Ахарактарызуйце метады правядзення калектывізацыі ў заходніх абласцях БССР.
План-канспект урока
“ Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР”
Гісторыя Беларусі, 11 клас, 2 урок
§ 3
Тып урока: камбінаваны.
Мэты ўрока:
Навучальная- характызаваць асаблівасці пасляваеннага аднаўлення эканомікі і грамадска – палітычнага жыцця ў БССР
Развіваючая- фарміраваць уменне комплексанага аналізу сацыяльна – эканамічнага і грамадска- палітычнага становішча ў перыяд пасляваеннага аднаўлення БССР.
Выхаваўчая-садзейнічаць усведамленню працоўнага подзвігу беларускага народа ў час пасляваеннага аднаўлення.
Вучэбная задача:
Вызначыць, у чым заключаліся асаблівасці грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у пасляваенныя гады.
Абсталяванне: падручнік, дыдактычны матэрыял, атлас.
Новае паняцце:рэпатрыяцыі
Ход урока:
І. Арганізацыйны этап.
ІІ. Праверка дамашняга задання.
1) Праца з карткамі ў групах:
Картка № 1 (7-8 балаў)
Растлумачце, чаму арганізацыйнай формай аднаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі сталі пяцігодкі. Для адказу выкарыстоўвайце свае веды аб правядзенні індустрыялізацыі ў 1930-я гг.
Адказ 1. На тое, каб аднавіць разбуранае вайной гаспадарка маглі сысці дзесяцігоддзі. Было вырашана ісці далей па шляху пяцігадовых планаў. Яны дазвалялі лепш арганізаваць аднаўленчыя работы, ўлічыць максімальна ўсе праблемы гаспадаркі краіны. Ўсталёўваліся канкрэтныя нормы і тэрміны іх выканання. Працягвалася індустрыялізацыя і калектывізацыя краіны. У верасні 1946 г. быў прыняты Закон аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі на 1946 - 1950 гг. планавалася да канца пяцігодкі перавысіць даваенны ўзровень развіцця прамысловасці БССР. Прыярытэтнымі былі машынабудаванне, энергетыка, торфаздабыча.
Адказ 2. Савецкі народ успрыняў пасляваенны пяцігадовы план як баявую праграму, якая адказвае яго кроўным, жыццёвым інтарэсам. Сваёй самаадданай працай і гераічнай барацьбой за датэрміновае выкананне пяцігодкі ён дамогся не толькі выканання, але і перавыканання намечаных планаў. Перавагі савецкага грамадскага і дзяржаўнага ладу, савецкі патрыятызм і працоўныя подзвігі савецкага народа забяспечылі хуткія тэмпы аднаўлення народнай гаспадаркі. У выніку пяцігадовы план паспяхова выкананы, а найважнейшыя заданні плана значна перавыкананы.
Картка № 2 (6-7 балаў)
Пералічыце з дапамогай атласа найбольш важныя прадпрыемствы цяжкай і лёгкай прамысловасці, пабудаваныя ў БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
Адказ 1. За гады чацвёртай пяцігодкі (1946 - 1950) быў створаны шэраг новых галін прамысловасці: аўтамабільная, трактарная, дарожных машын, будаўнічых механізмаў. Былі пабудаваны аўтамабільны і трактарны заводы ў Мінску. Упершыню наладзілі выпуск аўтамабіляў, аўтапрычэпаў, трактароў, ровараў, ліцейнага абсталявання і г.д. Пачалі сваю працу Віцебскі дыванова-плюшавы камбінат і шелкоткацкая фабрыка, Мінскі і Гродзенскі тонкасуконны камбінаты. У 1947 г. былі выпушчаны першыя аўтамабілі-самазвалы МАЗ-205. У 1953 г. з канвеера МТЗ сышоў першы колавы трактар «Беларус».
Адказ 2. Прадпрыемствы цяжкай прамысловасцi - аўтамабільны і трактарны заводы ў Мінску былі буйнейшымі новабудоўлямі рэспублікі. Машынабудаванне і металаапрацоўка сталі вядучымі галінамі беларускай эканомікі. Ствараліся новыя буйныя прадпрыемствы лёгкай прамысловасці. Сярод іх Віцебскі дыванова-плюшавы камбінат і шелкоткацкая фабрыка, Мінскі і Гродзенскі тонкасуконныя камбінаты. Асабліва высокімі тэмпамі ішло аднаўленне і развіццё прамысловасці ў заходніх абласцях БССР. У 1950 г. выпуск прамысловай прадукцыі тут амаль удвая перавысіў узровень 1940 г.
Картка № 3 (6-7 балаў)
Ахарактарызуйце метады правядзення калектывізацыі ў заходніх абласцях БССР.
Адказ 1. У заходніх абласцях БССР калектывізацыя праводзілася ў сціснутыя тэрміны і часта з ужываннем гвалту. Праводзілася палітыка па ліквідацыі кулацтва. Больш за 10 тыс. Заможных сялянскіх сем'яў выслалі ў Сібір. Не было адзіных крытэрыяў па вызначэнні кулацкіх гаспадарак. У такіх умовах было раскулачылі нямала сераднякоў. У пачатку 1950-х гг. калектывізацыя ў заходніх абласцях фактычна завяршылася.
Адказ 2. Для правядзення калектывізацыі ў заходніх абласцях БССР ўжываліся часта гвалтоўныя метады. Калектывізацыя праводзілася ў сціснутыя тэрміны, Заможныя гаспадаркі былі ліквідаваныя. Звыш 10 тыс. Заможных сем'яў высланы ў Сібір і Казахстан. У афіцыйных дакументах такія гаспадаркі называліся кулацкімі.
Картка № 4 (6-7 балаў)