Дыферэнцыяцыя лексікі паводле паходжання
Лексіка сучаснай беларускай мовы | |||
Спрадвечная беларуская лексіка | уласнабеларускія словы | Запазычаная лексіка | з блізкароднасных моў |
усходнеславянскія словы | са стараславянскай мовы | ||
агульнаславянскія словы | з іншых моў | ||
індаеўрапейскія словы |
Асноўную частку лексічнага багацця беларускай мовы складаюць словы, якімі карыстаюцца спрадвеку, а больш дакладна – з таго даўняга перыяду, калі продкі сучасных славянскіх народаў (беларусаў, украінцаў, рускіх, палякаў, чэхаў, славакаў, балгар, сербаў, македонцаў і інш.) карысталіся адной мовай. Яна і стала асновай розных славянскіх моў, даўшы ім назвы галоўных жыццёвых з’яў і паняццяў: чалавек, зямля, трава, ралля, думаць, добры, пяць, дзесяць і інш.
Лексіка, якая спакон вякоў існуе ў беларускай мове і служыць для ўтварэння новых слоў, называецца спрадвечнабеларускай. Аднак у адносінах паходжання гэта лексіка не з’яўляецца аднароднай, таму ў яе складзе вызначаюцца агульнаславянскія, усходнеславянскія і ўласнабеларускія словы.
Беларуская мова (разам з рускай і ўкраінскай) адносіцца да славянскай моўнай групы. У Ш тысячагоддзі да нашай эры пачала фарміравацца агульнаславянская (праславянская) мова, якая праіснавала звыш трох тысяч гадоў. У праславянскай мове за перыяд яе існаванняўзніклі шматлікія новыя словы, якія адлюстроўвалі пазнавальную дзейнасць славян, асаблівасці іх жыцця, тыя змены, якія адбываліся ў ім на працягу больш чым трох тысячагоддзяў. Агульнаславянскія словы ў роднасных мовах часам адрозніваюцца толькі фанетычна, напрыклад: бел. галава, руск. голова, польск. glowa, балг. глава; бел. жыць, укр. жіті, чэшск.ziti, балг. жівея.
З агульнаславянскага перыяду дайшлі да нас:
· назвы сваяцкіх адносін: маці, сын, сястра, дзед;
· назвы пораў году і адрэзкаў часу: дзень, ноч, месяц, раніца, зіма, лета;
· назвы жывёл, птушак, рыб: заяц, змяя, арол;
· назвы асоб паводле іх дзейнасці: ваявода, ганчар, купец;
· назвы колераў: чорны, белы, сіні;
· многія назвы расліннага і жывёльнага свету: лес, бяроза, яблыня, папараць, поле, жыта, авёс, гарох, птушка, воўк, пчала, варона;
· назвы самых простых прылад працы: саха, каса, нож, сякера;
· назвы большасці лікаў: два, тры, шэсць, пяцьдзесят, сто;
· некаторыя грамадска-палітычныя і ваенныя тэрміны: род, племя, полк, страла;
· органаў і частак цела чалавека і жывёлы: лоб, брыво, барада;
· назвы абстрактных паняццяў: воля, вера, розум, любоў, памяць, страх.
Другую групу спрадвечна беларускіх слоў складаюць усходнеславянскія словы-назвы (агульныя для беларусаў, рускіх, украінцаў): каваль, пляменнік, грэчка, асака, араць, дзевяноста, сорак, квас. Гэтыя словы беларусы атрымалі ў спадчыну ад той мовы, якой карысталіся ўсходнія славяне ў VIII – XIII стагоддзях. Такія назвы ўзнікалі, як правіла, на аснове агульнаславянскай мове. Параўн. племя – пляменнік; адзін і дзесяць – адзінаццаць, піць – піва, мяць – мяліца.
Нацыянальную спецыфіку, самабытную адметнасць нашай мове надаюць найперш уласнабеларускія словы, якія ўзніклі ў перыяд яе фарміравання і самастойнага жыцця: світанне, абрус, бусел, бачыць, леташні, сачыць, гаспадар, славуты і інш. Уласнабеларускія словы звычайна маюць выразныя фанетычныя і словаўтваральныя прыметы: водгулле (прыстаўны в, падаўжэнне), прадмова (аканне), сяліба (яканне), слухач (зацвярдзелы ч), практыкаванне (падаўжэнне).
Каб высветліць, да якога пласта спрадвечнабеларускай лексікі адносіцца тое ці іншае слова, патрэбна параўнаць назвы таго ж самага прадмета або з’явы ва ўсіх славянскіх мовах. Калі гэтыя назвы сваім значэннем і вымаўленнем будуць аднолькавыя ці блізкія ва ўсіх ці большасці ўсходнеславянскіх (беларускай, рускай, украінскай), заходнеславянскіх (польскай, чэшскай, славацкай) і паўднёваславянскіх (балгарскай, сербахарвацкай, лужыцкай) мовах, то дадзенае слова будзе агульнаславянскім; калі яны супадуць толькі ў мовах усходнеславянскай падгрупы, то слова будзе ўсходнеславянскім. А калі слова сустракаецца толькі ў беларускай мове, то яно ўласнабеларускае.
Спрадвечна беларускія словы складаюць аснову лексікі беларускай мовы, той грунт, на якім яна няспынна развіваецца і ўдасканальваецца. Аднак папаўненне лексікі адбываецца і іншым шляхам, калі новыя словы не ўтвараюцца ад наяўных у беларускай мове лексічных адзінак, а запазычваюцца з іншых моў.
Словы з іншых моў беларуская мова запазычвала на працягу ўсёй сваёй гісторыі. Гэта тлумачыцца тым, што адну частку складаюць такія іншамоўныя словы, запазычанне якіх абумоўлена пазамоўнымі (нямоўнымі) фактарамі, паколькі беларусы жывуць к непасрэдным суседстве з рускімі, украінцамі, палякамі і літоўцамі, маюць эканамічныя, грамадска-палітычныя, навуковыя і культурныя сувязі з названымі і іншымі народамі, абеньваюцца з імі інфармацыяй у розных галінах жыццядзейнасці грамадства. Таму беларуская мова запазычыла шмат іншамоўных слоў, якія ўваходзілі ў яе лексіку як назвы такіх прадметаў і з’яў, навуковых, тэхнічных і грамадска-палітычных паняццяў, што з’яўляліся ў выніку падобных кантактаў паміж беларускім і іншымі народамі. Асаблівасцю іх з’яўляецца тое, што яны ўваходзілі ў лексічную сістэму беларускай мовы як назвы невядомых раней прадметаў і паняццяў. Другую частку іншамоўных слоў складаюць такія лексічныя адзінкі, запазычанне якіх абумоўлена ўнутрымоўнымі фактарамі, гэта значыць, яны былі запазычаны з мэтай упарадкавання лексічнай сістэмы, узбагачэння яе мастацка-выяўленчых магчымасцей, а не як назвы новых првадметаў і з’яў. Запазычаныя словы – гэта такія словы іншамоўнага паходжання, якія поўнасцю асвоены беларускай мовай. Запазычаныя словы перадаюцца на пісьме літарамі беларускага алфавіта, маюць фанетычныя і граматычныя формы, што ўласцівы беларускай мове. Звычайна іншамоўныя словы перадаюцца сродкамі беларускай графікі, вымаўляюцца, скланяюцца і спрагаюцца па правілах сучаснай беларускай мовы.
Асноўныя прыметы запазычаных слоў:
1) эне пад націскам 2) еў першым складзе перад націскам 3) пачатковыя а, э, у 4) спалучэнні галосных у корні слова 5) канцавыя націскныя галосныя 6) канцавыя спалучэнні –ум, -ус, -уш; -ар, -ёр, эр; -аж, -яж 7) цвёрдыя д і т 8) зацвярдзелае ц 9) адсутнасць падаўжэння паміж галоснымі 10) спалучэнні зычных у корані слова (асабліва больш чым дзве зычныя побач) 11) пачатковае ф 12) пачатковае дж 13) спалучэнні бю, вю, пю, фю 14) іншамоўныя часткі: · а- · анты- · архі- · аква- · акт- · археа- · аэра- · бія- · ген- · контр- · суб- · дэз- · пан- · транс- · супер- · гіпер- · рэ- · полі- · тэле- · фота · хрона- · аван · -філ і інш. | рэспубліка, ветэран, дэпутат, сістэматызацыя легальны, метровы, герой, кераміка акіян, этап, эпоха, універсіяда, урна біясфера, леапард, дуэль, іон кашнэ, суфле, бюро, галіфэ акварыум, архіварыус, радыус, дыярыуш кандуктар, біліцёр,катэр ажыятаж,камуфляж дыяметр, дэградацыя, тэарэма, тэзіс цытадэль, цытата, цана, цэп каса, група, калона, рэжысёр лампада, анархія, сімптом, інструкцыя фантазія, фара, фаза, філасофія джынсы, джаз, джын, джоўль бюро, гравюра, капюшон, фюзеляж алагічны, адынамія антыподы, антыдэмакратыя архіважны, архімандрыт акваторыя, акваланг антракт, акт археалогія, археаграфія аэразоль, аэрафлот біялогія, біягенез генетыка, генатып контратака, контрудар субынспектар, субаддзел дэзынтэграцыя, дэзынфекцыя панісламізм, пансусветны трансірыгацыя, трансіарданія суперхвароба, суперінфекцыя гіперінфляцыя, гіперактыўны рэканструкцыя, орэканверсія полівітаміны, паліклініка тэлеоптыка, телебашня фотаапарат, фотаздымак храналогія, хронаметраж авансцэна, тавангард бібліяфіл, кінафіл |
Запазычаная лексіка падзяляецца на:
· запазычанні са славянскай мовы
· запазычанні з неславянскай мовы
Запазычаннямі са славянскай мовы з’яўляюцца русізмы, украінізмы, паланізмы і інш. З неславянскіх моў – балтызмы (з літоўскай, латышскай і эстонскай моў), грэцызмы, лацінізмы, германізмы, англіцызмы і інш.
Лексіка паводле ўжывання
У адносінах выкарыстання словы сучаснай беларускай мовы не з’яўляюцца аднолькавымі. Адны з іх ужываюцца ўсімі носьбітамі мовы незалежна ад іх адукацыйнага і культурнага ўзроўню, месца жыхарства, прафесіі, другія – толькі жыхарамі той або іншай мясцовасці, людзьмі пэўнай прафесіі ці прадстаўнікамі асобных сацыяльных груп. У залежнасці ад ужывальнасці лексіка беларускай мовы падзяляецца на дзве вялікія групы: агульнанародную лексіку і лексіку абмежаванага ўжывання. У склад лексікі абмежаванага ўжывання ўваходзяць словы, выкарыстанне якіх абмежавана тэрыторыяй (дыялектызмы), родам дзейнасці, прафесіяй (тэрміны і прафесіяналізмы), пэўным сацыяльным асяроддзем (жарганізмы).
Агульнанародныя словы складаюць аснову лексічнай сістэмы беларускай мовы: з іх дапамогай людзі фармулююць і выказваюць свае думкі, ад іх рознымі спосабамі ўтвараюць шматлікія новыя лексічныя адзінкі. Сюды адносяцца такія словы, якія вядомы ўсім носьбітам і шырока выкарыстоўваюцца імі без усякіх абмежаванняў. Гэта словы розных часцін мовы і розных стылістычных разрадаў (дзень, каліна, заўтра, хадзіць, гаварыць, весела, мы, свой, два і многія іншыя).
Лексіка абмежаванага ўжыванняпадзяляецца на дыялектную, жаргонную і спецыяльную. Коратка спынімся на гэтых лексічных разрадах.
Словы, якія ўжываюцца ў мясцовых гаворках і пашыраны толькі на пэўнай тэрыторыі, называюцца дыялектнымі, або дыялектызмамі(ад грэч. dialektos– гаворка). Дыялектызмы – частка слоўнікавага складу беларускай мовы, частка яе лексічнага багацця. Іх ужыванне абмежавана пэўнай тэрыторыяй, але гэтыя словы надзвычай важныя тым, што адлюстравалі гісторыю жыцця і пазнавальны вопыт беларускага народа, самабытныя асаблівасці яго матэрыяльнай і духоўнай культуры. Дыялектная лексіка з’яўляецца крыніцай узбагачэння агульнанароднай лексікі беларускай мовы. Шмат якія словы, некалі вядомыя толькі ў асобных гаворках, так пашырылі сферу свайго ўжывання, што сталі агульнанароднымі.
Словы, якія выкарыстоўваюцца пэўнымі групамі людзей, аб’яднаных агульнасцю навуковай, тэхнічнай і іншымі відамі прафесійнай дзейнасці, адносяцца да спецыяльнай лексікі.У складзе спецыяльнай лексікі вылучаюцца дзве групы слоў – тэрміны і прафесіяналізмы.
Словы, якія служаць для дакладнага абазначэння паняццяў у розных галінах навукі і тэхнікі называюцца тэрмінамі:арбіта, камета, перпендыкуляр, трапецыя, марфема, суфікс, атам, гальванометр, верш, эпіграма, аазіс, мерыдыян і інш. Кожная галіна навукі і тэхнікі мае сваю сістэму паняццяў, якой у лексіцы адпавядае пэўная сістэма тэрмінаў. Сукупнасць тэрмінаў той ці іншай галіны навукі, тэхнікі або культуры называецца тэрміналогіяй.
У асобных сферах прафесійнай дзейнасці нярэдка ўзнікае неабходнасць вычльеніць, дэталізаваць і дыферэнцаваць прадметы і прылады працы, іх часткі, вытворчыя працэсы і дзеянні, што прыводзіць да з'яўлення адпаведных слоў-назваў. Словы, якія выкарыстоўваюцца толькі людзьмі пэўнай прафесіі, адносяцца да прафесіяналізмаў. Прафесіяналізмы адрозніваюцца ад тэрмінаў тым, што ўжываюцца ў гутарковай мове людзей пэўных прафесій як паўафіцыяльныя назвы з мэтай больш дэталёвай дыферэнцыяцыі асобных прадметаў і паняццяў, якія ў агульнанароднай мове не дэталізуюцца і не дыферэнцыруюцца. Напрыклад, у мове друкароў асобныя разнавіднасці двукосся называюцца елачкамі (« ») ці лапкамі (,, “), а ў літаратурнай мове існуе толькі адна агульнавядомая тэрміналагічная назва двукоссе.
У вуснай гутарковай мове асобных сацыяльных груп людзей сустракаюцца такія словы, якіх або няма ў літаратурнай мове, або яны ёсць, але маюць зусім іншае значэнне. Словы, якімі карыстаюцца пэўныя сацыяльныя групы людзей у вуснай гутарковай мове замест агульнанародных слоў, называюцца жарганізмамі(ад фр. jargon– умоўная гаворка). Жарганізмы сустракаюцца ў мове сацыяльна ці прафесійна абмежаваных груп людзей, аб’яднаных агульнасцю інтарэсаў, заняткаў, становішчам у грамадстве і да т.п. Гэтыя словы маюць ярка выражаную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку і характэрны толькі для вуснай гутарковай мовы. Яны знаходзяцца па-за межамі літаратурнай мовы і ў тлумачальных слоўніках не фіксуюцца. Жаргонная лексіка (адвольна выбраныя моўныя элементы) фарміруецца на базе слоў літаратурнай мовы шляхам іх пераасэнсавання, метафарызацыі. Так, у мове моладзі, вучняў, студэнтаў можна пачуць такія жаргонныя словы, як продкі, шнуркі (бацькі), ажур (парадак), гнаць (гаварыць няпраўду), базар (размова), бомбы, шпоры (шпаргалкі), халтурыць (нядобрасумленна выконваць працу), філоніць (ухіляцца ад працы), бабкі (грошы ўвогуле), зелень (долары), драўляныя (айчынная валюта) і інш.; у мове спартсменаў: рамка (вароты), гарчычнік (жоўтая картка), вольнік (барэц вольнага стылю) і інш.; прыклады армейскіх жаргонаў: салага (увогуле малады салдат), дух, чарпак (ці чайнік), слон, дзед (радавы салдат у залежнасці ад часу знаходжання на тэрміновай службе), старлей (старшы лейтэнант), кусок (прапаршчык), самаход (самавольна пакі-
нуць воінскую часць), дэмбель (дэмабілізацыя), адкасіць (ухіліцца ад воінскай службы) і інш. У часы Вялікай Айчыннай вайны склаўся франтавы жаргон: самавары (мінамёты), сабантуй (артабстрэл), кацёл (акружэнне), гасцінцы (снарады, міны) і інш. Пэўным жаргонам карыстаюцца людзі, звязаныя агульнасцю інтарэсаў, часам негатыўнага характару (напр., у лексіконе аматараў выпіць сустракаюцца наступныя жаргонныя словы: налізацца, завязаць, пузыр, чарніла, фауст, псіхатроп, балбанэс і інш.). Адной з разнавіднасцей жаргонаў з’яўляецца арго (фр. аrgot – замкнуты). Асноўная функцыя арго – быць сродкам адасаблення, аддзялення яго носьбітаў ад іншых людзей. У строга тэрміналагічным сэнсе арго – гэта мова дэкласаваных груп грамадства і крымінальнага асяроддзя: зладзеяў, карцёжных шулераў, кантрабандыстаў, наркаманаў і пад. У Расіі арго пачало складвацца ў 2-й палове ХІХ ст. пераважна ў гандлёвых цэнтрах, партовых гарадах, месцах ссылак. Аргатычная лексіка стваралася на базе натуральных моў. Аднак, каб ізалявацца ад грамадства, антысацыяльныя элементы выпрацавалі спецыяльны моўны код, незразумелы для іншых людзей. Дасягалася гэта шляхам скажэння і пераасэнсавання агульнанародных слоў: вышка (вышэйшая мера пакарання), стукач (даносчык), сціркі (ігральныя карты), макруха (забойства), дзірка (турма), вывеска (твар), пазычыць (украсці), шырмач (кішэнны злодзей), раскалоцца (прызнацца); выкарыстання запазычаных слоў (напр., бан у мове зладзеяў ‘вакзал’ з ням. bahnhof), а таксама шляхам перастаноўкі складоў у словах або дабаўлення да слоў новых элементаў (напр., чуха замест хачу, шывар замест тавар і інш.). Жарганізмы не ўваходзяць у лексіка-семантычную сістэму літаратурнай мовы, але могуць выкарыстоўвацца ў мастацкіх і публіцыстычных творах для характарыстыкі персанажаў, сацыяльнага асяроддзя.
Ужыванне жарганізмаў сведчыць пра нізкую моўную культуру, таму неабходна пазбягаць іх выкарыстання.