Вучэбна-метадычная літаратура

1. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны: Метадычныя ўказанні / Склад. І.А.Пушкін. – Магілёў, 2004.

2. Беларусь у міжваенны час: Метадычныя парады / Склад. І.А.Пушкін. – Магілёў, 2003.

3. Беларусь у перыяд станаўлення буржуазнага грамадства (першая сусветная вайна – люты 1917 г.): Метадычныя парады / Склад. Т.Г.Бабкова. – Магілёў, 2005.

4. Буржуазныя рэформы другой паловы ХІХ стагоддзя: Метадычныя парады / Склад. Т.Г.Бабкова. – Магілёў, 2004.

5. Костеров А.П. Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): Конспект лекций. – Могилёв, 2006.

6. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі (1917 – 1922): Метадычныя парады / Склад. І.А.Пушкін. – Магілёў, 2002.

7. Прадмет і гісторыяграфія гісторыі Беларусі: Метадычныя парады / Склад. Б.К.Малахаў. – Магілёў, 2001.

8. Пушкін, І.А. Гістарычная і культурная спадчына горада Магілёва: Курс лекцый. – Магілёў, 2006.

9. Савецкая мадэль мадэрнізацыі ў гісторыі Беларусі: Беларусь у перыяд 1950-80-х гадоў: Метадычныя парады / Склад. І.А.Пушкін. – Магілёў, 2008.

10. Эпоха Асветніцтва. Рэч Паспалітая ў XVIII ст.: Метадычныя парады / Склад. Т.Г.Бабкова. – Магілёў, 2003.

Слоўнік тэрмінаў

Аднапартыйная сістэма –палітычная сістэма, пры якой вядучая роля ў дзяржаве належыць адной кіруючай партыі (характэрна для таталітарных рэжымаў).

Адраджэнне –эпоха ў развіцці духоўнай культуры Еўропы 14-17 стст., якая характарызавалася ўздымам свецкай навукі і мастацтва, гуманістычным светапоглядам, станаўленнем нацыянальных моў, самасвядомасці, літаратур.

Антрапалогія –навука аб паходжанні, эвалюцыі і заканамернасцях зменаў фізічнай будовы чалавека.

Асаднікі – польскія ваенныя каланісты, былыя афіцэры і ўнтэрафіцэры польскай арміі, якія перасяляліся ў 1920-30-я гг. у Заходнюю Беларусь.

Асветніцтва – антыфеадальная буржуазная ідэалогія перыяду станаўлення капіталістычных адносін; сцвярджала прыярытэт асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы.

Барока –вызначальны стыль у еўрапейскім мастацтве к. 16 – сяр. 18 ст., які ўзнік на аснове традыцый позняга Адраджэння.

Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) –беларуская дзяржава абвешчаная ў 1918 г.

Буржуазiя– клас маёмаснiкаў сродкаў вытворчасцi.

Ваенны камунізм–эканамічная палітыка савецкай дзяржавы ў 1918-1920 гг., сістэма надзвычайных мер для ўсталявання дыктатуры пралетарыяту.

Гуманізм – новы светапогляд, у якім адлюстраваліся змены ў поглядах на прыроду, грамадства і чалавека. Аснову складалі тры прынцыпы: самастойнасць чалавека, абсалютная духоўная незалежнасць, натуралізм.

Дысідэнты –асобы, якія не падзяляюць пануючага ў краіне веравызнання (у Рэчы Паспалітай некатолікі: праваслаўныя і пратэстанты).

Індаеўрапейцы –вялікая група народаў (славяне, балты, германцы і інш.), вядучых сваё паходжанне ад агульнага караня – праіндаеўрапецаў.

Індустрыялізацыя –працэс стварэння буйнай машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі.ў 1920-30-я гг.

Калектывізацыя -стварэнне калгасаў ў 1930-я гг., прымусовае і гвалтоўнае каапераванне сялянскіх гаспадарак, масавы перавод з індывідуальнай на калектыўную сістэму гаспадарання.

Камандна–адміністрацыйная сістэма – структура, якая ўяўляе сукупнасць арганізацыйна аб'яднаных адміністрацыйных адзінак, устаноў.

Камасацыя – мерапрыемства, якое прадугледжвала ліквідацыю цераспалосіцы шляхам масавай хутарызацыі

Канфедэрацыі– часовыя ваенна-палітычныя саюзы шляхты ў Рэчы Паспалітай.

Канфедэрацыя– форма дзяржаўнага ладу, пры якой дзяржавы, якiя ўтварылi канфедэрацыю, поўнасцю захоўваюць сваю незалежнасць. Яны ствараюць спецыяльныя аб'яднаныя органы для каардынацыi дзеянняў у адпаведных мэтах.

Класіцызм –накірунак у еўрапейскай мастацкай культуры ІІ паловы ХVII – пачатку ХІХ стст. На Беларусі ў пачатку ХІХ ст. з'явіўся асноўным архітэктурным стылем.

Ліберум вета –права кожнага члена сейма РП сваёй нязгодай перашкодзіць прыняццю любога рашэння.

Магнаты– буйныя феадалы-землеўласнікі, прадстаўнікі радавітай знаці, найбольш уплывовая частка феадальнага саслоўя.

Матрыярхат- перыяд у гісторыі радавой абшчыны, калі жанчына адыгрывала вядучую ролю ў гаспадарчым жыцці, у сістэме сямейна-шлюбных адносін.

Народнасць – форма моўнай, тэрытарыяльнай, эканамічнай і культурнай супольнасці людзей, якая ўтвараецца гістарычна ў выніку кансалідацыі плямён і папярэднічае ўтварэнню нацыі.

Нацыянальная самасвядомасць –самаўяўленне этнічнай групы аб сваім нацыянальным паходжанні, якое вызначае пэўныя патрыятычныя пачуцці і неабыякавыя адносіны да сваёй нацыянальнай гісторыі, культуры і мовы.

Новая эканамічная палітыка – гэта сістэма мер, разлічаных на пераходны перыяд ад капіталізму да сацыялізму: харчразвёрстка замянялася харчовым падаткам, абвяшчалася свабода форм землекарыстання, дазвалялася арэнда і наёмная праца, прыватны гандаль, стварэнне акцыянерных і камерцыйных банкаў, адбылася стабілізацыя грашовай адзінкі, перадача дробных і сярэдніх прадпрыемстваў у прыватную ўласнасць

Патрыярхат –перыяд у гісторыі радавой абшчыны (у жалезным веку), калі вядучая роля ў сямейным і гаспадарчым жыцці належала мужчыне.

Племя –аб'яднанне некалькіх радоў.

Права канфедэрацыi– саюз узброеннай шляхты

Радавая абшчына –абхяднанне кроўных сваякоў, якія мелі агульную уласнасць і вялі калектыўную гаспадарку.

Род –калектыў першабытных людзей, аб'яднаных кроўным радством.

Рэспублiка– вышэйшыя органы дзяржаўнай улады або выбiраюцца, або фармiруюцца прадстаўнiчымi органамi.

Рэфармацыя– гэта шырокі грамадска-палітычны і ідэалагічны рух, узнік у пачатку XVI ст. у Заходняй Еўропе з мэтай паслабіць уладу каталіцкай царквы і асабіста Папы Рымскага.

Саслоўе – сацыяльная група, якая валодае замацаванымі ў звычаях ці законе і перадаваемымі ў спадчыну правамі і абавязкамі.

Саслоўна – прадстаўнічая манархія – форма дзяржавы, пры якой ўлада манарха спалучалася з органамі саслоўнага прадстаўніцтва феадалаў, духавенства, гараджан. Склалася ў большасці краін Еўропы ў ХІІІ – ХІV стст. у выніку фарміравання агульнадзяржаўных саслоўяў і органаў саслоўнага прадстаўніцтва.

Сейм (сойм) –саслоўна -прадстаўнічы орган у феадальнай Рэчы Паспалітай.

Секулярызацыя – вызваленне ўсіх сфер грамадства і асабістага жыцця з-пад апекі рэлігіі і царквы.

Сельская абшчына –аб'яднанне людзей, у якім асобныя сем'і маглі не мець сваяцкіх адносін.

Сервітуты – права сялян на сумеснае з памешчыкамі карыстанне зямельнымі ўгоддзямі і лясамі.

Сялянскі рух –выступленні сялян, якія былі накіраваны супраць памешчыкаў і мясцовай адміністрацыі.

Сярэднявечча – эпоха ў гісторыі чалавецтва, якая надыходзіць за гісторыяй старажытнага свету і папярэднічае новай гісторыі (V – ХV стст.).

Таталітарызм – агульная назва палітычных (дзяржаўных) сістэм, якія вызначаюцца поўным (татальным) кантролем з боку органаў дзяржаўнай улады над усімі сферамі жыцця грамадства. Характэрная рыса таталітарных рэжымаў – канцэнтрацыя ўсёй улады ў дзяржаве ў руках асобнай групы.

Унiтарная дзяржава– форма дзяржаўнага ўтварэння, пры якой тэрыторыя дзяржавы не мае ў сваiм складзе федэральных адзiнак, а дзелiцца на адмiнiстратыўна-тэрытарыяльныя ўтварэннi.

Устаўныя граматы –акты, якімі вызначаліся адносіны часоваабавязаных сялян з памешчыкамі пасля сялянскай рэформы 1861 г.

Феадалізм – сістэма сацыяльна – эканамічных адносін, якая існавала ў эпоху сярэднявечча. У аснове феадалізма – міжасабовыя адносіны (васала і сіньёра, падданага і сюзерэна), саслоўна – юрыдычная няроўнасць, замацаваная правам, і рыцарская ваенная арганізацыя.

Федэрацыя – форма дзяржаўнага ладу, пры якiм уваходзячыя ў склад дзяржавы федэральныя адзiнкi – члены федэрацыi маюць уласныя канстытуцыi,заканадаўчыя, выканаўчыя i судовыя органы. Разам з гэтым утвараюць адзiныя федэральныя органы дзяржаўнай улады, грашовaя адзiнка i г. д.

Часоваабавязаныя сяляне –былыя памешчыцкія сяляне ў Расіі, якія на падставе рэформы 1861 г. вызвалены ад прыгону, але да пэўнага часу павінны былі выконваць феадальныя павіннасці на карысць памешчыка

Часовы ўрад –цэнтральны орган буржуазнай улады ў Расіі ў перыяд 2 сакавіка – 25 кастрычніка 1917 г.

Шляхта –прывілеяванае саслоўе ў Беларусі, Літве, Польшчы.

Экспансiя– пашырэнне сферы панавання па срэдствам эканамiчных i не эканамiчных метадаў.

Этнаграфія –навука, якая вывучае побыт, культуру, паходжанне, рассяленне і культурна-гістарычныя сувязі народаў.

Этнічная самасвядомасць – усведамленне людзьмі сваёй прыналежнасці да пэўнага народа. Фарміруецца на аснове агульнага паходжання людзей, падабенства іх мовы, культуры, гістарычнага лёсу.

Этнічная тэрыторыя– тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа, на якой ён пражывае спрадвеку.

Вучэбнае выданне

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Метадычныя парады

Складальнікі: Пушкін Ігар Аляксандравіч

Саклакова Надзея Віктараўна

Рэдактар Т. Л. Матэуш

Тэхнічны рэдактар А. А. Шчарбакова

Падпісана ў друк Фармат 60х84 1/16

Папера афсетная. Гарнітура Таймс. Друк трафарэтны.

Ум. друк.л. Ул.-выд.л.

Тыраж экз. Заказ

Установа адукацыі

“Магілёўскі дзяржаўны універсітэт харчавання”.

212027, Магілёў, пр-т Шміта, 3.

ЛІ № 02330/0131913 ад 08.02.2007

Надрукавана на рызографе рэдакцыйна-выдавецкага аддзела

установы адукацыі

“Магілёўскі дзяржаўны універсітэт харчавання”.

212027, Магілёў, пр-т Шміта, 3.

Наши рекомендации