Артыкул 57. Метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнай работы)
1. Метадычным цэнтрам народнай творчасцi (культурна-асветнай работы) з'яўляецца арганiзацыя культуры або падраздзяленне юрыдычнай асобы, якiя аказваюць метадычную дапамогу суб'ектам культурнай дзейнасцi i праводзяць аналiтычна-даследчую работу ў сферы культуры.
2. Асноўнымi задачамi метадычных цэнтраў народнай творчасцi (культурна-асветнай работы) з'яўляюцца:
2.1. павышэнне ўзроўню аказання метадычнай дапамогi суб'ектам культурнай дзейнасцi, удзел у распрацоўцы дзяржаўных i iншых праграм, накiраваных на захаванне, развiццё, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю культуры;
2.2. удасканаленне зместу i арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва, павышэнне яго сацыяльнай значнасцi, пошук i ўкараненне новых, эфектыўных форм i метадаў работы з насельнiцтвам;
2.3. даследаванне, вывучэнне i фiксацыя мясцовых узораў традыцыйнага мастацтва i фальклору рэгiёнаў;
2.4. распрацоўка арганiзацыйна-метадычных i рэпертуарных матэрыялаў па арганiзацыi i правядзеннi культурных мерапрыемстваў, арганiзацыi дзейнасцi клубных фармiраванняў, захаваннi, распаўсюджваннi i (або) папулярызацыi мясцовых узораў традыцыйнага мастацтва i фальклору рэгiёнаў;
2.5. вывучэнне i аналiз дзейнасцi арганiзацый культуры, iншых юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць, па развiццi новых напрамкаў iх дзейнасцi, а таксама народнай творчасцi;
2.6. вывучэнне i ўкараненне ў практыку арганiзацый культуры, iншых юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць, перадавога вопыту работы арганiзацый культуры;
2.7. удзел у арганiзацыi i правядзеннi культурных мерапрыемстваў, садзейнiчанне правядзенню мерапрыемстваў па ахове гiсторыка-культурнай i археалагiчнай спадчыны;
2.8. фармiраванне даведачна-iнфармацыйнага фонду метадычных матэрыялаў, сцэнарных распрацовак арганiзацый культуры, iншых юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць;
2.9. павышэнне прафесiйнага ўзроўню работнiкаў культуры, творчых работнiкаў;
2.10. ажыццяўленне мiжнароднага супрацоўнiцтва ў мэтах далучэння грамадзян, якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, да культурных каштоўнасцей сусветнай культуры i iнтэграцыi беларускай нацыянальнай культуры ў сусветную культуру i сусветную iнфармацыйную прастору;
2.11. садзейнiчанне ўкараненню сучасных iнфармацыйных тэхналогiй у дзейнасць арганiзацый культуры, iншых юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць.
3. Метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнай работы) маюць права ўносiць на разгляд заснавальнiкаў арганiзацый культуры, iншых юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць, прапановы па ўдасканаленнi культурнай дзейнасцi гэтых арганiзацый культуры, iншых юрыдычных асоб.
4. Метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнай работы) працуюць ва ўзаемадзеяннi з дзяржаўнымi органамi i грамадскiмi аб'яднаннямi, установамi адукацыi i iншымi юрыдычнымi асобамi, якiя садзейнiчаюць ажыццяўленню i (або) забеспячэнню культурнай дзейнасцi.
ГЛАВА 11
ТВОРЧЫЯ САЮЗЫ
Артыкул 58. Творчы саюз
1. Творчы саюз - грамадскае аб'яднанне творчых работнiкаў (не менш за дзве трэцi ад агульнага лiку членаў) i iншых грамадзян, якiя ўнеслi ўклад у захаванне i развiццё культуры, створанае на аснове агульнасцi iнтарэсаў яго членаў у пэўным вiдзе творчай дзейнасцi для рэалiзацыi статутных мэт.
2. Пералiк творчых саюзаў вызначаецца Мiнiстэрствам культуры.
Артыкул 59. Асаблiвасцi стварэння, дзяржаўнай рэгiстрацыi, дзейнасцi творчых саюзаў, iх рэарганiзацыi i лiквiдацыi
1. Стварэнне, дзяржаўная рэгiстрацыя, дзейнасць, рэарганiзацыя i лiквiдацыя творчых саюзаў ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб грамадскiх аб'яднаннях з улiкам асаблiвасцей, устаноўленых гэтым Кодэксам.
2. У якасцi заснавальнiкаў творчых саюзаў маюць права выступаць творчыя работнiкi, а таксама iншыя грамадзяне, якiя ўнеслi ўклад у захаванне i развiццё культуры.
3. Творчыя саюзы ў Рэспублiцы Беларусь ствараюцца i дзейнiчаюць у мэтах:
3.1. рэалiзацыi творчых здольнасцей творчых работнiкаў;
3.2. развiцця творчага патэнцыялу i творчай iнiцыятывы грамадзян у сферы культуры;
3.3. садзейнiчання ў стварэннi, распаўсюджваннi i (або) папулярызацыi твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва;
3.4. заахвочвання наватарства, павышэння прафесiйнага майстэрства i культуры духоўных адносiн;
3.5. ажыццяўлення сумеснай творчай дзейнасцi;
3.6. падтрымкi членаў творчых саюзаў.
4. Мэты дзейнасцi, прадугледжаныя пунктам 3 гэтага артыкула, з'яўляюцца абавязковымi для ўказання ў статуце творчага саюза.
5. Творчыя саюзы ствараюцца i дзейнiчаюць на аснове прынцыпаў законнасцi, добраахвотнасцi, самастойнасцi, раўнапраўя i галоснасцi.
Творчыя саюзы незалежныя ў сваёй дзейнасцi ад палiтычных партый i iншых грамадскiх аб'яднанняў.
6. Творчыя саюзы могуць рэалiзоўваць адукацыйную праграму навучальных курсаў (лекторыяў, тэматычных семiнараў, практыкумаў, трэнiнгаў i iншых вiдаў навучальных курсаў) i адукацыйную праграму ўдасканальвання магчымасцей i здольнасцей асобы ў парадку, устаноўленым заканадаўствам аб адукацыi.
7. Творчыя саюзы могуць ажыццяўляць ва ўстаноўленым парадку прадпрымальнiцкую дзейнасць толькi ў выпадках, калi яна неабходна для iх статутных мэт, дзеля якiх яны створаны, i адпавядае гэтым мэтам i прадмету дзейнасцi творчых саюзаў.
Творчыя саюзы маюць права ажыццяўляць без стварэння камерцыйных арганiзацый i (або) удзелу ў iх наступныя вiды прадпрымальнiцкай дзейнасцi:
дзейнасць па вытворчасцi фiльмаў i тэлевiзiйных праграм;
дзейнасць па рэалiзацыi адукацыйнай праграмы навучальных курсаў (лекторыяў, тэматычных семiнараў, практыкумаў, трэнiнгаў i iншых вiдаў навучальных курсаў) i адукацыйнай праграмы ўдасканальвання магчымасцей i здольнасцей асобы;
творчая дзейнасць i забавы.
Артыкул 60. Супрацоўнiцтва дзяржаўных органаў з творчымi саюзамi
1. Дзяржаўныя органы садзейнiчаюць забеспячэнню правоў i свабод членаў творчых саюзаў, абароне iх законных iнтарэсаў, рэалiзацыi статутных мэт творчых саюзаў.
2. Дзяржаўныя органы ў межах сваёй кампетэнцыi ажыццяўляюць:
2.1. садзейнiчанне рэалiзацыi творчымi саюзамi культурных праектаў, стварэнню ўмоў для творчай дзейнасцi членаў творчых саюзаў;
2.2. устанаўленне заахвочванняў для творчых саюзаў i iх членаў;
2.3. размяшчэнне сацыяльна-творчых заказаў;
2.4. набыццё для дзяржаўных арганiзацый культуры i ўстаноў адукацыi ў сферы культуры твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва, створаных членамi творчых саюзаў, а таксама маёмасных правоў на iх у адпаведнасцi з заканадаўствам аб аўтарскiм праве i сумежных правах;
2.5. прадастаўленне творчым саюзам у адпаведнасцi з актамi заканадаўства права карыстання капiтальнымi пабудовамi (будынкамi, збудаваннямi), памяшканнямi, абсталяваннем, матэрыяламi, паслугамi, сродкамi сувязi, транспартам;
2.6. прадастаўленне творчым саюзам у адпаведнасцi з заканадаўствам аб ахове i выкарыстаннi зямель зямельных участкаў для будаўнiцтва i (або) абслугоўвання аб'ектаў нерухомай маёмасцi;
2.7. садзейнiчанне ўступленню творчых саюзаў у мiжнародныя творчыя аб'яднаннi;
2.8. садзейнiчанне ўдасканальванню дзейнасцi творчых саюзаў у мэтах развiцця культуры, захаванню напрамкаў (школ), форм, вiдаў i прыёмаў мастацкай творчасцi, пераемнасцi нацыянальных культурных традыцый, пашырэнню мiжнароднага супрацоўнiцтва ў сферы культуры, павышэнню прэстыжу творчых прафесiй у грамадстве.
3. Творчыя саюзы спрыяюць рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры ў мэтах:
3.1. забеспячэння правоў i свабод грамадзян у сферы культуры, абароны iх iнтарэсаў;
3.2. садзейнiчання культурнаму развiццю i эстэтычнаму выхаванню грамадзян, iх далучэння да сучасных твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва;
3.3. рэалiзацыi творчых здольнасцей (магчымасцей) асобы;
3.4. захавання самабытнасцi беларускай нацыянальнай культуры i мовы;
3.5. захавання, развiцця, распаўсюджвання i (або) папулярызацыi культуры;
3.6. садзейнiчання мiжнароднаму супрацоўнiцтву ў сферы культуры.
4. Умяшанне дзяржаўных органаў i службовых асоб у дзейнасць творчых саюзаў i ўмяшанне творчых саюзаў у дзейнасць дзяржаўных органаў i службовых асоб не дапускаюцца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.
Артыкул 61. Правы творчых саюзаў
1. Творчыя саюзы маюць права:
1.1. уносiць у дзяржаўныя органы прапановы па пытаннях культуры i сацыяльнай абароны творчых работнiкаў;
1.2. атрымлiваць актуальную iнфармацыю аб заканадаўстве аб культуры ў частцы дзейнасцi творчых саюзаў i творчых работнiкаў;
1.3. уносiць у дзяржаўныя органы прапановы па ўдасканаленнi заканадаўства аб культуры;
1.4. распаўсюджваць iнфармацыю аб сваёй дзейнасцi праз дзяржаўныя сродкi масавай iнфармацыi, у тым лiку засноўваць уласныя сродкi масавай iнфармацыi;
1.5. абараняць свае правы, а таксама (па асабiстых даручэннях) аўтарскiя, сумежныя, iншыя правы i законныя iнтарэсы сваiх членаў перад дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi;
1.6. прадастаўляць бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi;
1.7. ажыццяўляць дзейнасць па кiраваннi маёмаснымi правамi аўтараў або iншых праваўладальнiкаў на калектыўнай аснове ў парадку, устаноўленым заканадаўствам аб аўтарскiм праве i сумежных правах.
2. Два i больш творчыя саюзы могуць ствараць асацыяцыю (саюз) творчых саюзаў у адпаведнасцi з заканадаўствам аб грамадскiх аб'яднаннях.
3. Творчыя саюзы ў адпаведнасцi з iх статутамi могуць прымаць удзел у стварэннi на тэрыторыi замежных краiн мiжнародных грамадскiх аб'яднанняў, саюзаў, уступаць у мiжнародныя творчыя аб'яднаннi, саюзы, створаныя на тэрыторыi замежных краiн. Творчыя саюзы могуць падтрымлiваць прамыя мiжнародныя кантакты i сувязi, заключаць адпаведныя пагадненнi i ажыццяўляць iншую дзейнасць, якая не супярэчыць заканадаўству, а таксама мiжнародным дагаворам Рэспублiкi Беларусь.
4. Творчыя саюзы маюць iншыя правы, прадугледжаныя гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства.
Артыкул 62. Членства ў творчым саюзе
1. Членамi творчага саюза могуць быць творчыя работнiкi i iншыя грамадзяне, якiя ўнеслi ўклад у захаванне i развiццё культуры.
Заснавальнiкi творчага саюза пасля дзяржаўнай рэгiстрацыi творчага саюза становяцца членамi творчага саюза i набываюць адпаведныя правы i абавязкi.
2. Творчыя саюзы маюць фiксаванае членства. Патрабаваннi, якiя прад'яўляюцца статутам творчага саюза да яго членаў (кандыдатаў у члены), павiнны садзейнiчаць аб'яднанню ў яго складзе найбольш квалiфiкаваных прадстаўнiкоў адпаведных творчых прафесiй, стымуляваць развiццё iх творчага патэнцыялу i не павiнны абмяжоўваць палiтычныя, маёмасныя, асобасныя немаёмасныя i iншыя правы грамадзян.
3. Умовы i парадак прыёму ў члены творчага саюза, а таксама выхаду i выключэння з яго вызначаюцца статутам творчага саюза.
Артыкул 63. Уласнасць творчых саюзаў
1. Творчыя саюзы могуць мець ва ўласнасцi любую маёмасць, неабходную для матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння дзейнасцi, прадугледжанай iх статутамi, за выключэннем аб'ектаў, якiя знаходзяцца толькi ва ўласнасцi дзяржавы.
2. Члены творчых саюзаў страчваюць правы на маёмасць, якая была перададзена iмi ва ўласнасць творчага саюза, у тым лiку на членскiя ўзносы. Яны не адказваюць па абавязацельствах творчых саюзаў, членамi якiх яны з'яўляюцца, а творчыя саюзы не адказваюць па абавязацельствах сваiх членаў.
3. Грашовыя сродкi i iншая маёмасць творчых саюзаў не могуць пераразмяркоўвацца памiж членамi гэтых саюзаў i выкарыстоўваюцца толькi для рэалiзацыi статутных мэт.
4. У выпадку лiквiдацыi творчага саюза яго маёмасць, якая засталася пасля задавальнення патрабаванняў крэдытораў, выкарыстоўваецца ў мэтах, прадугледжаных статутам творчага саюза.
ГЛАВА 12
СПОНСАРЫ I МЕЦЭНАТЫ КУЛЬТУРЫ