Рганізацыя бібліяграфічнага забеспячэння спецыялістаў Беларусі ў галіне медыцыны.
У масіве бібліяграфічных паказальнікаў медыцынскай тэматыкі можна выдзеліць навукова-дапаможныя, прафесійна-вытворчыя,рэкамендацыйныя паказальнікі. З 1970-80 гг. сталі рыхтавацца паказальнікі па 19 медыцынскіх спецыяльнасцях.Падрыхтоўкай бібліяграфічнай прадукцыі ў РБ займаюцца :
· Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка (РАНМБ),
· Рэгіянальныя, навукова-медыцынскія бібліятэкі, бібліятэкі ВНУ, НДУ,
· Медыцынскі інфармацыйны цэнтр БелЦМТ
Бібліяграфія медыцынскай літаратуры прайшла 3 этапы.
На першым этапе у маі 1940 г. створана РНМБ-паспрыяла планаваму характару падрыхтоўкі бібліяграфічнай прадукцыі, пашырэнню віда-тыпалагічнай разнастайнасці паказальнікаў з мэтай задавальнення інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў, удасканальваецца методыка складання бібліяграфічных прадуктаў. (падрыхтавана 21 самастойных паказальнікаў).
На другім колькасць паказальнікаў узрасла больш чым у 20 разоў ( значнае месца ў гэтым масіве належыць спісам літаратуры і даведкам).
На трэцім - аўтаматызаванне тэхналогій у практыку работы бібліятэк, ажыццяўляецца міжнароднае супрацоўніцтва, выкарыстанне БД замежных краін.
Бягучая інфармацыя(з канца 70-х гадоў па некалькіх напрамках).
Агульнагаліновы паказальнік «Новые медицинские издания» - літаратура для сярэдніх медработнікаў выдзелена ў спецыяльны падраздзел.
Штоквартальны паказальнік -«Сигнальная информация по зарубежной литературе»-бібліяграфічныя апісанні кніг, артыкулаў амаль з 400 агульнамедыцынскіх часопісаў, запісы былі з перакладам.
штогоднік РНМБ «Указатель иностранных периодических изданий, выписанных библиотекой на …. год».
Рэтраспектыўныя паказальнікі( РНМБ, НДІ, бібліятэкі ВНУ і іншыя.)
РНМБ з кафедрай сацыяльнй гiгiены Мiнскага медiнстытута РНМБ падрыхтавала 5 паказальнiкаў “Здравоохранение Беларуси”1961-1968 г
Паказальнiкі па актуальным праблемам - “Туберкулёз”( у 5 вып) (з 1919 года да нашых дзён), “Чарнобыль”.
Рэтраспектыўныя паказальнiкі па асобных галiнах медыцыны:
1м- арганiзацыя аховы здароўя.
Прафесiянальна-вытворчыя бiблiяграфiчныя дапаможнiкi.
Бiблiятэка МДМУ -дапаможнiкі прысвечаных у дапамогу выпускнiкам. Мэта — пазнаёмiць маладых спецыялiстаў з асноўнай лiтаратурай апошнiх год .
У РНМБ -складае да канферэнцый i сімпозіумаў спiсы айчыннай лiтаратуры, яны ўключаюць да 100 назваў кнiг, артыкулаў. Адбор матэрыялаў iдзе па каталогах бiблiятэкi i на аснове вiзуальнага прагляду перыядычных выданняў. Тэматыка разнастайная “Список литературы к Республиканскому совещанию по организации питания больных”, “Пути улучшения организации и повышения качества лекарственного обеспечения населения”.
Персанальныя паказальнікіпрысвечаны акадэмікам Бирич Т. Акад. Савченко Н.Е., Антонов И.П.
Пачынаючы з другой паловы 80-х гадоў з’яўляецца даведкi тыпу бiблiяграфiчнага агляду. Мэта:прапаганда перадавога айчыннага i замежнага вопыту; садзеянне укараненню гэтага вопыту ў практыку;фармiраванне фонду iнфармацыйных матэрыялаў на месцах.“Даведка” -агляд айчыннай i замежнай лiтаратуры, якая змяшчае рэкамендацыi для ўкаранення ў практыку. 9“Пчелиный яд в практике дерматолога”).
Рэкамендацыйныя паказальнiкi (да 7%) разнастайныя па тэматыцы.
Супрацоўнiцтва РНМБ с НББ, якiя штомесячна выдае бюллетэнь “Новыя кнiгi Беларусi”, там надрукаваны спiсы: “Искусство быть здоровым”, “Родителям о детях” i iнш.
БД па медыцыне
На сучасным этапе бібліятэка вядзе наступныя БД:
· “BOOK” (книги) адлюстроўвае манаграфіі, зборнікі, падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, даведнікі і інш. Матэрыялы на рускай, беларускай і замежнай мовах. База налічвае прыкладна 14 тысяч дакументаў з 1991 г.
· “Нацыянальная бібліяграфія па медыцыне і ахове здароўя Беларусі” ўключае работы беларускіх аўтараў, апублікаваныя ў Беларусі і за мяжой з 1994 г.
З 1993 г. РНМБ актыўна выкарыстоўвае замежныя БД на CD−ROM БД “Medline” -адлюстроўваюцца рэфераты кніг, аўтарэфераты дысертацый, іншых дакументаў.
ЗША і РНМБ мае сувязь па электроннай пошце з бібліятэкай Масачусетскага медыцынскага цэнтра- медыкі рэспублікі атрымліваюць поўнатэкставыя копіі артыкулаў. РНМБ мае доступ да БД (40) сістэмы Medlars Нацыянальнай медыцынскай бібліятэкі ЗША ў выглядзе запытаў і адказаў у рэжыме электроннай пошты.