Змены ў рабочым і сялянскім руху

Крызіс у рэвалюцыйных партыях. У ходзе наступлення контррэвалюцыі і рэакцыі многія арганізацыі левых партый былі ліквідаваны ці вельмі аслаблены. Паводле няпоўных звестак, у 1907-1909 гг. царскімі судамі был

асуджаны па палітычных справах больш за 26 тыс. чалавек, з іх да смяротнага пакарання прыгаворана 50863. Дэпартамент паліцыі ледзь ці не ў кожнай падпольнай арганізацыі займеў сакрэтных агентаў-асведамляльнікаў, у тым ліку іў кіруючых структурах партый. У 1908 г. быў выкрыты як правакатар Я. Азэф - член ЦК ПСР \ кіраўнік яе баявой арганізацыі. У студзені 1912 г. членам ЦК бальшавіцкай партыі стаў агент Дэпартамента паліцыі Р. Маліноўскі, выбраны неўзабаве дэпутатам Дзяржаўнай думы. У выніку частых правалаў імасавых рэпрэсій дзейнасць мясцовых арганізацый РСДРП, ПСР, Бунда і іншых левых партый была дэзарганізавана. Назіраўся масавы адток з іх інтэлігенцыі. Стомленасць, апатыя і расчараванне вынікамі працяглай і цяжкай барацьбы ў гады рэвалюцыі вызначалі настрой працоўных.

Спробы аднаўлення партыйных арганізацый, як правіла, заканчваліся беспаспяхова. Усяго некалькі месяцаў пратрымалася адноўленая ў лютым 1908 г. Мінская група РСДРП. У сярэдзіне таго ж года былі ліквідаваны Браслаўская, Капыльская, Старадарожская і Хоцімская групы РСДРП. Нягледзячы на усе намаганні, так і не быў адноўлены Паўночна-Заходні саюз РСДРП. Дзейнасць гэтай партыі ў Беларусі пасля трэцячэрвеньскага дзяржаўнага перавароту праяўлялася ў функцыяніраванні нешматлікіх

_____________________

1 АврехАЯ. Царизм и третьеиюньская система. С.164.

2 Забаўскі ММ. Дэяржауная дума палітычным жыцце Беларусі (1906-1907 гг.). С.22,23.

3 История Коммунистической партии Советского Союза. М., 1967. Т.2. С.239.

прапагандысцкіх гурткош і эпізадычным распаўсюджанні нелегальных вы-данняў1.

рэзка скарацілася колькасць прафесійных саюзаў. У дакладзе аб дзейяасці Бунда, падрыхтаваным для Капенгагенскага кангрэса II інтэрнацыя-нала (1910), канстатавалася, што большасць саюзаў была закрыта, а тым, якія захаваліся, даводзілася весці непасільную барацьбу з праследаваннем рэакцыі, з аднаго боку, і з падаўленым настроем мае - з другога2.

У такіх умовах сярод меншавікоў, бундаўцаў, эсэраў, беларускіх грама-даўцаў узмацніўся ўплыў прыхільнікаў ідэі легалізацыі партыйных ар-ганізацый, г. зн. пераходу да дзейнасці, дазволенай законам. На практыцы гэта азначала адмову ад рэвалюцыйных праграм і ліквідацыю саміх партый, паколькі пры трэцячэрвеньскім рэжыме легальна можна было займацца толькі культурна- асветніцкай дзейнасцю, стварэннем рознага роду каапера-тываў, кас узаемадапамогі і інш. На такі шлях стала БСГ: у другой палове 1907 г. яна ліквідавала свае нелегальныя структуры і як партыя часова пера-стала існаваць. Лідэры і актыў Грамады засяродзіліся на нацыянальнай культурна-адраджэнскай дзейнасці ў газеце "Наша ніва".

Нарада ў ЦК Бунда ў лютым 1908 г. фармальна прызнала неабходнасць умацавання нелегальных арганізацый, але адначасова рэкамендавала ім па магчымасці прыстасоўвацца да легальных умоў дзейнасці. Легалізатарскі ухіл у Бундзе пацвердзіла VIII канферэнцыя, якая адбылася ў кастрычніку 1910 г. з удзелам прадстаунікоў ад Варшавы, Вільні, Лодзі, Гродна, Беласто-ка, Дзвінска, Пінска, Гомеля, Бабруйска і Рыгі. Галоўнымі у яе парадку дня былі пытанні нацыянальна-культурнай дзейнасці: аб заканадаўчым уста-науленні для яўрэйскіх гандлёвых служачых суботняга дня адпачынку, аб барацьбе за раўнапраўе яўрэйскай мовы (1дыш) аб рэфармаванні яўрэй-скай абшчыны (кагала). На апошнім пытанні канферэнцыя выказалася за пераўтварэнне абшчыны на аснове ўсеагульнага, роўнага, тайнага і прамога выбарчага права з прагрэсіўным падаткаабкладаннем маёмасных пластоў яўрэйскага насельніцтва замест традыцыйнага каробачнага збору. Удзельнікі канферэнцыі ў адпаведнай рэзалюцыі заявілі аб неабходнасці арганізацыі шырокага масавага руху вакол абшчыны і заклікалі бундаўцаў пранікнуць у яе кіраўнічыя ўстановы з мэтай барацьбы "супраць алігарха і рабінаўскага клерыкалізму". Канферэнцыя абавязала мясцовыя ар-ганізацыі Бунда засяроджваць палітычную дзейнасць галоўным чынам ва­кол пытанняў, якія абмяркоўваліся у Дзяржаўнай думе3.

Крызіс ахапіў і бальшавіцкую фракцыю РСДРП, у якой з'явілася плынь адзавістаў". Апошнія лічылі бессэнсоунай дзейнасць сацыял-дэмакратычнай фракцыі ў III Дзяржаўнай думе і патрабавалі адклікаць ("адазваць") яе і перайсці да байкота Думы, адмовіцца ў цэлым ад выкарыстання легальных формаў работы ў прафсаюзах, рабочых клубах і іншых добраахвотных гра-мадскіх аб'яднаннях. Гэта пагражала поўнай ізаляцыяй партыі ад мае, пераўтварэннем яе у палітычна бясельную падпольную секту.

Спроба пераадолення ідэйна-арганізацыйнага крызісу ў РСДРП была зроблена ў снежні 1908 г. на V (агульнарасійскай) канферэнцыі ў Парыжы, у якой удзельнічалі прадстаунікі Пецярбургскай, Маскоўскай, Цэнтральна прамысловай абласной, Уральскай і Каўказскай арганізацый, а таксама ДКП1Л, Бунда і Літоўскай сацыял-дэмакратьй. Канферэнцыя выступіла

_____________________

1 История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.298-302.

2 Бунд в Беларуси 1897-1921. Документы и материалы. Мн., 1997. С.332-333, 338.

3 Там жа. С.344-352.

супраць замены рэвалюцыйнай марксітсцкай партыі легальнай рабочай партыяй, абвясціла рашучую барацьбу ліквідатарам і падкрэсліла неабходнасць спалучэння нелегальнай і легальнай дзейнасці, перш за ўсё выкары-стання ў інтарэсах партыі думскай трыбуны,

Аднак дзейнасць ліквідатарау, адзавістау ішшых, паводле вызначэння бальшавікоу-леніцау, антыпартыйных груповак працягвалася. У барацьбе з імі прыхільніка У. Леніна абапіраўся на блок з меншавікамі-партыйцамі (Г. Пляханау 1щш.), сумесна з якімі з канца 1910 г. пачалі выдаваць за мяжой нелегальную "Рабочую газету", а ў Расіі - легальную газету "Звезда".

Адначасова з мэтай пераадолення крызісу ў партыі бальшанавікі разгарнулі падрыхтоўку новай агульнарасійскай канферэнцыі. Яна адбылася ў студзені 1912 г. у Празе, дзе сабраліся дэлегаты, якія прадстаўлялі каля 20 партыйных арганізацый, што дзейнічалі ў Расіі, а таксама бальшавіцкія замежныя цэнтры і групы. 3 ліку дэлегатаў толькі двое належалі да мен-шавікоў-партыйцаў, а усе астатнія былі бальшавіікамі (сярод іх сакрэтныя агенты Дэпартамента паліцыі Р. Маліноусга і А. Раманаў). Заходні рэгіён (Вільнч і Дзвінск) прадстауляў М. Гурвіч. ЦК Бунда, ЦК Сацыял-дэмакра-тьй Латышскага краю, Галоўнае праўленне СДКШЛ, сацыял-дэмакратыч-ная фракцыя III Дзяржаўнай думы, Каўказскі абласны камітэт, рэдакцыя венскай "Правды" Л. Троцкага, група "Вперед" ("адзавюты") 1 Г. Пляханаў адмовіліся ад удзелу ў канферэнцыі. Тым не менш яна канстытуіравалася як агульнапартыйная, насуперак пратэстам меншавікоў-партыйцаў. Склад дэлегатау прадвызначыў прынятыя імі рашэнні. Ліквідатары былі абвешчаны плынню, якая "сваімі паводзінамі канчаткова паставіла сябе па-за партыяй". Зацверджаная канферэнцыяй перадвыбарная платформа ў IV Думу пра-дугледжвала звяржэнне царызму і ўсталяванне дэмакратычнай рэспублшікі, канфікацыю ўсёй памешчыцкай зямлі, увядзенне 8-гадзіннага рабочага дня. Пагаднент з буржуазнай дэмакратыяй дапускаліся бальшавікамі, як і раней, толькі на другой стадыі выбараў1.

У процівагу Пражскай канферэнцыі ў жніўні 1912 г. была склікана "канферэнцыя арганізацый РСДРП" у Вене, у якой удзельнічалі меншавікі, бундаўцы, латышскія сацыял-дэмакраты, трацкісты, "адзавісты". Яны сумесна выступілі супраць бальшавікоў, абвінаваціўшы іх у антыпартыйным пера-вароце, і заклікалі мясцовыя арганізацыі РСДРП не падпарадкоўвацца рашэнням Пражскай канферэнцыі. Утворанае ў Вене аб'яднанне зыходзіла з таго, што арганізацыя пралетарыяту магчыма толькі "у працэсе прыцягнен-ня рабочых мае да адкрытага грамадска-палітычнага жыцця"2. Таму баль-шавіцкія лозунгі рэвалюцыйнага заваявання дэмакратычнай рэспублікі і канфіскацыі памешчыцкай зямлі былі ім адхілены. 3 трохчленнай праграмнай платформы бальшавікоў Венская канферэнцыя уключыла ў сваю плат­форму толькі лозунг 8-гадзіннага рабочага дня. Разам з тым яна ўхваліла бундаўскае патрабаванне нацыянальна-культурнай аўтаноміі.

Такім чынам, у 1912 г. фактычна завяршылася ідэйна-арганізацыйнае афармленне партыі бальшавікоў і меншавікоў, кожная з якіх працягвала карыстацца назвай РСДРП. Вызначыліся таксама месца і роля Бунда у сацы-ял-дэмакратычным руху як паплечніка меншавіцкай партыі.

Рашэнне Пражскай канферэнцыі ў Беларусі падтрымаў Палескі камітэт РСДРП, адноўлены вясною 1912 г. на базе Гомельскай гарадской ар" ганізацыі. У той час яна налічвала каля 40 чалавек, якія рэгулярна плацілі

_____________________

1 История Коммунистической партии Советского Союза. Т.2. С.356-360.

2 Там жа. С.387.

членскія ўзносы. Палескі камітэт падтрымліваў сувязі з ЦК, замежнымі цэнтральнымі арганізацыямі партьй - "Рабочей газетой" [часопісам "Соци­ал-демократ", а таксама з новай легальнай бальшавіцкай газетай "Правда", якая пачала выдавацца ў Пецярбургу з мая 1912 г. Паводле ацэнкі "Соци­ал-демократа", "члены групы" (Палескага камітэта. - М.Б.) з'яуляліся пера-кананымі партыйцамі абедзвюх фракцый (бальшавікоў іменшавікоў-партыйцаў) і адлічвалі ўстаноўленыя 10 % на карысць ЦК. Пацвярджала гэту ацэнку і "Рабочая газета". "Усе члены арганізацьй, бальшавікі і меншавікі, аднолькава партыйцы і праціўнікі ўсякага роду пагадненняў з ліквідатарамі"1. Аднак абласной арганізацыяй новы Палескі камітэт, у адрозненне ад свайго папярэдніка, які дзейнічаў у 1904-1905 гг., так і не стаў. Да разгрому летам 1914 г. ён фактычна заставауся Гомельскай гарадской ар­ганізацыяй. Спробы трактаваць яго як абласную арганізацыю нічым не абгрунтаваны2.

Глыбокі ідэйны і арганізацыйны крызіс пасля трэцячэрвеньскага пера-вароту перажывала іПСР. Выказваючы пратэст супраць новага, адкрыта рэ-акцыйнага, прапамешчыцкага выбарчага закона, яна вырашыла байката-ваць выбары ў III Дзяржаўную думу і тым самым рэзка звузіла магчымасць пашырэння свайго ўплыву на масы. У мясцовых арганізацыях ПСР нярэдка было па два-тры сакрэтныя асведамляльнікі паліцыі, што прыводзіла да частых правалаў. Цяжкі удар па аўтарытэту кірауніцтва партыі нанесла згада-нае вышэй выкрыццё правакатара Азэфа. У лютаўскім нумары цэнтральна-га органа ПСР "Знамя труда" (1909) ЦК заявіў аб сваім выхадзе ў адстаўку і роспуску арганізацыі. У паведамленні аб V з'ездзе Савета партыі, які пры-няў адстаўку ЦК, гаварылася: "Для усякай партыі і ва ўсякую эпоху рас-крыццё такой каласальнай правакатуры, як правакацыя Азэфа, было б цяжкім маральным ударам. Нашай партыі давялося перанесці гэты ўдар у самы неспрыяльны і цяжкі момант - эпоху поўнага трыумфу контррэвалю-цыі, расчаравання і прыгнечанасці слабых духам, уцёкаў ад работы стомле-ных, цяжкага перанапружання сіл, якія заставаліся вернымі абавязку"3. Большасць з ацалелых эсэраўскіх арганізацый у гэты час не праяўляла актыўнасці, у тым ліку Паўночна-Заходні абласны камітэт, які ў 1909 г. не меў нават сувязі з ЦК. Колькасць членаў мясцовых арганізацый была нязначнай (у Віцебску - 23, Вільні - сем, Дзвінску - пяць і г.д.). Некаторыя сімптомы ажыўлення дзейнасці ў асобных месцах з'явіліся ў 1911 — першай палове 1912 г. Аднак з крьзіснага стану эсэры ў Беларусі не выйшлі і ў гэты перыяд4.

Рабочы рух.Ва ўмовах жорсткага ваенна-палщэйскага рэжыму, які ўсталяваўся ў ходзе падаўлення рэвалюцыі, маштабы і характар рабочага руху істотна змяніліся. Агульная колькасць удзельнікаў стачак у чэрвені -снежні 1907 г., у параўнанні са студзенем - маем, зменшылася у 4,3 раза, а палітычных - у 15 разоў. Паказчык за 1908 г. (9,2 тыс. стачачнікау) толькі на 1 тыс. перавышаў паказчык за папярэдні сем месяцау. Найбольшы спад назіраўся у 1909-1910 гг., калі сумарная колькасць стачачнікаў знізілася да 4,6 тыс., а палітычных - да 0,6 тыс/

_____________________

1 Цыт. па: История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.317.

2 Там жа.

С 13оЛ\'Т' Ш: Брігадін ПИ- Эсеры в Беларуси (конец XIX в. - февраль 1917 г.). Мн., 1994.

4 Цыт. па: Бригадин П.И. Эсеры в Беларуси (конец XIX в. - февраль 1917 г.). С. 133-136.

5 История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.285, 312, 330.

Наступленне палітычнай рэакцыі прадпрымальнікі выкарыстоувалі для таго, каб забраць у рабочых і эканамічныя, і сацыяльна-палітычныя заваёвы перыяду рэвалюцыі. Сярод апошніх найважнейшым было права рабочых на стварэнне прафсаюзаў і заключэнне праз іх калектыуных дамоў аб умовах найму і кантролю за прыёмам і звальненнем з працы. Абапіраючыся на закон ад 4 сакавіка 1906 г., прадпрымальнікі стваралі па гаінова-прафесійнай прыналежнасці легальныя саюзы з мэтай барацьбы са стачкамі рабочых і аднаўлення на вытворчасці дарэвалюцыйных парадкаў. У 1907 г. у Віцебскай і Мінскай губернях дзейнічалі 10 такіх саюзаў з колькасцю членаў у кожным ад некалькіх дзесяткаў да некалькіх соцень1. Буйнейшыя з іх мелі аддзяленні ва ўсйх значных прамысловых пунктах адпаведнай галіны прамысловасці. Члены саюзаў дамауляліся аб адначасовым прад'яўленні аднолькавых патрабаванняў да рабочых, павелічэнні працоўнага дня, зніжэнні заработнай платы, ліквідацыі прафсаюзаў, а ў выпадку іх адхілення рабочымі аб'яўлялі масавыя лакауты. У такіх умовах стачачны рух набываў вымушаны абарончы характар.

Выключную арганізаванасць і стойкасць у барацьбе за заваёвы 1905 г, (8-гадзіны працоўны дзень, права кантролю за наймам і звальненнем) праЯВ1Л1 1500 рабочых гарбарных заводаў Смаргоні. Яны адстаялі гэтыя заваёвы у ходзе агульных стачак летам 1907 г. і ў канцы 1908 - пачатку 1909 г. Першая з іх працягвалася больш за 9, а другая - больш за 10 тыдняў. Выступленнямі кіраваў цэнтралізаваны краёвы прафсаюз гарбароў. Рэгіянальны маштаб набыла ў пачатку 1908 г. стачка 4 тыс. работніц-панчошніц, якія пратэставалі супраць спроб гаспадароў аднавіць дарэвалюцыйныя ўмовы найму. Барацьба працягвалася больш за тры месяцы і закончылася перамогай работніц. Вясною 1909 г. шляхам чатырохмесячнай агульнакраёвай забастоукі адстаялі 8-гадзінны працоўны дзень 1100 рабочых-шчаціннікаў. Усе адзначаныя выступленні выклікалі шырокі грамадскі рэзананс, Рабочыя шэрагу гарадоу Беларусі Украіны, Прыбалткі, Польшчы, Расіі нават некаторых краін Заходняй Еуропы матэрыяльна дапамагалі стачачнікам вытрымаць незвычайна працяглае і цяжкае супрацьстаянне з прадпрымальнікамі2.

Як адзначалася вышэй, найбольшы спад пасля падаўлення рэвалюцыі назіраўся ў палітычным руху рабочых. Практычна немагчымым стала правядзенне вулічных дэманстрацый, мітынгау і маніфестацый. Крайне рэдка адбываліся і палітычныя стачкі. Заклік ЦК РСДРП выказаць пратэст су­праць суда над сацыял-дэмакратычнай фракцыяй II Дзяржаўнай думы у лістападзе 1907 г. знайшоу водгук у двух гарадах Беларусі: аднадзённыя забастоукі з гэтай нагоды адбыліся у Гродне і Слоніме. У першай з іх удзельнічала 1700 рабочых 53 прадпрыемстваў, у другой - рабочыя фабрыкі суконных вырабау і слясарнай майстэрні. Першамайскія стачкі у 1908 г. адзначаны у Смаргоні, Слоніме (агульная), Гродне і Хоцімску (групавыя). У 1909 г. Н1ЯК1Х палітычных выступленняу рабочых у Бел арусі не зафіксавана3.

У прамысловых цэнтрах і рэгіёнах Расіі ў 1911 г. пачаўся уздым рабочага руху. Ён значна узмацніўся у 1912 г. у сувязі з расстрэлам у красавіку гэтага года некалькіх соцень бастуючых рабочых на Ленскіх залатых прыісках (Ленскім расстрэлам) і найвышэйшага узроуню дасягнуу у першай палове

_______________________

1 История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.295-296.

2 Там жа. С.306-308, 310-311.

3 Тамжа. С.309-310,312.

1914 г. У Беларусі ў гэты час назіралася толькі адноснае ажыуленне выступленняу рабочых у параунанні з 1910 г., калі у стачках прынялі удзел усяго 2,1 тыс. чалавек. У 1911 г. адпаведны паказчык вырас да 2,8 тыс., а у 1912 г. зНоу знізіўся да 2,2 тыс. У 1913 г. ён павялічыўся да 8,8 тыс. Такім жа тэмпам развіваўся рабочы рух і у студзені - Ліпеш 1914 г. (4,6 тыс. удзельнікау), а усяго за гэты перыяд (3 гады і 7 месяцау) улічана 18,4 тыс. стачачнікаў1. Параўнанне дадзенай лічбы з сумарным паказчыкам за такі ж самы па працягласці папярэдні перыяд (з чэрвеня 1907 г. да канца 1910г.), калі у стачках прынялі удзел 22 тыс. рабочых, сведчыць, што уздыму рабочага руху у Бела-русі у перадваенныя гады не было.

У сувязі з Ленскім расстрэлам Палескі камітэт РСДРП выдаў адозву і арганізаваў у Гомелі шэсць сходау рабочых. Такія ж сходы адбыліся у Віцебску, Гродне, Мінску, Слоніме, Смаргоні, Добрушы. На іх прымаліся рэзалюцыі' пратэсту, які накіроуваліся у сацыял-дэмакратычную фракцыю Дзяр­жаўнай думы. Стачак салідарнасці, характэрных для прамысловых цэнтрау Расіі, у Беларусі не выяўлена.

Новым момантам у мясцовым рабочым руху у 1912 г. было аднаўленне пасля трохгадовага перапынку першамайскіх выступленняў у форме групавых стачак, праведзеных у Мінску і Бабруйску з удзелам 650 чалавек. У 1913 г. у Брэсце, Бабруйску, Мінску, Віцебску, Гомелі, Пінску і Скідзелі адбыліся групавыя забастоукі пратэсту супраць антысеміцкай палітыкі урада, якая выявілася у "справе Бейліса" (следства і суд над кіеускім яўрэем М.Бейлісам, абвінавачаным у рытуальным забойстве праваслаунага хлопчыка). У гэтых забастоўках удзельнічала больш за 2 тыс. рабочых. Аднак у агульнарасійскіх палітычных выступленнях, звязаных з гадавінамі пачатку рэвалюцыі 1905 г., Ленскага расстрэлу і 1НШЫМ1 падзеямі, пралетарыят Беларусі не удзельнічау. Вельмі слабым быу і мясцовы рух. У 1913 г. з нагоды 1 Мая баставалі толкі крауцы у Бабруйску, а у1914г. - нязначная частка рабочых Гомеля, Мазыра, Ваўкавыска і Баранавіч. Мітынгі і дэманстрацыі так і не аднавілся. Пры гэтым эканамічны рух зноў як іў гады рэвалюцыі, набыу наступальны характар (у 1913 г. да наступальных адносіліся 73 % стачак)2.

Сялянскі рух. Наступленне палітычнай рэакцыі, глыбокае расчараванне вынікамі рэвалюыі крах надзей на спрыяльнае вырашэнне аграрнага пытання ў Дзяржаунай думе моцна пауплывалі і на сялянскі рух - яго дынаміку, формы і характар. Колькасць выступленняў сялян Беларусі у 1908 -1910 гг., у параунанні з 1905-1907 гг., скарацілася больш чым у пяць разоў3. У той жа час стачачны рух рабочых па колькасці ўдзельнікаў зменшыуся у 33 разы4. Прыведзеныя падлікі сведчаць, што спад сялянскага руху у перыяд рэакцыі быу не такі значны, як рабочага.

3 224 сялянскіх выступленняў, улічаных за 1908-1909 гг., 160 (73 %) был: скіраваны супраць памешчыкаў і казны. Найбольш распаусюджанай формай барацьбы у тэты час сталі падпалы іх маёмасці (22 %). Затым ішлі захопы зямель ілясоў, барацьба за сервітуты (11,1 %), самавольны выпас жьывёлы на панскіх ўгоддзях (9,4 %), забойствы паноў і ахоўнікаў іх маёмасці (8,4 %), парубкі лясоў (8,4 %), супраціўленне уладам і паліцыі

______________________

1 История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.ЗЗО.

2 Там жа. С.325-328.

3 Падлічана па: Шабуня К.И. Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в эволюции 1905-1907 гг. Прилож. 6 ; Гісторыя Беларускай ССР. Т.2. С.454, 505.

4 Падлічана па: История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.290, 312.

(5,9 %), адмаўленне ад выканання павіннасцей і выплаты падаткаў (2,3 %), забастоўкі падзёншчыкаў і парабкаў (1,8 %), іншыя формы (3,5 %у.

Як вынікае з гэтых даных, тэрарыстычныя формы барацьбы (падпалы і забойствы) складалі ў 1908-1909 гг. 30,4 % усіх выступленняў, а забас­тоўкі –толькі 1,8%,што сведчыць аб істотнай якаснай дэградацыі сялянскага руху пасля паражэння рэвалюцыі.

У сувязі са сталыпінскай аграрнай рэформай рэзка абвастрылася барацьба вясковай беднаты з новай дробнай, сельскай буржуазіяй. Такія выступленні складалі 26,7 % ад агульнай колькасці. Паказальна, што 2/3 з іх адносіліся да падпалаў маёмасці. Таксама пачасціліся адмаўленні ад выхаду на хутары і адрубы і выпадкі супраціўлення сялян землямерам і паліцыі пры праведзенні хутарызацыі2.

У 1911 г. - першай палове 1914 г. агульная колькасць выступленняў ся­лян павялічылася да 468 супраць 357 за такі ж па працягласці папярэдні перыяд (другая палова 1907-1910 г.)3. Гэтыя паказчыкі дазваляюць зрабіць выснову, што ў сялянскім руху Беларусі ў адрозненне ад рабочага, у перадваенныя гады назіраўся пэўны ўздым. Аднак у якасных адносінах яго дэградацыя паглыбілася. Удзельная вага падпалаў панскай і казённай маемасці павялічылася да 26,2 %, а забастовак зменшылася да 0,5 %. Адносна менш улічана забойстваў памешчыкаў і ахоўнікаў іх маёмасці (5 %). У той жа час прыкметна вырасла колькасць захопаў зямлі і лясоў, у тым ліку сервітутных ўгоддзяў (да 16,6 %). Працягвалі абвастрацца і супярэчнасці ўнутры сялян-

________________

1 Гісторыя Беларускай ССР. Т.2. С.455.

2Тамжа. С.457.

3 Падлічана па: Шабуня К.И. Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции 1905-1907 гг. Прилож. 5; Псторыя Беларускай ССР. Т.2. С.505.

ства. Удзельная вага выступленняў беднаты супраць багатых і заможных ся­лян павялічылася да 28,4 %. Значную большасць гэтых выступленняў складалі падпалы1.

Змены у характары сялянскага руху, паасобных формах і накіраванасці барацьбы у перыяд трэцячэрвеньскага рэжыму у параунанні з 1905-1907гг. прыведзены у табл. 16.

Як вынікае з табл. 16, у 1908 г. - сярэдзіне 1914 г., у параўнанні з часам рэвалюцыі, рэзка узрасла удзельная вага сялянскіх выступленняў супраць сельскай буржуазіі і сталыпінскай хутарызацыі пры адпаведным зніжэнні ўдзельнай вагі выступленняў супраць памешчыкаў і улад. Апошнія, аднак, заставаліся галоуным аб'ектам, супраць якога накіроўвалася больш за 70% выступленняў сялян. Крайне рэдкімі сталі праявы найбольш цывілізаванай формы эканамічнай барацьбы - забастоукі сялян-падзёншчыкаў і парабкаў, якія у 1905-1907 гг. складалі чацвёртую частку ўсіх выступленняў. Затое падпалы панскай і казённай маёмасці, ЯК1Я можна характарызаваць як край­нюю форму сацыяльнай барацьбы, у 1908 г. - першай палове 1914 г. па-часціліся ў 3,5-4,2 раза. Аб далейшай радыкалізацыі барацьбы сялян з памешчыкамі ў паслярэвалюцыйны перыяд сведчыць і хуткі рост (у 2,4-3,6 раза) удзельнай вагі захопаў панскай зямлі, у тым ліку і сервітутных угоддзяў. Гіалітычных выступленняў у статыстыцы сялянскага руху 1908 г. -першай паловы 1914 г. не зафіксавана.

Наши рекомендации