Артыкул 148. Мiжбiблiятэчны абанемент. Нацыянальная сiстэма мiжбiблiятэчнага абанемента

1. Мiжбiблiятэчны абанемент - форма бiблiятэчнага абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк, заснаваная на ўзаемавыкарыстаннi iнфармацыйных рэсурсаў i даведачна-бiблiяграфiчнага апарату бiблiятэк шляхам прадастаўлення карыстальнiкам бiблiятэк арыгiналаў дакументаў або iх копiй, атрыманых ад iншай бiблiятэкi.

2. Нацыянальная сiстэма мiжбiблiятэчнага абанемента - форма ўзаемадзеяння бiблiятэк, заснаваная на ўзаемавыкарыстаннi iнфармацыйных рэсурсаў i даведачна-бiблiяграфiчнага апарату бiблiятэк.

3. Нацыянальная сiстэма мiжбiблiятэчнага абанемента аб'ядноўвае бiблiятэкi незалежна ад iх заснавальнiка, аб'ёмаў, складу i структуры iх бiблiятэчных фондаў, арганiзацыйна-тэхналагiчных асаблiвасцей дзейнасцi бiблiятэк, ствараецца ў мэтах забеспячэння бесперашкоднага прадастаўлення карыстальнiкам бiблiятэк дакументаў з бiблiятэчных фондаў i будуецца на ўзаемавыгадным добраахвотным супрацоўнiцтве.

4. У нацыянальнай сiстэме мiжбiблiятэчнага абанемента выдзяляюць галiновыя i ўнiверсальныя цэнтры мiжбiблiятэчнага абанемента, якiя забяспечваюць аптымальны рэжым яе функцыянавання i рацыянальнае выкарыстанне бiблiятэчных фондаў.

Да галiновых цэнтраў мiжбiблiятэчнага абанемента адносяцца спецыяльныя бiблiятэкi, якiя з'яўляюцца метадычнымi i каардынацыйнымi цэнтрамi рэспублiканскага ўзроўню. Унiверсальнымi цэнтрамi мiжбiблiятэчнага абанемента з'яўляюцца абласныя публiчныя бiблiятэкi.

5. Абслугоўванне па мiжбiблiятэчным абанеменце вядзецца на падставе дагавораў (пагадненняў) памiж бiблiятэкамi, якiя з'яўляюцца юрыдычнымi асобамi, i (або) юрыдычнымi асобамi, падраздзяленнем якiх з'яўляецца бiблiятэка, або пiсьмаў.

6. Карыстальнiкi бiблiятэк не абмежаваны ў выбары бiблiятэкi для накiравання заказаў на дастаўку дакументаў. Дастаўка дакументаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з правiламi карыстання той бiблiятэкай, у бiблiятэчным фондзе якой знаходзiцца дакумент.

7. Заказ па мiжбiблiятэчным абанеменце афармляецца на бланку-заказе, якi накiроўваецца па любых каналах сувязi (пошта, электронная пошта i iншае). Бланк-заказ запаўняецца на кожны асобны дакумент разборлiва, без адвольных скарачэнняў, з указаннем усiх рэквiзiтаў, якiя прадугледжаны бланкам-заказам.

Форма бланка-заказа ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры.

Артыкул 149. Карпаратыўнае ўзаемадзеянне бiблiятэк па фармiраваннi i выкарыстаннi iнфармацыйных рэсурсаў

1. Iнфармацыйныя рэсурсы дзяржаўных бiблiятэк з'яўляюцца састаўной часткай iнфармацыйных рэсурсаў Рэспублiкi Беларусь.

2. Бiблiятэкi ўдзельнiчаюць у фармiраваннi зводнага электроннага каталога бiблiятэк Беларусi, iншых карпаратыўных iнфармацыйных рэсурсаў.

Зводны электронны каталог бiблiятэк Беларусi - iнфармацыйны рэсурс, якi адлюстроўвае склад, змест i структуру Бiблiятэчнага фонду Рэспублiкi Беларусь.

3. У мэтах павышэння якасцi iнфармацыйна-бiблiятэчнага абслугоўвання i эфектыўнага выкарыстання сусветных iнфармацыйных рэсурсаў бiблiятэкi на карпаратыўнай аснове ажыццяўляюць набыццё гэтых рэсурсаў i забяспечваюць доступ да iх. Парадак карпаратыўнага ўзаемадзеяння вызначаецца дагаворамi памiж бiблiятэкамi, якiя з'яўляюцца юрыдычнымi асобамi, i (або) юрыдычнымi асобамi, падраздзяленнем якiх з'яўляецца бiблiятэка.

Каардынацыя карпаратыўнага ўзаемадзеяння бiблiятэк забяспечваецца дзяржаўнай установай "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi".

Артыкул 150. Карыстальнiкi бiблiятэк. Правы i абавязкi карыстальнiкаў бiблiятэк

1. Юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiм аказваюцца паслугi бiблiятэк, з'яўляюцца iх карыстальнiкамi.

Парадак карыстання бiблiятэкай, пералiк асноўных паслуг i ўмовы iх аказання ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам, статутам (палажэннем) бiблiятэкi i правiламi карыстання бiблiятэкай.

2. Карыстальнiкi бiблiятэк маюць права на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне згодна з iх патрэбнасцямi i iнтарэсамi.

3. Права на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне забяспечваецца шляхам:

3.1. стварэння розных вiдаў бiблiятэк;

3.2. садзейнiчання доступу да нацыянальных i сусветных баз даных;

3.3. арганiзацыi мiжбiблiятэчнага абанемента;

3.4. электроннай дастаўкi дакументаў;

3.5. арганiзацыi бiблiятэчнага, iнфармацыйнага i даведачна-бiблiяграфiчнага абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк па месцы жыхарства (знаходжання), працы (службы), вучобы, адпачынку;

3.6. выкарыстання нестацыянарных форм абслугоўвання;

3.7. стварэння i функцыянавання на базе дзяржаўных публiчных бiблiятэк публiчных цэнтраў прававой iнфармацыi.

4. Карыстальнiкi дзяржаўных бiблiятэк маюць права:

4.1. бясплатна атрымлiваць поўную iнфармацыю аб складзе i змесце бiблiятэчных фондаў;

4.2. бясплатна атрымлiваць кансультацыйную дапамогу ў пошуку крынiц iнфармацыi;

4.3. бясплатна атрымлiваць для часовага карыстання дакументы з бiблiятэчных фондаў;

4.4. атрымлiваць доступ да iнфармацыйных рэсурсаў бiблiятэк;

4.5. атрымлiваць дакументы або iх копii па мiжбiблiятэчным абанеменце;

4.6. прымаць удзел у культурных мерапрыемствах, якiя праводзяцца бiблiятэкамi;

4.7. выкарыстоўваць у зонах абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк тэхнiчныя сродкi на аўтаномным сiлкаваннi без гукавых сiгналаў, за выключэннем капiравальных прыбораў (сканераў, аўдыя-, фота- i вiдэаапаратуры), мабiльных тэлефонаў i iншых тэхнiчных сродкаў у мэтах фота- i вiдэаздымкi дакументаў з бiблiятэчных фондаў;

4.8. карыстацца паслугамi бiблiятэк, у тым лiку платнымi;

4.9. iншыя правы ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства.

5. Асобы з аслабленым зрокам i асобы, пазбаўленыя зроку, маюць права на атрыманне дакументаў на спецыяльных матэрыяльных носьбiтах iнфармацыi.

6. Iнвалiды i iншыя фiзiчна аслабленыя асобы маюць пераважнае права атрымлiваць дакументы з бiблiятэчных фондаў публiчных бiблiятэк праз нестацыянарныя формы абслугоўвання.

7. Карыстальнiкi бiблiятэк маюць права ўдзельнiчаць у дзейнасцi папячыцельскiх саветаў, аб'яднанняў карыстальнiкаў бiблiятэк.

8. Незаконныя дзеяннi (бяздзейнасць) службовых асоб бiблiятэк, якiя абмяжоўваюць правы карыстальнiкаў бiблiятэк, могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганiзацыю, кiраўнiку юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца бiблiятэка, i (або) у суд.

9. Карыстальнiкi бiблiятэк абавязаны:

9.1. выконваць правiлы карыстання бiблiятэкай;

9.2. беражлiва адносiцца да бiблiятэчных фондаў;

9.3. ва ўстаноўленыя бiблiятэкай тэрмiны вяртаць дакументы, атрыманыя з бiблiятэчных фондаў;

9.4. праходзiць перарэгiстрацыю карыстальнiкаў бiблiятэк у тэрмiн i ў адпаведнасцi з парадкам рэгiстрацыi карыстальнiкаў бiблiятэк;

9.5. пры атрыманнi дакументаў з дэфектамi паведамiць аб гэтым бiблiятэчнаму работнiку;

9.6. выконваць iншыя абавязкi ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi.

10. Доступ да дакументаў з бiблiятэчных фондаў i iнфармацыйных рэсурсаў можа быць абмежаваны ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.

11. Карыстальнiкам бiблiятэк забараняецца:

11.1. наведваць бiблiятэку ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выклiканым ужываннем наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў, iх аналагаў, таксiчных або iншых адурманьваючых рэчываў;

11.2. уваходзiць у бiблiятэку з жывёламi, за выключэннем карыстальнiкаў бiблiятэк - асоб з аслабленым зрокам i асоб, якiя страцiлi зрок, у суправаджэннi сабакi-павадыра;

11.3. уносiць у бiблiятэку друкаваныя выданнi, колючыя i рэжучыя прадметы, калi iншае не прадугледжана правiламi карыстання бiблiятэкай;

11.4. выносiць дакументы з памяшкання бiблiятэкi без запiсу ў формах улiку, устаноўленых бiблiятэкай;

11.5. уносiць i выкарыстоўваць капiравальныя прыборы (сканеры, аўдыя-, фота- i вiдэаапаратуру), мабiльныя тэлефоны i iншыя тэхнiчныя сродкi ў мэтах фота- i вiдэаздымкi дакументаў з бiблiятэчных фондаў;

11.6. перадаваць чытацкi бiлет iншым асобам або карыстацца чытацкiм бiлетам iншай асобы.

12. У выпадку страты, пашкоджання дакументаў з бiблiятэчных фондаў карыстальнiкi бiблiятэк замяняюць iх iдэнтычнымi, раўнацэннымi дакументамi. Пры адсутнасцi магчымасцi замены дакументаў карыстальнiкi бiблiятэк кампенсуюць iх кошт у адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам.

13. Карыстальнiкам бiблiятэк, якiя парушылi тэрмiны вяртання дакументаў з бiблiятэчных фондаў, да моманту вяртання гэтых дакументаў выдача новых дакументаў не ажыццяўляецца.

Артыкул 151. Рэгiстрацыя карыстальнiкаў бiблiятэк

1. Рэгiстрацыя грамадзян у якасцi карыстальнiкаў бiблiятэк ажыццяўляецца непасрэдна ў бiблiятэцы або на афiцыйным сайце бiблiятэкi ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт.

2. Рэгiстрацыя юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у якасцi карыстальнiкаў бiблiятэк ажыццяўляецца на падставе дагавора аб бiблiятэчным, iнфармацыйным i даведачна-бiблiяграфiчным абслугоўваннi.

3. Парадак рэгiстрацыi карыстальнiкаў бiблiятэкi зацвярджаецца кiраўнiком бiблiятэкi, якая з'яўляецца юрыдычнай асобай, па ўзгадненнi з заснавальнiкам бiблiятэкi або кiраўнiком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з'яўляецца бiблiятэка.

ГЛАВА 19

МУЗЕЙНАЯ СПРАВА

Наши рекомендации