Забельская школа драматургіі. Творчасць Міхаіла Цяцерскага і Каэтана Марашэўскага.
Развіццё школьнай драматургіі пераходнага перыяду знайшло лагічнае завяршэнне ў творах, пастаўленых у канцы ХVІІІ ст на сцэне Забельскай дамініканскай калегіі (Полаччына). Рэпертуар Забельскага тэатра вызначаўся разнастайнасцю. У 1787-1791 гг. для яго былі напсіаны польскія трагедыі на антычныя тэмы (“Свабода ў няволі” К. Марашэўскага, “Сапар” і “Фемістокл” М. Цяцерскага), аперэта “Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас” (словы Цяцерскага, музыка Вардоцкага), некалькі камедый, арацыі-“гульні” “Пра ашчасліўленне чалавека”, “Пчолы”, “Сяброўка парука” і інш.
Міхаілам Цяцерскім была зроблена польска-беларуская пераработка камедыі Мальера “Доктар па прымусу”. Беларускія сцэны ў гэтай пераробцы найбольш арыгінальныя. Мальераўскі сюжэт Цяцерскі напоўніў беларускім каларытам. Героі маюць французскія імёны, але паводзяць сябе як мясцовая збяднелая шляхта. Камедыя напісана па-польску, але мае і беларускую ўстаўную частку. Іменна ў гэтай частцы камедыі Цяцерскі праявіў самастойнасць у адносінах да арыгінала: другая з’ява трэцяй дзеі разрасліся да памераў 3 сцэн.
Прыкладам Забельскага тэатра з’яўляецца і “Камедыя” Каэтана Марашэўскага. Ён быў ксёнзам і прафесарам рыторыкі і паэтыкі Забельскай гімназіі. Гэтыя два знакамітыя беларусы з’яўляюцца творцамі ўзору перахода ад інтэрмедыі да камедыі.
Найбольш значны і самастойны твор з усяго забельскага рэпертуару – “Камедыя” Марашэўскага (1787). Двое з трох асноўных герояў “камедыі”, селянін Дземка і карчмар, гавораць па-беларуску.
“Камедыя” Марашэўскага своеасабліва сінтэзавала старыя традыцыі і новыя, асветніцкія тэндэнцыі. Яшчэ выразна адчуваецца залежнасць ад барочнай драмы-маралітэ (павучальнасць фіналу, адсутнасць жаночых вобразаў, выкарыстанне біблейскага матыву). Асобныя сцэны яшчэ маюць адносна самастойны характар, нагадваюць устаўныя інтэрмедыі. Аднак у цэлым у “Камедыі” пераважаюць ужо рысы новай літаратуры. Тут праўдзіва адлюстроўваліся супярэчнасці прыгоннай вескі, умовы жыцця беларускага сялянства. Галоўны герой п’есы, селянін Дземка, вельмі незадаволены сваім лесам. Ен працуе ад зары да зары, але не бачыць вынікаў гэтай працы, бо яны дастаюцца іншым. Будучыня здаецца герою безвыходнай.
Хто ж вінаваты ва ўсіх няшчасцях інягодах Дземкі? Перш за усе вінават пан, які не лічыць сялян за людзей. Вінаваты карчмар-арандатар, які ашуквае і спойвае прыгонных. Але Дземка ўусе ж перакананы, што прычына ўсіх яго бядот – “грэх” біблейскага Адама. Чорт, які выступае перад героем у вобліку паніча, тут жа абвяргае такія абвінавачванні: Адам проста не мог утрымацца ад спакусы, бо чалавек слабы і бязвольны па сваей натуры. Вось і ен, Дземка, наўрад ці зможа прамаўчаць хаця б з паўгадзіны… Заключаецца заклад на Дземкаву душу. У адпаведнасці з фальклорнымі прынцыпамі чорт тройчы спакушае селяніна, а селянін тройчы парушае дадзенае слова. На першы погляд, ва ўсіх выпадках, прынамсі фармальна, перамог чорт. Але па сутнасці ў маральных адносінах перамогуатрымаў Дземка. Ва ўсіх трох выпадках ен свядома парушаў маўчанне па сваей высакароднасці, бескарысліва прыходзячы на дапамогу іншым. Усе, аказваецца, залежыць толькі ад чалавека, ад яго ўнутраных якасцей. Такая чыста асветніцкая канцэпцыя “Камедыі” была палемічна скіравана супраць сярэдневяковай схаластыкі, якая даказвала прадвызначанасць усіх дзеянняў.
Грамадскі канфлікт, які намеціўся ў “Камедыі” потым вырашаецца ў чыста маральна-этычным плане. У заключным маналогу Дземка раскайваецца ў тым, што ен не слухаў пана і жаліўся на лес, раіць сялянам не грашыць, не красці ў багатых. Пазіцыя аўтара вызначаецца дваістасцю: з аднаго боку, ен сімпатызуе свайму герою, ухваляе яго пратэст супраць сацыяльнай несправядлівасці, з другога боку, заклікае да паслухмянасці.
“Камедыя” Марашэўскага напісана ў адпаведнасці з канонамі класіцысцкай эстэтыкі. У ей захавана адзінства часу, месца і дзеяння, адчуваецца рацыяналістычная зададзенасць. Але аўтар імкнецца ў схематычныя вобразы ўдыхнуць жыцце. Камізм сітуацый у п’есе спалучаецца з камізмам характараў. У Дземкі есць імя, індывідуальнасць, характар, які мяняецца ў залежнасці ад абставін, свой тон і стыль гаворкі. Перад намі ўжо жывы чалавек, надзелены складанымі пачуццямі, станоўчымі і адмоўнымі якасцямі.
Пры ўсей традыцыйнасці “Камедыю” Марашэўскага можна аднесці да катэгорыі п’ес народнага, нацыянальга тэатра. Гэта апошні буйны твор літаратуры пераходнага перыяду і адначасова першае значнае праяўленне новай беларускай літаратуры.
35Дзейнасць філаматў, філарэтаў, Яна Чачота, Міцкевіча. Станаўленне рамантызму
ФІЛАМАТЫ(ад грэч. – тыя, што імкнуцца да ведаў) – тайнае студэнцкае таварыства ў Віленскім універсітэце (1817 – 1823).
ФІЛАРЭТЫ(ад грэч. – тыя, што любяць дабрадзейнасць) – канспіратыўнае студэнцкае таварыства ўзнікла ў 1820 г., як філіяльная арганізацыя філаматаў. Першапачаткова яго арганізатары і кіраўнікі (Ю.Яжоўскі, Т.Зан, А.Міцкевіч, Я.Чачот, А.Петрашкевіч, Ф.Малеўскі) ставілі толькі культурна-асветніцкія задачы: збіралі песні, паданні, легенды, апісвалі абрады і звычаі беларусаў. Паступова іх дзейнасць набыла сацыяльна-палітычны накірунак. У 1823 г. таварыства філаматаў і філарэтаў раскрыта, члены таварыства арыштаваны. Т.Зан, які кіраваў дзейнасцю філарэтаў, быў прыгавораны да зняволення ў крэпасць, многія сасланы ў ссылку, у тым ліку і А.Міцкевіч.
У беларускіх вершах "Да мілых мужычкоў", "Покулы сонца ўзыдзе", "Плакала бяроза ды гаварыла", "Нашто нам дым выядае вочкі", "Быў я колісь кавалём" паэт адстойваў інтарэсы сялян, імкнуўся прымірыць іх з панамі, выказваўся за маральнае ўдасканальванне чалавека працы. Асноўную прычыну цяжкага жыцця селяніна Я. Чачот бачыў у абыякавых адносінах да яго пана, у нядобрым і злым аканоме. і таму ён заклікаў:
Пане ты наш, пане!
Будзь жанам ласкавы,
Не дай аканома,
Што асцёбаць жвавы.
У змаганні за гуманістычныя адносіны да чалавека працы, жаданні палепшыць яго долю, сцвярджэнні ідэі грамадзянскай роўнасці сялян і паноў, у імкненні зацікавіць пануючыя класы жыццём сялянства, а таксама маральна-этычнай змястоўнасцю і эстэтычнай каштоўнасцю народных песень вызначаецца асветніцкая і дэмакратычная значнасць дзейнасці Я. Чачота. Творы паэта на беларускай мове, як справядліва зазначае К. Цвірка, — яскравае сведчанне "нараджэння новай беларускай літаратуры і адначасова нацыянальнага адраджэння аднаго з самабытных і вялікіх народаў".
Творчы шлях Яна Чачота, сябра вядомага паэта Адама Міцкевіча, даволі складаны. У час навучання ў Віленскім універсітэце ўступіў у тайнае студэнцкае таварыства філаматаў (філаматы садзейнічалі ўсеагульнай "асвеце", вывучэнню гісторыі роднага краю, вусна-паэтычнай народнай творчасці), дзе з'яўляўся кіраўніком літаратурнага аддзела. Пасля выкрыцця царскім урадам студэнцкіх згуртаванняў быў зняволены ў Віленскую турму, а потым сасланы на ўрал у крэпасць Кізіл. Вярнуўшыся на радзіму ў 1833 годзе, пачаў займацца збіраннем фальклорных матэрыялаў, якія былі выдадзены ў шасці фальклорных зборніках "Сялянскія песенькі". Першыя беларускія творы Яна Чачота непасрэдна звязаны з дзейнасцю студэнцкага таварыства філаматаў і па форме нагадваюць імянныя вітанні. Яны былі прысвечаны сябрам Ю. Яжоўскаму, Д. Хлявінскаму, А. Міцкевічу, Ф. Малеўскаму і інш. ("Да пакіньце ж горла драць", "імяніннае павіншаванне", "Едзеш, міленькі Адам") і складзены па ўзоры беларускіх народных песень і іх вобразна-выяўленчых сродкаў Вялікай папулярнасцю сярод філаматаў карысталіся песні "Што старыя за вар'яты", "Прэч, прэч, сум, нудоты", напісаныя па матывах папулярных у тыя часы народных песень і, як правіла, сцвярджаючыя вольналюбівыя настроі моладзі. Фалькларыстычныя мастацкія прынцыпы аказалі вялікі ўплыў і на польскамоўныя балады Я. Чачота "Наваградскі замак", "Свіцязь", "Бекеш", "Узногі", у якіх спалучыліся элементы рамантызму і сентыменталізму. Другі перыяд творчасці Я. Чачота (пасля вяртання з ссылкі) характарызуецца пільнай увагай паэта-фалькларыста да беларускай народнай песеннай творчасці. На працягу прыкладна 10 гадоў ён сабраў і выдаў у Вільні 6 кніг "сялянскіх песенак" (тры з іх перакладзены на польскую мову, а астатнія апублікаваны ў арыгінале, на беларускай мове). Побач з народнымі песнямі ў кнігах змяшчаліся прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы, уласныя вершы аўтара. У гэтых творах паэт з павагай пісаў пра беларускую мову і яе носьбітаў — сялян. Так, у прадмове да кнігі "Сялянскія песенькі з-над Нёмана" даследчык зазначае: "Сяляне нашы, люд добры, лагодны, працавіты, справядлівы, павінны абуджаць у нас самыя прыхільныя да сябе пачуцці. З імі можам быць шчаслівыя. За працу іх рук аддаючы імі працу розуму і нашай асветы, можам памножыць агульнае дабро. Не думайма, каб і ад іх мы не маглі чаму навучыцца. Многаму навучымся, вывучаючы іх становішча і нораў: знойдзем у іх паданні, казкі, легенды, і найбагацейшым будзе жніво песенак, якія дазваляюць спазнаць іх пяшчотныя, прыгожыя, тонкія нават і глыбокія пачуцці".
Ада́м Бэрна́рд Міцке́віч (па-польску: Adam Bernard Mickiewicz; 24 сьнежня 1798, фальварак Завосьсе Наваградзкага павету Літоўскай губэрні, сёньня — Баранавіцкі раён Берасьцейскай вобласьці, у некаторых крыніцах Наваградак[1], Расейская імпэрыя — 26 лістапада 1855, Канстантынопаль, Асманская імпэрыя (сёньня — Стамбул, Турцыя)[2][3] — польскі паэт беларускага паходжаньня[4][5], палітычны публіцыст і дзяяч нацыянальна-вызвольнага польскага руху, быў сябрам Таварыства філяматаў. Некаторымі зь беларускіх літаратараў Міцкевіч вызнаецца як адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры[6] і беларускім польскамоўным паэтам[7]. Вядомы перадусім сваімі балядамі, паэтычнымі апавяданьнямі — драмы «Дзяды» і паэтычная эпапэя «Пан Тадэвуш», прызнаныя апошнім вялікім эпасам шляхецкай культуры. Сярод іншых уплывовых твораў Міцкевіча вылучаюцца паэмы «Конрад Валенрод» і «Гражына».
За сваю антыўрадавую палітычную дзейнасьць Адам Міцкевіч правёў у высылцы ў цэнтральнай Расеі пяць гадоў, пакінуў Расейскую імпэрыю ў 1829 годзе і правёў рэшту свайго жыцьця ў выгнаньні, першапачаткова асеўшы ў Рыме, потым перабраўшыся ў Парыж, дзе ён стаў прафэсарам славянскай літаратуры ў «Калеж дэ Франс». У Парыжы сустракаўся з Фрыдэрыкам Шапэнам. Памёр у Канстантынопалі, куды ён прыехаў дапамагаць ў арганізацыі польскіх войскаў дзеля барацьбы з Расейскай імпэрыяй у Крымскай вайне. Яго парэшткі пазьней былі перавезеныя ў Вавэльскі касьцёл у Кракаве.
Важнейшы этап у развіцці нацыянальнай літаратуры – перыяд Рамантызму, яркімі прадстаўнікамі якога з’яўляюцца Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Арцём Вярыга-Дарэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч Вызначальныя рысы беларускай літаратуры Рамантызму – зварот да народных традыцый і фальклору, павышаная цікавасць да міфаў і містычных з’яваў, апрацоўка казачных сюжэтаў, легенд і паданняў.
38 Тарас на Парнасе, в сокращении. Краткое содержание.
Палясоўшчык Тарас за сваю верную службу быў у ласцы ў пана. З ранку да вечара ён прападаў у лесе. Аднойчы, палюючы на цецерукоў сутыкнуўся з мядзведзем. Стрэльба яго не спрацавала, давялося Тарасу ратавацца ўцёкамі. Паслізнуўся ён і зваліўся ў яму, трапіў у нейкае незнаёмае месца:
...Як там прыгожа! Як быццам хто намаляваў! Чырвоны краскі, мак і рожа...
Хлопчык з лукам і стрэламі, які «ці то прыйшоў, ці прыляцеў», патлумачыў палясоўшчыку, што дарога вядзе з таго свету на Парнас. Прайшоўшы вёрст дзесяць, Тарас убачыў тару, а пад ёй шмат людзей з паперамі і кнігамі і — «ўсе паны». Штурхаючыся, спрачаючыся, яны лезлі на гару. Адзін з іх патрабаваў, каб яго прапусцілі, інакш у газеце «аблае на ўвесь свет, як Гогаля ў запрошлым леце». Паўз Тараса «як птушкі праляцелі» Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі і Гогаль.Палясоўшчык узлез на гару і ўбачыў новы будынак, абнесены яловай агароджай. На двары хадзіла ўсякая жыўнасць. У хаце багі займаліся хто чым: Няптун ладзіў сеці, Сатурн падплятаў лапці, Марс з Геркулесам на пацеху старому Зеўсу біліся, Амур жартаваў з дзеўкамі. Зеўс, варухнуўшыся на печы нагадаў пра абед. Багі паселі ўкруг стала,
I стравы смачны з печы Геба Насіць да столу пачала. Пасля добрага абеду багі пайшлі ў скокі. Калі дудар зайграў знаёмую мелодыю, Тарас не вытрымаў «і ад парога, што ёсць духу, скакаць на хату паляцеў». Аж здзівіліся багі яго ўмельству. Пасля зацікавіліся, хто ён і адкуль. Палясоўшчык расказаў, як трапіў на Парнас, і пачаў прасіцца дамоў. Па загаду Зеўса Тараса накармілі, а потым зефіры на крыллях перанеслі яго ў родны лес.Пасля гэтага здарэння «Тарас ужо не ходзіць так дужа рана па лясах».
Мастацкія асаблівасці
У апошнія гады ў літаратуразнаўстве замацавалася думка, што аўтарам паэмы «Тарас на Парнасе» з'яўляецца Канстанцін Вераніцын. У творы ёсць мясціны, якія даюць магчымасць пэўным чынам зарыентавацца ў часе напісання. Булгарын («выдавец рэакцыйнай газеты «Северная пчела») у 1836 і 1842 гг. выступаў з рэзкай крытыкай М. Гогаля. Аднак верагодней за ўсё, паэма з'явілася пасля 1852 г., года смерці М. Гогаля, бо жывымі на Парнас пісьменнікі не траплялі. Упершыню паэма была надрукавана ў 1889 г. у газеце «Минский листок».
З'явіўшыся на некалькі дзесяцігоддзяў пазней за «Энеіду навыварат», паэма «Тарас на Парнасе» вырашала іншыя, больш складаныя ідэйна-эстэтычныя задачы. Парадыйнасць твора скіравана супраць так званай афіцыйнай народнасці, супраць славянафільства з яго ідэалізацыяй патрыярхальнага ладу жыцця.
Галоўным героем паэмы невядомы аўтар зрабіў простага селяніна. З'яўленне Тараса на гары, дзе жывуць багі і пісьменнікі, глыбока сімвалічнае. Такім чынам праводзілася думка, што чалавек з народа павінен стаць адным з галоўных герояў літаратуры. Сцвярджалася таксама права беларускай літаратуры (і беларускай мовы) заняць сваё месца на Парнасе.
Тарас, галоўны герой твора, паказаны чалавекам цікаўным, кемлівым, чулым да прыгажосці і наватлітаратурна адукаваным. Праўда, ён не ведае прозвішча «сівога пана», што крычыць, «якашалелы», але адразу пазнае Пушкіна, Лермантава, Жукоўскага і Гогаля, разумее, чаму яны «шпарка каля нас прайшлі, як павы, на Парнас». У хаце багоў Тарас трымаецца з годнасцю, не саромеецца таго, што ён «не пісацель», а «палясоўшчык з Пуцявішча». Пайшоўшы ў скокі, нават здзівіў багоў, так гожа ў яго атрымлівалася. Галоўны герой паэмы валодае пачуццём гумару. Ён з іроніяй можа паставіцца да сябе самога (у час. сустрэчы з мядзведзем, узыходжання на Парнас). Дае дасціпныя, трапныя, часам па-сялянску грубаватыя характарыстыкі небажыхарам і іх занятку:
...З усяго сабралісь неба!
Як тараканы каля хлеба,
Багі паселі ўкруг стала.
Разам з тым вобраз Тараса не ідэалізуецца. Гэта жывы чалавек са сваім адметным характарам, са станоўчымі і не вельмі якасцямі. Так, аўтар лічыць не лепшай рысай свайго героя шчыраванне на пана. Зразумела, працавітасць, стараннасць, сумленнасць ні ў якім выпадку не з'яўляюцца заганамі. Тут чуецца водгулле спрэчак з славянафіламі, якія хацелі бачыць селяніна адданым пану і цару. Пісьменнікі-дэмакраты імкнуліся выхаваць у простага чалавека, чалавека працы, адчуванне годнасці, разуменне значнасці свайго становішча ў жыцці. Зусім не страх перад новымі прыгодамі прымусіў Тараса перастаць хадзіць «так дужа рана па лясах», з меншай стараннасцю пільнаваць панскі лес. «Перавыхаваўся» палясоўшчык, адчуўшы ўласную роўнасць з парнасцамі.
У паэме паказваецца цэлы шэраг антычных багоў — Зеўс, Няптун, Сатурн, Марс, Венера, Амур, Геба. Багамі яны з'яўляюцца толькі па назве, але ніяк не па выгляду, роду заняткаў, паводзінах. У гэтых вобразах невядомы аўтар у парадыйным, сатырычным плане паказаў «вярхі» тагачаснага грамадства, развенчваючы «вышэйшасць» паноў у параўнанні з простым людам.
Паэма «Тарас на Парнасе» карысталася ў XIX ст. шырокай вядомасцю. Гэтаму садзейнічала натуральнасць, нязмушанасць яе інтанацыйна-рытмічнага гучання, блізкасць да жывой народнай мовы, тыповасць, вядомасць узноўленых аўтарам карцін жыцця, камізм сітуацый, у якія пастаўлены персанажы твора. Яна выклікала цікавасць да становішча і быту беларускага народа.
Паэма стаіць на пачатку дэмакратычнай і рэалістычнай тэндэнцый у беларускай літаратуры.
Тарас на Парнасе
Жанр: паэма
Аўтар: Канстанцін Вераніцын
Мова арыгіналу: беларуская
Публікацыя: 16 траўня 1889
«Тарас на Парнасе» — сатырычна-гумарыстычная паэма[1] Канстанціна Вераніцына[2][3][4] (паводле асобных дасьледчыкаўЭлегія Пранціша Вуля[5][6]), напісаная ў 1855 годзе і ўпершыню апублікаваная ў газэце «Минскій листокъ» 16 траўня 1889. Помнік беларускай літаратуры ХІХ ст.
Паэма напісаная чатырохрадковымі катрэнамі зь перакрыжаванай рыфмоўкай abab, дзе a — жаночыя рыфмы і b —мужчынскія. Завяршаецца паэма катрэнам з аднымі парнымі мужчынскімі рыфмамі.
Тэмы паэмы
• Адлюстраваньне нацыянальнага мэнталітэту беларуса — цэнтральная тэма паэмы «Тарас на Парнасе» і адна з галоўных задачаў яе аўтара. Прасякнутая гарманічным, аптымістычным сьветаадчуваньнем аўтара, паэма сьцьвярджае неўміручасьць народа, яго таленавітасьць і жыцьцялюбства.
• Адлюстраваньне барацьбы перадавога і рэакцыйнага рухаў у літаратуры XIX ст. — другая тэма паэмы «Тарас на Парнасе». Непасрэдна разьвіцьцю гэтай тэмы прысьвечаная сцэна ўзыходжаньня літаратараў на Парнас. У полі зроку паэта расейская літаратура. Сымпатыі аўтара цалкам на баку перадавых пісьменьнікаў, якія вызначалі сваёй творчасьцю поступ літаратуры, сымбалізавалі яе важнейшыя і этапныя дасягеньні і посьпехі.
Сюжэт
Сюжэт твора — прыгоды палесаўніка Тараса, які, выправіўся ў пушчу, а трапіў на Парнас — месца, дзе жылі багі і паэты. Вобразы старажытных багоў і герояў у паэме зьніжаны, аўтар скептычна ставіцца да эстэтыкі клясыцызму. 3 сымпатыяй і майстэрствам створаны вобраз Тараса — адзін зь першых рэалістычных вобразаў чалавека з народа ў беларускай літаратуры. У паэме даецца яскравая, напоўненая мноствам рэаліяў карціна побыту беларускіх сялянаў. Сатырычныя выпады скіраваныя супраць псэўданароднай эстэтыкі, славянафільскай ідэалізацыі патрыярхальнага побыту, сэнтымэнталізму. Паэма сьцьвярджала неўміручасьць народа, яго таленавітасьць і жыцьцялюбства.
У аснове мовы твора ўсходнебеларускія гаворкі, якімі аўтар віртуозна валодае. Адчуваецца шчыльная сувязь з фальклёрам і народным гумарыстычным апавяданьнем.
Кампазыцыя паэм
• уступ-экспазыцыя з зачынам — аўтарская характарыстыка галоўнага героя;
• асноўная частка — апавяданьне Тараса пра свае прыгоды на Парнасе;
• заключэньне-канцоўка — кароткае аўтарскае васьмірадкоўе.
Аўтарскае пытаньне
Аўтарства «Тараса на Парнасе» прыпісвалі Вінцэнту Дуніна-Марцінкевічу і Арцёму Вярыгі-Дарэўскаму, творчая манэра якіх адрозьніваецца ад манэры аўтара паэмы. Меркавалася, што паэма была напісаная Вікенціям Равінскім, зь якім зьвязваецца і аўтарства паэмы «Энэіда навыварат», або беглым дзекабрыстам, які жыў у Клімавіцкім павеце на Магілёўшчыне пад імем Яўхіма Крупенькі.
Пэрспэктывы для дасьледчыкаў адкрыў сьпіс паэмы з паметкай: «К. Вераніцын, 15.4.1855, Гарадок». К. Вераніцын (1834—1904) вучыўся ў Віцебскай гімназіі, Пецярбурскай мэдыка-хірургічнай акадэміі і Горы-Горацкім інстытуце. Магчыма, у напісаньні паэмы ўдзельнічаў яго гімназійны сябар Я. Вуль.
Паэма адыграла вялікую ролю ў станаўленьні беларускай літаратурнай мовы, разьвіцьці беларускай літаратуры.