Правапіс прыстаўных галосных
þПасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя літары і, а перад р, л, м не пішуцца: заржавець, зардзецца, замшэлы, вокамгненна.
ПАРАЎНАЙЦЕ:
1959 г. | 2008 г. |
заржавець і заіржавець | заржавець |
зардзецца і заірдзецца | зардзецца |
Правапіс устаўных зычных
þУстаўная літара в пішацца ў сярэдзіне слоў перад націскным у: павук, цівун, каравул, есавул, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: павуцінне, цівуном, каравульны, есавульскі.
ПАРАЎНАЙЦЕ:
1959 г. | 2008 г. |
есаул | есавул |
есаульскі | есавульскі |
Правапіс у складовага і ў нескладовага ў пачатку слова
þНескладовае ў пішацца ў пачатку слова пасля слова, якое заканчваецца на галосную: пайшла ў лес, моцны ўдар.
þУ адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ў іншамоўных словах не пад націскам пасля галосных пішацца ў.
ПАРАЎНАЙЦЕ:
1959 г. | 2008 г. |
ва універсітэце | ва ўніверсітэце |
для уніятаў | для ўніятаў |
прыгожая уверцюра | прыгожая ўверцюра |
каля універмага | каля ўнівермага |
Заўвага! Пад націскам гук [у] не чаргуецца з [ў]: Люблінская унія, новыя унты, да урны.
Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае: ва Узбекістан, да Усяслава.
Правапіс у складовага і ў нескладовага ў сярэдзіне слова
þНескладовае ў пішацца ў сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыторыя, аўдыенцыя, паўза, каўчук.
ПАРАЎНАЙЦЕ:
1959 г. | 2008 г. |
сауна | саўна |
фауна | фаўна |
раунд | раўнд |
клоун | клоўн |
АЛЕ: траур, трыумфальны |
Заўвага! 1. Пад націскам гук [у] не чаргуецца з [ў]: аул, баул, аукаць.
2. Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах на –ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, страус, радыус.
þУ канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, Каратау, ноу-хау, ток-шоу. Але: шоўмен.
Правапіс мяккага знака
þМяккі знак пішацца для абазначэння на пісьме мяккасці [н] перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў, якія заканчваюцца мяккім [н'], і назоўніка восень: студзеньскі, снежаньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, жнівеньскі, восеньскі, а таксама ў суадносных назвах: Чэрвеньскі раён, Ліпеньская школа.
þУ прыметніках, утвораных ад іншых назоўнікаў на –нь, мяккі знак не пішацца: конь – конскі, Любань – любанскі, Астрахань – астраханскі.
þУ адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” мяккі знак не пішацца і ў прыметніках, утвораных ад назваў кітайскага паходжання на –нь: Цянь-Шань – цянь-шанскі.
ПАРАЎНАЙЦЕ:
1959 г. | 2008 г. |
цянь-шаньскі | цянь-шанскі |
чань-чуньскі | чань-чунскі |
Правапіс абрэвіятур
þУ абрэвіятурах скарочаныя часткі пішуцца так, як у адпаведных поўных словах: гарсавет (гарадскі савет), прафсаюз (прафесійны саюз), прамкамбінат (прамысловы камбінат), лясгас (лясная гаспадарка).
ПАРАЎНАЙЦЕ:
1959 г. | 2008 г. |
прафком | прафкам |
аблвыканком | аблвыканкам |
лінкор | лінкар |
газпром | газпрам |
ваенком | ваенкам |