Артыкул 185. Стварэнне i адкрыццё часовых экспазiцый

1. Стварэнне часовых экспазiцый ажыццяўляецца навукова-экспазiцыйным, выставачным аддзелам музея або рабочай групай. Склад рабочай групы, яе кiраўнiк, тэрмiны пачатку i заканчэння работы па стварэннi часовай экспазiцыi зацвярджаюцца кiраўнiком музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

2. Для стварэння часовай экспазiцыi музеямi распрацоўваецца наступная праектная дакументацыя:

2.1. сцэнарый часовай экспазiцыi або разгорнутая тэматычная структура (калi тэрмiн экспанавання менш за трыццаць каляндарных дзён);

2.2. сцэнарый часовай экспазiцыi або разгорнутая тэматычная структура, а таксама архiтэктурна-мастацкае рашэнне (калi тэрмiн экспанавання трыццаць каляндарных дзён i больш).

3. Праектная дакументацыя часовай экспазiцыi, разлiчанай на тэрмiн экспанавання трыццаць каляндарных дзён i больш, або часовай экспазiцыi, якая рыхтуецца для экспанавання за межамi музея, разглядаецца на навукова-метадычным савеце музея (пры яго наяўнасцi) i зацвярджаецца кiраўнiком музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

4. Праектная дакументацыя часовай экспазiцыi, разлiчанай на тэрмiн экспанавання менш за трыццаць каляндарных дзён, зацвярджаецца кiраўнiком музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

5. Адкрыццё часовай экспазiцыi ажыццяўляецца пасля яе прыёму камiсiяй, створанай загадам кiраўнiка музея, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, або кiраўнiка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца музей.

Артыкул 186. Экскурсiйнае абслугоўванне наведвальнiкаў музеяў

1. Пад экскурсiйным абслугоўваннем наведвальнiкаў музеяў разумеецца публiчны паказ прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, якi суправаджаецца каментарыямi, прадастаўленнем iнфармацыi аб iх.

2. Экскурсiйнае абслугоўванне наведвальнiкаў музеяў ажыццяўляецца музейнымi работнiкамi, а таксама па ўзгадненнi з кiраўнiком музея экскурсаводамi i гiдамi-перакладчыкамi, якiя прайшлi прафесiйную атэстацыю, якая пацвярджае iх квалiфiкацыю, iншымi асобамi ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi.

ГЛАВА 20

НАРОДНЫЯ МАСТАЦКIЯ РАМЁСТВЫ

Артыкул 187. Народныя мастацкiя рамёствы. Вырабы народных мастацкiх рамёстваў

1. Народныя мастацкiя рамёствы - напрамак культурнай дзейнасцi па стварэннi i папулярызацыi вырабаў народных мастацкiх рамёстваў.

2. Вырабы народных мастацкiх рамёстваў - прадметы дэкаратыўнага i ўтылiтарнага прызначэння, якiя створаны ў адпаведнасцi з традыцыямi народных мастацкiх рамёстваў з выкарыстаннем натуральных матэрыялаў i ручной працы, характарызуюцца нацыянальнай самабытнасцю i маюць мастацкую вартасць.

3. Пры стварэннi вырабаў народных мастацкiх рамёстваў дазваляецца:

3.1. творчае вар'iраванне, якое з'яўляецца адной з форм праявы народнай творчасцi i асноўным метадам перадачы тыпавога ўзору вырабу народных мастацкiх рамёстваў, што прадугледжвае ўнясенне змяненняў i (або) дапаўненняў у кампазiцыйнае, колеравае, арнаментальнае, пластычнае i iншае мастацкае рашэнне вырабу, якiя не прыводзяць да прынцыповых змяненняў традыцыйнага характару, знiжэння мастацкага ўзроўню i якасцi вырабу народных мастацкiх рамёстваў;

3.2. выкарыстанне механiзаванай працы ў падрыхтоўчых i дапаможных аперацыях.

4. Да вырабаў народных мастацкiх рамёстваў могуць быць аднесены прадукцыя арганiзацый народных мастацкiх рамёстваў, iншых юрыдычных асоб, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i рамеснiкаў, а таксама прадметы дэкаратыўнага i ўтылiтарнага прызначэння, створаныя грамадзянамi.

Аднясенне прадукцыi арганiзацый народных мастацкiх рамёстваў, iншых юрыдычных асоб, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i рамеснiкаў да вырабаў народных мастацкiх рамёстваў праводзiцца экспертнай камiсiяй па аднясеннi прадукцыi да вырабаў народных мастацкiх рамёстваў.

Аднясенне прадметаў дэкаратыўнага i ўтылiтарнага прызначэння, створаных грамадзянамi, да вырабаў народных мастацкiх рамёстваў праводзiцца экспертнай камiсiяй па народных мастацкiх рамёствах.

5. Арганiзацыi народных мастацкiх рамёстваў - арганiзацыi культуры, якiя займаюцца вытворчасцю вырабаў народных мастацкiх рамёстваў.

Артыкул 188. Правы грамадзян, якiя займаюцца стварэннем вырабаў народных мастацкiх рамёстваў

Грамадзяне, якiя займаюцца стварэннем вырабаў народных мастацкiх рамёстваў, маюць права:

ажыццяўляць творчую дзейнасць у адпаведнасцi са сваiмi патрэбнасцямi, iнтарэсамi i творчымi здольнасцямi (магчымасцямi) як на прафесiйнай, так i на непрафесiйнай (аматарскай) аснове, у калектыве або iндывiдуальна;

на абарону сваёй дзейнасцi i ахову сакрэтаў прафесiйнага майстэрства;

выкарыстоўваць вынiкi сваёй творчай дзейнасцi;

ствараць новыя або ўступаць у дзеючыя грамадскiя аб'яднаннi ў сферы культуры, якiя займаюцца пытаннямi народных мастацкiх рамёстваў;

вывозiць з Рэспублiкi Беларусь у мэтах экспанавання, iншых форм публiчнага паказу, а таксама на продаж вырабы народных мастацкiх рамёстваў у адпаведнасцi з гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства аб культуры, заканадаўствам аб знешнеэканамiчнай дзейнасцi, заканадаўствам аб мытным рэгуляваннi, мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь, мiжнародна-прававымi актамi, якiя складаюць нарматыўную прававую базу Мытнага саюза i Адзiнай эканамiчнай прасторы i (або) права Еўразiйскага эканамiчнага саюза;

iншыя правы ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства.

Артыкул 189. Майстар народных мастацкiх рамёстваў. Статус народнага майстра

1. Майстар народных мастацкiх рамёстваў - грамадзянiн, якi стварае вырабы народных мастацкiх рамёстваў самастойна, у тым лiку ў рамках прадпрымальнiцкай або рамеснiцкай дзейнасцi, або працуе на падставе працоўнага дагавора (кантракта), або ажыццяўляе дзейнасць на падставе грамадзянска-прававога дагавора ў арганiзацыi культуры, iншай юрыдычнай асобе, iндывiдуальнага прадпрымальнiка.

2. Творчая дзейнасць майстроў народных мастацкiх рамёстваў ажыццяўляецца ў наступных вiдах народных мастацкiх рамёстваў:

2.1. разьба па дрэве;

2.2. роспiс па дрэве, тканiне, шкле;

2.3. саломапляценне;

2.4. пляценне i вырабы з раслiнных матэрыялаў мясцовага паходжання (лазы, чароту, карэння, бяросты, дранкi, лыка i iншых матэрыялаў);

2.5. аплiкацыя i iнкрустацыя саломкай;

2.6. ткацтва на ручных i ткацкiх станках;

2.7. ткацтва, пляценне, вiццё паясоў;

2.8. вышыўка ручная;

2.9. карункапляценне i вязанне карункаў;

2.10. ганчарства;

2.11. выраб глiнянай цацкi;

2.12. кавальства;

2.13. бондарства;

2.14. выцiнанка;

2.15. выраб народных касцюмаў у мясцовых i рэгiянальных традыцыях з захаваннем традыцыйных тэхналогiй ткацтва, вышыўкi;

2.16. выраб сувенiрных этнаграфiчных лялек у народных касцюмах;

2.17. ручное мастацкае вязанне ў беларускiх народных традыцыях;

2.18. мастацкая апрацоўка скуры;

2.19. выраб уручную мастацкай мэблi з дрэва;

2.20. нiзанне бiсеру;

2.21. пiсанкарства (выраб велiкодных яек-пiсанак);

2.22. пернiкарства i выраб абраднага печыва (вясельныя караваi i iншае печыва);

2.23. iншыя вiды народных мастацкiх рамёстваў.

3. Майстру народных мастацкiх рамёстваў, вырабы якога характарызуюцца арганiчным увасабленнем калектыўнага мастацкага вопыту беларускага народа, маюць выразныя нацыянальную самабытнасць i мастацкую вартасць, надаецца статус народнага майстра.

4. Статус народнага майстра надаецца ў мэтах:

4.1. падтрымкi i развiцця народных мастацкiх рамёстваў, захавання творчай iндывiдуальнасцi i самабытнасцi майстроў народных мастацкiх рамёстваў;

4.2. папулярызацыi творчай дзейнасцi майстроў народных мастацкiх рамёстваў;

4.3. захавання традыцыйных тэхналогiй стварэння вырабаў народных мастацкiх рамёстваў;

4.4. стварэння ўмоў для адраджэння, захавання i пераемнасцi традыцый народных мастацкiх рамёстваў;

4.5. актывiзацыi культурна-асветнай работы;

4.6. вызначэння прыярытэтаў у развiццi вiдаў народных мастацкiх рамёстваў.

5. Статус народнага майстра можа надавацца майстру народных мастацкiх рамёстваў, якi:

5.1. з'яўляецца носьбiтам этнiчных традыцый, што ўвасабляе беларускую нацыянальную ментальнасць, пераемнiкам i прадаўжальнiкам традыцый народных мастацкiх рамёстваў;

5.2. пераняў майстэрства па адпаведным вiдзе народнага мастацкага рамяства або набыў яго самастойна ў працэсе творчай дзейнасцi;

5.3. у сваёй дзейнасцi абапiраецца на мясцовыя традыцыi народных мастацкiх рамёстваў i творча iх развiвае, праяўляе творчыя здольнасцi да iндывiдуальнай iнтэрпрэтацыi;

5.4. прымае ўдзел у выстаўках, святах, конкурсах, фестывалях народнай творчасцi i iншых культурных мерапрыемствах.

6. Статус народнага майстра можа быць нададзены грамадзянiну, якi стварае творы выяўленчага мастацтва i мастацкая творчасць якога характарызуецца нацыянальнай самабытнасцю.

7. Хадайнiцтва аб наданнi статусу народнага майстра дасылаецца ў Мiнiстэрства культуры:

7.1. грамадскiм аб'яднаннем "Беларускi саюз майстроў народнай творчасцi" - у адносiнах да майстроў народных мастацкiх рамёстваў, якiя з'яўляюцца членамi гэтага грамадскага аб'яднання;

7.2. дзяржаўным вытворча-гандлёвым аб'яднаннем "Белмастацпромыслы" - у адносiнах да майстроў народных мастацкiх рамёстваў, якiя працуюць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або ажыццяўляюць дзейнасць на падставе грамадзянска-прававога дагавора ў арганiзацыях, якiя ўваходзяць у дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб'яднанне "Белмастацпромыслы";

7.3. структурнымi падраздзяленнямi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, - у адносiнах да iншых майстроў народных мастацкiх рамёстваў па вынiках iх удзелу ў культурных мерапрыемствах.

8. Да хадайнiцтва аб наданнi статусу народнага майстра прыкладаюцца вырабы народных мастацкiх рамёстваў або iх фота-, вiдэаздымкi, слайды, даведка аб творчай дзейнасцi прэтэндэнта на наданне статусу народнага майстра, дакументы, якiя пацвярджаюць наяўнасць у яго званняў, прэмiй, iншых заахвочванняў за ўдзел у культурных мерапрыемствах, рэкамендацыi структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, абласных аддзяленняў грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз майстроў народнай творчасцi".

9. Хадайнiцтва аб наданнi статусу народнага майстра разглядаецца экспертнай камiсiяй па народных мастацкiх рамёствах не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня яго атрымання.

Па вынiках разгляду хадайнiцтва аб наданнi статусу народнага майстра экспертная камiсiя па народных мастацкiх рамёствах дае заключэнне аб наданнi (адмове ў наданнi) статусу народнага майстра. На падставе заключэння аб наданнi статусу народнага майстра Мiнiстэрствам культуры выдаецца пасведчанне народнага майстра па форме, устаноўленай гэтым Мiнiстэрствам.

10. Дзяржаўныя органы садзейнiчаюць стварэнню народнымi майстрамi вырабаў народных мастацкiх рамёстваў, перадачы iх прафесiйнага майстэрства па адпаведным вiдзе народнага мастацкага рамяства, арганiзацыi i правядзенню культурных мерапрыемстваў з удзелам народных майстроў.

Наши рекомендации