Беларускі нацыянальны рух пасля кастрычніка 1917 г. Усебеларускі з'езд (снежань 1917 г.). Брэсцкі мір.Абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі (БНР)
.Напярэдадні Люблінскай уніі на Беларусі пражывала 1 800 тыс. жыхароў, якія па свайму сацыяльна-эканамічнаму становішчу адносіліся да трох саслоўяў: шляхты, сялян, мяшчан. Шляхецкае саслоўе дзялілася на групоўкі. Найбольш буйнымі былі магнаты. Яны складалі сенатарскае саслоўе і валодалі ў большасцю сялянскіх гаспадарак.Самай шматлікай была група дробнай шляхты, але ў яе руках былі толькі 28% сялянскіх гаспадарак.У сярэдзіне XVI ст. шляхта, як ваенна-служылае саслоўе, пачынае разлагацца знутры: шукала багацця праз рамяство і гандаль. У 1633 г. сейм абвясціў, што не толькі шляхціч, але і яго нашчадкі назаўсёды будуць пазбаўлены шляхецкіх правоў за гандаль ці шынкарства.Самым шматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. Аграрная перабудова гаспадаркі была вызначана каралём у 1557 г. Незалежна ад мясцовых асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаванне фальварачнай гаспадаркі, канчатковае запрыгоньванне сялян, павелічэнне сялянскіх павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты.У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Пасля рэформы сяляне дзеляцца на наступныя катэгорыі: цяглыя, асадныя, сяляне-слугі.У выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены:1) Была разбурана сялянская абшчына ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне;2) змяніліся катэгорыі сялян, іх прававое і эканамічнае становішча;3) сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ў рыначныя адносіны;З другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з раздачы зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк.З аднаўленнем гаспадаркі вяртаецца паншчына і павялічваюцца павіннасці.Яшчэ адным саслоўем былі мяшчане – жыхары гарадоў. Саслоўе мяшчан павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных.Да першай паловы XVIII ст. магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады.Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў, сярэдняга пласта і беднаты.Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і гандаль.У той час пачынаюць стварацца ўласныя карпарацыі рамеснікаў – цэхі.Пашыраўся гандаль як унутраны, так і знешні. Найбольш трывалыя сувязі былі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы.У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.
38. Палітычныя перадумовы станаўлення беларускай савецкай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне БССР. I Усебеларускі з'езд Саветаў. Літоўска-Беларуская ССР.
Станаўленне беларуска савецкай дзяржаўнасці. Утварэнне БССР. Аб’яднанне БССР з ЛССР.Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў і аднаўлення савецкай улады зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Існавала некалькі пазіцый:1. Пазіцыя кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абкома РКП(б). Яны лічылі, што Беларусь павінна быць тэрытарыяльнай адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкай РСФСР.2. Іншую пазіцыю па пытанні аб нацыянальным лёсе Беларусі адстойваў Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком), якія лічылі неабходным стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Была прынята рэзалюцыя аб утварэнні беларускага савецкага ўрада.Пленум ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР).31 снежня 1918 г. ЦБ КП(б)Б абмеркавала пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР.1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад Беларусі абнародаваў маніфест у сувязі з утварэннем БССР.2–3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся І Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых.І Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў Канстытуцыю БССР. Так сама прыняў рашэнне аб аб’яднанні Беларускай ССР і Літоўскай ССР у адну дзяржаву – Літоўска-Беларускую ССР (Літбел).Так Беларуская Савецкая Рэспубліка праз месяц пасля абвяшчэння незалежнасці і ўтварэння сваёй дзяржаўнасці стала часткай аб’яднанай дзяржавы – Літбела.
39. Польская інтэрвенцыя на Беларусі. Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух. Другое абвяшчэнне БССР. Рыжскі мірны дагавор.
Б у гады польскай інтэрвенцыі (1919-1920 гг.) і бел нац рух. Аднаўленне БССР.На захопленай тэрыторыі польскія інтэрвенты ліквідавалі савецкую ўладу і аднавілі ўладу памешчыкаў і капіталістаў.Акупанты ўстанавілі на захопленай тэрыторыі дэспатычны рэжым.Беларускі народ не схіліў галавы перад інтэрвентамі. Амаль ва ўсіх гарадах рэспублікі былі створаны падпольныя партыйныя арганізацыі, якія ўзначалілі барацьбу працоўных за сваё вызваленне.28 студзеня 1920 г. у в. Гатава Мінскага павета адбыўся першы з’езд партызан.Але ўсе гэтыя намаганні былі дарэмныя. Адначасова закрываліся на захопленай тэрыторыі беларускія школы, культурна-асветныя ўстановы, газеты.Галоўнымі напрамкамі палітыкі Рады БНР і яе ўрада ва ўмовах польскай акупацыі былі: 1) па-ранейшаму дамагацца ад сусветнай дзяржаўнасці афіцыйнага прызнання незалежнасці БНР; 2) устанаўленне федэратыўных адносін з Польшчай; 3) перадача ўсёй грамадзянскай улады на Беларусі Радзе БНР.Перагаворы з польскай уладай завяршыліся тым, што Рада БНР была распушчана.Такім чынам, беларускі нацыянальны рух у перыяд польскай акупацыі быў накіраваны на аб’яднанне ўсіх працоўных у іх барацьбе супраць інтэрвентаў і вызваленне Беларусі ад іншаземных захопнікаў.Пасля паспяховага ліпеньскага (1920) наступлення Чырвонай Арміі, калі ўся тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад польскіх захопнікаў, практычна пыўстала пытанне пра аднаўленне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.6 ліпеня 1920 г., калі Чырвоная Армія перайшла ў наступленне, выказаўся за аднаўленне беларускай савецкай дзяржаўнасці.Вельмі складаным было тэрытарыяльнае пытанне адноўленай рэспублікі. Канкрэтна яе межы не былі вызначаны. І зрабіць гэта было вельмі цяжка.У ліпені 1920 г., калі Чырвоная Армія паступова прасоўвалася на захад, з’явілася рэальная магчымасць аднавіць рэспубліку.У лістападзе–снежні 1920 г. на Беларусі прайшлі выбары ў сельскія, валасныя, павятовыя і гарадскія Саветы. Рэўкомы былі скасаваны. З’езд абраў ЦВК БССР і звярнуўся да працоўных Беларусі з заклікам накіраваць усе сілы на аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі. У выніку савецка-польскай вайны 1919–1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., вялікая частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам перайшло ва ўладанне польскай дзяржавы.Заходняя Беларусь і яе насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы.