Дэпутата сойма выказаць нязгоду з любой соймавай пастановай

2) шляхціча ўдзельнічаць ці не ўдзельнічаць у шляхецкім апалчэнні

3) дэпутата сойма патрабаваць адстаўкі караля

4) шляхты на свабоднае распараджэнне маёмасцю

499. Прычыны ўпадка РП у др.пал. XVII – пач. XVIII стст.:

1) войны сяр. XVII і пач. XVIII стст.

2) слабасць каралеўскай улады

3) адмова шляхты ахвяраваць грошы на патрэбы дзяржавы

4) адмова суседзяў у крэдытах

500. Першы шляхціч, які выкарыстаў права “ліберум вета”:

1) Сіцінскі

2) Бабіч

3) Валовіч

4) Некрашэвіч

501. Кожны кароль РП павінен быў падцвярджаць:

1) “Генрыхаўскія артыкулы”

2) Статут ВКЛ

3) “Стэафанавы артыкулы”

4) “Сабескія артыкулы”

502. Кароль РП:

1) абіраўся на сойме РП

2) атрымоўваў уладу па спадчыне

3) выбіраўся членамі Гаспадарскай Рады

4) абіраўся прадстаўнікамі самых знакамітых магнацкіх родаў ВКЛ і Польшчы

503. Бітва пад Алькенікамі адбылася ў:

1) 1700 г.

2) 1701 г.

3) 1702 г.

4) 1703 г.

504. Бітва пад Алькенікамі – гэта:

1) узброеная барацьба паміж магнацкімі групоўкамі ў ВКЛ

2) бітва паміж войскамі РП і Швецыі

3) узброеная барацьба паміж магнацкімі групоўкамі ў Польшчы

4) бітва паміж Швецыяй і Маскоўскай дзяржавай

505. Удзельнікі Сандамірскай канфедэрацыі выказаліся за саюз з:

1) Расіяй

2) Швецыяй

3) Турцыяй

4) Аўстра-Венгрыяй

506. Бітва каля в. Лясная адбылася ў:

1) 1708 г.

2) 1709 г.

3) 1710 г.

4) 1711 г.

507. Прычынай палітычнага крызісу РП стала:

1) адсутнасць моцнай цэнтралізаванай улады

2) геаграфічнае становішча РП

3) адсутнасць дзеяздольнага сойма

4) панаванне каталіцкай рэлігіі ў дзяржаве

508. Магнацкі род, прадстаўнікі якога перайшлі на бок Карла XIІ, – гэта:

1) Вішнявецкія

2) Радзівілы

3) Сапегі

4) Агінскія

509. У бітве каля в. Лясная:

1) шведы разбілі рускае войска

2) рускае войска разбіла шведаў

3) войска РП нанесла паражэнне шведам

4) войска ВКЛ разбіла войска Пятра I

510. Бой паміж шведскімі і рускімі войскамі каля мястэчка Галоўчын на Беларусі адбыўся ў:

1) 1708 г.

2) 1709 г.

3) 1710 г.

4) 1711 г.

511. Вёска Лясная знаходзілася ў сучаснай:

1) Віцебскай вобласці

2) Магілёўскай вобласці

3) Гомельскай вобласці

4) Мінскай вобласці

512. У XVIII ст. кожны сялянскі двор штогод уносіў у дзяржаўную казну падатак, які называўся:

1) падымнае

2) падворнае

3) акладнае

4) чыншавае

513. У склад гарадскога магістрату ўваходзілі:

1) бурмістры

2) кашталяны

3) гараднічыя

4) лаўнікі

514. У беларускіх гарадах у др.пал. XVIII ст. большасць прадстаўнікоў вышэйшых колаў насельніцтва спавядалі:

1) каталіцызм

2) праваслаў’е

3) уніяцтва

4) кальвінізм

515. За карыстанне ворнай зямлёй, сенажацямі і агародамі гарадское насельніцтва сплачвала:

1) чынш

2) дзякла

3) падымнае

4) агароднае

516. Першыя на Беларусі мануфактуры з’явіліся ў:

Гг. XVIII ст.

2) 40 – 50 гг. XVIII ст.

3) 60 – 70 гг. XVIII ст.

4) 80 – 90 гг. XVIII ст.

517. Вызначце мануфактуру, якая з’явілася на Беларусі апошняй:

1) Карэліцкая

2) Свержаньская

3) Налібоцкая

4) Урэцкая

518. Уладальнікам чыгуналіцейнага завода ў Вішнёве быў:

1) Храптовіч

2) Радзівіл

3) Сапега

4) Вішнявецкі

519. Найбуйнейшы кірмаш у XVIII ст. праводзіўся ў:

1) Зэльве

2) Бешанковічах

3) Нясвіжы

4) Шклове

520. Сялянскае паўстанне ў Крычаўскім старостве адбылося ў:

1) 1730 – 1734 гг.

2) 1735 – 1740 гг.

Гг.

4) 1746 – 1750 гг.

521. Кіраўніком паўстання ў Крычаўскім старостве быў:

1) Мітковіч

Вашчыла

3) Іцкавіч

4) Вашчанка

522. Уладальнікамі Крычаўскага староства былі:

1) Радзівілы

2) Агінскія

3) Гаштольды

4) Храптовічы

523. Паўстанне на Каменшчыне пачалося:

1) 7 верасня 1754 г.

2) 7 кастрычніка 1754 г.

3) 7 лістапада 1754 г.

4) 7 снежня 1754 г.

524. Паўстанне на Каменшчыне падавіў:

1) Панятоўскі

2) Нячай

3) Радзівіл

4) Мірскі

525. Пачатковыя школы ў XVII – XVIII стст. існавалі на Беларусі пры:

1) касцёлах

2) фальварках

3) калегіумах

4) дзяржаўных установах

526. Першае ў Еўропе Міністэрства Адукацыі было створана ў:

Г.

2) 1774 г.

3) 1775 г.

4) 1776 г.

527. Рэформа адукацыі 70 – 90 гг. XVIII ст. мела характар:

1) свецкі

2) прашляхецкі

3) адукацыйны

4) рэлігійны

528. Выкрэсліце лішняе:

1) пачатковая школа XVIII ст.

2) няпоўная (сярэдняя) школа

3) сярэдняя школа

4) вышэйшая школа XVIII ст.

529. Першая на Беларусі газета – гэта:

1) “Газета Гродзенска”

2) “Газета Шклоўская”

3) “Газета Мінская”

4) “Газета Нясвіжска”

530. Першая на Беларусі газета друкавалася на:

1) беларускай мове

Польскай мове

3) лацінскай мове

4) рускай мове

531. Першая на Беларусі газета пабачыла свет у:

Г.

2) 1777 г.

3) 1778 г.

4) 1779 г.

532. Варштат – гэта:

1) друкарскі станок

2) архітэктурная дэталь

3) кніжная вокладка

4) элемент шляхецкага касцюма

533. Аўтар трактата “Аб неіснаванні Бога” – гэта:

1) М.Сматрыцкі

2) К.Лышчынскі

3) А.Філіповіч

4) Г.Каніскі

534. А.Тызенгаўз запрашаў пасяліцца ў Беларусі:

1) Ж-Ж.Русо

2) Ф.Вальтэра

3) Д.Дзідро

4) Ш.Мантэск’е

535. Выкрэсліце прадмет, які не выкладаўся ў школах на Беларусі ў XVII – XVIII стст.:

1) рыторыка

2) гісторыя ВКЛ

3) геаметрыя

4) дыялектыка

536. Вызначце асобу, якая жыла ў XIX ст.:

1) К.Семяновіч

2) І.Капіевіч

3) С.Полацкі

4) М.Пачобут-Адляніцкі

537. Уладальнікам Слонімскага прыгоннага тэатра з’яўляўся:

1) М.Агінскі

2) П.Сапега

3) А.Тызенгауз

4) Г.Радзівіл

538. Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў пачала працаваць у:

1) 1736 г.

2) 1737 г.

3) 1738 г.

4) 1740 г.

539. Беларуская мова была афіцыйна забаронена для выкарыстання ў справаводстве ў:

1) 1693 г.

2) 1695 г.

3) 1696 г.

4) 1698 г.

540. У XVII – XVIII стст. замест агульнадзяржаўных па свайму зместу летапісаў на Беларусі з’явіліся:

1) мясцовыя

2) іншаземныя

3) польскія

4) маскоўскія

541. Знакамітымі праваслаўнымі палемістамі у пачатку XVII ст. былі:

1) Л.Карповіч

2) Я.Намыслоўскі

3) П.Скарга

4) М.Сматрыцкі

542. Сярод скамарохаў выдзяляліся:

1) аселыя

2) вандроўныя

3) прыватныя

4) дзяржаўныя

543. Сафійскі сабор у сяр. XVIII ст. быў перабудаваны ў стылі:

1) віленскага барока

2) класіцызму

3) крыжова-купальным

4) еўрапейскага барока

544. Вядомы помнік беларускай музыкі XVII ст. – гэта:

1) “Полацкі сшытак”

2) “Віленскі сшытак”

3) “Берасцейскі сшытак”

4) “Віцебскі сшытак”

545. Ініцыятарам выдання “Газеты гродзенскай” з’яўляўся:

1) А.Тызенгауз

2) І.Храптовіч

3) М.Агінскі

4) Г.Радзівіл

546. Развіццё адукацыі ў 70-90 гг.XVIII ст. на Беларусі вызначалася:

1) перавагай прыродазнаўчых навук над рэлігійнымі

2) укараненне ў вучэбны працэс метадаў развіваючага навучання

3) стварэннем новых універсітэтаў

4) скарачэннем колькасці пачатковых школ

547. Упершыню права “ліберум вета” было выкарыстана ў:

1) 1650 г.

2) 1651 г.

3) 1652 г.

4) 1655 г.

548. Канчаткова права “ліберум вета” было ліквідавана ў:

1) 1789 г.

2) 1790 г.

Г.

4) 1795 г.

549. Канстытуцыя 3 мая 1791 года:

1) аб’яўляла РП унітарнай дзяржавай

2) адмяняла адзінае войска

3) адмяняла адзіны ўрад

4) замацоўвала падзелы РП

550. Першы падзел РП адбыўся ў:

1) 1770 г.

Г.

3) 1773 г.

4) 1774 г.

551. У першым падзеле РП удзельнічалі:

1) Прусія

2) Лівонія

3) Германія

4) Расія

552. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай да Расійскай імперыі не былі далучаны гарады:

1) Менск

2) Кобрын

3) Слуцк

4) Слонім

553. Назву “клапатлівыя апекуны” атрымалі:

1) Расія і Прусія, якія падтрымлівалі бязладдзе ў РП

2) магнаты, якія апекавалі дробную шляхту

3) майстры цэхаў, якія апекавалі вучняў

4) епіскапы, якія апекавалі прыходы ў сваёй епархіі

554. У ЗША Т. Касцюшка даслужыўся да звання:

1) палкоўніка

2) генерала

3) маршала

4) адмірала

555. Сяляне, удзельнікі паўстання 1794 г., іменаваліся:

1) шышы

2) партызаны

3) касінеры

4) мсціўцы

556. Паўстанне Т. Касцюшкі ў ВКЛ узначаліў:

1) Я. Ясінскі

2) М. Агінскі

3) М. Чаратрыйскі

4) Г. Несялоўскі

557. Т. Касцюшка нарадзіўся:

1) на Беларусі

2) у Літве

3) у Польшчы

4) на Украіне

558. Вышэйшы орган кіраўніцтва паўстаннем 1794 г. у ВКЛ меў назву:

1) Найвышэйшая Літоўская рада

2) Літоўская правінцыйная рада

3) Цэнтральная паўстанцкая рада

4) Літоўская рэспубліканская рада

559. Устанавіце адпаведнасць:

1) кальвініст А) М. Радзівіл Чорны
2) умераны (памяркоўны) арыянін Б) Арцемій
3) радыкальны арыянін В) В. Цяпінскі
4) “несцяжацель” Г) Леў Сапега
  Д) Якуб з Калінаўкі

560. Устанавіце адпаведнасць:

1) павет А) падваявода
2) горад Б) войт
3) воласць В) сотнік або дзесятнік
4) вёска Г) сельскі войт або старац
  Д) староста

561. Устанавіце адпаведнасць:

1) Іван IV А) цар
2) А. Курбскі Б) ваявода
3) С. Баторый В) кароль
4) М. Радзівіл Г) гетман
  Д) гараднічы

562. Устанавіце адпаведнасць:

1) Леў Сапега А) не ўжываць “польския иныя письма”, а развиваць адукацыю на роднай мове
2) Філон Кміта-Чарнабыльскі Б) “Не дай Бог ляху быць каралём, выража Літву і тым больш Русь”
3) Ян Казімір Пашкевіч В) “Не чужой якой моваю, але сваёй уласнай права пісаныя маем”
4) Стэфан Баторый Г) “Польска квітнет лацінаю …”
5) Васіль Цяпінскі  

563. Устанавіце адпаведнасць:

1) валочная памера А) сярэдзіна XV ст.
2) Магдэбургскае права Б) сярэдзіна XVI ст.
3) юрыдыкі В) сярэдзіна XVII ст.
4) фальварак Г) пачатак XVI ст.
  Д) канец XIV ст.

564. Устанавіце адпаведнасць:

1) універсал А) палёгка на некалькі гадоў у выкананні сялянамі феадальных павіннасцей ці на нейкі час іх поўнае скасаванне
2) ураднік Б) натуральная даніна, якую абавязаны былі здаваць землеўласніку залежныя ад яго сяляне
3) дзякла В) указ ці грамата, якія выдаваліся дзеля давядзення да грамадства важных распараджэнняў дзяржаўных улад
4) слобады Г) дзяржаўная службовая асоба
5) прывілей  

565. Устанавіце адпаведнасць:

1) бітва пад Лоевам А) Валовіч
2) Кейданская унія Б) Мірскі
3) авалоданне г. Пінскам В) Агінскі
4) паражэнне шляхецкага войска пад г. Рэчыцай Г) Радзівіл
  Д) Крычэўскі

566. Устанавіце адпаведнасць:

1) Алькенікі А) Левенгаупт
2) Лясная Б) Сапегі
3) Альтранштадт В) Петр І
4) Палтава Г) Аўгуст ІІ “Моцны”
5) Альтмарк  

567.Устанавіце адпаведнасць:

1) 1700 г. А) Альтранштацкі мір
2) 1697 г. Б) Сандамірская канфедэрацыя
3) 1704 г. В) антысапегаўская кааліцыя прымае праграму “каэквацыі”
4) 1706 г. Г) бітва пад Алькенікамі
5) 1708 г.  

568.Устанавіце адпаведнасць:

1) 60-я – пач. 70-х гг. XVII ст. А) Радзівілы – Сапегі, Пацы
2) др. пал 70-х – п.п. 80-х гг. XVII ст. Б) Пацы – Сапегі, Агінскія
3) др. пал 80-х гг. XVII ст. В) Сапегі – Агінскія, Вішнявецкія
4) 10-я гг. XVIIІ ст. Г) Дэнгаф – Пацы, Агінскія
  Д) Панятоўскі – Валовічы, Друцкія

569.Устанавіце адпаведнасць:

1) Іцкавіч А) кіраўнік паўстання
2) Панятоўскі Б) уладальнік Крычаўскага староства
3) Радзівіл В) камандуючы шляхецкім войскам
4) Вашчыла Г) бурмістр
  Д) арандатар

570.Устанавіце адпаведнасць:

1) Сялянскі падатак за карыстанне ляснымі угоддзямі шляхціча А) гіберна
2) Дзяржаўны падатак прыватнаўласніцкіх сялян Б) дзякла
3) Падатак, які спаганяўся з дзяржаўных сялян на утрыманне войска В) ялавічнае
4) Падатак, які спаганяўся з прыватнаўласніцкіх сялян на утрыманне войска Г) рэйтаршчына
  Д) падымнае

571.Устанавіце адпаведнасць:

1) Магілёў А) адна з першых мануфактур на Беларусі
2) Зэльва Б) права мяшчан на выбар войта
3) Віцебск В) буйнейшы на Беларусі кірмаш
4) Урэчча Г) наданне шляхецкіх правоў членам магістрата
  Д) права мяшчан на выбар войта

572.Устанавіце адпаведнасць:

1) соймы працуюць у рэжыме канфедэрацый А) 1768 г.
2) Канстытуцыя РП Б) 1773 г.
3) увядзенне адзінай для ВКЛ сістэмы мер вагі, аб’ёму, даўжыні В) 1791 г.
4) ураўнанне ў правах соймам РП дысідэнтаў з католікамі Г) 1766 г.
  Д) 1795 г.

573.Устанавіце адпаведнасць:

1) Барская канфедэрацыя А) абараняла шляхецкія вольнасці
2) Таргавіцкая канфедэрацыя Б) выступіла за незалежнасць РП
3) Слуцкая канфедэрацыя В) абараняла інтарэсы праваслаўных
4) Торуньская канфедэрацыя Г) абараняла інтарэсы пратэстантаў
  Д) зацвердзіла Канстытуцыю РП

574.Устанавіце адпаведнасць:

1) Канстытуцыя РП А) РП унітарная дзяржава
2) Паўстанне 1794 г. у РП Б) Саюз з Прусіяй
3) Гродзенскі 1793 г. Сойм РП В) Ураўнанне “дысідэнтаў” у правах з католікамі
4) Варшаўскі сойм 1767 г. Г) Аднаўленне РП у межах1772 г.
  Д) “Нямы сойм”

575.Устанавіце адпаведнасць:

1) Ж. Жылібер А) “Літоўская флора”
2) А. Нарушэвіч Б) “Гісторыя польскага народа”
3) С. Полацкі В) “Краткое и полезное руковедение во арифметику”
4) І. Капіевіч Г) “Псалтыр рыфмаваная”
  Д) “Фрынас”

576.Устанавіце адпаведнасць:

1) фізіякрат А) І. Храптовіч
2) прафесійныя школы Б) А. Тызенгауз
3) прыгонны тэатр В) М. Агінскі
4) драматург Г) Ф. Радзівіл
5) архітэктар  

577.Устанавіце правільную паслядоўнасць:

1) мяцеж М. Глінскага

2) прывілей Аляксандра аб пашырэнні правоў паноў-рады

3) паражэнне крымскіх татараў пад Клецкам

4) бітва пад Оршай

578. Устанавіце правільную паслядоўнасць:

1) Наданне Магдэбургскага права Берасцю

2) Віцебску

3) Полацку

4) Менску

579.Устанавіце правільную паслядоўнасць:

1) “Песня пра зубра” М. Гусоўскага

2) першая кніга, надрукаваная Ф. Скарынай

3) пачатак будаўніцтва замка ў мястэчку Мір

4) першая на Беларусі друкаваная кірыліцай кніга

580.Устанавіце правільную паслядоўнасць:

1) першая друкарня на Беларусі

2) заснаванне Віленскай езуіцкай акадэміі

3) заснаванне ў Полацку езуіцкай калегіі

4) “Малая падарожная кніжка” Ф. Скарыны

581.Устанавіце правільную паслядоўнасць:

1) канчатковае ўраўнанне ў правах праваслаўнай шляхты ВКЛ з каталіцкай

2) пачатак Лівонскай вайны

3) стварэнне Галоўнага трыбунала ВКЛ

4) Люблінская унія

582.Устанавіце правільную паслядоўнасць:

1) Галоўны трыбунал ВКЛ

2) Захоп Полацка войскамі Івана IV

3) Ям-Запольскае перамір’е

4) спыненне існавання Лівонскага ордэна

583.Устанавіце правільную паслядоўнасць:

1) Дэвулінскае перамір’е

2) Пачатак інтэрвенцыі РП у Маскоўскую дзяржаву

3) захоп Смаленска войскам РП

4) Ілжэдзмітрый І уступіў у Маскву

584.Устанавіце правільную паслядоўнасць:

1) першы фальварак на беларускіх землях

2) “валочная памера”

3) наданне Магдэбургскага права г. Менску

4) Судзебнік Казіміра

585.Устанавіце правільную паслядоўнасць:

1) наданне Магдэбургскага права г. Віцебску

2) выданне “Уставы на валокі”

3) увядзенне 10-гадовага тэрміну пошуку збеглых сялян

4) пачатак Лівонскай вайны

586.Устанавіце правільную паслядоўнасць:

1) язычніцтва

2) прыняцце хрысціянства на беларускіх землях

3) канчатковае адасабленне праваслаўнай царквы ВКЛ ад Маскоўскага мітрапаліта

4) заснаванне Віленскага біскупства

587.Устанавіце правільную паслядоўнасць:

1) выданне першай кнігі Ф. Скарыны

2) Крэўская унія

3) Грунвальдская бітва

4) Бітва пад Оршай

588. Устанавіце правільную паслядоўнасць:

1) Дэвулінскае перамір’е

2) Кейданская унія

3) бітва пад Лоевам

4) утварэнне Галоўнага трыбунала ВКЛ

589.Устанавіце правільную паслядоўнасць:

1) Кейданская унія

2) бітва каля в. Лясная

3) “вечны мір” паміж Маскоўскай дзяржавай і РП

4) інтэрвенцыя РП у Маскоўскую дзяржаву

590.Устанавіце правільную паслядоўнасць:

1) пачатак казацка-сялянскай вайны на Беларусі

2) Аліўскі мір

3) Кейданская унія

4) адваяванне ў Маскоўскай дзяржавы сталіцы ВКЛ

591.Устанавіце правільную паслядоўнасць:

1) бітва каля в. Лясная

2) пачатак першай Паўночнай вайны

3) страта г. Менска ў вайне 1654 – 1667 гг.

4) Андрусаўскае перамір’е

592.Устанавіце правільную паслядоўнасць:

1) княжанне ў ВКЛ Войшалка

2) каранацыя Міндоўга

3) “Літва Міндоўга”

4) княжанне ў ВКЛ Шварна

593.Устанавіце правільную паслядоўнасць:

1) цэх

2) дробная рамесная вытворчасць

3) фабрыка

4) мануфактура

594.Устанавіце правільную паслядоўнасць:

1) пачатак паўстання на Каменшчыне

2) з’яўленне першых мануфактур на Беларусі

3) пачатак паўстання ў Крычаўскім старостве

4) “нямы сойм” РП

595.Устанавіце правільную паслядоўнасць:

1) бітва пад Алькенікамі

2) паўстанне ў Крычаўскім старостве

3) бітва каля в. Лясная

4) пачатак працы Карэліцкай мануфактуры Радзівілаў

596.Устанавіце правільную паслядоўнасць:

1) Адукацыйная камісія

2) “Вялікае мастацтва артылерыі”

3) адкрыццё Віленскага калегіума

4) заснаванне кальвінісцкай гімназіі ў Слуцку

597.Устанавіце правільную паслядоўнасць:

1) канчатковае ліквідацыя права “ліберум вета”

2) пачатак працы 4-х гадовага сойма РП

3) ураўнанне ў правах дысідэнтаў з католікамі ў РП

4) Слуцкая канфедэрацыя

598.Устанавіце правільную паслядоўнасць:

1) абранне каралём РП С. Панятоўскага

2) першы падзел РП

3) “Паланецкі універсал”

4) прыняцце соймам РП Канстытуцыі

599.Устанавіце правільную паслядоўнасць:

1) Барская канфедэрацыя

2) Слуцкая канфедэрацыя

3) Торуньская канфедэрацыя

4) Таргавіцкая канфедэрацыя

600.Устанавіце правільную паслядоўнасць:

1) готыка

2) раманскі стыль

3) барока

4) класіцызм

601. Вайна РП з Маскоўскай дзяржавай пачалася ў 1654 годзе, а скончылася ў … годзе.

602.Вайна РП з Маскоўскай дзяржавай скончылася падпісаннем перамір’я на … гадоў.

603.Перамір’е, падпісанае РП і Маскоўскай дзяржавай у выніку вайны сярэдзіны XVII ст. мела назву …

604.Перамір’е паміж РП і Маскоўскай дзяржавай было падпісана ў … годзе, а што было заключана між гэтымі дзяржавамі ў 1686 г. ?

605.Запоўніце ланцужок … , 1500 – 1503, 1506 – 1508, …

606.ВКЛ страціла Смаленск у … годзе, а РП вярнула ў … годзе.

607.Вайна ў XVI ст., баявыя дзеянні якой вяліся, галоўным чынам на тэрыторыі Беларусі, а працягвалася яна 25 гадоў …

608.Беларускі горад, у якім паводле Статута ВКЛ 1588 г., напярэдадні соймаў РП збіраўся у канцы XVI ст. соймік ВКЛ, – гэта …

609.Узброенае ўмяшальніцтва адной краіны ва ўнутраныя справы другой з мэтай захопу тэрыторыі абазначаецца паняццем …

610.Другі па ліку кароль Рэчы Паспалітай – гэта …

611.Паклаў пачатак заканадаўчаму афармленню прыгоннага права ў ВКЛ … , а завяршыў …

612.Да рэформы 1557 г. асноўнай адзінкай абкладання сялян павіннасцямі з’яўлялася (з’яўляўся) … , а пасля ёю стала (стаў) …

613.Віцебск атрымаў Магдэбургскае права ў … годзе.

614.Адасобленая частка горада, якая знаходзілася пад уладай феадала альбо царквы і не падпарадкоўвалася магістрату …

615.Назавіце дзень, месяц і год бітвы пад Оршай, у якой гетман К. Астрожскі разбіў маскоўскае войска.

616. Назавіце дзень, месяц і год заключэння Люблінскай уніі.

617.Каралём Рэчы Паспалітай быў прадстаўнік французскай дынастыі …

618. Прадмову да трэцяга Статута ВКЛ напісаў канцлер …

619. Дакументы, у якіх апісваліся феадальныя ўладанні разам з насельніцтвам, зямлёй, гаспадаркай і сялянскімі павіннасцямі, – гэта…

620.Спецыяльны будынак, у якім знаходзіўся магістрат, – гэта …

621.Пасада ў горадзе з магдэбургскім правам, якая не з’яўлялася выбарнай. Займала яе асоба, прызначаная вялікім князем …

622.Сяляне, якія разлічваліся з землеўладальнікам часткамі сабранага ўраджаю, – гэта …

623.Феадальна залежныя сяляне, галоўнай павіннасцю якіх была паншчына называліся …

624.Сяляне, якія пры выкананні пэўных умоў мелі права выхаду з маёнтка феадала на службу да другога абазначаюцца паняццем …

625.Сяляне, якія страцілі права пераходу ад аднаго феадала да другога абазначаюцца паняццем …

626.Феадальная павіннасць сялян і мяшчан ВКЛ на утрыманне вялікага князя і яго світы ў час выканання ім судова-адміністрацыйных функцый на местах мела назву ...

627.Горад у сучаснай Мінскай вобласці, узнік у ХІІ ст., у XV ст. атрымаў Магдэбургскае права, у 1595 г. яго захапіў С. Налівайка, але ў ходзе вайны 1654 – 1667 гг. горад не быў узяты войскамі рускага цара …

628.Адзінка абкладання павіннасцямі ў ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. – гэта …

629.Феадальная гаспадарка, заснаваная на працы феадальна залежных сялян, прадукты з якой ішлі пераважна на продаж, – гэта …

630.У склад “праднейшай рады” уваходзілі: віленскі і трокскі ваявода, віленскі і трокскі кашталяны і ...?

631.Першы фальварак на беларускіх землях узнік на Наваградчыне ў маёнтку …

632.У пачатку XVI ст. у склад “праднейшай рады” ўваходзіў праваслаўны магнат, выдатны палкаводзец …

633.Паводле рэформы 1565 г. беларускія землі апынуліся ў межах 8 ваяводстваў: Віленскае, … , Берасцейскае, Віцебскае, Менскае, Наваградскае, Полацкае, … ?

634.Устаўце прапушчанае

Ваяводства, … , воласць, … ?

635. Вялікі князь літоўскі, у час праўлення якога была падпісана Люблінская унія, – гэта …

636. У канцы XVI ст. каралём польскім і вялікім князем літоўскім быў прадстаўнік шведскай дынастыі …

637.Спадчынная ўлада аднаго чалавека ў дзяржаве, – гэта …

638.У ВКЛ дзейнічаў прынцып дзяржаўнага будаўніцтва: “Не рушыць … , не ўводзіць …”

639.Заканадаўчы акт, якім вялікі князь дараваў або пацвярджаў правы феадалаў ці горада называецца …

640.Баявы атрад у ВКЛ, які меў свой сцяг называўся …, а збор усяго войска дзяржавы – …?

641.“Маскву з татарамі паклаўшы, здабыў 63 над імі перамогі, для калек ён пакінуў шпіталі, для дзетак школы …” (Пра каго гаворка?)

642.Моўная, эканамічная, культурная супольнасць людзей, якая гістарычна склалася на пэўнай тэрыторыі …

643.Усведамленне людзьмі сваёй прыналежнасці да пэўнага народа, што фарміруецца на аснове агульнага паходжання, падабенства мовы, культуры, гістарычнага лёсу …

644.Зацвердзіў першы Статут ВКЛ, быў мецэнатам, апекаваў Ф. Скарыну і М. Гусоўскага, валодаў некалькімі мовамі, пры ім адбылася бітва на р. Крапіўна …

645.Прамежкавая форма паселішча паміж горадам і сялом у XVI ст. у ВКЛ – гэта …

646.Падатак, які ВКЛ сплочвала крымскім татарам у першай палове XVI ст. называўся …

647.Асноўным органам кіравання ў складзе магістрата з’яўлялася (з’яўляўся) …

648.Купцы, што займаліся ў ВКЛ знешнім гандлем – гэта …

649.Дробны гандляр, які гандляваў сваім таварам па вёсках і мястэчках – гэта …

650.Першы горад у ВКЛ, што атрымаў Магдэбургскае права, – гэта …

651.Першы горад на Беларусі, што атрымаў Магдэбургскае права, – гэта …

652.Праваслаўнае насельніцтва РП каталікі называлі …

653.Дзяржаўны маёнтак, які даваў вялікі князь у карыстанне шляхцічу за службу, – гэта …

654.Пазанадзельныя землі, што распрацоўваліся сялянамі мелі назву …

655.На ўтрыманне войска з дзяржаўных сялян спаганялася … , а з прыватнаўласніцкіх …

656.Прадпрыемствы, заснаваныя на ручной працы і шырокім яе падзеле, называюцца …

657.Уніяцкі архіепіскап, які быў кананізаваны … (прозвішча)

658.Рэктар езуіцкай акадэміі ў Вільні, ініцыятар Берасцейскай царкоўнай уніі … (прозвішча)

659.Грашовы збор з сялян за карыстанне зямельнымі надзеламі ў ВКЛ …

660.Захоплены войскамі Івана IV Полацк быў вызвалены войскамі ВКЛ на чале з каралём …

661.Першы ва Ўсходняй Еўропе поўны звод Бібліі быў надрукаваны ў горадзе … ў … годзе.

662.На царкоўным саборы ў Берасці была заснавана уніяцкая або … (сінонім) царква.

663.Паміж заснаваннем уніяцкай царквы і яе ліквідацыяй у Расійскай імперыі прайшло … гадоў.

664.Арганізацыя, якая была галоўным барацьбітом з Рэфармацыяй Еўропе, у т.л. у ВКЛ, – гэта …

665.Сталіца ВКЛ была занята рускімі войскамі ў 17 ст. у … годзе, а вызвалена ў … годзе.

666.Беларускі горад, у якім у 1562 г. была надрукавана першая на Беларусі кірылічная кніга, – гэта …

667.Рускі прапаведнік, прадстаўнік сялянска-плябейскай ерасі сярэдзіны XVI ст., што ўцёк у ВКЛ, – гэта …

668.Культурна-гістарычная эпоха еўрапейскай культуры, якая ў XIV – XVI стст. ахапіла большасць краін Еўропы і характарызавалася аднаўленнем гуманістычнага светапогляду, уздымам свецкай навукі, літаратуры, мастацтва …

669.У канцы XVI ст. у Нясвіжы быў пабудаваны езуіцкі касцёл у стылі …

670.Архітэктар, які у канцы XVI ст. пабудаваў у Нясвіжы езуіцкі касцёл …

671.Езуіцкая калегія была заснавана ў Вільні ў … годзе.

672.Віленская езуіцкая акадэмія была заснавана ў … годзе.

673.Каму належаць словы: “Для вас селянін гэта халоп халопам, а ў мяне вяльможны, яснавяльможны, таму што калі я сялян не буду мець, тады і сам яснавяльможным не буду” … ?

674.Падлічыце, колькі універсітэтаў было ў РП у сярэдзіне XVIIІ ст.

675.Францішка Уршуля, аўтар шэрагу драматычных твораў 18 ст., паходзіла з роду ...?

676.Аснову балетнай трупы Варшаўскага каралеўскага балета склалі артысты ... і ... тэатраў.

677.Шляхціч, які быў спалены на вогнішчы на плошчы Старога Мяста ў Варшаве ў 1689 г. … (прозвішча)

678.Асоба, пра якую А.С. Пушкін сказаў “Георгі ёсць адзін з самых дабрапамятных мужоў мінулага стагоддзя. Жыццё яго належыць гісторыі” …

679.Першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове выдаў ураджэнец Мсціслаўшчыны … (прозвішча)

680.Вывучаў планету Меркурый і адкрыў невядомае сузор’е … (прозвішча)

681.Аўтарам працы “Вялікае мастацтва артылерыі” з’яўляецца … (прозвішча)

682.Закончыце пералік: Парадны, рыцарскі, прадстаўнічы і … партрэт

683.Эканамісты, якія прызнавалі зямлю і земляробства адзінай крыніцай багацця, а сельскагагспадарчую працу – адзінай вытворчай працай …

684.Асоба, якая ў РП не падзяляла пануючага ў краіне веравызнання абазначалася тэрмінам …

685.Ураджэнец Беларусі, імем якога названы горны пік ў Аўстраліі … (прозвішча)

686.Удзельнік паўстання 1794 г., аўтар славутага паланеза “Развітанне з Радзімай” … (прозвішча)

687.Леў Сапега нарадзіўся ў в. ... Віцебскага павета

688.Дзяржаўная рада манарха і вышэйшыя палата сойма РП мела назву ...

689.У праваслаўнай і грэка-каталіцкай цэрквах спіс асоб для памінання “за спачын душы” мае назву ...

690.Соймавыя пастановы называліся ...

Наши рекомендации