Найжахлівейшы дзень нараджэння 6 страница

- Ты папросту зайздросціш,- піснуў Колін, чыё цельца было таўшчынёй з шыю Крэйба.

- ЗАЙЗДРОШЧУ?- спытаўся Малфой, усе хто быў знадворку прыслухаліся да размовы, таму Драко больш ня трэба было крычаць.- Чаму зайздросціць? Я не хацеў бы мець шнар праз усю галаву. І не лічу, што калі цябе раскавялілі чэрап, ты павінен зрабіцца некім асаблівым.

Крэйб з Гойлам пачалі тупа гігікаць.

- Нажрыся смаўжоў, Малфой,- разлютавана сказаў Рон. Крэйб кінуў гігікаць і, паціраючы агромістыя косткі на сваіх кулаках, пагрозліва рушыў да хлопца.

- Асцеражыся, Візлі,- здзекліва ўсміхнуўся Малфой.- Ты не павінен трапляць у непрыемнасці, ці то твая матулька прыедзе і забярэ цябе са школы...- Малфой зрабіў свой голас высокім і пранізлівым,- КАЛІ ХОЦЬ РАЗ ТЫ ДАЗВОЛІШ СЯБЕ ВЫКІНУЦЬ ШТОСЬ ПАДОБНАЕ...

Гурток сізэрынскіх пяцігодак, стаялых непадалёк голасна зарагатаў.

- А ты жадаў бы, Візлі, мець потэраву фотку з аўтографам,- пахмыльнуўся Малфой.- Яна ж будзе каштаваць больш за ўсю вашу хату.

Рон выхапіў сваю замотаную сэлатэйпам палачку, але тут Герміёна гучна зачыніла “Угалоп з упірамі” і прашапатала яму:

- Ціха!

- Што тут тварыцца?- праз імгненне далунаў да іх голас Гільдэроя Локхарта, які хутка крочыў у іх бок, так што яго бірузовая мантыя развівалася ззаду.- Што тут тварыцца? Хто тут фота з аўтографамі раздае?

Гары хацеў ужо сказаць нешта, але Локхарт схапіў яго за плечы і вясёла прароў:

- Ня трэба было і пытацца! Гэта зноўку ты, Гары!

Сціснуты Локхартам і палаючы са знявагі, Гары ўбачыў як Мафой усміхаючыся слізнуў у натоўп.

- Хадзем сюды, містэр Крыві,- ззяючы, паклікаў Коліна Локхарт.- Падвойны партрэт, гэта будзе больш чым справядліва, і мы АБОДВА падпішам яго табе.

Колін няўмела падняў камеру, зрабіў здымак і тут адчуўся звон, заклікаючы ўсіх на працяг заняткаў.

- Ужо час, цяпер вам трэба быць там,- клікнуў Локхарт згрудзіўшымся навучэнцам і сам накіраваўся да замку, моцна прыціскаючы да сябе Гары, які цяпер вельмі хацеў добра ведаць якую-небудзь знікальную замову.

- Выслухай словы старэйшага сябра, Гары,- па бацькоўску прамовіў прафесар, калі яны ўваходзілі ў школу праз бакавы праход.- Сёння я абараніў цябе, перад юным Крыві... ён фатаграфаваў цябе разам са мной і цяпер твае школьныя сябрукі не будуць лічыць, што ты выбэндываешся...

Не слухаючы гарыны спробы апраўдацца, Локхарт, імкліва пацягнуў хлопчыка ўздоўж усыпанага, вытарапіўшыміся на іх, вучнямі калідора, а потым сходамі на наступны паверх.

- Раздаваць карткі з аўтографамі на даденым этапе тваёй кар’еры – сапраўднае глупства... і калі казаць шчыра, Гары, выглядае крыху па-позерску. Зразумела ж, прыйдзе час, калі ты, як і я сам, ані не будзеш у стане на вуліцу выйсці не маючы з сабой пачак-другі, але...- прафесар злёгку гігікнуў,- я не думаю, што у тваім жыцці гэты час прыйшоў.

Разам, яны падыйшлі да Локхартаўскай класы і толькі тады прафесар адпусціў Гары. Хлопчык, хістнуўшы мантыяй, адразу ж кінуўся ў самы канец аўдыторыі і імкліва адгарадзіўся ад сапраўднага Локхарта яго кнігамі.

Тым часам ў класу завіталі астатнія вучні і Рон з Герміёнаю далучыліся да Гары.

- На тваім твары можна яечню смажыць,- паведаміў Рон.- І для цябе будзе лепш, калі гэты Крыві не аб’яднаецца з Джыні, ці то разам яны створаць твой фан-клуб.

- Заткніся!- адгыркнуўся Гары. Ён спадзяваўся што, Локхарт аб фан-клубе не пачуў.

Калі нарэшце апошні вучань заняў свае месца, Локхарт адкашляўся і ў класе запанавала цішыня. Прафесар нахіліўся, ўзяў асобнік “Трывання з тролямі” у Нэвіла Лонгботама і паказаў усім прысутным сваю ўласную падміргіваючую выяву на вокладцы.

- Я,- кажучы на выяву і таксама падміргнуўшы,- Гільдэрой Локхарт, кавалер Ордэна Мерліна трэцяй ступені, ганаровы сябра Лігі Абароны ад Цёмных мастацтваў і пяціразовы прызёр прэміі “Вядзмарскага тыднёвіка” за самую ачаравальную ўсмешку... але пра гэта сёння гаворкі ня будзе. Тым больш што ані не сваёй ЎСМЕШКАЙ я перамог беншы з Бандана!

Локхарт чакаў пачуць гучны смех, але толькі ўбачыў колькі ўсміхаючыхся вучняў.

- Бачу, усе вы набылі мае кнігі... гэта добра. Таму сёння я прапаную распачаць заняткі з невялічкай віктарыны. Нічога цяжкага... я толькі праверу, наколькі добра вы іх чыталі і ці шмат зразумелі...

Ён раздаў прысутным лісткі з пытаннямі, потым зноў вярнуўся на сваё месца і сказаў:

- На выкананне працы вам даецца трыццаць хвілінаў. Увага... пачынаем!

Зірнуўшы ў свой лісток, Гары прачытаў наступныя пытанні:

1. Любімы колер Гільдэроя Локхарта?

2. Запаветная мроя Гільдэроя Локхарта?

3. Што на ваш погляд з’яўляецца найвялікшым дасягненнем Гільдэроя Локхарта на сённяшні дзень?

І яшчэ тры старонкі падобных пытанняў, ажно да наступнага:

54. Калі Гільдэрой Локхарт святкуе свой дзень нараджэння і які падарунак лічыў бы для сябе самым лепшым?

Прамінула поўгадзіны. Локхарт сабраў лісткі і пачаў хуценька праглядаць іх перад вучнямі.

- Ай-яй-яй... амаль ніхто з вас не прыпомніў, што мой любімы колер – бэзавы. А я пісаў аб гэтым у “Зімоўцы з Зюзям”. А калі б вы больш уважліва чыталі бы “Вандроўку з ваўкалакамі” вы б прыпомнілі, што ў дванаццатым раздзеля я кажу, што лепшым у свеце падарункам для мяне была бы гармонія паміж магічным і немагічным людам... хаця ад вялікай бутэлькі старога огдэнскага агневіскі я б таксама не адмовіўся!

Локхарт абдараваў іх чарговай круцельскай усмешкай. Цяпер Рон пачаў глядзець на яго з недаверам на твары, а Шымас Фініган і Дын Томас, што сядзелі наперадзе, пачалі трэсціся ад бязгучнага смеху. Герміёна ж наадварот слухала яго з яшчэ большай увагай і нават ўздрыганулася, калі Локхарт вымавіў яе імя.

- ... а вось міс Герміёна Грэйнджэр добра ведае,- Локхарт падняў і паказаў усім герміёнін лісток,- што мая запаветную мроя – пазбавіць свет ад зла і адкрыць крамку па продажу зелляў дзеля догляду за валоссем, майго ўласнага вынаходніцтва... малайчынка! Сапраўды так! Найвышэйшая адзнака! Хто з вас міс Герміёна Грэйнджэр?

У паветра ўзнялася дрыжачая рука Герміёны.

- Выдатна!- заззяў Локхарт.- Цалкам выдатна! Грыфіндор атрымлівае дзесяць балаў! А цяпер да справы...

Прафесар нахіліўся і ўзгруваздзіў на стол вялізную, пакрытую цёмнай тканінаю клетку.

- А зараз... будзьце вельмі асцярожнымі! Мая праца навучыць вас змагацца з самымі брыдотнымі істотамі ў чарадзейным свеце! Цяпер, у гэтым пакоі, вы воч-на-воч сутыкнецеся з самай вялізнай небяспекай за ўсё ваша жыццё. Аднак ведайце, анічога благога з вамі не здарыцца, пакуль з вамі я. Усё, аб чым я вас зараз папрашу – захоўвайце спакой.

Перасіліўшы сам сябе, Гары вызірнуў з-за стоса кніг, каб клетку было лепей бачна. Тым часам Локхарт паклаў руку на тканіну. Дын і Шымас кінулі рагатаць, а на першым радзе, Нэвіл сцяўся на сваім крэсле.

- А цяпер, я прашу вас не крычаць,- сцішыўшы голас, прамовіў прафесар.- Гэта можа справакаваць іх.

Згрудзіўшыеся нават кінулі дыхаць. Локхарт рыўцоў скінуў з клеткі покрыва.

- Такім чынам,- тэатральна прамовіў ён,- вось яны – СВЕЖАЗЛОЎЛЕНЫЯ КАРНУОЛЬСКІЯ ПІКСІ.

Шымас Фініган ня быў болей у стане стрымліваць сябе. Ён так пырснуў са смеху, што нават Локхарт не змог пераблытаць гэты гук з жахлівым крыкам.

- Нават так?- пасміхаючыся спытаўся ён у хлопца.

- Дык, гэта іх... вы лічыце для нас... НЕБЯСПЕЧНЫМІ?- працягваў рагатаць Шымас.

- Не трэба быць гэткім упартым!- раздражнённа хістнуўшы на Фінігана рукой, заявіў Локхарт.- Гэта па-чартоўску хітрыя маленькія паскуднікі!

Піксі, былі істотамі васьмі цаляў у вышыню і скурай колеру электрык. Яны мелі завостраныя твары і іх неверагодна пранізлівыя галасы нагадвалі сварку ў вялізнай зграі хвалістых папугайчыкаў. Як толькі покрыва з клеткі было знята, піксі імгненна паднялі гоман, прыняліся гойсаць па клетцы, бразгатаць кратамі і цягнуць сваі дзікія тварыкі да бліжэйшых людзей.

- А цяпер!- гучна прамовіў Локхарт і адчыніў клетку.- Паглядзім як вы з імі зладзіце!

Пачаўся сапраўдны гармідар. Піксі, з хуткасцю ракеты, разнесліся па класе. Два з іх схапілі Нэвіла за вушы і паднялі ў паветра. Колькі стрэлілі ў вакно асыпаўшы двор дажджом разбітага шкла. Астатнія ж прыняліся разбураць класу з моцаю большаю за ашалелага насарога. Піксі схапілі са сталоў чарніліцы і прыняліся распырсківаць іх паўсюль, пачалі рваць кнігі і пергаменты, сарвалі са сцен карціны, перавярнулі сметнік, схапіўшы кнігі і торбы вучняў прыняліся кідаць іх у разбітае вакно. Палова класа схавалася ад іх пад партамі, а Нэвіл гайдаўся пад столяй на кандэлябры

- Ну што ж вы, давайце, давайце, заганіце іх у клетку,- прароў Локхарт.- Гэта ж усяго толькі піксі...

Потым падкасаў рукавы, ўзняў палачку і ўскрыкнуў:

- Пэскіпіксі Пэстэрномі!

Аднак яго замова ані не падзейнічала на піксі. Адзін з іх падляцеў да Локхарта, выхапіў з яго рук палачку і выкінуў у вакно. Локхарт зглынуў і залез пад свой стол, ледзь пазбегнуўшы сутыкнення з Нэвілам, які праз імгненне паваліўся на падлогу разам з кандэлябрам.

Зазвінеў звон, што абвяшчаў заканчэнне заняткаў. Вучні ашалеўшы кінуліся да дзвярэй. Як толькі зрабілася адносна ціха, Локхарт вылез з-пад стала, выпрастаўся і заўважыўшы ля дзвярэй Гары, Рона і Герміёну сказаў.

- А вас трох я б папрасіў застацца і загнаць піксі ў клетку.

Прамовіўшы гэта, Локхарт кінуўся міма іх да дзвярэй і хутка зачыніў іх за сабой.

- І ці можна пасля гэтага ВЕРЫЦЬ яму?- зароў Рон, бо адзін з піксі кусіў яго за вуха.

- Ён толькі хацеў, каб мы атрымалі сёй-той практычны вопыт,- абязрушыўшы адразу двух піксі даволі разумнай замоваю замарозкі і накіраваўшы іх у клетку, прамовіла Герміёна.

- ПРАКТЫЧНЫ ВОПЫТ?- усклікнуў Гары, ён паспрабаваў схапіць аднаго з піксі, але той хутка адскочыў і паказаў хлопчыку языка.- Герміёна, ён сам ані ня ведаў, як іх адолець.

- Не гавары ерунды,- адказала Герміёна,- Ці ты не чытаў яго кнігі... бачыш, колькі дзівосных спраў ён зрабіў...

- Дакладней СКАЗАЎ, што зрабіў,- прамармытаў Рон.

РАЗДЗЕЛ VII

Глеекроўкі і Галасы

На працягу колькіх наступных дзён у Гары безліч разоў атрымлівалася пазбегнуць сустрэчы з Локхартам, пабачыўшы таго ў калідоры. Нашмат цяжэй было хавацца ад Коліна Крыві, бо той здаецца добра вывучыў гарын графік заняткаў. Складалася ўражанне, быццам анішто не прыносіла малому гэткага задавальнення, як разоў пяць-шэсць на дзень пытацца ў Гары, як той маецца і чуць у адказ штораз больш раздражнённае “Здароўку, Колін”.

Хэдвіг усё яшчэ злавалася на Гары, з-за таго што здарылася падчас палёту, а ронава палачка прадэманстравала вышыню сваёй няўпраўнасці, калі ў пятніцу ранкам, падчас уроку замоваў, яна стрэліла з ронавых рук і трапіла маленечкаму старому прафесару Флітвіку раўнютка між вачэй, ад чаго там адразу ж пачаў пульсаваць вялізная зялёная скула. І вось так, пакрысе Гары, нарэшце, дачакаўся першых выходных, чым быў бязмерна задаволены. Разам з Ронам і Герміёнаю, яны планавалі суботняй ранніцай наведаць Хагрыда, але на золку Гары быў пабуджаны Оліверам Вудам, капітанам грыфіндорскай квідытчнай каманды.

- Штоздарся?- праз сон спытаўся Гары.

- Квідытчная трэніроўка!- адказаў Вуд.- Давай, прачынайся!

Гары, крадком зірнуў у вакно. Залатое з ружовым неба была укрыта лёгкай смугой. Цяпер, калі ён, нарэшце прачнуўся, Гары аніяк не мог зразумець, як ён мог спаць пад той гоман, які тварылі птушкі, гойсаючы за вакном.

- Олівер,- прабурчаў Гары,- яшчэ так зарана.

- Канечне,- адказаў Вуд – высокі дужы хлопец, вочы якога блішчэлі з энтузіязмам вар’ята.- Гэта частка маёй новай праграмы трэніровак. Давай, хапай мятлу і пайшлі,- з апантанасцю працягваў ён.- Аніводная каманда яшчэ не пачала трэніравацца, у гэтым годзе мы будзем першымі...

Раскрыўшыся і крыху дрыжучы, Гары падняўся з ложка і прыняўся шукаць сваю квідытчную мантыю.

- Малайца,- падсумаваў Вуд,- сстрэнемся на поле праз пятнаццаць хвілінаў.

Нарэшце, пунсовая квідычная форма была знойдзена і апранута, а каб не змерзнуць па дарозе, на яе Гары дадаткова начапіў плашч. Потым хуценька чыркануўшы Рону цыдулку, каб той ведаў куды ён падзеўся, Гары паклаў на плячо свой Німбус 2000 і па вінтавых сходах спусціўся ў гасцёўню. Хлопчык ужо амаль дасягнуў адтуліны за партрэтам, як пачуў, што за яго спіной нешта грукоча. Абярнуўшыся, Гары ўбачыў, як па вінтавых сходах, як ачумелы нясецца, сціскаючы нешта ў руцэ, Колін з шалена хістаючайся на шыі камерай.

- Я чуў, як нехта тут на сходах вымаўляе тваё імя, Гары! Глядзі, што я маю! Я зрабіў карткі і хацеў паказаць табе...

Гары збянтэжана паглядзеў на фота, якім Колін размахваў перад яго носам.

На рухаючымся здымку, ён убачыў Локхарта, які моцна зацягваў у кадр нечую руку, у якой Гары пазнаў, сваю ўласную. Хлопчык з задавальненнем бачыў, як яго фатаграфічная копія, дала неблагі бой, не жадаючы трапляць у кадр. Нарэшце, Локхарт на здымку здаўся і цяжка дыхаючы прысеў, абапёршыся на белы край фатакарткі.

- Ці можа ты яго падпішаш?- з нецярплівасцю папытаў малы.

- Ані,- рашуча адказаў Гары, азіраючыся, каб упэўніцца, што ў пакоі анікога няма.- Прабач, Колін, але я спяшаюся... квідытчная трэніроўка.

Ён зрабіў крок праз адтуліну.

- Анішто сабе!Пачакай мяне! Я ніколі ранней не бачыў, як гуляюць у квідытч!

Колін ускараскаўся праз адтуліну следам за Гары.

- На трэніроўке табе не будзе надта цікава,- хутка паведаміў Гары, але Колін не слухаў яго, а толькі ззяючы тварам ішоў побач.

- Гары, ты ж самы малады гулец сярод грыфіндорцаў за апошнія сто год, так?- шпарка перабіраючы нагамі, спытаўся Колін.- Ты напэўна бліскуча граеш. А я вось ніколі не лятаў. Гэта цяжка? А гэта твая ўласная мятла? А яна самая лепшая з тых што есць?

Гары ня ведаў як пазбавіцца ад Коліна, які нагадваў нейкі вельмі гаманкі цень.

- А я сапраўды анічагосінька не разумею ў квідытчы,- ўздыхнуў Колін.- Там насамрэч чатыры мячы? І што – два з іх лятаюць і спрабуюць збіць гульцоў з мётлаў, так?

- Так,- упакорыўшыся таму, што цяпер яму прыйдзецца тлумачыць малому квідытчныя правілы, пакутліва адказаў Гары.- Іх называюць бладжэрамі. Аднак, у кожнай камандзе ёсць бітакі, якія адбіваюць іх ад гульцоў сваёй каманды ў бок супернікаў сваімі бітамі. У грыфіндорскай камандзе бітакі – Фрэд і Джордж Візлі.

- А іншыя мячы навошта?- даганяючы Гары, на якога толькі што глядзеў раззявіўны рота, спытаўся Колін.

- Ну, яшчэ ёсць квафл... ён вялізны і чырвоны... ім забіваюць галы. Дзеля гэтага ў камандзе ёсць тры пераследнікі, яны кідаюць квафла адно аднаму і спрабуюць закінуць іх у адно з трох колаў варот – гэта такія вялізныя слупы з колам на вяршыні – на баку суперніка.

- А чацвёрты мяч?

- Чацвёрты – гэта залаты сніч,- адказаў Гары,- ён вельмі маленькі, вельмі хуткі і яго надта складана злавіць. Але ў кожнай камандзе ёсць паляўнічы, якому даручана гэтая справа і пакуль сніч не будзе злоўлены – гульня не скончыцца. І паляўнічы, які здабудзе сніч – прынясе сваёй камандзе сто пяцьдзесят балаў.

- І грыфіндорскі паляўнічы – гэта ты, так?- з багавейнасцю прамовіў Колін.

- Так,- паведаміў малому Гары, яны выйшлі з замка і пайшлі па пакрытаму расой траўніку.- А яшчэ ў кожнай камандзе ёсць наглядчык і ён абараняе ад супернікаў колы варот. Ну, вось і усё.

Аднак Колін працягваў бамбардыяваць Гары пытаннямі ўвесь час пакуль яны спускаліся па траўніку да квідытчнага поля. Нарэшце, у Гары атрымалася адкараскацца ад малога увайшоўшы ў распранальню. З-за двярэй данёсся колінаў піск.

- Гары, я пайду на трыбуны і займу лепшае месца!- сказаўшы гэта, Крыві сыйшоў.

Астатнія грыфіндорскія гульцы ўжо былі на месцы. Адзіным чалавекам, які выглядаў па сапраўднаму прачнуўшымся быў толькі Вуд. Фрэд і Джордж Візлі з апухлымі вачыма і ўскудлачанымі валасамі сядзелі побач з чатырохгодкай Алісіяй Спінэт, што вадзіла борухі, прытуліўшыся спіною да сцяны. А сядзелыя насупраць іх пераследніцы Кэці Бэл і Анджэліна Джонсан пазіхалі, седзячы плячо ў плячо адна да адной.

- А вось і ты, Гары!- хутка прамовіў Вуд.- Ты чаго затрымаўся? Добра, цяпер, я хацеў бы, перш чым мы пойдзем на поле, караценька вам аб усім распавесці. Усё лета я правёў, распрацоўваючы новую праграму трэніровак, якая, як я сапраўды думаю, дапаможа нам вызначыцца...

Вуд дастаў агромістую схему квідычнага поля на якой было разнакаляровымі чарніламі намалявана мноства ліній, стрэлак і крыжыкаў. Ён пастукаў па схеме чароўнай палачкай і стрэлкі, накшталт разнакаляровых вусеняў, пачалі рухацца. Як толькі Вуд распачаў тлумачэнні сваёй новай тактыкі, галава Фрэда апусцілася на плячо Алісіі і ён даў храпу.

На разгляд першай схемы ў Вуда пайшло дваццаць хвілінаў, аднак пад ёй была другая з пад якой выглядала трэцця. Гары аслупянеў, а Вуд усё працягваў і працягваў роўна бубніць.

- Ну,- рэзка прамовіў Вуд, аддцягнуўшы Гары ад фантазіявання, што ён зараз еў бы на сняданак, калі б застаўся ў замку.- Усім усё зразумела? Можа ў каго ёсць пытанні?

- Адно пытанне, Олівер,- прамовіў, раптам прачнуўшыся, Джордж.- Чаму ты не распавёў усё гэта ўчора, калі мы не спалі?

Вуд рассвірапеў.

- Так, а цяпер паслухайце вы ўсе,- раззлавана сказаў ён,- Мы павінны былі выйграць кубак яшчэ ў мінулым годзе. Таму што мы сапраўды лепшая каманда. Толькі нажаль у сілу абставінаў незалежных ад нас...

Гары вінавата закруціўся на крэсле. Падчас мінулагодняга фіналу ён знепрытомлены ляжаў у шпітальным крыле, таму грыфіндорцы гралі ў скарочаным складзе і панеслі горшую паразу за апошнія тры стагоддзі.

Вуду спатрэбілася хвіліна-другая, каб зноў завалодаць сабой. Успамін аб паразе ўсё яшчэ прыносіў яму невыносны боль.

- Так, у гэтым годзе мы будзем трэніравацца яшчэ больш чым ранней... Добра, а цяпер давайце пойдзем на поле і на практыцы разгледзім тое, што спазналі ў тэорыі!- усклікнуў Вуд і кінуўся з распранальні. Следам за ім на нягнуткіх нагах, працягваючы пазіхаць, рушылі гульцы яго каманды.

Калі яны выйшлі надворак сонца ўжо ўзяло свае правы і толькі сям-там панад стадыёнам віселі асобныя туманныя шматкі. На трыбунах Гары заўважыў сядзелых там Рона з Герміёнай.

- А хіба вы яшчэ не скончылі трэніроўку?- з недаверам крыкнуў Рон.

- Дык мы яшчэ і не пачыналі,- адказаў Гары з зайздрасцю пазіраючы на тосты з мармеладам, якія Рон і Герміёна прынеслі з галоўнай залы.- Вуд разглядаў з намі новую тактыку гульні.

Ён ускочыў на мятлу, адштурхнуўся ад зямлі і ўзляцеў у паветра. Халоднае ранішняе надвор’е кінуўшыся яму ў твар, абудзіла хлопчыка нашмат лепей за доўгія цягучыя размовы Вуда. Вярнуўшыся на квідычнае поле, Гары зноў пачаў выдатна сябе адчуваць. Амаль адразу ж ён навыперадкі з блізнятам зрабіў кола-другое ўздоўж стадыёну.

- Не разумею,- зайшоўшы на паварот прамовіў Фрэд,- што там за дзіўнае пстрыканне?

Гары зірнуў на трыбуны. На самым верхнім радзе, падняўшы фотаапарат, стаяў Колін і рабіў здымак за здымкам, напаўняючы пусты стадыён гучным пстрыканнем.

- Гары! Паглядзі ў мой бок!- пранізліва крыкнуў ён.

- Хто гэта?- спытаўся Фрэд.

- Ані ня ведаю,- схлусіў Гары і, набраўшы хуткасці, адляцеў як мага далей ад Коліна.

- Што там тварыцца?- падляцеўшы да іх, пахмурліва прамовіў Вуд,- Чаму гэты першагодка нас здымае? Мне гэта не падабаецца. Ён можа быць шпіёнам, якога даслаў Слізэрын, каб даведацца аб нашай новай праграме трэніровак.

- Ён з Грыфіндора,- хутка адказаў Гары.

- І слізэрынцам, Олівер, не патрэбна аніякіх шпіёнаў,- дадаў Джордж.

- Што ты хочаш гэтым сказаць?- у раздражненні спытаўся Вуд.

- То, што яны ўсё бачаць уласнымі вачыма?- кажучы на поле, адказаў Джордж.

Колькі чалавек у зялёных мантыях крочылі праз поле, трымаючы на плячах мётлы.

- Ня веру сваім вачам,- у раздражненні прасыкаў Вуд.- Я ж замовіў поле на ўвесь дзень! Трэба ўсё высветліць!

Кулею, Вуд панёсся да зямлі, у сваёй лютасці прызямліўшыся закрута, таму ледзь не паваліўся, калі злязаў з мятлы. Паблізу ад яго селі Гары, Фрэд і Джордж.

- Флінт!- кінуўшыся на слізэрынскага капітана, закрычаў Олівер.- Зараз наш час на трэніроўку! Мы асабіста замовілі стадыён! Так што прыбірайцеся адсюль!

Маркус Флінт быў агромісцей нават за Вуда. Ён зірнуў на грыфіндорскага капітана сваім тролепадобным тварам і адказаў:

- Тут хопіць месца на ўсіх, Вуд.

На поле прызямліліся Анджэліна, Алісія і Кэці. У слізэрынскай камандзе дзяўчатаў не было... плячо ў плячо на грыфіндорскую каманду злавесна ўсміхаючыся глядзелі адны толькі хлопцы.

- Але ж я замовіў гэта поле!- пырскаючы ад лютасці сліной закрычаў Вуд.- Замовіў!

- А, ты пра гэта,- адказаў Флінт,- але мы таксама маем спецыяльны дазвол падпісаны прафесарам Снэйпам

Флінт працягнуў яму цыдулку:

“Я, прафесар С. Снэйп даю слізэрынскай камандзе дазвол на трэніроўку на квідычным поле сённяшнім днём, у сувязі з неабходнасцю ўвесці у склад каманды новага паляўнічага.”

- У вас новы паляўнічы?- спытаўся збіты з ладу Вуд.- І дзе ж ён?

З-за спінаў шасці вялічэзных постацяў выйшаў сёмы – маленечкі хлопчык з бледным, завостранным тварам. Гэта быў Драко Малфой.

- Ці ты часам не сын Люцыюса Малфоя?- з непрыязнасцю паглядаючы на Драко, спытаўся Фрэд.

- Добра, што ўзгадаў аб драковым бацьку,- прамовіў Флін, ён і ўся слізэрынская каманда ўсміхнуліся яшчэ шырэй.- Калі жадаеце, паглядзіце, які шчодры падарунак ён зрабіў камандзе Сізэрыну.

Усё сямёра паказалі грыфіндорцам сваі мётлы. Сем навюценькіх лакіраваных тронкаў з біскучымі шыльдамі “Німбус 2001” заблішчэлі ў праменні ранішняга сонца перад насамі грыфіндорцаў.

- Найноўшая мадэль, мінулага месяца выпуску,- нядбайна абтрасаючы пылінкі з тронку, паведаміў Флінт.- У колькі разоў хутчэйшая за папярэднюю двухтысячную серыю. А што датычыцца Перамогаў,- ён брыдотна ўсміхнуўся блізнятам Фрэду і Джорджу, сціскаючым у руках тронкі сваіх Перамогаў 5,- новыя Німбусы на галаву іх разаб’юць.

Грыфіндорцы стаялі ані ня ведаючы што і адказаць. Драко Малфой усміхнуўся і яго халодныя вочкі ператварыліся на дзве шчыліны.

- О, глядзіце,- парушыў цішыню Флінт,- заўзятары на поле.

Праз поле, каб паглядзець што адбываецца, у іх бок несліся Рон і Герміёна.

- Што здарылася?- спыталіся Рон у Гары.- Чаму не трэніруецеся? І што тут робіць ЁН?

Рон зірнуў на апранутага у слізэрынскую квідычную мантыю, Малфоя.

- Я новы слізэрынскі паляўнічы, Візлі,- апурыста заявіў Драко,- А прысутныя папросту захапляліся новымі мётламі, якія набыў для каманды мой бацька.

Раззявіўшы рота, Рон паглядзеў на сем найвыдатнейшых мётлаў.

- Пышныя, ці не так?- заспакоена сказаў Малфой,- Але магчыма і ў Грыфіндору знойдзецца крыху золата для набыцця такіх. Прапаную разыграць права між музэямі на атрыманне ў сваю калекцыю вашых Перамог 5.

Слізэрынская каманда ажно завыла ад рогату.

- Затое, аніхто ў грыфіндорскай камандзе не НАБЫВАЎ сабе месца,- рэзка ўціснулася ў размову Герміёна.- КОЖНЫ атрымаў яго толькі за свой талент.

Чапурыстасць імгненна знікла з малфоева твару.

- Тваім меркаваннем аніхто не цікавіўся, брыдкая малая глеекроўка,- кінуў ён Герміёне.

Адзінае што зразумеў Гары, Малфой сказаў нешта асабліва агіднае, таму што пасля ягоных слоў на поле распачаўся сапраўдны гармідар. Флінт устаў перад Драко, каб папярэдзіць напад скочыўшых наперад блізнятаў.

- ЯК ТЫ ТОЛЬКІ АСМЕЛІЎСЯ!- завішчала Алісія.

- Ты пашкадуеш аб гэтым, Малфой!- выцягваючы з пад мантыі палачку, закрычаў Рон і накіраваў яе пад флінтаву руку, наўпрост у твар Малфоя.

Гучны выбух рэхам пранёсся па-над стадыёнам. З кончыка палачкі стрэліла бруя зялёнага святла і трапіла ў жывот Рону, хільнуўшы яго на траву.

- Рон! Рон! Што здарылася?- загаласіла Герміёна.

Рон адкрыў рота, каб нешта адказаць, але ў яго не атрымалася вымавіць ані слова. Замест гэтага Рон моцна адрыгнуў і з вуснаў на яго калені выслізнула колькі смоўжаў.

Слізэрынская каманда была без духу ад смеху. Флінт, каб не паваліцца, рагочучы абапёрся аб тронак сваёй мятлы. А Драко стоячы на кукішках, біў па зямлі кулаком. Грыфіндорцы ж згрудзіліся вакол Рона, якога працягвала ванітаваць склізкімі і бліскучымі смоўжамі. Але здавалася аніхто з іх не вырашыўся дакрануцца да хлопца.

- Лепей адвядзем яго да Хагрыда, гэта значна бліжэй,- прапанаваў Гары Герміёне, якая з мужнасцю кіўнула яму ў адказ і яны разам, узяўшы Рона пад рукі, павялі яго з поля.

- Гары, што тут здарылася? Што тут дзеецца? Ён захварэў? Але ты ведаеш як яго вылекаваць?- Колін пакінуў свае месца на трыбунах і цяпер скочыў вакол Гары і Герміёны, якія пакідалі поле. Рона кінула наперад і з яго рота вырвалася новая порцыя смоўжаў.

- Супэр,- зачаравана прамовіў Колін і прыняўся падымаць камеру.- Ці ты яго не патрымаеш на адным месцы, Гары?

- Ідзі вэк, Колін!- раззлавана гыркнуў Гары. Падтрымліваючы Рона, яны з Герміёнаю пакінулі межы стадыёну і накіраваліся на ускраіну Забароненага леса.

- Мы ўжо амаль што прыйшлі,- як толькі халупа палясоўшчыка аб’явілася ў полі іх зроку, прамовіла Герміёна,- Праз хвілінку ўсё скончыцца... амаль прыйшлі...

Да халупы засталося якіхсь дванаццаць футаў, калі дзверы яе нечакана адчыніліся. Аднак замест гаспадара праз іх выйшаў, апрануты сёння ў бледна ліловую мантыю, Гільдэрой Локхарт.

- Хутчэй, - прасыкаў Гары,- хаваемся.

Ён пацягнуў Рона ў бліжэйшыя кусты, куды праз імгненне з неахвотай рушыла Герміёна.

- Гэта ўсё вельмі проста. Асабліва, калі ведаеш што рабіць!- гучна заявіў Локхарт.- І калі табе спатрэбіцца мая дапамога, ты ведаеш дзе мяне знайсці! Я дашлю табе асобнік маёй кнігі – я ўвогуле здзіўлены тым, што ў цябе няма ніводнай. Я сёння ж ўвечары падпішу якую-небудзь і адразу ж дашлю. Ну, бывай!- і Локхарт рушыў у бок замка.

Гары дачакаўся пакуль Локхарт знікне з вачэй, выцягнуў Рона з кустоў, пацягнуў да дзвярэй халупы і пастукаўся.

Імгненна з-за дзвярэй паказаўся Хагрыд. Яго з пачатку запагрозлівы твар імгненна падабрэў, калі ён ўбачыў, хто да яго завітаў.

- А я ось думаў, клі вы да мне завьтаеце... заходзць... заходзць... я спачат выршыў, што гэт прафес Лохарт вярнуўся.

Падтрымліваючы Рона пад рукі, Гары і Герміёна завіталі ў халупу, якая ўяўляла сабой адзіны пакой з велічэзным ложкам у кутку і комінам з патрэсківаючым у ім полымем насупраць. Хагрыда ані не засмуціла Ронава праблема, аб якой Гары яму распавёў, хутка апусціўшы Рона на крэсла.

- Лепей звонк чым ўсярэдзьне,- усміхаючыся, прамовіў той і з грукатам паставіў перад Ронам вялізную медную місу.- Давай, Рон,- Давай, выганяй іх сех, дашчэнт.

- Думаю, адзінае, што мы можам зрабіць,- занепакоена назіраючы, за схіліўшымся над місаю Ронам, заўважыла Герміёна,- гэта дачакацца, пакуль яны ўсе самі не выйдуць. Рон выбраў вельмі складаную замову, а тут яшчэ яго сапсаваная палачка...

Хагрыд мітусіўся па пакоі гатуючы гарбату. Тым часам яго сабака Фанг, слінявіў гарыну мантыю.

- Хагрыд, а што,- чухаючы Фанга за вушамі, спытаўся Гары,- ад цябе хацеў Локхарт?

- Вчыў мне, як выгнаць кельпі з клодзежу,- скідваючы са стала напалову абскубаванага пеўня і ставячы туды імбрычка, прабурчэў Хагрыд.- Быцц я сам ня вед’ю як гэт рабіць. Шчэ гамоніў аб тым як ласнаруч выгняў беншы. Калі хоць адно з го слоў праўда, я з’ем сваго імбрка.

Гары паглядзеў на Хагрыда са здзіўленнем, ён у першыню чуў, каб той крытыкаваў кагосьці з хогвартскіх настаўнікаў. Герміёна ж, крыху вышэйшым чым звычайна голасам заўважыла:

- Я думаю ты трошкі несправядлівы да яго, Хагрыд. Аднак, прафесар Дамблдор палічыў яго кандыдатуру лепшай на гэту пасаду...

- Ён быў ДЗІНЫМ кандыдатм на гэт пасад,- адказаў Хагрыд і прапанаваў сябрам патачныя ірыскі у той час, як Рон задушліва кашляў над місай.- То бок ІНШЫХ прэтдзентаў на яе і не было. Знасці настаніка на псаду Аброны ад Цёмных Мастацваў цер вельм цяжка. Жадайчых няма. Некторыя дум’юць што псаду сурочлі. Ані дзін з настанікаў не пратымася на ёй больш года.- Хагрыд павярнуўся да Рона.- А ты жо кго збраўся суроч?

- Малфой нешта сказаў Герміёне.- патлумачыў Гары.- Нешта па сапраўднаму дрэннае. Бо пасля ўсе сшалелі.

- Нешта БОЛЬШ чым дрэннае,- прахрыпеў Рон, падняўшы галаву, ён быў збляднелым і пакрытым потам.- Ён назваў яе “глеекроўкай”...

Хлопчык зноўку схіліўся над місай, з яго абрынулася новая хваля смоўжаў. Хагрыд запалаў з абурэння.

- Ён не мог гэтга зрабіць!- зароў ён павярнуўшыся да Герміёны.

- Зрабіў,- прамовіла яна.- Ня ведаю што гэта за слова. Але гучыць яно сапраўды груба...

- Анічога больш брыдкага ён не мог сказаць,- цяжка дыхаючы паведаміў Рон, другі раз падымаючы над сталом галаву,- “Глеекроўка” – самая гідкая мянушка для магланароджаннага – то бок таго, чыі бацькі не былі чарадзеямі. Ёсць колькасць чараўнікоў... такіх, як сям’я Малфоеў... якія лічаць сябе лепшымі за астатніх, бо яны, так бы мовіць – чыстакроўныя.- Рон крыху адрыгнуў і на яго далонь паваліўся самотны смоўж, хлопчык кінуў яго ў місу і працягваў.- Я хацеў сказаць, што ўсе астатнія ведаюць, што гэта ўсё лухцень і чысціня крыві ўвогуле ня мае аніякага сэнсу. Паглядзіце на таго ж Нэвіла – ён чыстакроўны вядзьмак, а наўрацці ведае з якога боку да катла падыйсці.

- І шчэ не прыдумлі замовы, якую ня зможа засвойць наша Герміёначка,- з гонарам дадаў Хагрыд, прымусіўшы герміёнін твар зрабіцца пурпуровым.

Наши рекомендации