Абагульненне па тэме раздзела.
¾ Прачытайце назву раздзела (на дошцы).
— У якіх творах гаворыцца пра тое, што зіма — гэта вясёлая пара года?
— Успомніце прыказкі пра зіму.
— Якія загадкі запомнілі пра гэтую пару года?
— Якое апавяданне асабліва кранула ваша сэрца, уразіла найбольш? Чаму?
Выкананне тэставых заданняў па тэме раздзела “Ой, зіма, зіма, зіма, Весялей цябе няма!”
1. Дапішы словы ў назвах твораў.
“Падкормлівайце _________________________!” Я. Піноўскага
Трывожны _____________________” В. Хомчанкі
2. Прачытай урывак. У якім творы адбываюцца апісаныя ў ім падзеі? Абвядзі літару з правільным адказам.
Змяркаецца. Зямлі амаль ужо не відаць, а пазней у цемені цэлыя хмары сарамлівых сняжынак, бясшумна сутыкаючыся і кружачыся, падаюць уніз на зямлю. За ноч адбываецца цуд.
А. “Падкормлівайце птушак”
Б. “Першыя сняжынкі”.
В. “Ці ёсць зіма?”.
3. З якім настроем ты прачытаеш наступныя радкі? Абвядзі літару з правільным адказам.
Дык па-новаму жывіце,
Толькі ўважліва сачыце,
Каб у торбе Дзед Мароз
Новых двоек не прынёс.
А. Сур’ёзна.
Б. З усмешкай.
4. З якога твора гэты дыялог? Абвядзі літару з правільным адказам.
¾ Што, страціў сумку з грашыма? – жартуем. І суцяшаем: - Не перажывай, з кожным можа стацца такая бяда…
А. “Браты-артысты” А. Васілевіч
Б. “Пятро” Г. Бойкі
В. “Крыўда А. Пальчэўскага
5. Прачытай урывак з твора Я. Піноўскага “Падкормлівайце птушак!”. Падкрэслі словы, у якіх заключана асноўная думка твора.
А таму, што да добрай кармушкі злятаюцца сінічкі больш за кіламетр. І, заспакоіўшы першы голад, яны лятуць, калі добрае надвор’е, шукаць свой звыклы корм, гэта значыцца насякомых. Калі непагадзь, птушкі чакаюць ля кармушкі пажывы, трацячы каштоўныя гадзіны кароткага зімовага дня, - і не знаходзяць яе, тым хутчэй гінуць з голаду. З васьмі сінічак перазімоўвае толькі адна. Таму запомні: чым падкормліваць кепска, лепш не падкормліваць зусім.
6. У якім творы аўтар асуджае ўчынак свайго героя і смяецца з яго? Абвядзі літару з правільным адказам.
А. “Пятро”.
Б. “Зайчык”.
В. “Што прыносіць Новы год?”.
7. Ва ўрыўку з верша “На рэчцы” Якуба Коласа падкрэслі словы-дзеянні, з дапамогай якіх паэт адушаўляе лёд.
Лядок закашляў, заіскрыўся,
На срэбра-друзачкі пабіўся…
8. Выберы словы для характарыстыкі дзяўчынкі з апавядання “Браты-артысты” А. Васілевіч. Абвядзі літары з правільнымі адказамі.
А. Працавітая
Б. Лянівая
В. Чулая
Г. Клапатлівая
9. Да якога твора можна аднесці прыказку “Пакармі птушак зімой, яны адплацяць табе вясной”? Абвядзі літару з правільным адказам.
А. “Ці ёсць зіма?” А. Буцень
Б. “Падкормлівайце птушак” Я. Піноўскага
В. Трывожны чамадан” В. Хомчанкі
10. Знайдзі верш пра зімовыя забавы дзяцей. Абвядзі літару з правільным адказам.
А. “На рэчцы” Я. Коласа
Б. “Пятро” Г. Бойкі
В. “Зайчык” М. Пазнякова
Развщцё вуснага маўлення вучняў
— Раскажыце, што прыгожага вы заўважылі ў зімовай прыродзе.
— Падрыхтуйце вуснае паведамленне на тэму «За што я люблю зіму».
7. Падвядзенне вынікаў урока
8. Дамашняе заданне:стар. 70, выразнае чытанне
_________________________
ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ
Тэставыя заданні па тэме раздзела “Ой, зіма, зіма, зіма, Весялей цябе няма!”
1. Дапішы словы ў назвах твораў.
“Падкормлівайце _________________________!” Я. Піноўскага
Трывожны _____________________” В. Хомчанкі
2. Прачытай урывак. У якім творы адбываюцца апісаныя ў ім падзеі? Абвядзі літару з правільным адказам.
Змяркаецца. Зямлі амаль ужо не відаць, а пазней у цемені цэлыя хмары сарамлівых сняжынак, бясшумна сутыкаючыся і кружачыся, падаюць уніз на зямлю. За ноч адбываецца цуд.
А. “Падкормлівайце птушак”
Б. “Першыя сняжынкі”.
В. “Ці ёсць зіма?”.
3. З якім настроем ты прачытаеш наступныя радкі? Абвядзі літару з правільным адказам.
Дык па-новаму жывіце,
Толькі ўважліва сачыце,
Каб у торбе Дзед Мароз
Новых двоек не прынёс.
А. Сур’ёзна.
Б. З усмешкай.
4. З якога твора гэты дыялог? Абвядзі літару з правільным адказам.
Што, страціў сумку з грашыма? – жартуем. І суцяшаем: - Не перажывай, з кожным можа стацца такая бяда…
А. “Браты-артысты” А. Васілевіч
Б. “Пятро” Г. Бойкі
В. “Крыўда А. Пальчэўскага
5. Прачытай урывак з твора Я. Піноўскага “Падкормлівайце птушак!”. Падкрэслі словы, у якіх заключана асноўная думка твора.
А таму, што да добрай кармушкі злятаюцца сінічкі больш за кіламетр. І, заспакоіўшы першы голад, яны лятуць, калі добрае надвор’е, шукаць свой звыклы корм, гэта значыцца насякомых. Калі непагадзь, птушкі чакаюць ля кармушкі пажывы, трацячы каштоўныя гадзіны кароткага зімовага дня, - і не знаходзяць яе, тым хутчэй гінуць з голаду. З васьмі сінічак перазімоўвае толькі адна. Таму запомні: чым падкормліваць кепска, лепш не падкормліваць зусім.
6. У якім творы аўтар асуджае ўчынак свайго героя і смяецца з яго? Абвядзі літару з правільным адказам.
А. “Пятро”.
Б. “Зайчык”.
В. “Што прыносіць Новы год?”.
7. Ва ўрыўку з верша “На рэчцы” Якуба Коласа падкрэслі словы-дзеянні, з дапамогай якіх паэт адушаўляе лёд.
Лядок закашляў, заіскрыўся,
На срэбра-друзачкі пабіўся…
8. Выберы словы для характарыстыкі дзяўчынкі з апавядання “Браты-артысты” А. Васілевіч. Абвядзі літары з правільнымі адказамі.
А. Працавітая
Б. Лянівая
В. Чулая
Г. Клапатлівая
9. Да якога твора можна аднесці прыказку “Пакармі птушак зімой, яны адплацяць табе вясной”? Абвядзі літару з правільным адказам.
А. “Ці ёсць зіма?” А. Буцень
Б. “Падкормлівайце птушак” Я. Піноўскага
В. Трывожны чамадан” В. Хомчанкі
10. Знайдзі верш пра зімовыя забавы дзяцей. Абвядзі літару з правільным адказам.
А. “На рэчцы” Я. Коласа
Б. “Пятро” Г. Бойкі
В. “Зайчык” М. Пазнякова
ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ
Тэма: М. Кавалеўская «Зайчаняткі», М. Лужанін «Міхалкавы запісы пра вятры»
Мэты:удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне; фарміраваць уменні аналізаваць змест твора, вызначаць яго тэму і галоўную думку; развіваць уменні выкарыстоўваць сродкі выразнага чытання, назіраць за рыфмай верша, вызначаць агульны эмацыянальны настрой верша і яго змену; знаёміць з асаблівасцямі выкарыстання апісання і перабольшання ў творы, слоўна маляваць вобразы герояў твора.
1. Арганізацыйны момант