А)Дудка беларуская б) Жалейка беларуская в) Смык беларускі
8 Назавіце школу, якая панавала ў этнаграфічнай навуце ў другой палове 19-пачатку 20 ст.?
Эвалюцыйная.
9 Дембавецкі А.С. пакінуў працу па
а) Віцебскай губерніі б) Мінскай губерніі в) Магілеўскай губерніі
10 Знакаміты этнограф Нікіфароўскі М.Я. вывучаў
а) Віцебская губернія б) Гродненская губернія в) Мінская губернія
11Назавіце род твораў, прысвечаных актуальным проблемам і з’явам бягучага жыцця і грамадства.
Публіцыстыка.
12 Назавіце аўтара, пад рэдакцыяй якога выйшла «Жывапісная Расія», прысвечаная Літве і Беларусі.
а) А. Кіркор б) П. Шпілеўскі в) М. Доўнар-Запольскі
13 «Жывапісная Расія» - 19-ці томное выданне падрыхтаванае таварыствам М. О. Вольфа ў 70-х годах 19 ст. Адно з самых дарагіх выданняў у гісторыі расійскага кнігадрукавання. Які з 19 тамоў быў прысвечаны Беларусі?
а) 9 том б) 3 том в) 5 том
14 А. Абуховіч і Ф. Тапчэўскі вядомы сваімі творамі
а) сатырычнымі б) лірычнымі в) публічыстычнымі
15 Назавіце аўтара зборніка вершаў «Вязанка» (п. 20 ст.).
Я. Лучына.
16 Суаднясіце аўтараў і этнаграфічныя працы
а) А. Багдановіч
б) А. Кіркор
в) М. Нікіфароўскі
1 «Живописная Россия»
2 «Пережитки древнего миросозерцания у белорусов»
3 «Нечистики: свод простонародных в Витебской Белоруссии сказаний о нечистой силе».
Б, 2а, 3в.
17 Беларускі этнограф, фалькларыст і археолаг, ўраджэнец мяст. Нова-Беліца Гомельскага пав. Магілёўскай губ. Займаўся збіраннем твораў вусна-паэтычнай творчасці і даследаваннем культуры і быту беларускага народа. Аўтар асноўнай фальклорна-этнаграфічнай працы - «Беларускага зборніка», своеасаблівай энцыклапедыі побыту, творчасці, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа 19 — пач. 20 ст. Назавіце яго.
Е.Р. Раманаў.
18 Назавіце першае беларускае выдавецтва, заснаванае ў 1906 годзе ў Пецярбургу.
а) «Загляне сонца і ў наша аконца» б) «Сонца» в) «Маладосць»
19 Беларускі этнограф А.К. Сержпутоўскі даследваў
а) Палессе б) Паазер’е в) Панеманне
20 А. Грыневіч, М. Чуркін, У. Тэраўскі – усе яны
а) кампазітары б) пісьменнікі в) архітэктары г) акцеры
21 Назавіце беларускага акцёра, рэжысёра, тэатральнага дзеяча, стваральніка нацыянальнага прафесійнага тэатра.
І. Буйніцкі.
22 Якіх гімназій у другой палове 19-пачатку 20 ст. не існавала
а) фактычных гімназійб) класічных гімназій в) рэальных гімназій
23 Як называліся навучальныя ўстановы 19-пачатку 20 ст. для падрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў?
Настаўніцкія семінарыі.
24 Беларускі мовазнавец-лексікограф, фалькларыст і этнограф, аўтар «Словаря белорусского наречия».
а) Я. Карскі б) П. Шэйн в) І. Насовіч
25 Наркевіч-Ёдка знакаміты беларускі
а) медык б) кампазітар в) акцер
26 Назавіце беларускага філолага-славіста, заснавальніка беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнографа, фалькларыста, палеографа, аўтара фундаментальнай працы па беларусазнаўстве – «Беларусы».
Я. Карскі.
27 «Першае таварыства беларускай драмы і камедыі» было заснавана ў пачатку 20 ст. у
а) Гомелі б) Магілеве в) Мінску
28 У. Тэраўскі знакаміты
а) кампазітар, заснавальнік хора б) мастак-партрэціст в) архітэктар
29 Знакаміты геолаг і географ, даследчык Сібіры. Свае геолага-геаграфічныя веды па Сібіры даследчык абагульніў у шматтомнае выданне "Землеведение Азии". Яго імя носяць працяглая (больш за 1500 км) горная сістэма паміж рэкамі Калыма і Яна ў Якуціі і Магаданскай вобласці, горны хрыбет у Забайкаллі, пасёлак на р. Калыма ў Якуціі, найвышэйшая (2763 м) вяршыня Байкальскага хрыбта, адзін з вулканаў Тункінскай упадзіны на Усходнім Саяне, даліна паміж Усходнім Саянам і Енісейскім кражам, два ледавікі на Байкальскім хрыбце.
а) I. Чэрскіб) К. Гаворскі в) Л. Рагоўскі
30 Суаднясіце тэатральныя п’есы і іх аўтараў
а) «Модны шляхцюк»
б) «У зімовы вечар»
в) «Паўлінка»
1 Э. Ажэшка
2 Я. Купала
3 К. Каганец
А3, б1, в2.
Тэма6Культура Беларусі ў 20 – 30-ыя гг. XX ст.: літаратура, адукацыя і навука, культура Заходняй Беларусі
1 Белдзяржфілармонія ў Мінску заснавана ў
а) 1937 б) 1935 в) 1934
2 Першая савецкая газета на беларускай мове называлася
а) «Зара» б) «Дзянніца» в) «Зарніца»
3 БГУ быў адкрыты ў
а) 1923 б) 1925 в) 1921
4 Назавіце першага рэктара БГУ
В.І. Пічэта
5 Акадэмія навук БССР была заснавана
а) 1929б) 1931 в) 1928
6 Назавіце беларускага этнографа, які вывучаў побыт, матэрыяльную культуру, вуснае паэтычны і музычную творчасць беларусаў. Сабраў багатыя калекцыі народнага адзення і мастацтва. Першых сярод беларускіх этнографаў сабраў вялікую фотатэку, у якой зафіксаваныя тыпы адзення жыхароў розных куткоў Палесся, жылля, гаспадарчых пабудоў, вырабаў рамёстваў. Вядомая праца «Беларусы-сакуны».
а) І.А. Сербаўб) А.К. Сержпутоўскі в) М. Доўнар-Запольскі
7 У пачатку 20-х годоў 20 века праводзіцца рэформа, па якой школа становіцца
а) 8-мі гадовай б) 10-ці гадовай в) 7-мі гадовай
8 У 1926 годзе прынята пастанова СНК БССР аб
а) «Аб увядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання»
б) «Аб увядзенні ўсеагульнага пачатковага навучання»
в) «Аб увядзенні ўсеагульнага навучання на рабфаках»
9 У 1924 годзе ў горадзе Віцебску быў адкрыты інстытут
а) медыцынскі б) ветэрынарныв) тэхнічны
10 Назавіце беларускага этнографа, вядомага даследчыка Беларускага Палесся, аўтара кнігі «Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў» (1930 г.)
А.К. Сержпутоўскі
11 У пачатку 1920-х гадоў было заснавана выдавецтва
а) «Беларусь» б) «Савецкая Беларусь» в) «Мінск»
12 Вышэйшай педагагічнай навучальнай установай пасля 1917 года на Беларусі стаў настаўніцкі інстытут у
а) Віцебску б) Гомелі б) Магілеве
13 Назавіце асноўны мастацкі метад, які выкарыстоўваўся ў мастацтве Савецкага Саюза пачынаючы з 1930-х гадоў. Метад ахопліваў усе сферы мастацкай дзейнасці (літаратуру, драматургію, кінематограф, жывапіс, скульптуру, музыку і архітэктуру).
Соцрэалізм.
14 Гэтае літаратурнае аб’яднанне утварылася ў 1926 годзе. У яго ўваходзілі П. Глебка, К. Крапіва, К. Чорны. Яны былі не задаволены ідэямі пралеткульта, выступалі за высокае мастацтва, классіку. Аб якім літаратурным аб’яднанні ідзе гаворка?
а) «Полымя» б) «Маладняк» в) «Узвышша»
15 Назавіце імя драматурга, аўтара п’есы «Хто смяецца апошнім» ?
К.Крапіва
16 Тып тэксту, у якім паведамляецца пра дзеянні, падзеі, якія адбываюцца паступова, паслядоўна. Характэрны для мастацкай літаратуры. Звычайна ў такім тэксце ўтрымліваюцца зачын і заканчэнне, а самі падзеі ўтвараюць паслядоўнасць адносна завершаных частак.
Апавяданне.
17 Назавіце аўтара аповесці «Трэцяе пакаленне»
а) К. Чорны б) К. Крапіва в) Я. Колас
18 Назавіце аўтара аповесцей для дзяцей «Міколка-паравоз», «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў».
а) Ц. Гартны б) К. Чорны в) М. Лынькоў
19 Назавіце пісьменніка, які цалкам прысвяціў сваю творчасць дзецям («Слезы Тубі», «Палесскія рабінзоны»), заснавальніка прыгодніцкага жанру ў беларускай дзіцячай літаратуры.
Я. Маўр.
20 Назавіце імя беларускага драматурга, рэжысера, акцера, тэатральнага дзеяча, стваральніка «Беларускага дзяржаўнага вандроўнага тэатра».
а) У. Галубокб) Э. Самуйлёнак в) А. Туранкоў
21 Значная роля ў станаўленні беларускага рамана належыць трылогіі Я. Коласа
а) «На скрыжаванні» б) «На ростанях» в) «На Палессі»
22 Суаднясіце
а) БДТ-1 1 Гомель
б) БДТ-2 2 Мінск
в) БДТ-3 3 Віцебск
А2, б3, в1.
23 Кінастудыя «Савецкая Беларусь» была заснавана ў горадзе
а) Мінску б) Ленінградзе в) Маскве
24 Першай беларускай мастацкай стужкай стала
а) «Лясная казка» б) «Лясная балада» в) «Лясная быль»
25 Я. Цікоцкі, А. Багатыроў, А. Туранкоў -
а) мастакі б) кампазітары в) пісьменнікі
Тэма 7 Айчынная культура ў другой палове 50-х — першай палове 80-х гг. XX ст.: архітэктура і выяўленчае мастацтва.
1 Звычайна размяшчаўся на свабодных тэрыторыях і забудоўваўся жылымі дамамі па тыпавых праектах з традыцыйнага матэрыялу або з буйных панеляў. Пра што ідзе гаворка?
Мікрараен горада.
2 Манументальны комплекс «Хатынь» быў створаны ў
а) 1969 б) 1970 в) 1965
3 Назавіце вядомага беларускага савецкага скульптара. Адзін з аўтараў Кургана Славы Савецкай Арміі, мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».
а) А.А. Бембельб) А.А. Стаховіч в) Я. Кулік
4 Суаднясіце мемарыяльны комплекс і дату яго стварэння
1 «Брэсцкая крэпасць-герой»
2 «Манумент Перамогі»
3 «Курган Славы»
а) 1954
б) 1969
в)1971
В, 2а, 3б.
5 Назавіце від выяўленчага мастацтва, творы якога маюць аб’емную форму і ствараюцца з твёрдых або пластычных матэрыялаў.
Скульптура.
6 Ці згодны Вы, што гарады Салігорск, Наваполацк, Жодзіна, Светлагорск новыя гарады, пабудаваныя ў другой палове 20 ст?
а) Даб) Не
7 Назавіце савецкага і беларускага скульптара, народнага мастака СССР. Яго вядомыя работы Пётр Баграціон (помнік-бюст 1946—1949 Барадзіно Маскоўская вобл.), Янка Купала (помнік-бюст, 1947—1949, Вязынка Мінская вобл.), А. С. Пушкін (помнік, 1956, Астрахань), ансамбль на плошчы ім. Якуба Коласа (1972, Мінск), помнік В. І. Талашу ў Петрыкаве.
З.Азгур.
8 Як называўся стыль, які пашырыўся ў мастацтве (канец 1950-1960-я гады). Мастакі, якія працавалі ў гэтым стыле праўдзіва, без прыхарошванняў адлюстроўвалі жыцце, творы вызначаліся глыбіней зместу.
а) «актуальны стыль» б) «новы стыль» в) «суровы стыль»
9 Назавіце беларускага і савецкага народнага мастака БССР і СССР, вядомага сваімі цыкламі палоцен пра партызанаў. У пачатку 1970-х гадоў як мастак працаваў у Музеі гісторыі Айчыннай вайны ў Мінску.
М. Савіцкі.
10 Суаднясіце жанры і мастакоў, якія ў іх працавалі
1 У. Стальмашонак
2 А. Марачкін
3 С. Каткова
а) гістарычны жанр
б) партрэт
в) нацюрморт
Б, 2а, 3в.
11 Л. Асецкі, В. Шаранговіч, У. Басалыга гэта беларускія савецкія
а) архітэктары б) скульптары в) мастакі-графікі
12 Назавіце дэкаратыўна-прыкладное і манументальнае мастацтва розных жанраў, творы якога маюць на ўвазе фарміраванне малюнка пры дапамозе кампаноўкі, набору і замацавання на паверхні (як правіла - на плоскасці) рознакаляровых камянёў, смальты, керамічных плітак і іншых матэрыялаў.
Мазаіка.
13 Цыкл «Лічбы на сэрцы» належаць беларускаму мастаку
а) В. Жалток б) Р. Лойка в) М. Савіцкі
14 Тэмы палотнаў гэтага мастака – Радзіма. Ен стварыў шэраг карцін, прысвечаных будаўніцтву горада Салігорска «Гудзе зямля Салигорская», «Наваселы». Многа месца ў сваей творчасці мастак аддаў Мінску – «Раніца новага Мінска», «Мой Мінск», «Стары і новы Мінск». Аб кім ідзе размова?
а) М.В. Данцыгб) М. Савіцкі в) С. Селіханаў
15 А. Анікейчык савецкі і беларускі
а) скульптар б) мастак в) акцер
Тэма 8 Айчынная культура ў другой палове 50-х — першай палове 80-х гг. XX ст.: літаратура, музыка, тэатр і кіно
1 Якому рэгіену Беларусі прысвечана эпічная трылогія I. Мележа
а) Палессю б) Падняпроў’ю в) Паазер’ю
2 У 1978 годзе М. Танк атрымаў Ленінскую прэмію за зборнік вершаў
а) «Сожскія сосны» б) «Нарачанскія сосны» в) «Прыпяцкія сосны»
3 Пісьменнік У. Караткевіч працаваў у жанры
а) ваеннай прозы б) лірычнай прозы в) гістарычнай прозы
4 Аповесць «Жураўліны крык» належыць пяру
а) В. Быкаў б) У. Караткевіч в) П. Броўка
5 Суаднясіце пісьменнікаў і жанры, у якіх яны працавалі
1 П. Броўка
2 І. Шамякін
3 К. Крапіва
а) драматург, байкапісец
б) паэт
в) празаік
Б, 2в, 3а
6 Назавіце знакамітага беларускага драматурга, аўтара «Лявоніха на арбіце», «Трыбунал», «Таблетку пад язык».
А. Макаенак.
7 Па творах гэтага пісьменніка пастаўлены кінафільм «Альпійская балада», «Воўчая зграя», «Абеліск». Назавіце яго.
В. Быкаў.
8 ВІА «Сябры» у пачатку 70-х гадоў 20 ст. пачыналі сваю творчаю дзейнасць у горадзе
а) Гродна б) Віцебске в) Гомелі
9 С. Станюта -
а) пісьменніца б) навуковец в) актрыса
10Назавіце мастацкі фільм, камедыю, знятую ў 1983 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм». Аўтар сцэнарыя - А. Дудараў. Лірычная камедыя, якая ярка паказвае жыццё, радасці і праблемы савецкіх людзей першай паловы 80-х гадоў 20 ст. Усевалад Санаев у ролі васьмідзесяцігадовае ветэрана працы і трох войнаў Фядоса Ходаса. Ён аўдавеў, у яго выраслі тры сыны. Старэйшы Андрэй (Генадзь Гарбук)- чалавек грунтоўны, але празмерна ашчадны. Малодшы, Васіль (Мікалай Карачанцаў), весялун і небарака, усё грае на гармоніку ды гуляе. Сярэдні, Сашка (Міхаіл Какшонаў) вядзе качавое жыццё, пятнаццаць гадоў не быў дома - зарабляе доўгі рубель у чужых землях (на Курыльскіх астравах). За кожнага з іх перажывае стары, якога сусед Цімафей (Барыс Новікаў) кожную раніцу пытае, калі ён «паміраць» збіраецца.
Белыя росы».
11 Г. Гарбук знакаміты беларускі
а) архітэктар б) акцерв) мастак
12 Назавіце вакальна-інструментальны ансамбль створаны ў Мінску ў 1969 годзе. Вядомы шырокай аўдыторыі слухачоў па песнях «Белавежская пушча», «Беларусь», «Вологда» і шматлікіх іншых.
Песняры».
13 Назавіце савецкага беларускага кінарэжысера, акцера кіно. Аднаго з заснавальнікаў беларускага кіно. Ен здымаў камедыі, драмы, біяграфічныя фільмы. Асноўная тэматыка - гісторыка-рэвалюцыйныя фільмы з характэрнай рамантычнай узнёсласцю, эпічнай шырынёй. Пастаноўшчык першага гукавога беларускага фільму «Першы ўзвод». Сярод іншых карцінаў - «Залатыя агні», «Пяюць жаваранкі», «Канстанцін Заслонаў».
а) У. Мулявін б) В. Корш-Саблін в) 3. Канапелька
14 Тэатральнае прадстаўленне, у якім асобныя музычныя нумары чаргуюцца з дыялогамі без музыкі. Яны пішуцца на камічны сюжэт, музычныя нумары ў іх карацейшыя за оперныя, у цэлым музыка носіць лёгкі, папулярны характар, аднак успадкоўвае напрасткі традыцыі акадэмічнай музыкі – гэта ……
Аперэта.
15 I. Лучанок, Э. Ханок, Л. Захлеўны беларускія савецкія
а) спевакі б) рэжысеры в) акцеры
Тэма 9 Беларуская культура на сучасным этапе: нацыянальна-культурнае адраджэнне і архітэктура
1 Назавіце мастацтва праектавання і ўзвядзення будынкаў альбо комплексы збудаванняў, якія арганізуюць адкрытую прастору, афармляюць прасторавае асяроддзе для жыцця і дзейнасці чалавека.
Архітэктура.
2 Закон «Аб мовах у Беларускай ССР» быў прынят
а) 1990 б) 1991 в) 1989
3 Роўны статус рускай мове з беларускай нададзены пасля рэферэндума
а) 1997 года б) 1995 года в) 1996 года
4 Галерэя імя Г. Вашчанкі размешчана ў горадзе
а) Віцебску б) Гродна в) Гомелі
5 Аб чым ідзе размова? Скарбніца культурных здабыткаў народа, яго нацыянальнай памяці, рэспубліканскі інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр, вылучаецца яскравым архітэктурным рашэннем, сваёй формай нагадвае агранены алмаз, які сімвалізуе каштоўнасць ведаў, прыгажосць і разнастайнасць свету.