Чалавек – калі страчвае здольнасць
Здзіўляцца і захапляцца
Жыццём.(М.Танк)
2. Прааналізаваць граматычны састаў рэплік дыялогаў. Вылучыць няпоўныя рэплікі, адзначыць, якія члены сказа ў іх прапушчаны.
1. Я спытаў чалавека,
Які прайшоў праз агонь,
І воды, і медныя трубы:
-- Што самае цяжкае
На гэтым свеце?
І ён адказаў:
-- Прайсці праз вернасць.
2 У мяне спыталі:
-- У якой імперыі не заходзіла сонца?
Я адказаў: -- Толькі ў адной –
У імперыі паэзіі:
І праваліў экзамен па гісторыі.
3. На вежы паходні палаюць,
І нехта ў панцыры і з мячом
Мяне аклікае:
-- Ты хто?
-- Тутэйшы…
-- А ты? –пытаюся са страхам.
-- Я – Караткевіч Першы. Скажы,
Калі па дарозе ішоў,
Не сустрэў ты славутых мужоў:
Баяна, Гусоўскага. Скарыну?
-- Вечная ім памяць і ўдзячнасць краіны,-
З паклонам адказаў я.
4. – Каго, мудрэц, шукаеш з ліхтаром?
-- Прызнаюся: шукаю чалавека.
-- Няўжо ў Афінах цяжка яго сустрэць?
-- Цяжэй, як думаеш. Ён – у турме пад стражай.
-- А сам куды збіраешся ісці?
-- Не знаю, бо асуджан на выгнанне.
-- За што ж цябе тыран мог пакараць?
-- За тое, што шукаў чалавека.
(З твораў М.Танка)
3 .Змадэліраваць і апісаць сітуацыю, ужыўшы ў тэксце няпоўныя сітуацыйныя сказы апавядальна-прэдыкатыўнага і пабуджальнага характару.
4. Вылучыць эліптычныя сказы, ахарактарызаваць іх будову, вызначыць уласцівую ім дзеяслоўную семантыку. Звярнуць увагу на спецыфіку граматычнага саставу сказаў.
1. Гаварылі мне калісьці,
Што на поўначы далёкай --
Толькі колер чорных скалаў
Або снегу белы колер,
Толькі ветру скавытанне
Або ціша зор палярных… (М.Танк)
2. Няма радзімы без бацькоўскай хаты;
Бусліны клёкат -- гэта родны дом;
Ты будзеш жыць шчасліва і багата;
Калі над хатай – буслава гняздо.(П.Панчанка)
3. Ты прыйшоў з вайны і гора,
Ты з малітвы,
Ты з разгневанага бору,
Ты смалісты.
Сто паэтаў цягнуць хорам,
Ты салістам.
Ты нібы святло ў лесе
Ад каліны,
Ты адсамай добрай песні –
Ад Куліны.(П.Панчанка)
4. Нада мною – неба сонца.
А перада мною – далеч.
Я іду за роднай песняй,
Як вандроўнік за кульбакай,
Як агонь – за сухавеем,
Як рака – за крыкам чаек,
Цень – за воблакам лятучым,
Рэха – за роскатам грому.(М.Танк)
5. Прачытайце, знайдзіце непадзельныя сказы, вызначце іх сэнсавую нагрузку.
1. Стары павярнуўся на галасы. Я таксама глянуў у той бок і ўбачыў фігуру аленя ў школьным парку.
– Нібы жывы! – сказаў я.
Стары Васіль кінуў на мяне кароткі пагляд і загаварыў:
– Эге, жывы... (Я.З.)
2. Разы са тры спыняліся. Дзядзька Коля злазіў на зямлю і панура бурчаў:
– Заела, ліха на яго. – І разам з Юркам прымаўся правіць ланцуг транспарцёра ці яшчэ што (Хадк.).
3. – Страшна, Юзік? – пытаўся дзядзька Коля.
– Не, – адказваў Юзік, адчуваючы ў той час, як усяго прабіраюць дрыжыкі (Хадк.).
4. А вось і бацька. Ён яшчэ здалёк вітае сына:
– Салют! Што новага, лясны гаспадар? (Бяг.)
5. – Вова! Ты гэта што? – спытаў у здзіўленні Адам Ігнатавіч.
– Не ты Ніну, а яна цябе возіць? Ну і рыцар! Хіба рыцары гэтак робяць, га? (Гіл.)
6. – Платон Іванавіч, сыграйце вы што-небудзь, калі ласка, – пачуўся з процілеглага боку салона голас жанчыны (Пальч.).
7. Не падпускае да сябе сон сумлення бяссонніцу душы. Не падпускае таму, што знаходзяцца яны ў розных людзях. Ці ж маглі б яны існаваць у адным чалавеку? Не! Адно выключае другое (Давід.).
8. Мы паабедалі.
– Вы са сталіцы?
– Так.
– Тады выведу вас на дарогу.
– Дзякуй вялікі, мне тут не збіцца.
– Ну, тады з богам (К.Ж.).
9. Аляксей пачаў задумвацца аб сэнсе свайго жыцця. Так, сапраўды, трэба спяшацца рабіць дабро (М.Г.).
10. Мяняць жыццё ў сорак гадоў, напэўна, позна. Але ж ён чуў і іншае: стаць чалавекам не позна ніколі. Ужо само ўсведамленне неабходнасці перамены ёсць перамена. Дзе гэта ён чуў? М-да, цікава... (Гіль)
11. Ён адсунуўся на самы краёк. Абапёрся абедзвюма рукамі на рэчавы мяшок, зноў з ціхай задаволенасцю падумаў: «От падрамантаваўся – і за справу. – І быццам пацвердзіў нешта: – Ага, у кабіну» (Кап.).
12. Нечаканы ўчынак жанчыны збянтэжыў салдата, але ён зразумеў: не возьме яна грошай, не. Ён выпрастаў плечы, наструніўся, кінуў руку да казырка:
– Шчыры вам дзякуй, маці. – Павярнуўся да дзяўчат, усміхнуўся:
– Да пабачэння! – і пайшоў (Кап.).
13. Памаўчала бабка і зноў:
– Колькі на свеце жыву, усё дзіўлюся! Гэта ж трэба, каб такая смаката вырастала! Сама! І адкуль што ў зямлі бярэцца, га? (М.)
14. У машыне Кісель ніяк не можа супакоіцца, круціцца, мітусліва трасе руку сябра...
– Не ўсміхайся, не ўсміхайся, хвастун, сам бачу – цяперака ў цябе работа чыстая, старшыню возіш...
– Не важу я старшыню...
– А каго возіш? Можа міністра? Га-га-га! – весела рагоча Кісель (Карш.).
15. – А хто з паэтаў вам найбольш падабаецца?
– Поль Верлен.
Я прачытаў яго вершы пасля таго, як Максім лёгка цытаваў караля паэтаў у музеі.
– Вы ведаеце вершы Верлена на памяць?
– Канечне! – узрадаваўся я, бо паспеў вывучыць. – Толькі не ў арыгінале, а ў перакладзе (Кач.).
16. – Эх, – уздыхала маладое зерне, – паляцець бы ў гэтую даль (К-с).
17. – Зірніце на палоску. Дзе туман канчаецца, – пачуў я ціхі шэпт Сярожкі. – Плывуць...
– Што? А-а-а... Ага.
Па тумане, як па белай малочнай рацэ, сапраўды плылі рогі аленя (В.К.).
18. Селі палуднаваць. Ох, ніколі, здаецца, не былі для Юзіка такія смачныя аладкі з застылымі скваркамі, хлеб з маслам і салодкае малако! (Хадк.).
19. Але ці здолеў бы ён усвядоміць сябе творцам? Мусіць, не. Наша «я», разуменне чалавека і прыроды праз сябе робіць нас асобамі і творцамі (Стр.).