Паводле ўдзелу голасу і шуму адрозніваюць санорныя і шумныя зычныя. Шумныя зычныя падзяляюцца на звонкія і глухія
У залежнасці ад перамяшчэння языка ў напрамку ад сярэдняга паднябення зычныя падзяляюцца на цвёрдыя і мяккія.
3.Паводле спосабу ўтварэння зычныя падзяляюцца на змычныя(выбухныя), шчылінныя(фрыкатыўныя), змычна-шчылінныя(афрыкаты), змычна-праходныя і дрыжачы(вібрант)
Шыпенне пры вымаўленні гукаў(ж,ш,ч) дало ім назву шыпячыя, а паводле свісцячага адцення называюць свісцячымі.
6. Дзеканне і цеканне. Прыстаўныя галосныя і зычныя гукі.
Змена зычнага (д) пры яго памякчэнні на мяккі (z)называецца дзеканнем, а зычнага (т) на мяккі (ц)-цеканнем. Дзеканне і цеканне адбываецца перад галоснымі а таксама перад мяккім (в):дзед, дзераза,дзяжа,дзіва. Перад мяккім (в’) не мяняюцца (д) прыставачны і (т) суфіксальны: адвечны, падвеска і інш.
У большасці слоў іншамоўнага паходжання дзеканне і цеканне не назіраецца: дэбют, дэвіз, дэкрэт, цітр інш.
Для сучаснай беларускай мовы характэрны прыстаўны гук (в) які паяўляецца перад каранёвымі пачатковымі лабіялізаванымі галоснымі (о,у): вобраз, возера, вобласць, воспа, вобад.
Калі пачатковы (о) са зменай націску пераходзіць у (а) то прыстаўны не захоўваецца: вокны-акно, восень-асенні, воблака-аблокі і інш.
Захоўваецца гук (в) і ў вытворных словах пасля прыставак: завоблачны, завучванне, навучанне, навушнікі і інш.
7. Склад. Тыпы складоў. Прынцыпы складападзелу ў беларускай мове.
Склад – гэта найкарацейшая адзінка моўнай плыні якая ўтвараецца з галоснага гука або спалучэння галоснага з зычнымі гукамі: а-рэ-лі, а-ры-я, па-да-рож-жа і інш. У слове столькі складаў колькі ў ім галосных гукаў. У залежнасці ад месца галоснага ў складзе адрозніваюць адкрытыя і закрытыя, прыкрытыя і непрыкрытыя склады. Правілы пераносу слоў на пісьме таксама могуць не супадаць з фанетычным складападзелам слова, асабліва на стыку марфем. Напрыклад так выглядае:1.фанетычны складападзел:а-бсу-шыць,а-дра-ман-та-ваць; 2.марфемнае чляненне:аб-суш-ы-ць, ад-рамант-ав-а-ць; 3.падзел для пераносу:аб-су-шыць, ад-ра-ман-та-ваць.
Складападзел- гэта фанетычная з’ява, якая існуе ў мове.
8. Націск. Тыпы націску. Інтанацыя. Састаўныя элементы і функцыі інтанацыі.
Больш гучнае і працяжнае вымаўленне аднаго са складоў называецца націскам, а самсклад – націскным.У беларускай мове націск дынамічны або сілавы бо пры вымаўленні націскных складоў органы моўнага апарату знаходзяцца ў большым мускульным напружанні чым пры вымаўленні ненаціскных складоў. У беларускай мове націск разнамесны, г.зн. што ён не фіксуецца на пэўным складзе і можа падаць на любы склад, таму яго называюць свабодным.: лета,зіма і інш.
Інтанацыя- сукупнасць фанетычных сродкаў, якія служаць для афармлення фразы і асобных яе частак як адзінага цэлага, тым самым забяспечваюць рытмічна-меладычны малюнак вуснага маўлення, больш дакладна перадаюць думкі і пачуцці асобы у час выказвання. Камплементамі інтанацыі выступаюць наступныя элементы: мелодыка-змяненне тону голасу; інтэнсіўнасць- гучнасць голасу, тэмп,хуткасць маўлення; тэмбр-эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка маўлення; рытм- чаргаванне націскных і ненаціскных складоў; пэўнае размяшчэнне паўз-перапынкаў у гучанні.
Інтанацыя выконвае вельмі важныя функцыі ў мове6 яна знітоўвае фанетычныя адзінкі(словы, такты,фразы) маўлення ў цэласнае выказванне або дзеліць на асобныя часткі, супрацьпастаўляе сказы па мэце выказвання, служыць для выражэння розных сінтаксічных адносін паміж часткамі складанага сказа, удзельнічае ў выражэнні пачуццяў, эмоцый, яна можа кардынальна змяняць сэнс выказвання. На пісьме інтанацыя часткова перадаецца з дапамогай знакаў прыпынку і іншых графічных сродкаў.
9. Арфаэпія і яе задачы. Прычыны адхіленняў ад нормаў беларускага літаратурнага вымаўлення.
Арфаэпія раздзел мовазнаўства у якім вывучаюцца нормы літаратурнага вымаўлення. Змест арфаэпіі складаюць правілы вымаўлення асобных гукаў у пэўных фанетычных пазіцыях або іх спалучэнняў з іншымі гукамі, а таксама вымаўленне гукаў у тых ці іншых граматычных формах, ў групах слоў або ў асобных словах. Правільнае літаратурнае вымаўленне садзейнічае дакладнаму і хуткаму разуменню сказанага, аблягчае працэс моўных зносін, садзейнічае росту культуры народа. Адхіленні ад літаратурных норм вымаўлення выклікаюцца рознымі прычынамі. Адна з іх –уплыў дыялектных асаблівасцей роднай гаворкі.