Лютага на базе Чаркаскага ДК
ПАЛАЖЭННЕ
АБ ПРАВЯДЗЕННІ РАЁННАГА СВЯТА РОДНАЙ МОВЫ
1. АКТУАЛЬНАСЦЬ І САЦЫЯЛЬНАЯ ЗНАЧНАСЦЬ
Міжнародны дзень роднай мовы, міжнародны дзень матчынай мовы — адмысловы дзень абвешчаны на 30-й сесii ЮНЭСКА па прапанове Бангладэш (1999). Мае на мэце заахвочванне лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянню і ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, талерантнасці і дыялогу. Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.
Свята роднай мовы для беларусаў мае вельмі актуальнае значэнне, бо гэта яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе нашай мовы і Беларусі.
2. АРГАНІЗАТАРЫ
Дзяржынскі РК ГА «БРСМ»
МЭТА
Папулярызацыя беларускай мовы
4. ЗАДАЧЫ:
1.Адлюстраваць гісторыю і прыгажосць роднай мовы;
2. Данесці гісторыю беларускай культурнай спадчыны;
3. Актывізаваць і натхніць моладзь на вывучэнне, асэнсаванне і ўкараненне роднай мовы і родных традыцый;
4. Узмацніць гонар і павагу за сваю Бацькаўшчыну.
5. ТЭРМІН ПРАВЯДЗЕННЯ
20-25 лютага 2017 года. Свята паэтапнага ўвасаблення
АКЦЫІ І КОНКУРСЫ
Акцыя “Мая родная мова”
Спампуй ці зрабі свой з выказваннямі вядомых дзеячоў пра беларускую мову, паклей яго ў сваёй мясцовасці, зрабі фота як ТЫ гэта робіш, дашлі нам і атрымай каштоўны падарунак.
Інтэрнэт фотаконкурс “Мая беларуская кніга”
Пачынаецца 20 лютага працягнецца да 24 лютага. Вынікі і ўзнагароджванне будзе падведзена 25 лютага на канцэрце-ўзнагароджванні ў Чаркаскім ДК. Умовы конкурсу: Сфатаграфавацца з любімай кнігай на беларускай мове і размясціць са сваім каментаром у сацыяльнай сетцы на сваёй старонцы з абавязковымі хэштэгамі: #ДзяржынскіРК #Святамовы #minskregion #500кнігадруку #ЛюблюБеларусь #Маямова
Без хэштагаў прыняць удзел у конкурсе будзе немагчыма з-за адсутнасці агульнага прагляду. Фота якія набіруць максімальную колькасць падабаек(лайкаў) будуць адзначаны каштоўнымі падарункамі.
Флэш-акцыя “Любімая газета на роднай мове”
Мерапрыемства накіравана на падтрымку і папулярызацыю беларускамоўных газет “Звязда”, “Наша слова”, “Узвышша” і іншых. У вызначаны час 21 лютага удзельнікі пасля вучобы, ці працы збіраюццца разам на сваіх прадпрымствах і масава пачынаюць чытаць газеты не болей некалькіх хвілін, а пасля разыходзяцца і зноў займаюцца сваімі справамі. Мэта зацікавіць іншых чытаць па-беларуску і звярнуць увагу на тое, што беларускамоўныя выданні актуальны і папулярны. Фотаздымкі з хэштэгамі дасылаюцца ў группу ў ВК, ці на пошту [email protected]
Паседжанне клубу адкрыты дыялог на тэму:
“Беларуская мова: учора, сёння і назаўжды”
Мерапрыемства заключаецца ў адкрытай размове паміж экспертамі і ўдзельнікамі, падчас чаго магчыма атрымаць веды і нават вызначыць пэўныя перспектывы па даннай тэматыцы, акрэсліць план вырашэння задач звязаных з моўным пытаннем. (Просім праінфармаваць аб магчымасцях правядзення)
Беларуская мова – крыніца натхнення! (Конкурс на лепшае чытанне вершаў і выкананне песень на роднай мове)
Пачынаецца 20 лютага працягнецца да 24 лютага. Вынікі і ўзнагароджванне будзе падведзена 25 лютага на канцэрце-ўзнагароджванні ў Чаркаскім ДК.Удзельнікі конкурсу запісваюць свае выступы на камеру, магчыма нават не цалкам і дасылаюць З ХЭШТЭГАМІ у нашу групу ў ВК “БРСМ: Дзяржынскі РК”, пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі
Правядзенне дыктоўкі
Дыктоўка з’яўляецца традыцыйным мерапрыемствам правядзення дня роднай мовы ў многіх краінах свету, на рэспубліканскім узроўні яна будзе праводзіцца ўжо ў 10 раз, а на Дзяржыншчыне ў пяты. Улічваючы юбілей беларускага кнігадрку, якому сёлета 500 год, тэкст дыктоўкі выбраны адпаведны: “Прадмова да кнігі “Эклізіяст” Францыска Скарыны”.
Паказ гумарыстычнага спектакля “Дзед і баба”
Спектакль прадстаўляюць артысты Лагавішчанскага клуба 25 лютага а 14 гадзіне на базе Чаркаскага ДК і на базе Чэрнікаўшчынскага ДК а 16 гадзіне (Уваход платны 2 руб.)
Святочная раённая канцэртная праграма – ўзнагароджванне “Свята беларускай мовы”, прымеркаванае да юбілею беларускага кнігадруку
лютага на базе Чаркаскага ДК
Пачатак а 16 гадзіне (Уваход бясплатны)
У праграме праца горада майстроў, фотазона з персанажам Францыска Скарыны, канцэртныя нумары ад найлепшых артыстаў Дзяржыншчыны, гульні, латарэя і шмат розных прыемных падарункаў для ўсіх удзельнікаў і гасцей свята. Ганаровы госць, вядомы артыст, вядучы тэлеканала АНТ, Андрусь Такінданг і гурт “Рэха”, з новай музычнай праграмай.
Хэштэгі свята абавязковыя для выкарыстання: #ДзяржынскіРК #Святамовы #minskregion #500кнігадруку #ЛюблюБеларусь #Маямова
Фотаздымкі з хэштэгамі дасылаюцца ў группу ў ВК, ці на пошту [email protected] аб праведзеным АБАВЯЗКОВА!!!!