Фармираванне беларускай нацыi

Еўрапейскiя краiны ў XIX ст. iстотна закранулi працэсы этнiчнай эмансiпацыi народаў, росту нацыянальных рухаў. Гэтыя працэсы былi вынiкам i адначасова часткай тых эканамiчных, сацыяльных, палiтычных i культурных мадэрнiзацыйных зрухаў, якiя ахапiлi Еўропу з XVIII ст. Iстотнай перадумовай этнiчных працэсаў i нацыянальных рухаў была сацыяльная мабiлiзацыя грамадства ў вынiку разлажэння феадальна-саслоўнай сiстэмы. Да лiку прыкмет сацыяльнай мабiлiзацыi адносiлiся вызваленне сялян, iндустрыялiзацыя i урбанiзацыя, пашырэнне пiсьменства i развiццё школьнай адукацыi i друку. Аднак узаемасувязь абазначаных працэсаў не была чыста механiчнай. Тут павiнны прымацца ў разлiк характарыстыкi пануючай палiтычнай сiстэмы, у прыватнасцi ступень цэнтралiзацыi ўлады i ўзровень палiтычнага i культурнага прыгнёту, а таксама знешнiя ўплывы.

Беларускi этнас прайшоў складаны шлях да станаўлення нацыi сучаснага тыпу. Супярэчлiвасць гэтага шляху, ваганне працэсаў развiцця этнiчнай свядомасцi i нацыянальнай культуры памiж заходняй i ўсходняй цывiлiзацыямi абсцяжарвала вызначэнне маладой нацыянальнай iнтэлiгенцыяй свайго месца, гiстарычных абрысаў нацыянальнай iдэi i ўвогуле самавызначэнне беларускай нацыi. Аб’ектыўна працэс яе фармiравання ў XIX — пачатку ХХ стст. вызначаўся асаблiвасцямi i характарам сацыяльна-эканамiчнай мадэрнiзацыі краiны, запаволенасцю працэса мабiлiзацыi сацыяльнай структуры грамадства, кiрункам i вынiкамi палiтыкi расiйскага ўрада ў Беларусi, традыцыйнымі рысамі нацыянальна-культурнага развіцця недастатковымi тэмпамi пашырэння пiсьменнасцi, моўнай i канфесiйнай блiзкасцю большасці насельництва да рускiх, што ўзмацняла асiмiлятыўныя працэсы і інш. Праз шэраг складаных этапаў у сваёй эвалюцыі этнагенез беларусаў у XIX ст., асабліва ў яго апошнія дзесяцігоддзі і на пачатку ХХ ст., значна паскорыўся і выйшаў на стадыю фарміравання нацыі. У савецкай і беларускай этнаграфінай навуцы, станаўленне і наяўнасць нацый доўгі час звязвалася з прысутнасцю наступных рыс: агульнасць тэрыторыi i эканамiчнага жыцця, супольныя расы нацыянальнага характару, самасвядомасцi, культуры i лiтаратурнай мовы.

Тэрыторыя фармiравання беларусасй нацыi ўкладвалася ў асноўным у межы пяцi губерняў: Вiленскай, Вiцебскай, гродзенскай, магiлёўскай i мiнскай. Атлас 1864 г. А.Ф. Рыцiхiна i складзеная iм “Этнаграфiчная карта Еўрапейскай Расii” (1825 г.) аркэслiвала тэрыторыю рассляення беларусаў: на захадзе ад сувалак i Беластока далей па рэках Нараў, Ясельда, прыпяць да яе ўпадзення ў Днепр, на поўнач i ўсход паўночней Вiльнi, далей на Свянцяны, Люцын, Вялiкiя лукi на захад ад Вязьмы i Мглiна, далей па Дняпру да вусця Прыпяцi. Я.Ф. Карскi, М.В.Доўнар-Запольскi, члены Маскоўскай Дыялекталагiчнай камiсii на аснове этналiнгвiстычных прыкмет пашыралi этнiчную тэрыторыю беларусаў на правабярэжжа Прыпяцi, а на ўсходзе — да Ржэва i Бранска.

Галоўным арэалам кансалiдацыі беларускай нацыi былi цэнтральная i паўночна-заходняя часткi Беларусi, што вызначалiся як эканамiчна, сацыяльна i палiтычна найбольш развiты рэгіён Беларусi. Тут быў найвышэйшы працэнт пiсьменнага насельнiцтва (да 70 % у 1913 г. сярод мужчын) i пражывала каля 70 % карэспандэнтаў газеты “Наша Нiва”. Марудна этна-кансалiдацыйны працэс адбываўся ў паўночна-усходняй i ўсходняй частках Беларусi. Значнай доля беларусаў была (паводле даных перапiсу 1897 г. аб роднай мове) у Велiжскiм (87,5 %), Невельскiм (84,0 %), Себежскiм (47, 1%), паветах Вiцебскай губернi, Красненскiм (90,0 %) павеце Смаленскай губернi, Суражскiм (каля 70%) павеце Чарнiгаўскай губернi i некаторых iншых, што знаходзяцца па-за межамi тэрыторыi сучаснай беларускай дзяржавы. На прасторы апошняй удзельная вага прадстаўнiкоў карэннай нацыяльнасцi перавышала 73%.

Адным з паказчыкаў i фактараў сталення нацыi з’яўляецца пашырэнне i рост уплыву ў грамадстве нацыянальна-культурнага руху. Беларускi рух, паводле аднаго вобразнага параўнання, узрастаў памiж спрэчкамi расiйскiх i польскiх шавiнiстаў за iдэалагiчна-культурнае i эканамiчнае панаванне на тэрыторыi краю. Гэтыя спрэчкi абудзiлi ў пачынальнiкаў беларускай нацыянальнай iдэалогii пытанне: а хто такiя беларусы?

На думку чэшскага гiсторыка Мiраслава Хроха, развiццё большасцi еўрапейскiх нацыянальных рухаў праходзiць тры фазы. На першай з iх абуджаецца цiкавасць адносна невялiкай групы адукаваных людзей да мовы, гiсторыi i фальклору пэўнай этнiчнай групы. Наступная фаза звязана з правядзеннем нацыянальнай агiтацыi, калi група патрыётаў ставiць мэту пашырэння нацыянальнай свядомасцi ў больш шырокiя слаi насельнiцтва, мабiлiзацыi гэтага насельнiцтва i яго iнтэргацыi ў этнiчную супольнасць. Калi гэта мэта дасягнута, нацыянальны рух уступае ў трэцюю фазу — масавага руху, у якiм большая частка грамадства ахоплена iдэямi нацыянальнай самасвядомасцi i iмкнецца да палiтычнай аўтаноміі.

Наступленне азначаных трох фаз адбывалася нераўнамерна i неадначасова. Нацыянальныя рухi народы Расiйскай iмперыі ахапiлi некалькi пазней, чым астатнюю Еўропу.

Беларусаў у XIX — пачатку ХХ ст. можна ў пэўнай меры аднесцi да лiку маладых нацый, якiя мелi непаўнацэнную сацыяльную структуру, у якой звычайна адсутнiчалi ўласныя элiты, а нярэдка i сярэднiя гарадскiя слаi. “Маладыя” нацыi ў мiнулым цi нiколi не сфармiроўвалi ўласныя палiтычная структуры, цi iх традыцыi сярэдневяковай дзяржаўнасцi былi разбураны напачатку новага часу. “Маладыя” нацыя былi “сялянскiмi” народамi, часта не мелi сваёй лiтаратурнай мовы i высокай культуры. Акрамя беларусаў ў Расiйскай iмперыi да гэтай катэгорыi этнiчных груп адносiлiся ўкраiнцы, лiтоўцы, эстонцы, латышы i iнш. У сапраўднасцi нельга вылучыць iдэальны тып “старой” цi “маладой” нацыi, есць мноства змешаных i пераходных формаў, з захаваннем астаткаў уласных элiт i высокаразвiтых культур.

Беларусы выйшлi на першую фазу сваёй нацыянальнай эмансiпацыi ў пачатку XIX ст., поруч з украiнцамi i лiтоўцамi i апярэдзiўшы напачатку фiнаў, эстонцаў i латышоў. Вытокi гэтай фактычна культурна-асветнiцкай на сваёй сутнасцi стадыi можна шукаць ў канцы XVIII ст., у краёвым, беларускiм па сваёй сутнасцi, патрыятызме часткi шляхты i магнатаў Вялiкага княства Лiтоўскага. У пачатку XIX ст. яшчэ цяжка было ўявiць , i гэта выглядала маларэальным, што праз стагоддзе будуць дзейнiчаць беларускiя нацыянальныя палiтычныя партыi i стаяць пытанне аб стварэннi беларускай дзяржаўнасцi. На гэтым этапе iнтэлектуальнае жыццё Беларусi развiвалася пераважна пад уплывам польскай культуры. Цэнтрам яго, як i ў Лiтве выступаў Вiленскi унiверсiтет. У асяроддзi яго выкладчыкаў i студэнтаў ў 1810-х — пачатку 1820-ых гадоў пачалi з’яўляцца парасткi iдэй будучага беларускага нацыянальнага адраджэння. Прафесары Вiленскага унiверсiтэта М.Баброўскi, I.Данiловiч паклалi пачатак збiрання i вывучэння помнiкаў беларускага пiсьменства XVI - XVII стст. Для iх i блiзкiх да iх па светапогляду вiленскiх iнтэлiгентаў зразумелымi i папулярнымi былi iдэi аднаўлення Вялiкага княства Лiтоўскага i дзяржаўнасцi беларускай мовы. Яны садзейнiчалi абуджэнню цiкавасцi да гiсторыi, культуры, вуснай народнай творчасцi беларусаў студэнтаў-сяброў таварыстваў фiламатаў i фiларэтаў, перш за ўсё, Я.Чачота, Т.Зана i iнш. Беларуская iнтэлегенцыя таго часу фармiравалiся пераважна з выхадцаў з духавентва i збяднелай шляхты.

10 снежня 1831 г. у Парыжы было створана “Таварыства лiтоўскае i рускiх зямель”, у склад якога ўваходзiлi А.Мiцкевiч, I.Дамейка. Мэтай таварыства было вывучэнне мiнуўшчыны i гаспадаркi Беларусi, Лiтвы i Валынi, дэмаманстрацыя сусветнай супольнасцi, што насельнiцтва былога Вялiкага княства Лiтоўскага застаецца “адным з народаў Еўропы...”. У сярэдзiне XIX ст. адчувальным становiцца ўплыў беларускай лiберальнай думкi, прадстаўленай гурткамi А.Кiркора у Вiльнi, В.Дунiна-Марцiнкевiча ў мiнску, А.Вярыгi-Дарэўскага ў Віцебску. Асобныя творы на беларускай мове ў гэты час стварылi Я.Чачот, Я.Баршчэўскi, А.Рыпiнскi, У.Сыракомля. Беларуская мова стала асноўнай для творчасцi В.Дунiна -Марцiнкевiча. Творчасць i погляды гэтага кола iнтэлiгенцыi не заўжды мелi акрэслены нацыянальны змест, але аб’ектыўна садзейнiчалi развiццю нацыянальнай культуры i свядомасцi.

Сярод дэмакратычнай iнтэлiгенцыi ў 60-я гг. XIX ст. сфармiравалася адносна невялiкая група, для якой абсалютна зразумелым было ўяўленне, што Беларусь мае ўсе ўмовы для самастойнага развiцця. Лiдэрам гэтай групы быў К.Калiноўскi, якi ўскосна выказаў iдэю аб самастойнасцi Беларуска- Лiтоўскай рэспублiкi. Першыя спробы нацыянальнай агiтацыi былi вельмi эфiмернымi i кароткачасовымi. Расiйская рэпрэсiўная палiтыка, выразна аформленая пасля падаўлення паўстання 1863 г., значна запаволiла нацыянальную культурна-асветнiцкую дзейнасць, фармiраванне палiтычных сiл i арганiзацый. Гэты фактар побач з адносна невысокiмi тэмпамi сацыяльна-эканамiчнай мадэрнiзацыi Беларусi, стаў прычынай больш позняга пераходу да наступнай фазы нацыянальнай эмансiпацыi, звязанай з палiтычнай агiтацыяй.

Станаўленне беларускай iнтэлiгенцыi было шчыльна звязана з узнiкненнем i развiццём нацыянальнага руху. Вялiкае значэнне для абуджэння нацыянальнай самасвядомасцi мела дзейнасць шматлiкiх збiральнiкаў i даследчыкаў фальклору, лiнгвiстаў, гiсторыкаў, этнографаў. У другой палове XIX - пачатку ХХ стст. з’явiлiся грунтоўныя працы I. насовiча, М. Нiкiфароўскага, Е. Раманава. Я.Карскага, М. Доўнар-Запольскага i iнш., з выданнем якiх пачынаецца развiццё навуковага беларусазнаўства. Стадыя нацыянальнай агiтацыi, звязаная з пашырэннем нацыянальнай свядомасцi ў больш шырокiя слаi насельнiцтва, пачынаецца ў 80-ых гадах XIX ст., найперш з дзейнасцi народнiцкай сацыяльна-рэвалюцыйнай агранiзацыi “Гоман” i выдання аднаiменнага гектаграфiчнага часопiса (1884 г.), арганiзацый у Пецярбурзе, Маскве. У публiкацыях на старонках “Гомана” (“Лiсты аб Беларусi”, “Пасланне да землякоў-беларусаў”) дадзена тэарэтычнае абгрунтаванне самастойнасцi, асобнасцi беларускага этнасу, асэнсаванне складанасцi гiстарычнага шляху i цяжкасцi яго нацыянальнай кансалiдацыi. гоманаўцы сцвярджалi самастойныя задачы беларускага нацыянальнага руху i iдэю свабоднага федэратыўнага пагаднэння Беларусi i iншымi народамi дэмакратызаванай Расii, а таксама вылучылi задачы перад iнтэлiгенцыяй па пашырэннi нацыянальнай самасвядомасцi. Дачыненне да выдання “Гомана” мелi студэнты-ураджэнцы Беларусi А.Марчанка, Х.Ратнер i iнш.

Фундаментам iдэалогii беларускага вызваленчага руху стала публiцыстыка Ф.Багушэвiча. У прадмове да зборнiка “Дудка беларуская”, iншых творах iм дадзена гiсторыка-фiласофскае i мастацкае асэнсаванне лёсу беларускага народа, падкрэслена пераемнасць багатых дзяржаўна-палiтычных i культурных традыцый Вялікага княства Лiтоўскага з сучаснымi задачамi сацыяльнага i палiтычнага вызвалення i культурнага адраджэння беларускага народа.

На пачатку 90-х гадоў XIX ст. у Маскве i Пецярбургу дзейнiчалi арганiзацыі беларускага студэнцтва пад кiраўнiцтвам А.Гурыновiча, М. Абрамовiча i iнш. Вялiкую долю адыграла літаратурна-грамадская дзейнасць К.Каганца, А.Абуховiча i iнш., краязнаўча-збiральнiцкая праца Б.Эпімах-Шыпiлы i г.д. Былi створаны Гурток моладзi польска-лiтоўскай, беларускай i маларускай, Круг беларускай народнай прасветы i культуры, спробы выпуску нелегальнай газеты “Свабода”, заснавання Рэвалюцыйнай партыi Белай Русi. У 1902-1903 гг. на аснове гурткоў В. Iваноўскага, братоў А. i I.Луцкевiчаў адбываецца палiтычная самаарганiзацыя беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада, якая некалькi пазней стала называцца Беларускай сацыялістычнай грамадой.

Глыбокiя якасныя змены адбылiся ў нацыянальным руху ў час рэвалюцыі 1905-1907 гг. Са з’яўленнем беларускамоўнага легальнага друку (“Наша доля”, “Наша Нiва”, пазней “Беларус”, “Лучынка” i iнш.), пашырэннем прафесiйных, грамадска-культурных аб’яднанняў i гурткоў (Беларускi настаўнiцкi саюз, Гродзенскi гурток беларускай моладзi, Беларускi музычна-драматычны гурток i г.д.), заснаваннем выдавецкiх суполак, нацыянальных тэатральных калектываў узраслi розныя формы i кiрункi нацыянальнага руху. Пад уплывам “Нашай Нiвы”, рэдакцыя якой пасля паражэння рэвалюцыі 1905-1907 гг. стала арганiзацыйным цэнтрам нацыянальнага руху, зарадзiўся, найперш у каталiцкiм асяроддзi, беларускi нацыянальна-рэлiгiйны рух, што выявiўся ў дзейнасцi святароў А.Астрамовiча, В. Гадлеўскага i iнш.

У 1913 г. у Вiцебскiм аддзяленнi Маскоўскага археалагiчнага iнстытута А. Сапуноў пачаў чытаць курс лекцый па гiсторыi Беларусi. В.Ластоўскi ў 1910 г. выдаў першую навуковую працу на беларускай мове “Кароткая гiсторыя Беларусi”, дзе даў канцэктуальнае выяўленне нацыянальнай гiсторыi. У пачатку ХХ ст. цэласнае навуковае абгрунтаванне этнiчнай свядомасцi знайшло ў фундаментальнай працы Я. Карскага “Беларусы” (т.1-3, 1903-1922 гг.), даследаваннях М.Доўнар-Запольскага i iнш.

Асэнсаванне агульнага гiстарычнага мiнулага, звязаннага з Вялiкiм княствам Лiтоўскiм, спрыяла пашырэнню сярод часткi беларускай нацыянальнай iнтэлiгенцыi асаблiва ў час першай сусветнай вайны, iдэi стварэння беларуска-літоўскай дзяржаўнасцi. Акрамя таго, беларускi нацыянальны рух, таксама як i украiнскi, лiтоўскi, пад уплывам польскага, яўрэйскага, рускага сацыяльстычнага рухаў спрабаваў у мэтах перацягнення на свой бок сялянства аб’яднаць нацыянальныя i аграрна-рэвалюцыйныя задачы. Агульнарасiйскiя рэвалюцыйныя партыi нярэдка выступалi ў якасцi паспяховых канкурэнтаў нацыянальных арганiзацый, схiляючы да сябе многiх маладых прадстаўнiкоў iтэлектуальных асяродкаў.

Трэцяй стадыi беларускi нацыянальны рух, калі ён набывае больш масавы характар i рэальна стаяць мэты палiтычнай аўтаномii Беларусi, дасягае ў час першай сусветнай вайны. Сацыяльныя ўзрушэннi, выклiканыя ёй, аказалi значны ўплыў на працэсы этнiчнай кансалiдацыi. Шматлiкiя бежанцкiя арганiзацыi адыгралi вялiкую ролю ў абуджэннi нацыянальнай свядомасцi. Цiкавасць да беларускага руху актывiзавалася сярод землеўласнiкаў, вышэйшых чыноўнiкаў, афiцэраў, кiраўнiцтва праваслаўнай i каталiцкай цэркваў на Беларусi. Узрос нацыянальны рух i на акупiраванай тэрыторыi Беларусi. У Вiльнi быў створаны Беларусi народны камiтэт, адчыняюцца беларускiя школы, настаўнiцкая семiнарыя ў Свiслачы i г.д.

Пасля рэвалюцыйных падзей 1917 г. як надзеннае паўстала пытанне аб утварэннi беларускай дзяржаўнасцi. Яно знайшло падтрымку значнай часткi беларукага насельнiцтва i шляхі рэалiзацыi ў абвяшчэннi спачатку Беларускай народнай рэспублiкi, а затым у больш пэўным утварэннi БССР. Дарэчы, палiтыка “беларусiзацыi” 20-ых гадоў, якая рэалiзоўвалася партыйным i савецкiм кiраўнiцтвам Савецкай беларусi, непараўнальна паскорыла этна-культурныя працэсы i сцвердзiла пытанне аб iснаваннi беларускай нацыi як бяспрэчнае i незваротнае.

У канцы XIX — пачатку ХХ ст. тэрмiн “Беларусь”, этнонiм “беларусы” замацоўваецца за ўсёй этнiчнай тэрыторыяй беларусаў i паступова выцясняе ўсе iншыя агульныя для Беларусi назвы. Аднак гэты працэс быў супярэчлiвым i незавершаным. Саманазва беларусаў не набыла у той час выразнага адзiнага агульнацыянальнага зместу. Поруч з ёй ужывалiся канфесiяналiзмы “рускiя” i “палякi”, адпаведна падзелу на праваслаўных i католiкаў, а частка насельнiцтва Беларусi называла сябе тутэйшымi. Яшчэ дастаткова часта ўжываўся тэрмiн “лiтвiны”, асаблiва ў заходнiх раёнах Беларусi. У некаторых мясцовасцях iснавалi рэгiягальныя назвы, якiя адносiлiся да значных тэрыторый — “паляшукi” для ўсяго Палесся, “пiнчукi”, “брашчане” — для яго асобных частак. Тым не менш, адбылiся iстотныя зрухi ў этнiчнай самасвядомасцi беларусаў. Паводле даных перапiсу 1897 г. аб роднай мове, 51,8 % агульнай колькасцi прадстаўнiкоў спадчыннага дваранства прызнавалi сябе беларусамi. З лiку асабiстых дваран (чыноўнiцтва) 25,9 % назвалi сваёй роднай мовай беларускую. Гэтыя лiчбы развейваюць старадаўнi мiф аб выключна польскiм i рускiм этнiчным складзе беларускага вышэйшага саслоўя. Каля 20 % урачоў i 21 % настаўнiкаў таксама лiчылi сваёй роднай мовай беларускую. Сялянства, пралетарыят i паўпралетарскiя слаi грамадства ў Беларусi складалiся пераважна з прадстаўнiкоў карэннага этнасу. Але адной са спецыфiчных рыс станаўлення беларускай нацыi з’яўлялася тое, што каля 90 % яе прадстаўнiкоў пражывала ў сельскай мясцовасцi. Горад па этнiчнаму складу быў пераважна небеларускiм — прыкладна 40-50% гарадскога i местачковага насельнiцтва скаладалi яўрэі, што стала вынiкам iснавання рысы аседласцi яўрэяў i рэалiзацыi некаторых мер па ўзмацненню рэжыму яе функцыянавання пасля паўстання 1863 г. Каля 20 % гараджан былi рускiмi, беларусы сярод iх складалi 17, 1%. У другой палове XIX--XX стст. формай этнiчнай самасвядомасцi некаторай часткi гарадскога насельнiцтва, асаблiва ва ўсходняй Беларусi (праваслаўная iнтэлiгенця, чыноўнiкi, святары i iнш.) быў “западнорусизм”. У пачатку ХХ ст. ён стаў iдэалогiяй вялiкадзяржаўна-чарнасоценскага руху, якi веў актыўную барацьбу супраць беларускага нацыянальнага адараджэння.

Асноўныя прынцыпы iдэалогii “западнорусизма” былi распрацаваны ў сярэдзiне XIX ст. I.Сямашкам, М.Каяловiчам, а таксама знайшлi адлюстраванне на старонках часопiса “Вестник Западной россии”, якi выдаваўся ў 60-70-я гг. мiнулага стагоддзя К.Гаворскiм. Зыходным пастулатам “западнорусизма” было сцвярджэнне, што беларусы з’яўляюцца не самастойным этнасам, а заходнiм адгалiнаваннем рускага народа. Сярод прыхiльнiкаў гэтай iдэалогii вылучылiся дзве плынi: больш памяркоўная, лiберальная (М.Каяловiч, А.Пшчолка) i кансерватыўная (К.Гаворскi). Прадстаўнiкi першай прызнавалi рэальнасць iснавання адметных этна-культурных рыс Беларусi, прызнавалi самакаштоўнасць беларускай культуры, магчымасць яе вывучэння для ўзбагачэння вялiкарускай, але лiчылi справу фармiравання нацыянальнай супольнасцi як палiтычна шкодную. Лiбералы — “западнорусы” зрабiлi шмат для даследавання нацыянальнай спадчыны беларусаў i аднымі з першых зврянулi ўвагу ўрадавых колаў на тое, ято Беларусь насуперак доўга панаваўшаму ў той час меракаванню не з’яўляецца часткай Польшчы. Прыхiльнiкi кансерватыўнай плынi лiчылi этнiчныя асаблiвасцi беларусаў лакальна-дыялектнымi i вынiкам польска-каталiцкай экспансii, вартымі знiшчэння для аднаўлення “рускага” характару краю.

Станаўленне буржуазнага грамадства ў другой палове XIX ст мела ў Беларусi шэраг спецыфiчных рыс. Забаронена яўрэям сялiцца па-за межамi гарадоў i мястэчак, эканамiчная слабасць гарадоў, немагчымасць знайсці ў iх працу для вялiкай колькасцi бяззямельных i малазямельных сялян, стрымлiванне разлажэння памешчыцкага землеўладання адмоўна адбiлiся на станаўленнi сацыяльнай структуры буржуазнага грамадства, дэфармавалi нацыянальны склад гарадскога насельнiцтва i канчатковым вынiку стрымлiвалi фармiраванне беларускай нацыi. Прычым беларуская нацыянальная буржуазiя знаходзiлася яшчэ на стадыi станаўлення i ўяўляла сабой найбольш слабую праслойку мясцовай шматнацыянальнай буржуазii. Асноўныя капiталы края знаходзiлiся ў руках польскiх i рускiх памешчыкаў, яўрэйскiх купцоў i прамыслоўцаў. Беларуская аграрная буржуазiя, падзеленая па веравызнаннi на праваслаўных i католiкаў, да канца не ўсвядомiла свайго нацыянальнага адзiнства i часта iндыферэнтна ставiлася да праяў беларускага нацыянальнага руху. Наогул падзел беларускага этнасу на католiкаў i праваслаўных, што актыўна выкарыстоўваўся ў мэтах адпаведна паланiзацыi i русiфiкацыi, таксама адмоўна адбiўся на фармiраваннi беларускай нацыi.

Слабасць нацыянальнай эканамiчнай элiты — буржуазii i дваранства — стала прычынай нешматлiкасцi i павольнага сталення нацыянальнай iнтэлiгенцыi. Элiта беларускага грамадства фактычна не дарасла да асэнсавання сваiх асобных да расiйскай рэчаiснасцi цi польскай iдэi дзяржаўна-палiтычных iдэалаў i, натуральна, не бачыла неабходнасцi ў iх абгрунтаваннi з боку iнтэлiгенцыi. Адна з асаблiвасцяў фарміравання беларускай iнтэлiгенцыi — гэта страта пераемнасцi памiж рознымi яе пакаленнямi з-за прычын перш за ўсё палiтычнага характару (рэпрэсii ў сувязi з актыўным удзелам яе прадстаўнiкоў у вызваленчых паўтаннях, дзейнасці нелегальных арганiзацый i г.д.).

Адным з iстотных фактараў станаўлення беларускай нацыi былi мiграцыйныя працэсы. Яны ахапiлi, перш за ўсё, сялянства. Гэта i сезонныя перамяшчэннi з мэтай знайсцi заработак, i больш сталая працоўная дзейнасць на прамысловых прадпрыемствах цэнтральнай часткi Расii, шахтах i руднiках Данбаса, партах Рыгi і Адэсы i г.д. У працэсе працоўнай дзейнасцi ажыццяўляўся пастаянны абмен этна-культурнай iнфармацыяй. У канцы XIX ст. за межамi кампактнага рассялення беларусаў пражывала звыш 540 тыс. чалавек. Тут не улiчаны тыя, хто выехаў для працы на прамысловыя i сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Амерыкi, Заходняй Еўропы i Аўстралii. У пецярбургу беларусы на мяжы XIX-ХХ ст. i пазней складалi найбуйшейшую групу iншаэтнiчнага насельнiцтва. Звыш 30 тыс. рабочых (без уліку членаў сямей) працавала на прадпрыемтсвах масквы i Адэсы. Уплывовай была знешняя мiграцыя ў Беларусь. Гэта былi чыноўнiкi, ваеннаслужачыя, памешчыкi, прадстаўнiкi вольных прафесiй i г.д. У канцы XIX ст. яны скаладалi больш 2 % насельнiцтва i былi выхадцамi пераважна з цэнтральных губерняў Расii, прыбалтыкі, Украiны.

Складванню нацыi аб’ектыўна садзейнiчала стварэнне адзiнага эканамiчнага рэгiёну ў межах этнегенетычных працэсаў. Пашырэнне гандлёва-эканамiчных сувязяў памiж рознымi часткамi Беларусi дазволiла прадстаўнiкам карэннай нацыянальнасцi лепш самаўсведамляюць сваю этнiчную агульнасць. Паскарэнне тэмпаў эканамiчнага развiцця, пашырэнне капiталiстычнага прадпрымальнiцтва ў прамысловасцi, пераарыентацыя памешчацкiх гаспадарак на рынак, павелiчэнне бессаслоўнага землеўладання, развiццё гандлю i шляхоў зносiн, iнтэнсiўнае чыгуначнае будаўнiцтва спрыялi стварэнню на тэрыторыi Беларусi адзiнага эканамiчнага рэгiёну i станаўленню беларускай нацыi. Аднак апошнi стрымлiваўся агульным кiрункам палiтыкi ўрада.

Пасля падаўлення паўстання 1863 г. царызм канчаткова пазбавiўся iлюзiй наконт польскiх культурна-палiтычных уплываў на тэрыторыi Беларусi i перайшоў на шлях iнтэнсiўнай русiфiкацыi. Асноўныя прынцыпы гэтай палiтыкi на новым этапе былi закладзены ў 1863-1865 гг. вiленскiм генерал-губернатарам М.М. Мураўёвым, з якiм звязана жорсткае падаўленне паўстання 1863 г. Стваралася сацыяльная база новай палiтыкi — пашыралася расiйскае землеўласнiцтва, продаж зямлi на льготных умовах запрошаным на службу ў беларускiя губернi расiйскiм чыноўнiкам. Спрыяльнай глебай для русiфiкацыi ў афiцыйных колах лiчылася таксама шматлiкае беларускае праваслаўнае сялянства. У сявязi з гэтым становiцца зразумелым стрымлiванне эмiграцыi сялянства Беларусi ў другой палове XIX ст. у Сiбiр i за межы Расiйскай iмперыi ў пошуках зямлi i працы, а таксама абмежаваннi ў набыццi зямлi асобамi польскай i яўрэйскай нацыянальнасцяў. Школа цалкам была пераведзена на рускую мову навучання. Вышэйшыя навучальныя установы i беларускамоўны друк адсутнiчалi. Выкарыстанне беларускай мовы не дапускалася нi ў школе, нi ў дзяржаўных установах, нi ў друку, за выключэннем толькi этнаграфiчных публiкацый. прычым i настаўнiк, i праваслаўны святар, i дзяржаўны чыноўнiк, i афiцыйная газета настойлiва i паслядоўна даказвалi беларусам, што яны — рускiя i не маюць нiякiх адрозненняў, акрамя лакальна-дыялектных. Адпаведным чынам пiсалася i беларуская гiсторыя.

З пачатку XIX ст. адбываецца станаўленне новай беларускай лiтаратурнай мовы. Асаблiвасцю гэтага працэсу была адсутнасць пераемнасці яе з пiсьмовай старабеларускай мовай i складванне на народна-гутарковай аснове. Гэты працэс быў больш працяглым, чым у сербскага, харвацкага, славенскага, украiнскага народаў. Фармiраванне лiтаратурнай мовы ў гэты час адбывалася пераважна ў жанрах мастацкай лiтаратуры i публiцыстыкi. Пiсьменнiкi арыентавалiся на свае родныя гаворкi. Гэта не дазваляла развiваць усебакова яе слоўнiк, у якiм, акрамя слоў, звязаных з паняццямi штодзённага побыту, iншыя пласты лексiкi былi развiты слаба. Не далi жаданых вынiкаў i спробы скласцi граматыку i правапiс беларускай мовы, якiя пачалi рабiцца з сярэдзiны XIX ст. Граматыкi П.Шпiлеўскага 1846 г. i К. Нядзвецкага 1854 г. засталiся у рукапiсах. У 1862 г. у Варшаве мiнскi маршалак А.Аскерка выдаў беларускi лемантар (буквар). Першай друкаванай кнiгай на новай беларускай мове была кнiга рэлiгiйнага зместу “Кароткi збор хрысцiянскай навукi” (Вiльня, 1835). Пры друкаваннi беларускiх выданняў выкарыстоўвалася пераважна лацiнка. Гэтай графiкай былi надрукаваны творы В.Дунiна-Марцiнкевiча, Ф.Багушэвiча, газета “Мужыцкая праўда”, гутарка “Дзядзька Антон ... ” i iнш. У канцы XIX ст. лацiнку паступова пачала выцясняць кiрылiца. пасля ўвядзення закона аб свабодзе друку ў 1905 г. i з’яўлення беларускiх легальных выданняў, асаблiва “Нашай нiвы”, фармiраванне лiтаратурнай мовы, выпрацоўка яе навуковай тэрмiналогii пайшлi хучэй. Гэтаму садзейнiчала i выданне фундаментальнай працы Я. Карскага “Беларусы” (т.1-3, 1903-1922), артыкулаў М. Доўнар-Запольскага i iнш. У 1908-1910 гг. былi спробы стварэння прыватных беларускiх школ.

З працэсам фармiравання беларускай нацыi звязана развiццё культуры Беларусi, яго характар i накiрунак. Беларуская плынь у прафесiйнай культуры Беларусi ўзрасла ад эпiзадычных з’яў ў першай палове XIX ст. да заўважнага, шматграннай струменю на пачатку ХХ ст. Беларускi этнiчны i культурна-нацыянальны працэсы развiвалiся непарыўна, у цесным узаемадзеяннi.

Беларускiя гiсторыкi, этнографы i ў канцы ХХ ст. яшчэ спрачаюцца аб характары, ступенi завершанасцi працэса станаўлення беларускай нацыi, выказваюць часам прынцыповыя сумненнi, але пакiдаюць па-за ўвагай дэталёвы i сур’ёзны аналiз азначанага працэса. Аднак застаецца аксiёмай, што ў пачатку ХХ ст. ступень этнiчнай кансалiдацыi, узровень развiцця нацыянальнай самасвядосмасцi, нацыянальна-культурнага руху беларусаў, фармiраванне адзiнага эканамiчнага рэгiёну ў Беларусi са сваiмi адметнымi рысамi выйшла на якасна новы ўзровень, якi прынцыпова адрознiваецца ад папярэднiх этапаў станаўлення беларускай этнiчнай супольнасцi. Такiм чынам, усё гэта дае падставы меркаваць, што у пачатку ХХ ст. беларусы сталi маладой нацыяй, поруч з лiтоўцамi, украiнцамi, латышамi i iнш.

Культура Беларусі

Адукацыя. Літаратура. Станавленне буржуазнага грамадства паскорыла працэсы дэмакратызацыі культурнага жыцця і магчымасці насельніцтва Беларусі для атрымання адукацыі, ведаў у розных галінах навукі. У 1864 г. урад прыняў рашэнне аб правядзенні школьнай рэформы, якая спрыяла развіццю сферы пачатковай і сярэдняй адукацыі, павялічвала сетку навучальных устаноў, прыцягвала да іх новыя педагагічныя кадры. Аднак яе вынікі ў Беларусі былі менш значнымі, чым у цэнтральных губернях Расіі. Пасля падаўлення паўстання 1863 г. і амаль да канца XIX ст. на Беларусі дзейнічалі "Часовыя правілы для народных школ", якія былі распрацаваны пры М. Мураўёве і зацверджаны Аляксандрам II 18 мая 1864 г. Згодна з імі пачатковыя школы поўнасцю аддаваліся пад кантроль праваслаўнага духавенства і чыноўнікаў. Прадугледжвалася выкладанне ў школе граматыкі, арыфметыкі, навучанне Закону Божаму. Падручнікі для школ Паўночна-Заходняга краю ў адрозненні ад адпаведных падручнІкаў для ўнутраных губерняў уключалі разделы па краязнаўству (гісторыі і геаграфіі краю).

У 1864 г. за ўдзел студэнтаў і вучняў у паўстанні былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут, Навагрудская гімназія, Свіслачская і Маладзечанская прагімназіі. На Беларусі былі ліквідаваны польскія школы, амаль усе прыват-ныя вучылішчы. У школах забаранялася выкладанне польскай мовы. 3 пасад звальнялі мясцовых настаўнікаў каталіцкага веравызнання, на іх месцы запрашаліся асобы з Расіі. Але, нягледзячы на гэта, грамадства патрабавала развіцця адукацыі. Фарміраваліся агульныя падыходы да арганізацыі вучэбнай справы. Навучальныя ўстановы розных ведамстваў былі падпарадкаваны ў сваёй большасці Міністэрству народнай асветы. На вёсцы пачатковая школа была прадстаўлена народнымі і двухкласнымі пачатковымі вучылішчамі. У гарадах адукацыйнымі ўстановамі ніжэйшага тыпу з'яўляліся адна-, двух-, трох- чатырохкласныя вучылішчы. Пры царкоўных прыходах існавалі пачатковыя прыходскія вучылішчы.

У канцы XIX ст. сярэднюю адукацыю давалі 13 гімназій, 3 прагімназіі, Горы-Горацкае земляробчае вучылішча, Полацкі кадэцкі корпус, духоўныя і настаўніцкія семінарыі. 3-за высокай платы за навучанне сярэднІя навучальныя ўстановы для працоўнага насельніцтва былІ недаступныя. Да канца XIX ст. сярэдняя школа заставалася ўстановай для прывілеяваных саслоўяў. Найболыш масавамі з'яўляліся пачатковыя школы, колькасць якіх на рубяжы стагоддзяў складала 1400. Дзейнічалі таксама 20 павятовых вучылішчаў.

На такім агульнаадукацыйным фоне адбывалася развіццё беларускай культуры. Трэба адзначыць, што ў тагачаснай культуры выразна адбіліся супярэчнасці эпохі. 3 аднаго боку, фарміравалася новае сацыякультурнае асяроддзе, у якІм усё большае месца займала інтэлігенцыя. У гэты час значнымІ тыражамі выйшлі пераклады прац Тэна, Гільдэбрана, Кона, Шапэнгаўэра. Яны сведчылі аб цікавасці да новых накірункаў філасофскай думкі. У расійскай гуманітарнай навуцы з'явіліся вучоныя, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё гісторыі, філасофіі, культуралогіі, сацыялогіі: В. Ключэўскі, У. Салаўёў і іншыя.

Культурнае жыццё ў беларускіх губернях развІвалася пад уплывам суседніх славянскіх і іншых еўрайпейскіх культур. Найбольшае ўздзеянне на развіццё культуры беларускага народа аказала, безумоўна, руская культура. "Адбітак рускай культуры - пісаў М. Багдановіч, - ляжыць на духоўнай творчасці кожнага народа Расіі, яна з'яўляецца для іх агульнай глебай, збліжаючы змест іх культур, іх ідэйных і літаратурных плыняў".

3 другога боку, пошук новых філасофскіх ідэй, канцэпцый уладкавання грамадства, накірункаў мастацкай творчасці адбываўся ва ўмовах масавай неадукаванасці насельніцтва, яго нізкага культурнага ўзроўню. У канцы XIX ст. у беларускіх губернях колькасць адукаванага насельніцтва складала ўсяго 22%.

Вядучае месца ў духоўным жыцці народа займала мастацкая літаратура. Паэты, пісьменнікі актыўна ўплывалі на развіццё дэмакратычнай думкі, фарміраванне ідэі сацыяльнай справядлівасці і нацыянальнай годнасці. Многія літаратурныя творы былі тэматычна звязаны з паўстаннем 1863 г. Да іх перш за ўсё адносіцца публіцыстыка К. Каліноўскага (1838-1864). Яна прадстаўлена пракламацыямі, газетай "Мужыцкая праўда" і "Лістамі з-пад шыбеніцы", у якіх аўтар выкрываў палітыку расійскага ўрада, заклікаў сялян да паўстання, марыў аб стварэнні дэмакратычнай народнай дзяржавы, выступаў за захаванне уніятскай царкы. К. Каліноўскі вядомы як паэт. Да нас дайшоў адзін твор, які складаецца з двух вершаў "Марыська чарнаброва, лубка мая" і "Калі за нашу праўду Бог нас стаў караці".

У першыя два дзесяцігоддзі пасля паўстання 1863 г. асноўным жанрам у беларускай літаратуры з'яўлялася ананімная вершаваная "гутарка", набліжаная да фальклору. Узорам такіх твораў з'яўляецца "Гутарка Данілы са Сцяпанам", “Сход", "Дзядзька Антон, або Гутарка аб усім, што баліць, а чаму баліць - не ведаем" і інш. Яны адлюстроўвалі настрой беларускага сялянства, напісаны жывой народнай мовай, у рэалістычнай манеры.

Новае ажыўленне ў развіцці беларускай літаратуры пачалося ў канцы 80-х гадоў з прыходам у яе пісьменнікаў-дэмакратаў - Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча і інш.

Прадстаўніком дэмакратычнага напрамку ў беларускай літаратуры з'яўляецца Францішак Багушэвіч (1840-1900), які пісаў пад псеўданімамІ Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава. Спадчына Ф. Багушэвіча багатая і разнастайная ў жанравых адносінах: паэма "Кепска будзе!", вершаванае апавяданне "У астрозе", публіцыстычны маналог "Мая дудка", філасофскі роздум "Праўда", "Думка", прысвячэнне "Яснавяльможнай пані Арэшчысе", байка "Воўк і авечка" і інш. Першы зборнік вершаў "Дудка беларуская" ён надрукаваў у |1891 г. у Кракаве, другі зборнік "Смык беларускі" - у 1894 г. у Познані.

| 3 1886 г. пачаў друкавацца Янка Лучына (Іван Неслухоўскі, 1851-1897), паэзія якога была звязана з жыццём беларускай вёскі. Найболып вядомы яго твор - верш "Роднай старонцы", у якім аўтар выражае сваю любоў да Радзімы. Вершы Я. Лучыны былі выдадзены ў зборнІку "Вязынка" (1903). 3 яго паэзіі бярэ вытокі беларуская філасофская лірыка.

На фарміраванне светапогляду Адама Гурыновіча (1869-1894) вялікі ўплыў аказалі ідэі шляхецкіх рэвалюцыянераў і народнікаў, у тым ліку групы "Гоман", распаўсюджванне марксізму. Ён верыў у "жыццёвае прымяненне" сацыялістычных ідэй, першым у беларускай літаратуры выказаў думку пра агульнасць інтарэсаў рабочых і сялян. А. Гурыновіч сцвярджаў, што літаратура павінна "будзіць у сэрцы думку аб лепшай долі, якой мы не зналі дагэтуль ніколі". У паэзіі ён быў паслядоўнікам Ф. Багушіэвіча і выступаў з пазіцый рэалізму і народнасці. Літаратурныя творы Гурыновіча былі выдадзены пасмяротна.

Я. Лучына і А. ГурыновІч актыўна працавалі ў галіне перакладу. А. Гурыновіч, напрыклад, пераклаў на беларускую мову творы А. Пушкіна, М. Някрасава, А. Талстога.

Навука. 3 другой паловы XIX ст. пашыраюцца навуковыя даследаванні гісторыі, мовы, культуры і быту беларусаў. Значную ролю ў вывучэннІ Беларусі адыгралі аддзяленне рускай мовы і славеснасці Расійскай акадэміі навук, Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі, створанае ў 1864 г. пры Маскоўскім універсітэце, Вольнае эканамічнае таварыства. У 1867 г. у Вільна быў створаны Паўночна-Заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства, які аб'яднаў вакол сябе мясцовых даследчыкаў. Разгарнулася дзейнасць беларускіх вучоных.

У 1870 г. у Пецярбургу быў выдадзены першы фуядаментальны беларускі слоўнік I. Насовіча (1788-1877). Пачалася публікацыя гістарычных крыніц "Акты Заходняй Расіі”, "Акты Віленскай камісіі" і інш. Значную ролю ў збіранні беларускага фальклору і вывучэнні этнаграфіі Беларусі адыгралі рускія і польскія даследчыкі П. Уладзіміраў, I. Сразнеўскі, А. Сабалеўскі, А. Патабня, М. Федароўскі.

Актыўную дзейнасць па збіранню фальклорна-этнаграфіч-ных матэрыялаў правёў П.В. Шэйн (1826-1900). У 1867 г. ён выдаў адну з першых спецыяльных фальклорных прац у Расіі "Праграму для збірання помнікаў народнай творчасці", у 1874 г. зборнік "Беларускія народныя песні", які налічваў больш за тысячу песень, "Матэрыялы для вывучэння быту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю" ў трох тамах (1887-1902).

Выдатным прадстаўніком беларускай этнаграфіі з'яўляўся М.Я НікІфароўскі (1845-1910) - настаўнік народных школ Віцебска. Ён апублікаваў каля 20 даследаванняў па этнаграфіі, фальклоры і гісторыі Віцебшчыны, сярод іх самая буйная праца на матэрыялах культуры беларусаў XIX ст. “Нарысы простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі і апісанні прадметаў ужытку (Этнаграфічныя звесткі)".

Матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў: жыллё, сямейны побыт, народныя абрады і іншыя вывучаў этнограф Е.Р. Раманаў (1855-1922). Ён апублікаваў каля 200 прац, болыш за 10 тыс. фальклорных твораў, вёў археалагічныя раскопкІ ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, склаў археалагічныя карты Магілёўскай, Віцебскай і Гродзенскай губерняў.

У гэты час пачалі друкаваць свае даследаванні гісторыкі М. Доўаар-Запольскі і А.П. Сапуноў.

У канцы XIX ст. у грамадскім жыцці ўсё большую ролю ігралІ прафесійныя, навуковыя, грамадскія таварыствы, саслоўныя і прафесійныя клубы. Ва ўсіх губернскіх і некаторых павятовых гарадах дзейнічалі дваранскія клубы, прафе- сійныя аб'яднанні, дзе праходзілі святочныя сустрэчы, праводзіліся літаратурныя, музычныя вечары. Існавалі прафесій-ныя аб'яднанні медыкаў, чыгуначнікаў, гандляроў, служачых прамысловых прадпрыемстваў, яўрэйскія клубы лавачнікаў.

У большасці гарадоў дзейнічала дабрачыннае "Усерасійскае таварыства імператрыцы Марыі Фёдараўны", якое збірала сродкІ на правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў, падтрымку беднай вучнёўскай моладзі.

У гарадах Беларусі былі створаны народныя дамы, у якіх працавалі бібліятэкІ, праводзІлІся публічныя лекцыі, забаўляльныя мерапрыемствы. Культурнае жыццё гарадскога насельнІцтва падкрэслівала саслоўную, прафе-сійную, сацыяльную дыферэнцыяцыю ў грамадстве. Культурная, грамадская дзейнасць з'яўлялася прывілеяй заможнай часткі насельнІцтва. Грамадскае жыццё беднаты, рамеснікаў, рабочых было звязана з вуліцай, карчмой, рынкам.

Тэатр і музыка. Тэатральная і музычная культура другой паловы XIX ст. характарызавалася народнасцю і гуманізмам, ідэйным і эмацыянальным багаццем, вывучэннем чалавечых характараў і гІстарычнай праўды. На Беларусі развіваліся розныя формы народнага тэатра (народная драма, батлейка). Узнікненне беларускага прафесійнага тэатра звязана з дзейнасцю пісьменніка, драматурга і тэатральнага дзеяча В. Дуніна-Марцінкевіча (1808-1884). Яшчэ ў 50-х гг. у сваім маёнтку Люцынка ён арганізаваў дамашні тэатр. У 1852 г. на мінскай сцэне яго тэатр паставіў нершую беларускую оперу "Сельская ідылія". Пасля паўстання 1863-1864 гг. ім былі напісаны вадэвіль "Пінская шляхта" (1866), камедыя "Залёты" (1870). Драматычныя творы пісалі на беларускай мове таксама А. Вярыга-Дарэўскі (1816-1884), У. Сыракомля (1823-1862), Ш.Ядвігін і інш.

На развіццё беларускай культуры і тэатральяага мастацтва вялікую ролю аказала тэатральнае мастацтва рускага, украінскага і польскага народаў. У перыяд 70-90-х гг, мінскім гледачам былі паказаны лепшыя творы рускай і сус-ветнай класІкі. У гарадах Беларусі гастралявалі вядомыя майстры рускай сцэны М. Савіна, У. Давыдаў, А. Южын, К. Варламаў і інш. У канцы ХIХ ст. у Беларусь на гастролі прыязджалі вядомыя выканаўцы - спевакі Л. Собінаў, М. Фігнер, А. Мазіні, Ф. Шаляпін, піяністы і кампазітары С. Рахманінаў, А. Скрабін, А. Зілоці і іншыя.

У 1890 г. у Мінску быў адкрыты пастаянны гарадскі тэатр. 3 1898 па 1906 гг. у Мінску дзейнічала "Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў". Яно складалася з чатырох секцый: літаратурнай, драматычнай, мастацкай і музычнай.

Вялікае значэнне набыла ў той час дзейнасць музычных таварыстваў. Яны наладжвалі публІчныя канцэрты і музычныя вечары, лекцыі аб жыцці і творчасці вядомых кампазітараў і выканаўцаў, адкрывалі музычныя навучальныя ўстано-вы і бібліятэкі.

У канцы ХІХ ст. у тэатральным жыцці адбыліся значныя перамены. З'явіўся тэатр з рэалістычнай драматургіяй і рэжысурай, адпаведнай ігрой акцёраў. У тэатральны свет увайшлі новыя школы К. Станіслаўскага, В. Меерхольда.

Тэатральнае жыццё на Беларусі было даволі разнастайным. На гастролях тут знаходзіліся лепшыя тэатральныя калектывы, дзейнічалі тэатральныя таварыствы, прафесійныя і аматарскія трупы. Драматычныя гурткі існавалі ў Брэсце, Бабруйску, Барысаве, Быхаве, Горках, Лідзе, Навагрудку, Слоніме, Слуцку, Вілейцы, Полацку, Рагачове, Клімавічах.

Даволі разнастайным на Беларусі было музычнае жыццё. На гастролях у беларускіх гарадах выступалі оперныя трупы, музычныя ансамблі, харавыя калектывы, вакалісты. Дзейнічалі музычна-драматычныя гурткі, аркестры, хоры, якія выступалі з канцэртамі ў дваранскіх маёнтках, саслоўных клубах, народных дамах.

Выяўленчае мастацтва і архітэктура. У выяўленчым мастацтве ў другой палове XIX ст. ішоў пошук нацыянальнай і самабытнай прыгажосці сваёй краіны, сваіх людзей. Рэалізм усталёўваўся ў мастацтве, ён пераадольваў супраціўленне афіцыйнага напрамку з уласцівым яму культам класіцызму, перавагай біблейскай і міфалагічнай тэматыкі. У гэты час сусветна вядомымі мастакамі сталі I. Рэпін, В. Сяроў, В. Васняцоў, М. Несцераў і многія іншыя. Дзейнічалі аўтарытэтныя школы жывапісу ў Пецярбургу, Маскве, Варшаве, Кіеве, Адэсе, дзе можна было атрымаць вышэйшуюадукацыю.У 1866 г. I. Трутнеў стварыў Віленскую школу малявання. Навучанне было бясплатнае. Сярод выкладчыкаў былі П. Ромер, I. Чамаданаў, I. Трутнеў, Б. Бальзукевіч і інш. Школа падрыхтавала некалькі пакаленняў беларускіх і літоўскіх ма-стакоу, скульптараў, настаўнікаў рысавання.

У другой палове XIX ст. сярод творчай інтэлігенцыі абуджаецца цікавасць да гісторыі, жыцця і побыту беларускага народа. Майстрам бытавых і гістарычных кампазіцый называлі К. Альхімовіча (1840-1916). Ён ствараў карціны на тэмы беларускай, літоўскай і польскай гісторыі: "Пахаванне Гедзі-міна", "Пасля бітвы", "Смерць Глінскага ў турме". Пад уплывам ссылкі за ўдзел у паўстанні 1863-1864 гг. ён напісаў творы "Смерць у выгнанні", "Пахаванне на Урале", "На этапе". У карцінах на бытавыя тэмы: "Жніво", "Парабкава хата", і «Наём работнікаў” ён паказаў быт, цяжкую працу сялян. Мастак напісаў серыю карцін па матывах творчасці А. Міцкевіча і 12 кардонаў-ілюстрацый да паэмы "Пан Тадэвуш".

Гістарычная тэматыка адлюстравана ў творах Д. Баркоўскага (1850-1905) "Мыта на Беларусі", "Бітва пад Чуднавам". Ён вядомы як аўтар жанрава-бытавых карцін "Каля вадапою", "Хворая жонка" і інш.

На гістарычную тэматыку пісалі мастакі Я. Манюшка "Атака кавалерыі", "Шлюб Зігфрыда", Ф. Дмахоўскі "Прысяга князя", М. Андрыёлі.

Вядомым майстрам бытавога жанру быў мастак Н.Ю. Сілівановіч (1830-1918), творчасць якога развівалася ў пераходны перыяд ад класіцызму да рэалізму. Яго карціны "Дзеці на двары", "У школу", "Стары пастух" прасякнуты цеплынёй і любоўю да простага народа. Мастак прымаў удзел у стварэнні мазаічнага пано "Тайная вячэра" для Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу. Распісваў храмы на Беларусі. Атрымаў званне акадэміка.

У другой палове XIX ст. назіраецца ўздым пейзажнага жывапісу. Важным фактарам, які абумовіў з'яўленне кагорты майстроў эмацыянальнага пейзажа, была іх вучоба ў рускіх мастакоў. Так, ... Творчасць выдатных Рускіх жывапісцаў наклала адбітак на ўсю далейшую дзейнасць беларускіх пейзажыстаў. Яны не цураліся і дасягненняў французскіх імпрэсіяністаў, якія прынеслі ў жывапіс святло і паветра, і творчасці польскіх мастакоў, якая адзначалася высокай культурай колеравага вырашэння, падкрэсленай дэ-макратычнасцю і лаканізмам кампазіцыйнай пабудовы.

Краявіды 60-90-х гадоў услаўлялі прыгажосць і багацце беларускай зямлі. Акадэмічны пейзаж ужо згубіў сваю ўрачыстасць і строгасць. Ён стаў удзелам адных салонных пейзажыстаў. Аднак устойлівасць акадэмічных традыцый тлу-мачалася яшчэ і тым, што многія беларускія жывапісцы па свайму сацыяльнаму паходжанню належалі да шляхты.

Вострую сацыяльную афарбоўку атрымаў пейзаж у 80-90-х гг. XIX ст. Мастакі часцей пачалі паказваць "неўладкаванасць" жыцця. Найболыл вядомым пейзажыстам таго часу з'яўляецца А.Г. Гараўскі (1833-1900). Яго карціны прасякнуты жыццёвай праўдай, глыбокай народнасцю, услаўляюць прыгажосць роднага краю ("Вечар у Мінскай губерні", "На радзіме", "Балота", "Рака Бярэзіна" і інш.). За карціну "Від у Пскоўскай губерні" атрымаў залаты медаль. У створаных ім партрэтах ("Жанчына ў жоўтым", "Аўтапартрэт", "Партрэт жывапісца Бруні", "Партрэт кампазітара Глінкі", "Жаночы партрэт" і інш.) галоўная ўвага сканцэнтравана не на знешніх аксесуарах і кампазіцыі, а на паказе светаадчування сваіх герояў.

Партрэтны жывапіс прадстаўлялі мастакі Б. Русецкі, А. Ромер, Э. Паўловіч, Р. Слізень, Л. Пігулеўскі і інш. У жанры партрэта працавалі таксама прадстаўнікі іншых відаў і жанраў жывапісу. Напрыклад, шмат цікавьгх парт-рэтаў стварылі Н. Сілівановіч, пейзажыст А. Гараўскі, майстар бытавой і гістарычнай кампазіцыі К. Альхімовіч. Мастакі імкнуліся перадаць знешнія рысы, псіхалогію свайго героя, іх сацыяльную прыналежнасць, такім чы-нам стваралі партрэты-біяграфіі. У гэты час з'явіўся новы вобраз працаўніка.

Значны след амаль ва ўсіх жанрах выяўленчага мастацтва пакінуў А. Ромер (1832-1897). Ён быў мастаком, графікам, скульптарам і мастацтвазнаўцам, стварыў шмат гравюр, партрэтаў (бацькі, маці, жонкі, аўтапартрэт, партрэт сялянскай дзяўчынкі, паўстанца 1863 г.) і кампазіцый, у якіх паказаў жыццё і быт беларускага народа.

Найбольш вядомыя работы Б. Русецкага (1824-1913) "Аўтапартрэт", "Жаночы партрэт", партрэт Навасільцава, Бібікава, Карповіча.

У беларускай графіцы самым прыкметным майстрам быў М. Андрыёлі (1836-1893). У сваіх работах ён адлюстроўваў жыццё і побыт беларускага і літоўскага народаў, іх гістарычнае мінулае. Найбольш вядомыя яго графічныя творы: "Смерць Кейстута", "Сутычка ліцвінаў з крыжаносцамі", "Хрышчэнне язычнікаў", "Смерць Людвіка Нарбута каля Дубічаў". М. Андрыёлі - аўтар ілюстрацый да кніг А. Міцкеві-ча, У. Сыракомлі, Э. Ажэшкі, У. Шэкспіра.

Графік і жывапісец Ф. Дмахоўскі (1858-?) пісаў кампазіцыі на гістарычныя тэмы і пейзажы ("Прысяга князя", "Лясная глуш"). Аўтар серыі малюнкаў гербаў беларускіх гара-доў для "Гербоўніка літоўскага". Вядома яго графічная серыя партрэтаў польскіх каралёў, гістарычных асоб, дзеячаў культуры.

Адбываліся прыкметныя змены ў архітэктуры Беларусі. Вялікіх поспехаў дасягнула будаўнічая тэхніка, пачалі выкарыстоўвацца новыя будаўнічыя матэрыялы (бетон, жалеза), а таксама шматпралётныя канструкцыі.. Галоўнае значэнне набывае грамадзянскае будаўніцтва. Аднак прамысловыя будынкі, чыгуначныя вакзалы, тэатры, шматпавярховыя даходныя дамы яшчэ не мелі сваіх архітэктурна-стылявых традыцый.

Да канца XIX ст. у беларускім дойлідстве панавала эклектыка, спалучэнне разнастайных стылявых элементаў у архітэктурных формах фасадаў і інтэр'ераў: готыкі, барока, класіцызму і псеўдарускага стыляў. Звычайна банкі і вучэбныя ўстановы афармлялі пад класіцызм, тэатры - пад барока, касцёлы - у стылі неаготыкі, праваслаўныя храмы - у візантыйскім, ці псеўдарускім стылі. Прыкладамі выкарыстання псеўдарускага стылю з'яўляецца капліца князёў Паскевічаў у Гомелі (1870-1889), Васкрасенскі сабор у Барысаве (1874, зодчы П. Мяркулаў), цэрквы ў Браславе, Нарачы; посткласічных формаў - гімназія ў Вілейцы, дом дваранскага сходу ў Слуцку. Для псеўдарускага стылю характэрны традыцыйнае пяцікупалле, высокія шатровыя званіцы, цыбулепадобныя галоўкі, багаты дэкор у выгля-дзе какошнікаў.

Грамадзянскія будынкі ў гарадах і вёсках ствараліся ў традыцыйным духу беларускай архітэктуры. Будаваліся яны з дрэва. Вокны, ганак, карнізы і франтоны дамоў часта ўпрыгожваліся драўлянай разьбой.

Такім чынам, развіццё культурнага працэсу на Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX стст. азнаменавалася значнымі поспехамі і дасягненнямі ў розных галінах матэрыяльнай і духоўнай культуры.

ПЛАНЫ СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ

Наши рекомендации