Артыкул 205. Нацыянальныя фiльмы, iншыя фiльмы, якiя маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне

1. Да нацыянальных фiльмаў адносяцца фiльмы, якiя адлюстроўваюць найважнейшыя падзеi нацыянальнай гiсторыi i культуры, сучаснага жыцця Рэспублiкi Беларусь, прысвечаны агульначалавечым гуманiтарным, сацыяльным i маральным праблемам, падзеям сусветнай гiсторыi, якiя маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне для Рэспублiкi Беларусь.

2. Да iншых фiльмаў, якiя маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне, адносяцца фiльмы, якiя адлюстроўваюць падзеi нацыянальнай гiсторыi i культуры, сучаснага жыцця Рэспублiкi Беларусь або дасягненнi сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь, фiльмы для дзяцей i моладзi, фiльмы - партрэты знакамiтых асоб, фiльмы - экранiзацыi твораў беларускай i замежнай лiтаратуры, а таксама фiльмы гiсторыка-патрыятычнай, сацыяльнай i экалагiчнай тэматыкi.

3. Памеры i ўмовы фiнансавання з рэспублiканскага бюджэту вытворчасцi нацыянальных фiльмаў, iншых фiльмаў, якiя маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне, устанаўлiваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

4. Першачарговы паказ нацыянальных фiльмаў, iншых фiльмаў, якiя маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне, вытворчасць якiх поўнасцю або часткова фiнансавалася з рэспублiканскага бюджэту, ажыццяўляецца ў Рэспублiцы Беларусь.

5. Зыходныя матэрыялы нацыянальных фiльмаў, iншых фiльмаў, якiя маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне, вытворчасць якiх поўнасцю або часткова фiнансавалася з рэспублiканскага бюджэту, перадаюцца на захоўванне ва ўстанову "Беларускi дзяржаўны архiў кiнафотафонадакументаў" у парадку, устаноўленым заканадаўствам аб архiвах i справаводстве.

Артыкул 206. Паказ i распаўсюджванне фiльмаў

1. На тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь паказ i распаўсюджванне фiльмаў ажыццяўляюцца iх праваўладальнiкамi.

2. У Рэспублiцы Беларусь забараняецца паказ фiльмаў, звесткi аб якiх не ўключаны ў Дзяржаўны рэгiстр фiльмаў.

3. Паказ фiльмаў у кiназалах, iншых спецыяльна абсталяваных памяшканнях (месцах), аснашчаных кiнаабсталяваннем, можа ажыццяўляцца толькi пасля атрымання ў парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, дазволу на эксплуатацыю гэтых кiназалаў, iншых спецыяльна абсталяваных памяшканняў (месцаў) i абсталявання.

4. Адносiны, якiя ўзнiкаюць у сувязi з аказаннем паслуг па паказе фiльмаў, рэгулююцца заканадаўствам аб абароне правоў спажыўцоў.

5. Адносiны, якiя ўзнiкаюць у сувязi з паказам i распаўсюджваннем фiльма як аб'екта аўтарскага права, рэгулююцца заканадаўствам аб аўтарскiм праве i сумежных правах.

Артыкул 207. Класiфiкацыя фiльмаў

1. Фiльмы, прызначаныя для паказу на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, падлягаюць класiфiкацыi.

2. Класiфiкацыя фiльма ўяўляе сабой аднясенне фiльма ў залежнасцi ад яго тэматыкi, жанру, зместу i мастацкага афармлення да пэўнай узроставай катэгорыi.

3. Класiфiкацыю фiльма ажыццяўляе Мiнiстэрства культуры або юрыдычная асоба, iм упаўнаважаная, у адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.

4. На класiфiкацыю фiльм прадстаўляецца яго праваўладальнiкам у выпадку адсутнасцi звестак аб фiльме ў Дзяржаўным рэгiстры фiльмаў.

Пры неабходнасцi праваўладальнiк павiнен забяспечыць работнiкам Мiнiстэрства культуры або юрыдычнай асобы, iм упаўнаважанай, умовы для прагляду фiльма.

5. Пасля прагляду фiльмы, якiя ўтрымлiваюць:

элементы эротыкi, насiлля i жорсткасцi, накiроўваюцца Мiнiстэрствам культуры або юрыдычнай асобай, iм упаўнаважанай, у Рэспублiканскую экспертную камiсiю па прадухiленнi прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi для атрымання экспертнага заключэння;

заклiкi да экстрэмiзму (экстрэмiсцкай дзейнасцi), накiроўваюцца Мiнiстэрствам культуры або юрыдычнай асобай, iм упаўнаважанай, у Рэспублiканскую экспертную камiсiю па ацэнцы iнфармацыйнай прадукцыi на прадмет наяўнасцi (адсутнасцi) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмiзму для атрымання экспертнага заключэння.

Пры неабходнасцi для экспертнай ацэнкi фiльма Мiнiстэрствам культуры або юрыдычнай асобай, iм упаўнаважанай, могуць запрашацца асобы, кампетэнтныя ў пэўнай галiне ведаў.

6. Фiльм можа быць аднесены да наступных узроставых катэгорый:

"0" - без узроставых абмежаванняў;

"6+" - фiльм, дазволены для паказу гледачам, якiя дасягнулi ўзросту шасцi гадоў;

"12+" - фiльм, дазволены для паказу гледачам, якiя дасягнулi ўзросту дванаццацi гадоў;

"16+" - фiльм, дазволены для паказу гледачам, якiя дасягнулi ўзросту шаснаццацi гадоў;

"18+" - фiльм, дазволены для паказу гледачам, якiя дасягнулi ўзросту васямнаццацi гадоў. Паказ фiльмаў гэтай узроставай катэгорыi па тэлебачаннi з шасцi да дваццацi чатырох гадзiн забараняецца.

7. Па вынiках прагляду фiльма i разгляду экспертных заключэнняў Рэспублiканскай экспертнай камiсii па прадухiленнi прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi i Рэспублiканскай экспертнай камiсii па ацэнцы iнфармацыйнай прадукцыi на прадмет наяўнасцi (адсутнасцi) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмiзму (пры iх наяўнасцi) Мiнiстэрствам культуры або юрыдычнай асобай, iм упаўнаважанай, прымаецца рашэнне аб класiфiкацыi фiльма.

Мiнiстэрствам культуры або юрыдычнай асобай, iм упаўнаважанай, прымаецца рашэнне аб адмове ў класiфiкацыi фiльма ў выпадках выяўлення ў фiльме элементаў парнаграфii, прапаганды насiлля i жорсткасцi i (або) прыкмет праяўлення экстрэмiзму.

8. Знак узроставай катэгорыi фiльма ўказваецца ва ўсiх выпадках выкарыстання фiльма (у тым лiку пры трансляцыi па тэлебачаннi) i яго рэкламы (буклеты, запрашальныя бiлеты, лiстоўкi, аб'явы i iншае), а таксама на ўпакоўцы матэрыяльных носьбiтаў экзэмпляраў фiльма.

9. Па вынiках класiфiкацыi фiльма звесткi аб фiльме не пазней за пяць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння аб класiфiкацыi фiльма ўключаюцца ў Дзяржаўны рэгiстр фiльмаў.

10. Рашэнне аб адмове ў класiфiкацыi фiльма можа быць абскарджана ў вышэйстаячую арганiзацыю i (або) у суд.

Артыкул 208. Дзяржаўны рэгiстр фiльмаў

1. Дзяржаўны рэгiстр фiльмаў змяшчае звесткi аб фiльмах, у адносiнах да якiх прынята рашэнне аб класiфiкацыi, i iх узроставай катэгорыi, у тым лiку звесткi аб рэгiстрацыi фiльмаў, што ажыццяўлялася да ўступлення ў сiлу гэтага Кодэкса, звесткi аб экспертных заключэннях Рэспублiканскай экспертнай камiсii па прадухiленнi прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi i Рэспублiканскай экспертнай камiсii па ацэнцы iнфармацыйнай прадукцыi на прадмет наяўнасцi (адсутнасцi) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмiзму (пры iх наяўнасцi).

2. Фармiруе i вядзе Дзяржаўны рэгiстр фiльмаў Мiнiстэрства культуры або юрыдычная асоба, iм упаўнаважаная.

3. Звесткi, якiя змяшчаюцца ў Дзяржаўным рэгiстры фiльмаў, з'яўляюцца адкрытымi i размяшчаюцца на афiцыйным сайце Мiнiстэрства культуры ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт.

ГЛАВА 22

КУЛЬТУРНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ

Артыкул 209. Культурныя мерапрыемствы, iх вiды. Правядзенне культурных мерапрыемстваў

1. Культурнае мерапрыемства - мерапрыемства па публiчных стварэннi, выкананнi, паказе, распаўсюджваннi i (або) папулярызацыi вынiкаў творчай дзейнасцi, а таксама па публiчным паказе (паказе), распаўсюджваннi i (або) папулярызацыi культурных каштоўнасцей.

2. Да культурных мерапрыемстваў адносяцца культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства, кiнематаграфiчнае мерапрыемства, фестываль, конкурс, выстаўка, агляд, майстар-клас, канферэнцыя, пленэр, семiнар, форум, акцыя i iншыя мерапрыемствы.

3. Па ўзроўнi правядзення i складзе ўдзельнiкаў культурныя мерапрыемствы могуць быць:

3.1. мiжнароднымi, удзельнiкамi якiх з'яўляюцца прадстаўнiкi Рэспублiкi Беларусь i адной або некалькiх замежных краiн;

3.2. рэспублiканскiмi, удзельнiкамi якiх з'яўляюцца прадстаўнiкi ўсiх або большасцi абласцей i горада Мiнска i на якiя могуць быць запрошаны прадстаўнiкi замежных краiн;

3.3. рэгiянальнымi, удзельнiкамi якiх з'яўляюцца прадстаўнiкi аднаго або некалькiх раёнаў (гарадоў), абласцей i на якiя могуць быць запрошаны прадстаўнiкi iншых раёнаў (гарадоў), абласцей, замежных краiн.

4. Правядзенне культурных мерапрыемстваў у спецыяльна не прызначаных для гэтай мэты месцах пад адкрытым небам або ў памяшканнях ажыццяўляецца з улiкам заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

5. Пералiк i парадак правядзення асобных цэнтралiзаваных культурных мерапрыемстваў устанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Да цэнтралiзаваных культурных мерапрыемстваў адносяцца культурныя мерапрыемствы, якiя праводзяцца па рашэннi дзяржаўных органаў i поўнасцю або часткова фiнансуюцца з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў.

6. Забараняецца правядзенне культурных мерапрыемстваў у выпадках, прадугледжаных пунктам 1 артыкула 81 гэтага Кодэкса, а таксама ў iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.

Наши рекомендации