II. Праверка дамашкяга задання
Выразнае чытанне казкі «Дружбакі» (1-2 вучня).
III. Паведамленне тэмы ўрока
— Давайце яшчэ раз усміхнемся адзін аднаму. Што вы адчулі?
— Як адчуваюць сябе людзі, якія ўсміхаюцца? (Радасна, шчасліва.)
— Менавіта аб такіх людзях мы і прачытаем сёння ў казцы Галіны Васілеўскай «Усмешка» (с. 36-40).
—
III. Чытанне казкі настаўнікам
— Якая гэта казка?
Бюро даведак:
плёткі — нагаворы (рус. сплетни);
трымцець — дрыжаць;
комін — дымаходная труба.
IV. Чытанне казкі вучнямі
1. Чытанне «ланцужком» па абзацы.
2. Чытанне і знаходжанне ўрыўка да малюнка.
V. Аналіз твора
— Якія людзі жылі ў казачным горадзе?
— Што яны рабілі?
— Што аднойчы здарылася?
— Што хацеў зрабіць злы чараўнік?
— Раскажыце пра першую сустрэчу злога чараўніка і жыхара чароўнага горада.
— Ці ўдалося яму адабраць усмешку ў людзей?
— Чаму заплакаў злы чараўнік?
— Якія гэта былі слёзы?
— Хто дапамог злому чараўніку змяніць характар?
— Што параіў жыхар казачнага горада чараўніку?
— Якімі сталі слёзы ў чараўніка?
— Ці з'явілася ў вас зараз пачуццё спачування да чараўніка? Чаму?
— Хто дапамог чараўніку зрабіць добрую справу?
Х в і л і н к а а д п а ч ы н к у (пад музыку)
Практыкаванні для ўмацавання мускулаў шыі, спіны ног: прысяданні, нахілы ўперад, назад, улева, управа.
VI. Інцэніроўка «Як аўкнеш, так і адклікнуцца»
Дзеючыя асобы (падрыхтаваныя важатыя або дзеці): Воўк, Вожык, Мядзведзь.
На паляну выходзіць В о ў к.
В о ў к. Штосьці рана ўстаў. Нікога ў лесе няма. Спяю. Можа, хто і праснецца. (Вые, яму ўторыць рэха.) (Спужаўшыся) Ой, хто гэта са мной размаўляе? (Глядзіць па старанах.) Нікога не бачна. (Пачынае выць зноў, чутно рэха.) Ой, як страшна! Можа, хто ў кустах схаваўся? (Шукае ў кустах.) Нікога! Здалося! Спяю яшчэ, можа, хто прачнецца.
Воўк пачынае выць. Прыбягае В о ж ы к.
В о ў к. Гэта ты, Вожык, мне адказваеш?
В о ж ы к. Не, гэта рэха з табой гаворыць.
В о ў к. Рэха?.. А што гэта такое? Яго ўбачыць можна?
В о ж ы к. Рэха ўсё паўтарае. Яго можна ўбачыць у справах.
В о ў к. Як гэта ў справах?
В о ж ы к. Гэта, калі зробіш каму-небудзь добрую справу...
В о ў к (перабіваючы). Ды, каб я зрабіў добрую справу?! Ды ні за што!
В о ж ы к. Тады давай я зраблю добрую справу.
В о ў к. Ну, ты можаш зрабіць добрую справу.
В о ж ы к. I яму для мяне захочацца зрабіць добрую справу.
В о ў к. Ну, ты скажаш! Такога не бывае.
На паляну выходзіць М я д з в е д з ь.
М я д з в е д з ь. Аб чым спрачаецеся, маладыя людзі?
В о ж ы к. Ды вось тлумачу Воўку, што такое рэха.
М я д з в е д з ь. Маладзец, Вожык. Бачыш, Воўк, які Вожык разумны і працавіты ў нас. Паглядзі, які яблык ён нясе. (Звяртаецца да Вожыка) Дзе ты яго ўзяў?
В о ж ы к. Далёка, вунь за тым рвом.
М я д з в е д з ь. Але, далёка. Мне не дайсці, ногі баляць, старыя, а яблык хочацца.
В о ж ы к. Ісці, дзядуля, і не трэба. Бяры, частуйся.
М я д з в е д з ь. Дзякуй, Вожык! Парадаваў старога.
Мядзведзь выходзіць.
В о ў к. (смяецца). Ну, Вожык, насмяшыў! (Перадражнівае мядзведзя.) Дзякуй вожык... А «дзякуй» у кішэню не пакладзеш. Ідзі зноў за роў, калі табе няма чым заняцца.
В о ж ы к. Ну і пайду! Я малады, а мядзведзь стары, у яго ногі баляць.
Вожык накіроўваецца ў лес. Чуецца голас мядзведзя.
М я д з в е д з ь. Вожык, ты яшчэ тут? Я табе грыбы прынёс. Вазьмі, на зіму засушыш.
В о ж ы к. Вось табе, Воўк, і прыклад рэха ў добрых справах: я мядзведзю яблык даў, а ён мне — грыбоў.
В о ў к (пакрыўджана). Яблыкі, грыбочкі... Глупства ўсё гэта! (Кідае ў кусты палку.)
Г о л а с з к у с т о ў. Ой! Баліць!
В о ў к. Ура! Папаў! (У гзты момант з кустоў ляціць дубіна, пападае Воўку ў галаву.) Ой! Ой! Як баліць!
В о ж ы к. А гэта рэха — яго рэха ў дрэнных справах!
М я д з в е д з ь. Воўк, хіба ты не ведаеш прыказку «Як аўкнецца, так і адклікнецца»?
В о ў к. Не, не ведаю.
В о ж ы к. Цяпер ведай! Калі ты будзеш рабіць другім толькі добрае і прыемнае, то і табе будуць адказваць заўсёды тым жа.
Н. Артюх
— Дзеці, ці добра рабіў Воўк?
— Які ён?
— Ці зразумеў ён сваю памылку?
— Хто дапамог яму ў гэтым?
— Ці можна параўнаць Воўка і Чараўніка? Чым яны падобныя?
— Як вы думаеце, ці будуць яны рабіць добрыя справы?
—
VII. Актуалізацыя ведаў вучняў
— Ці можна параўнаць Воўка, Чараўніка і Хмару? (Не.)
— Чаму? (Хмара не зразумела сваю памылку і пайшла шукаць другія ахвяры.)
— Прачытайце аб гэтым у казцы «Дружбакі».
— Закончыце разважанне «Калі мне давядзецца рабіць выбар паміж сябрам і тым, каму не падабаецца наша дружба, то я... »
—
VIII. Пазакласнае чытанне. Літаратурныя казкі беларускіх пісьменнікаў.
IХ. Дамашняе заданне(с. 36-40)
Выразна прачытаць казку «Усмешка».
Прачытаць творы беларускіх пісьменнікаў ад Беларусі, беларускай мове.
Тэма: «Мой родны кут! Як ты мне мілы...» АРТУР ВОЛЬСКІ «БЕЛАРУСЬ — МАЯ РАДЗІМА», ЗОСЬКА ВЕРАС «ЧАРОЎНЫ КРАЙ»
Мэты:
Ø пазнаёміць з назвай другога раздзела падручніка;
Ø пашыраць аператыўнае поле чытання і слоўнікавы запас;
Ø фарміраваць маўленчыя навыкі, уменне прагназаваць змест раздзела па яго назве, правільна і асэнсавана чытаць уголас і моўчкі, пераказваць тэкст згодна з планам;
Ø удасканальваць уменне чытаць выразна, асэнсоўваць значэкне прыказак і прымавак, з іх дапамогай зызначаць галоўную думку твора;
Ø садзейнічаць фарміраванню любві да Радзімы, павагі да людзей розных нацыянальнасцей.
Тып урока: традыцыйны.
ХОД УРОКА
I. Арганізацыйны момант
— Паглядзіце адзін на аднаго, усміхніцеся.