Значэнне культурнай спадчыны беларускага народа ў жыцці грамадства

Старажытная бел. літ. ўтрымлівае вопыт і каштоўнасці беларускага народа, выпрацаваныя напрацягу шматвякавой гісторыі. Разам з тым старажытная бел. літ. з’яўляецца крыніцай літаратуры новага часу. Негледзячы на змены эстэтычных прынцыпаў, мастацтва у СБМ ёсць творы, якія задавальняюць сучасным запатрабаванням.

Paзвіццё культуры кожнага народа сацыяльна абумоўлена, дыктуецца патрэбамі часу, умовамі гістарычнага жыцця грамадства. Яно аппіраецца таксама на духохны вопыт папярэдніх пакаленняў, на лепшыя традыцьй мінулага, якія з'яўляюцца неабходным сродкам сувязі эпох, захавання пераемнасцi адначасова служаць жыватворным фактарам культурнага прагрэсу. Без традыцый немагчыма paзвіцце культуры чалавецтва. Bытокі многіх з'яу, якасцей i асаблівасцей сучаснай культуры знаходзяцца ў глыбокай старажытнасці. Агульнавядома, як высока цанілі i глыбока вывучалі прагрэсіўныя традыцыі народаў свету выдатныя вучоныя i пісьменнікі, якое вялікае значэнне надавалі яны культурнай спадчыне мінулага ў фарміраванні новага чалавека, у cтварэннi культуры будучага. «Без таго фундамента, які быў закладзены Грэцыяй i Рымам, не было б i сучаснай Еўропы», — адзначыў Ф. Энгельс, гаворачы пра выключную ролю класічнай антычнай спадчыны ў станаўленні еўрапейскай цывілізацыі. Асаблівае значэнне для кожнага народа мае яго культурная спадчына, якая з'яўляецца найкаштоўнейшым нацыянальным скарбам. У мове i фальклоры, помніках гісторыі і матэрыяльнай культуры, творах літаратуры i мастацтва адлюстравана багатае духоўнае жыццё народа, яго невычэрпны творчы талент, яго імкненні і перажыванні высокія гуманістычныя ідэалы. Гісторыя літаратуры як арганічная частка нацыянальнай культуры, раскрываючы мастацкія багацці мінулага, дапамагае глыбей пазнаць народ i ўключыць лепшае з літаратурнай спадчыны ў наш духоўны актыў, зрабіць яго фактам i фактарам сучаснага культурна-гістарычнага працэсу, эфектыўным сродкам ідэйна-патрыятычнага, маральнага i эстэтычнага выхавання сучаснікаў, узбагачэння i ўдасканалення культуры. У старажытнай літаратуры ёсць творы, якія не страцілі сваёй эстэтычнай каштоўнасці.

2. Крыніцы і паходжанне старажытнага ўсходнеславянскага пісьменства. Сутнасць літаратурнай трансплантацыі і яе асноўныя аспекты. Паняцці рэгіянальнага варыянта, рэдакцыі, віда рэдакцыі і спіса твора.

У 862 годзе славянскімі братамі-асветнікамі Кірылам і Мефодзіям з місіанерскімі мэтамі была створана славянская азбука і стараславянская мова (з паходж. салунскі дыялект, старабалгар. з выкарыстаннем грэчыскай граматыкі).

У Х стг. Складаецца агульная дзяржава і ў 988 годзе князь Уладзімір Святаслававіч прымае хрысціянства ад Візантыі. Хрысциянскае багаслужэнне патрабавала книг, а таксама людзей здольных чытаць и правиць па их службу. Такія кнігі былі створаны ў Візантыі і перакладзены на стараславянскую мову ў Балгарыі.

Пісьменнасць (у сучасным разуменні гэтага паняцця) на тэрыторыі Беларусі ўзнікла прыкладна ў X ст. Гэтаму паспры яла тое, што ў IX ст. былі створаны:

а) літаратурная мова (стараславянская, або царкоўнаславянская);

б) першы славянскі алфавіт (існавалі яго 2 варыянты: глаголіца і кірыліца). Складальнікі найбольш распаўсюджанай кірыліцы - балгарскія асветнікі грэчаскага паходжання Кірыла і Мяфодзій. Шырокае ўжыванне пісьменнасць атрымала толькі пасля прыняцця Кіеўскай Руссю хрысціянства. Афіцыйна гэта адбылося ў 988 г., аднак інтэнсіўная хрысціянізацыя пачынаецца толькі ў другой палове XI ст. Менавіта ў гэты перыяд паўстае патрэба ў распаўсюджанні і паўсядзённым ужыванні спачатку богаслужэбных, а потым і свецкіх кніг.

Было 3 тыпа кніг: багаслужбовыя (Псалтыр, Евангелле, Ролаг), рэлігійныя і чытальныя(Златавуст, Патэрык), “паўсвецкія” (Фізіялог) – рэлігійныя чытанні з выкарыстаннем свецкага матэрыялу.

Гэтыя кнігі пачыналі перапісываць на ўсходнеславянскіх землях. Старэйшыя, якія захаваліся: Псалтыр, Тураўскае і Полацкае Евангелле.

Кнігі перапісваліся з рознай ступенню дакладнасці: 1-ыя 2 тыпы дакладна капіраваліся, але тэкст кніг 3-га тыпу не быў устойлівым і перапішчыкі ўносілі ў іх розныя змены: іх скарачалі, пашыралі, каменціравалі. Уставачкі у тэксты – пачатак развіцця ўсходнеславянскай культуры. Складаліся рэгіянальныя варыянты старабалгарскіх кніг, г.зн. групы тэкстаў адного твора, аб’яднаныя асаблівасцямі яго перапісвання ў дадзенай мясцовасці. Калі тэксты свядома перапрацоўваліся з мэтай пашырэння ці памяншэння ўзнікалі рэдакцыі старабалгарскіх твораў. Калі памылкі былі выпадковымі, гавораць пра від рэдакцыі.

Старэйшымі з такіх кніг з’яўляюцца: “Ізборнікі Святаслава” 1073-1076гг.

Такім чынам стараславянскае пісьменства працягвала свае жыццё; з уставак і пераробак і пачанае рацзівацца беларуская, руская і украінская мовы.

Літ. трансплантацыя:

Калі тэкст твора змяняецца мэтанакіравана, узнікае РЭДАКЦЫЯ.

2 аспекта трансплантацый: трансплантацыя твораў, трансплантацыя жанраў-мадэлей. Тыпы кніг нельга блытаць з літ. жанрамі.

У старажытнай літаратуры былі прадстаўлены наступныя жанравыя разнавіднасці:

1) Гістарычныя сачыненніабохронікі – гістарычныя сачыненні на Ў-С землях. 2 былі вядомымі: Хронікі Георгія Амартала і Хронікі Іаана Малала. Пачыналіся рэлігійныя матывы. Пісалі пра ўсе дзеянні, але коратка. Паведамлялі не пра ўсе дзеянні, але дакладна.

2) Жыціі святых 3 тыпаў: Жыціі-марцірыі (мучаніцтвы) –кароткіяжыціі; біясы – поўныя жыціі; пасьёны – жыціі некалькіх людзей адразу; жыціі раманы. Самае папулярнае – “Жыціе Аляксея – чалавека божага”.

3) Апокрыфы(творы, якія не ўвайшлі ў канон). Пра сутнасць чалавека, Казанне, як Бог стварыў Адама.

4) Працілеглы характар меліпатэрыковыя апавяданні –апавяданні пра жыцце манахаў.(складаліся з навучанняў і пропаведзяў, створаных аццамі царквы). Самы распаўсюджаны – Сінайскі патэрык.

5) Існавала некалькі жыцційна-бібліяграфічных аповесцей “Аповесць пря Акіра Прамудрага”.

Наши рекомендации