліфікацыю майстра.
У Нясвіжы была развіта ліцейная справа. Ліцце праводзілася у гліняных, укапаных у зямлю формах. Пасля адліўкі гарматы свідраваліся і, як большасць ліцейных вырабаў таго часу, аздабляліся чаканенымі рэльефнымі малюнкамі і гравіраванымі надпісамі. Гарматы і іншыя віды зброі вырабляліся таксама ў Магілеве, Брэсце, Мінску і іншых гарадах.
Высокага узроўню дасягнула звоналіцейная справа. Званы мелі некалькі не толькі культавае прызначэнне. Часта іх адлівалі ў памяць аб важных падзеях і датах.
Цікавым творам гэтага перыяду з’яўляецца звон 1583 г. з в. Моладава, што на Брэстчыне. Вышыня яго да правушын – 62 см, ніжні дыяметр – 70 см, таўшчыння ліцця – 6-7 см. У верхняй частцы размешчаны вузкі рэльефны арнаментальны пояс з раслінным арнаментам. На вонкавай паверхні уверсе і унізе высечаны надпіс – дзве паласы тэксту. У сярэдняй частцы звана асобна выдзелены чатыры калонкі тэксту па 13 радкоў. Пад адной з калонак размешчаны шляхецкі герб. Тэкст напісаны лацінкімі літарамі на старабеларускай мове.
Прысвечаны ен двум прадстаўнікам вядомага на Беларусі роду Войнаў: бацьку – Маціевічу Хрысціну і яго сыну – Сямену. Унізе звана надпіс з прозвішчам майстра: “Марцін Гофман меня слівал року 1583”.
Смирнова А.П., студентка 513 группы