Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі

Уступ

Другая сусветная вайна, якая пачалася 1 верасня 1939 г., усё далей адыходзіць у глыбіню гісторыі. Ужо сёння 2/3 насельніцтва зямнога шара складаюць людзі, якія нарадзіліся і выраслі ў пасляваенныя гады. Таму надзвычай важна, каб падрастаючыя пакаленні ведалі праўду аб тым, як і чаму ўзнікла вайна, якія сілы вінаватыя ў яе развязванні. Вынікі i ўрокі Другой сусветнай вайны.

Разгром Квантунскай Арміі. Капітуляцыя Японіі

8 жніўня 1945 г. савецкае кіраўніцтва заявіла японскаму паслу, што з 9 жніўня СССР знаходзіцца з Японіяй у стане вайны. Значна раней, 5 красавіка, Масква разарвала пакт аб ненападзе.
А яшчэ раней, у верасні 1944 г. Генштаб пачаў рыхтаваць планы ваенных аперацый на Далёкім Усходзе. Пасля Ялцінскай канферэнцыі сталі прымацца канкрэтныя шагі па ўмацаванню ўсходняй групоўкі Чырвонай Арміі. Пасля капітуляцыі Германіі, у маі-чэрвені 1945 г. на Далёкій Усход перакідваліся чатыры арміі, у тым ліку адна танкавая, якія мелі вопыт ваенных дзеянняў у падобных прыродных умовах.

Вайна з боку СССР была аб’ яўлена пасля таго, як японскі ўрад адмовіўся на ганаровую капітуляцыю па ўмовах Патсдамскай канферэнцыі. На ўступленні Савецкага Саюза ў вайну настойвалі ЗША. Па падліках амерыканскіх ваенных, для перамогі над Японіяй Амерыцы патрабавалася 1,5 года і армія ў 7 млн. чалавек. Але ЗША не жадалі дзяліць з СССР вынікі перамогі над Японіяй. Таму 6 і 9 жніўня па загаду Трумэна на японскія гарады Хірасіма і Нагасакі былі скінутыя атамныя бомбы. Гэта бамбардзіроўка не вырашалі ваенных мэтаў, але дэманстравала прэтэнзіі ЗША на аднаасобнае сусветнае лідэрства.

Манжурская наступальная аперацыя (9 жніўня –2 верасня) праводзілася войскамі Забайкальскага, 1-га і 2-га Далёкаўсходніх франтоў, сіламі Ціхаакіянскага флоту і Амурскай ваеннай флатыліі. Колькасць савецкіх войскаў складала 1669,5 тыс. чалавек, тэхнікі – 26 тыс. гармат і мінамётаў, 5,5 тыс. танкаў і САУ, 3,8 тыс самалётаў. ЗША даслалі морам вялікую колькасць аўтатранспартных сродкаў.

Квантунская японская армія колькасцю больш за 1млн. салдат і афіцэраў, 6,6 тыс. гармат і мінамётаў, больш за 1,2 тыс. танкаў, звыш 1,9 тыс. баявых самалётаў размяшчалася на тэрыторыі 17 умацаваных раёнаў на мацерыку, на астравах існавалі так сама моцныя сістэмы абароны. Камандаванне Чырвонай Арміі (кіраваў аперацыяй А.Васілеўскі) выкарыстала спрыяльную лінію мяжы і хутка акружыла большасць японскіх часцей і прыступіла да іх ліквідацыі. З 19 жніўня японскія часткі пачалі маава прымаць умовы капітуляцыі.

У другой палове жніўня былі праведзены Паўднёва-Сахалінская і Курыльская дэсантныя аперацыі. Савецкі Саюз вярнуў Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы. Савецкія войскі былі ўведзены ў Паўночную Карэю. Аперацыі праводзіліся сіламі Ціхаакіянскага флоту, паветранымі сіламі і сухапутнымі войскамі і прадстаўлялі сабой прыклады высокай ступені ўзаемадзеяння розных родаў войск.

Тысячы беларусаў вызначыліся і ў гэтай бітве. Так, 203-я стралковая дывізія пад камандаваннем генерала Г.С.Здановіча, ураджэнца Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, з упартымі баямі прайшла 1350-кіламетровы марш па цяжкапраходнай мясцовасці Маньчжурскага плато Вялікага Хінгана, фарсіравала р. Ляохэ, авалодала горадам Фусінь. За здзейснены подзвіг Г.С.Здановічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

2 верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна закончылася перамогай антыфашысцкай кааліцыі.

Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі

Для правядзення суда над нямецкімі ваеннымі злачынцамі быў створаны міжнародны ваенны трыбунал. Ён дзейнічаў з 20 лістапада 1945 г. да 1 кастрычніка 1946 г. у Нюрнбергу. Трыбунал быў створаны Лонданскім пагадненнем паміж СССР, ЗША, Англіяй і Францыяй ад 8 жніўня 1945 г., да якога далучылася яшчэ 19 краін свету. Трыбунал устанавіў змест злачынстваў гітлераўцаў супраць чалавецтва і прыгаварыў кіраўнікоў трэцяга Рэйху і генералаў вермахту – усяго 24 асобы. Падсудныя: Герынг, Рыббентроп, Кейтэль, Розенберг, Франк, Фрык, Кальтенбруннэр, Штрэйхер, Йодль, Заўкель, Зэйс-Інкварт і Борман, Гесс, Функ і Рэдэр, Шырах, Шпеер, Нейрат і інш. мелі адвакатаў на свой выбар, усе правы падсудных былі захаваныя. Усяго адбылося 403 паседжанні, якія шырока асвячаліся 249 карэспандэнтамі з розных краін свету. Былі заслуханы сведкі і разгледжаны больш за
5 тыс. дакументальных пацверджанняў злачынстваў нацыстаў.
З Беларусі такія дакументы прадставіла Надзвычайная дзяржаўная камісія па выяўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў. Але галоўнае – віна даказвалася на падставе дакументаў, складзеных самімі абвінавачанымі.

Ваенны трыбунал прызнаў злачыннымі такія арганізацыі, як СС, СД, гестапа, нацыянал-сацыялістычную партыю. Трыбунал паказаў небяспеку адраджэння фашызму і нацызму ў любой форме і даказаў неправамоцнасць версіі аб «прэвентыўным» характару вайны фашысцкай Германіі супраць СССР. Нюрнбергскі трыбунал распачаў практыку міжнароднага правасуддзя, упершыню ў гісторыі развязванне вайны было прызнана цяжэйшым міжнародным злачынствам.

У першыя пасляваенныя месяцы і гады ў Беларусі прайшлі судовыя працэсы над нацысцкімі ваеннымі злачынцамі і асобамі, якія супрацоўнічалі з акупантамі, ў Мінску, Бабруйску, Віцебску, Гомелі і іншых гарадах, на якіх яны былі асуджаны і панеслі пакаранне за здзейсненыя злачынствы на тэрыторыі нашай рэспублікі. Даказальную базы для гэтых працэсаў так сама прадставіла Надзвычайная дзяржаўная камісія па выяўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў. Створана яна была паводле Указа Прэзідыўма ВС СССР ад 2 лістапада 1942 г. з ліку дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў навукі і культуры. У рэспубліках ствараліся рэспубліканскія камісіі садзейнічання НДзК. Беларускую рэспубліканскую камісію, створаную ў пачатку
1944 г. узначальваў Першы сакратар ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка. У абласцях дзейнічалі абласныя камісіі. Імі былі сабраныя бясспрэчныя доказы па справах нямецкіх ваенных злачынцаў.

3.Вынікі i ўрокі Другой сусветнай вайны.

Асноўнымі складаючымі часткамі руху супраціўлення беларускага народа фашызму з'яўляюцца барацьба беларусаў у складзе Чырвонай Арміі на франтах другой сусветнай вайны, партызанскі рух, дзейнасць падпольшчыкаў, неарганізаванае масавае супраціўленне беларускага насельніцтва акупантам, удзел беларусаў у руху супраціўлення фашызму ў краінах Цэнтральнай і Заходняй Еўропы.

Вораг не змог зламаць волю беларускага народа да вызвалення. На тэрыторыі Беларусі разгарнулася масавая барацьба супраць захопнікаў. Арганізатарамі яе ў пачатковы перыяд вайны былі не толькі партыйныя органы, кіруючыя партыйныя работнікі, але і радавыя грамадзяне. У першыя дні вайны былі сфарміраваны і пачалі барацьбу з ворагам Беластоцкі партызанскі атрад, Пінскі, якім кіраваў В. Корж, партызанскі атрад «Чырвоны Кастрычнік» у Палескай вобласці, які ўзначалілі Т. Бумажкоў і Д. Паўлоўскі. Рабочыя кардоннай фабрыкі ў пасёлку Пудаць Суражскага раёна стварылі атрад, які ўзначаліў дырэктар фабрыкі М. Шмыроў (бацька Мінай).

На захопленай ворагам тэрыторыі стваралася сетка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп. Яркая старонка гэтай барацьбы — Мінскае падполле, арганізатарамі якога былі I. Казінец, I. Кавалёў, У. Амельянюк, I. Матусевіч. З першых дзён акупацыі горада падпольшчыкі ўчынялі дыверсіі на прадпрыемствах, у фашысцкіх установах, перадавалі ў партызанскія атрады зброю, медыкаменты, звесткі аб руху ваенных эшалонаў, планы размяшчэння ваенных аб'ектаў. У 1943 г. мінскія падпольшчыкі разам з партызанамі ажыццявілі аперацыю па забойству гаўляйтэра Беларусі В. Кубэ, падклаўшы яму ў ложак міну. Удзельнікі гэтай аперацыі А. Мазанік, М. Осіпава, Н. Траян сталі Героямі Савецкага Саюза.

Шырокую дыверсійную дзейнасць на буйным чыгуначным вузле Орша разгарнуў былы начальнік паравознага дэпо гэтага вузла К. Заслонаў, які прыбыў з-за лініі фронту. Яго людзі пачалі рабіць міны, знешне падобныя на кавалкі вугля, якія праз вугальныя склады падкідваліся ў паравозныя топкі. Заслонаўцы вывелі са строю больш за 200 паравозаў і ажыццявілі каля 100 крушэнняў паяздоў. Калі ўзнікла пагроза раскрыцця, К. Заслонаў з групай таварышаў пакінуў Оршу і ўзначаліў партызанскі атрад. Загінуў ён у баі з акупантамі ў лістападзе 1942 г. Шэрагі народных мсціўцаў пасля перамогі Чырвонай Арміі ў бітве пад Масквой значна ўзраслі, што дало магчымасць стварыць на базе асобных атрадаў буйныя партызанскія фарміраванні - брыгады і злучэнні. Першая беларуская партызанская брыгада на чале з бацькам Мінаем уступіла ў непасрэднае ўзаемадзеянне з войскамі Чырвонай Арміі. Камісарам адной з брыгад быў П. Машэраў. У 26 гадоў ён стаў Героем Савецкага Саюза. Для кіраўніцтва ўсімі партызанскімі сіламі краіны ў маі 1942 г. быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху, які ўзначаліў сакратар ЦК КП(б)Б П. Панамарэнка, а пазней быў арганізаваны Беларускі штаб. Гэта надало барацьбе арганізаваны характар і дало нарэшце магчымасць пачаць дапамогу беларускім партызанам з-за лініі фронту, з Вялікай зямлі.

Цэнтральным штабам партызанскага руху была спланавана акцыя партызан па адначасовым масавым разбурэнні чыгуначных камунікацый з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак. Галоўныя ўдары партызаны наносілі па варожых камунікацыях, у асноўным па чыгуначных магістралях. Гэтыя акцыі атрымалі назву «рэйкавая вайна», першы этап якой пачаўся ў час контрнаступлення савецкіх войскаў пад Курскам і працягваўся да сярэдзіны верасня 1943 г. Другі этап ахоплівае час, калі Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю Беларусі, трэці праводзіўся напярэдадні і ў ходзе вызвалення Беларусі. Ён меў важнае аператыўна-стратэгічнае значэнне, таму што партызаны кантралявалі многія дарогі, грамілі штабы і гарнізоны. У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. партызанам удалося вызваліць каля 60% тэрыторыі Беларусі, на якой было сфарміравана болыы за 20 партызанскіх зон.

У партызанскіх зонах функцыянавалі падпольныя камітэты Кампартыі і Саветы, сяляне апрацоўвалі і засявалі зямлю, працавалі школы. Тут размяшчаліся аэрадромы, што прымалі самалёты з Вялікай зямлі, ішла падрыхтоўка да баявых аперацый. З мэтай разгрому партызанскіх зон гітлераўцы праводзілі карныя экспедыцыі. Аднак ні адна з іх не прынесла фашыстам жаданых вынікаў. Такім чынам, партызанскі рух на Беларусі стаў сапраўды ўсенародным. Дзейнічалі 1255 партызанскіх атрадаў, аб'яднаных у 213 брыгад, якія налічвалі 370 тыс. чалавек, у падполлі дзейнічала 70 тыс. чалавек. За мужнасць і адвагу ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў болmi як 140 тыс. беларускіх партызан і падпольшчыкаў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.

Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачалося ўвосень 1943 г., пасля паспяховага завяршэння Курскай бітвы. 23 верасня быў вызвалены першы раённы центр БССР - Камарын. Асеннезімовае наступленне прынесла вызваленне 36 раёнам і двум абласным цэнтрам - Гомелю і Мазыру, быў фарсіраваны Днепр у раёне Лоева. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны - поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі. Значную ролю ў вырашэнні задач на гэтым этапе адыграла Беларуская наступальная аперацыя, вядомая пад кодавай назвай «Баграціён». Лінія фронту ў Беларусі ўяўляла сабой выступ, які атрымаў назву «Беларускі балкон». Утрыманню гэтага выступу гітлераўскае камандаванне надавала асаблівае значэнне, бо ён прыкрываў галоўныя напрамкі - усходне-прускі і варшава-берлінскі. Па берагах рэк Заходняй Дзвіны, Дняпра, Бярэзіны, Нёмана былі падрыхтаваны і абарончыя рубяжы; гарады Віцебск, Магілёў, Полацк, Мінск, Орша, Бабруйск, Барысаў сталі крэпасцямі, якія не належалі здачы. Лінію абароны немцы назвалі «Фатэрлянд» («Айчына»), чым падкрэслівалася, што нямецкая армія абараняе тут рубяжы самой Германіі. У Беларусі была сканцэнтравана магутная групоўка фашысцкіх войскаў.

Для ажыццяўлення плана аперацыі «Баграціён» прыцягваліся войскі 1-га Беларускага (камандуючы генерал арміі К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы генерал-палкоўнік Г. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы генерал-лейтэнант I. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы генерал арміі I. Баграмян) франтоў. У наступленні ўдзельнічалі Дняпроўская флатылія, першы асобны французскі добраахвотніцкі авіяполк «Нармандыя-Нёман». Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Г. Жукаў і А. Васілеўскі. Савецкія войскі пераўзышлі праціўніка ў два разы па жывой сіле, гарматах і мінамётах, у чатыры - па танках, у тры - па баявых самалётах. Задума камандавання заключалася ў наступным: франты адначасова пераходзяць у наступленне і магутнымі ўдарамі разбураюць стратэгічны фронт абароны праціўніка, акружаюць і знішчаюць яго групоўку ў раёнах Віцебска і Бабруйска, а затым наносяць удары па напрамках, якія сыходзяцца на Мінск, з мэтай акружэння асноўных сіл групы армій «Цэнтр». Наступленне пачалося 23 чэрвеня 1944 г., а ўжо назаўтра лінія абароны праціўніка была прарвана. На трэці дзень баёў савецкія войскі акружылі віцебскую групоўку і вызвалілі Віцебск, у канцы чэрвеня - бабруйскую групоўку і вызвалілі Бабруйск. Баі за Мінск пачаліся на досвітку 3 ліпеня і завяршыліся ў канцы таго ж дня. Было завершана акружэнне 100-тысячнай групоўкі праціўніка (так званы «Мінскі кацёл»). Сем дзён «кіпеў» гэты кацёл, а фашысцкім войскам так і не ўдалося вырвацца з яго (70 тыс. чалавек забіта, 35 тыс. узята ў палон). Партызаны і падпольшчыкі да прыходу савецкіх войскаў самастойна вызвалялі раённыя цэнтры. Падпольшчыкам Мінска ўдалося раздабыць план размяшчэння ў горадзе ўмацаваных і замініраваных аб'ектаў; спецгрупа Генеральнага штаба Чырвонай Арміі, атрымаўшы гэты план, ажыццявіла меры па выратаванні ад знішчэння будынкаў Дома ўрада, Акруговага дома афіцэраў і інш. Да канца ліпеня вораг быў поўнасцю выгнаны з беларускай зямлі.

З заканчэннем Другой сусветнай вайны адбываецца хуткае адраджэнне пан’еўрапейскага палітычнага і інтэлектуальнага руху, які разглядаецца як аснова для прадухілення новых узброеных канфліктаў і механізм палітычнага і эканамічнага адраджэння Еўропы.

Да руху далучаюцца асноўныя фігуры еўрапейскае палітыкі, у тым ліку і У. Чэрчыль, які ў 1946 г. пры адкрыцці акадэмічнага года політэхнічнае школы ў Цюрыху заклікае да стварэння Злучаных Штатаў Еўропы.

У траўні 1948 г. у Гаазе праходзіць Еўрапейскі кангрэс, у працы якога бяруць удзел больш за 800 уплывовых палітыкаў і эканамістаў Заходняй Еўропы. Кангрэс прыняў рэзалюцыю, якая дэкларавала неабходнасць стварэння наднацыянальных еўрапейскіх органаў і перадачы ім значнае часткі нацыянальнага суверэнітэту, а таксама заклікаў да стварэння Савета Еўропы, і Саюза Еўрапейскай Федэрацыі. Напрыканцы 40-х гг. еўрапейскі рух меў ужо шырокі характар і ставіў за мэту рэалізацыю ідэі еўрапейскага адзінства і падтрымку розных формаў еўрапейскае інтэграцыі. Фактычна, Кангрэс 1948 г. вызначыў стратэгію і кірунак інтэграцыйных працэсаў на бліжэйшае дзесяцігоддзе.

Заключэнне

Вялікая Айчынная вайна і германская акупацыя прынеслі незлічоныя бедствы беларускаму народу. У гады вайны загінула каля 3 млн жыхароў рэспублікі, ці кожны трэці (па СССР страты склалі каля 28 млн чалавек). Разбуранымі і спаленымі былі 209 гарадоў і райцэнтраў, 9200 сёл, вёсак, 628 з іх - з жыхарамі. Разбуранымі былі амаль усе прамысловыя прадпрыемствы і электрастанцыі, 75% жылога фонду ў гарадах. Толькі прамыя страты БССР склалі 75 млрд рублёў у цэнах 1941 г. Па агульнаму ўзроўню развіцця эканоміка рэспублікі была адкінута да 1928 г., а па некаторых галінах - да 1913 г.

Спiсак лiтаратуры

1. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. XIX-XX стагоддзі: Курс лекцый / П.І, Брагадзін, У.Ф. Ладысеў, П.І, Зялінскі і інш. – Мн.: РІВШ БДУ, 2002. – 656 с.

2. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 2 Люты 1917-1997 г.: Вучэбны дапаможнік / Пад. рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – Мн.: Універсітэцкае, 1998. – 464 с.

3. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2 / М.П. Касцюк. І.М. Ігнаценка, У.І. Вышінскі і інш. – Мн.: Беларусь, 1995. – 560 с.

4. Саракавік І.А. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі / І.А. Саракавік. – Мн.: Современная школа, 2006. – 456 с.

Наши рекомендации