Ступень распрацаванасці праблемы.
УА “БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ
І МАСТАЦТВАЎ”
Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый
Кафедра гісторыі Беларусі і музеязнаўства
Дынаміка развіцця краязнаўчых музеяў Брэсцкай вобласці
Курсавая работа
Студэнткі 350 М групы
Д.Д.Місюлі
Навуковы кіраўнік:
старшы выкладчык
І.І.Бамбешка
Мінск 2016
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ 3
РАЗДЗЕЛ 1 Пачатак станаўлення краязнаўчых музеяў 5
1.1Пачатак развіцця краязнаўчых музеяў на Брэсцкай воласці (1924 – 1941) 5
1.2Развіццё краязнаўчых музеяў на тэрыторыі Брэсцкай вобласці у час ВАв 9
РАЗДЗЕЛ 2 Пасляваеннае развіцце краязнаўчых музеяў 11
2.1 Развіццё краязнаўчых музеяў на тэрыторыі Брэсцкай вобласці у пасляваенны час (1946-1991) 11
2.2 Развіццё краязнаўчых музеяў на тэрыторыі Брэсцкай вобласці у1991 – 2016 г. 16
ЗАКЛЮЧЭННЕ 25 БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС 27
УВОДЗІНЫ
Адной з найбольш яскравых з'яў культурнага жыцця ў СССР быў краязнаўчы рух. Тэрмін “краязнаўства” зацвердзіўся ў беларускай навуцы ў пачатку 20-х г. мінулага стагоддзя. Краязнаўства - гэта метад комплекснага вывучэння пэўнай тэрыторыі.
Краязнаўства - вывучэнне пэўнай часткі краіны, горада ці вёскі, іншых паселішчаў. Такім вывучэннем, як правіла, займаюцца вучоныя спецыялісты, якія абмежаваліся дадзеным краем, а таксама энтузіясты з мясцовага насельніцтва.
Краязнаўчы музей - музей, аб'ектам дзейнасці якога з'яўляецца дакументацыя і прэзентацыя гістарычнага, прыроднага і культурнага развіцця пэўнага населенага пункта або геаграфічнага рэгіёну. Асноўнымі фондамі такога музея з'яўляюцца звязаныя з гісторыяй гэтага рэгіёну экспанаты, у ліку якіх могуць быць, напрыклад, археалагічныя знаходкі; творы мастацтва або рамяства; дакументы і выяўленчыя матэрыялы, якія фіксуюць гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў гэтай мясцовасці; прадметы побыту; мемарыяльныя прадметы, звязаныя са знакамітымі землякамі; матэрыялы, якія адлюстроўваюць эканамічнае і тэхнічнае развіццё краю, і г.д.
Дзейнасць краязнаўцаў 1920-х гг. мела вялікае значэнне для развіцця навукі, уздымала інтэлектуальны ўзровень правінцыяльных гарадоў і вёсак, спрыяла асвеце шырокіх колаў насельніцтва і ў той жа час прыцягвала да сацыялістычнага будаўніцтва сталую інтэлігенцыю. Так захоўваліся і выкарыстоўваліся і культурная спадчына, і культурныя кадры, фарміраваліся новыя традыцыі культурнай і народнай адукацыі. Значныя заслугі краязнаўцаў, асабліва тых, хто працаваў у музеях і архівах, у развіцці спецыяльных гістарычных і філалагічных дысцыплін, у распрацоўцы метадаў атрыбуцыі і апісання музейных прадметаў, рукапісаў, выданняў. Выключнае значэнне мела краязнаўчая дзейнасць для вывучэння мінулага і развіцця нацыянальнай культуры.
Актуальнасць тэмы.У кожным горадзе, раённым цэнтры, сяле ёсць свае асаблівасці гістарычнага развіцця, спецыфіка культуры і прыроды, якія складаюць той патэнцыял, які фармуе ў кожным чалавеку цікавасць і прыхільнасць да сваёй радзімы.
Краязнаўчы музей павінен адлюстроўваць асаблівасці прыроды, гісторыі і культуры роднага краю, аб'ядноўваючы ў сабе ўтрыманне гістарычнага, прыродазнаўчанавуковага, літаратурнага, мастацкага і інш. музеяў.
Краязнаўчыя музеі адыгрываюць вялікую ролю ў адукацыі і пашырэнню ужо існуючых ведаў у яго наведвальнікаў. Кожны чалавек павінен ведаць гісторыю свайго края, таму тэма краязнаўчых музяў вельмі актуальна.
Ступень распрацаванасці праблемы.
Пытанні развіцця краязнаўства пачалі вывучацца яшчэ у канцы XIX – пачатку XX ст. Шматлікія працы А. К. Сержпутоўскага прысвечаны побыту насельніцтва беларускага Палесся.
Шматлікія працы А. А. Гужалоўскага прысвечаны развіццю музеяў на тэрыторыі Беларусі. У кнізе “Музеі Беларусі (1918-1941)” добра прасочваецца развіцце краязнаўчых музеяў Брэскай вобласці, калі яна адыходзіла да тэрыторыі Польшчы.
Шмат артыкулаў можна знайсці у газетах і часопісах. Так сама багата інфармацыі маюць электронныя рэсурсы.
Аб’ект даследавання – развіццё краязнаўчых музеяў на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.
Прадмет даследавання – экспазіцыя, гісторыя развіцця і культурна-адукацыйная дзейнасць краязнаўчых музеяў.
Мэта работы. Даследаваць краязнаўчыя музеі Брэсцкай вобласці.
У ходзе дасягнення пастаўленай мэты былі вызначаны наступныя задачы:
1. Даследаваць існуючыя крыніцы інфармацыі па тэме курсавой работы.
2. Разгледзіць гісторыю развіцця краязнаўчых музеяў Брэсцкай вобласці.
3. Даследаваць шляхі развіцця краязнаўчых музеяў.
Методыка даследавання. Апісанне, вывучэння літаратуры, навуковых каталогаў, звестак інтэрнэт-рэсурсаў.
Работа праводзілася на падставе прынцыпаў гістарызма, навуковай аб’ектыўнасці і сістэмнага падыхода.
Прынцып гістарызма дае агляд музеяў у гістарычным мінулым і паказвае сувязь з канкрэтнімі з’явамі.
Навуковая аб’ектыўнасць паказвае насычанасць фактамі і зносінамі з другімі навукамі.
Сістэмны падыход забяспечвае найбольшыя магчымасці цэласнага агляду.
Структура работы. Работа складаецца з уводзінаў, двух раздзелаў і заключэння.
Ва ўводзінах разглядаецца актуальнасць тэмы курсавой работы, ступень распрацаванасці праблемы, аб’ект і прадмет, мэты і задачы, методыка і структура даследавання.
Першы раздзел – “Пачатак станаўлення краязнаўчых музеяў ” – прысвечаны развіццю краязнаўчага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці і фарміраванню краязнаўчых музеяў ад 1924 да 1945 гг.
У другім раздзеле – “Пасляваеннае развіцце краязнаучых музеяў” – разглядаюцца пытанні гісторыі і развіцця краязнаўчых музеяў ў пасляваенны і постсавецкі час. У заключэнні адзначана выкананне пастаўленых задач і зроблены вынікі па тэме даследавання.
Да работы прыкладаецца бібліяграфічны спіс.
РАЗДЗЕЛ 1