Найжахлівейшы дзень нараджэння 7 страница

- Гэта самая жахлівая абраза з тых, што мажліва сабе ўявіць,- дрыготкай рукою, выціраючы узапрэўшы лоб,- сказаў Рон.- Брудная кроў. Мешаніна кровей. Шаленства. Большасць сучасных чараўнікоў – паўкроўкі. Калі б мы не браліся шлюбам з магламі, мы б даўно вымерлі.

Яго зноў пачало ванітаваць і ён схаваўся пад сталом.

- Я не буду вінваціць це за спробу праклясь Малфоя,- перакрыківаючы залеву слімакоў, што з грукатам падалі ў місу, заявіў Хагрыд.- Але магчым, да дабра, што твая палчка сурочла цябе, а не го.- Шаноўн Люц’юс Малфой прымаршаваў бы ў школу, калі б хтось акляў го сынка. А так ты ў шмат меньшай бядзе.

Гары хацеў ужо выказаццца, што горшай бяды, чым ванітаваць слімакамі быць ня можа, але не змог гэтага зрабіць, бо яго сківіцы былі склеены патачнымі ірыскамі.

- Гары,- быццам гэта думка нечакана прыйшла яму да галавы, прамовіў брамнік.- А ў мне на це вяліка крыўда. Кажць ты фота з атографамі разд’ёш. А ў мне чаму няма?

Са злосці ў Гары атрымалася расклеіць зубы.

- Я АНІКОМУ не раздаю свае фота,- з палкасцю заявіў ён.- А калі Локхарт усё яшчэ лічыць, быццам...

Але тут ён заўважыў, як Хагрыд пачаў смяяцца.

- Я ж тольк жартуй,- прамовіў Хагрыд і па сяброўску паляпаў хлопчыка па спіне так, што Гары паляцеў тварам у стол,- Я ж вед’ю, што ты не з такіх. І Лохарту кзаў, што це гэт ня трэб. Што ты і так без услякіх намганням, знакміцьшы за йго.

- Закладаюся, яму гэта вельмі не спадабалася,- зноўку сеўшы на крэсла і паціраючы падбароддзе заўважыў Гары.

- А то ж не,- адказаў з мігаценнем у вачах брамнік,- А пот я сказаў, што не чтаў ань воднай го кнігі, а ён перкруціў усё на свой конт. Ірыску, Рон?- спытаўся ён у зноўку аб’явіўшагася хлопца.

- Ані, дзякуй,- слабым голасам адказаў той,- Лепей не рызыкаваць.

- Хадзем,- прапанаваў Хагрыд, калі Гары і Герміёна скончылі сваю гарбату,- пакжу вам, што я вырсціў.

У невялічкім гародзіку за хагрыдавай хацінай рос тузін самых вялізных гарбузоў, якіх толькі і бачыў у сваім жыцці Гары. Кожны гарбуз памерам быў з невялічкі валун.

- Глядзіць які спраўныя!- шчасліва прамовіў Хагрыд.- Я рыхтуй іх да хэлоўінскага банкетвання... да тго часу яны вырстуць так, як трэб.

- Чым жа ты іх падкормліваў?- спытаўся Гары.

Хагрыд азірнуўся па баках, каб пераканацца, што іх аніхто не чуе.

- Ну, я ім... як бы гэт кзаць... трошк дапмог.

Гары заўважыў хагрыдаў ружовы парасон прыціснуты да задняй сцяны халупы. У хлопчыка склалася ўражанне, што парасон быў ані такім простым, як выглядаў і больш таго ў Гары было адчуванне ўсярэдзіне яго, Хагрыд схаваў рэшткі сваёй старой палачкі. Калі Хагрыд быў трэццягодкам, яго выключылі са школы, аднак Гары ніколі не пытаўся за што... тым больш, што Хагрыд заўжды, калі пра гэта заходзіла размова, раптоўна і таямніча рабіўся глухім і слых да яго вяртаўся толькі тады, калі мянялася тэма. У любым выпадку, чараваць брамніку было забаронена.

- Перапалняльная замова, так?- адначасова неўхвальна і здзіўлена спыталася Герміёна.- Ну, ты з імі добра папрацаваў, малайчына.

- Тое ж сама казала тва сястра,- зірнуўшы на Рона, прамовіў Хагрыд. Бачыў ё ўчора. Хдзіла тут навокл,- ён павярнуў галаву ў гарын бок.- Казала, што сяго толь тут шпацруе, але дум’ю яна тут кагось шкала.- палясоўшчык падміргнуў Гары.- А клі ты спыташ у мне, я думэю ад фоткі з атографам яна б...

- Ну, до ўжо,- адгыркнуўся Гары, а Рон зарагатаў так, што з яго зноў паляцелі смоўжні.

- Асцярожна!- зароў Хагрыд, адцягваючы Рона ад сваіх каштоўных гарбузоў.

Быў абедзены час, а ў Гары з ранку ў роце акрамя ірысак не было анічога, таму ён жадаў вярнуцца ў замак і пад’есці. Развітаўшыся з Хагрыдам, сябры рушылі ў замак. Рон адчасу ікаў, але за ўвесь шлях да замку з яго выйшлі толькі два маленечкіх смоўжыка.

Як толькі яны ступілі ў прахалодны вестыбюль, аднекуль пачуўся голас.

- Потэр, Візлі, вось вы дзе,- ім на сустрач, з самым суровым выглядам, ішла прафесарка МакГонагал.- Вашае пакаранне адбудзецца сёння ўвечары.

- Што нам трэба рабіць, мадам прафесар?- занепакоена падаўляючы адрыжку, спытаў Рон.

- ВЫ, будзеце дапамагаць містэру Філчу ў трафейне, паліраваць срэбныя кубкі,- адказала прафесарка.- І, каб аніякай магіі, Візлі... толькі цяжкая праца рукамі.

Рон зглынуў. Аргус Філч быў мясцовым наглядчыкам, якога ненавідзелі ўсе вучні.

- А вы, Потэр,- працягвала МакГонагал,- пойдзеце да прафесара Локхарта, дапамагаць яму адказваць на лісты фанатаў.

- Толькі ня гэта...- у адчаі прамовіў Гары.- Можна я лепей таксама пайду чысціць кубкі.

- Зразумела, што не,- падняўшы бровы, адказала прафесарка.- Прафесар Локхарт папрасіў аб гэтым асабіста. А восьмай вечара, каб абодва былі на месцы.

У моцнай маркоце, хлопцы папляліся да галоўнай залы, а следам за імі з выразам а-вы-чаго-чакалі-калі-парушалі-школьныя-правілы на тварыку, крочыла Герміёна. Нават ад бульбяной запяканкі з мясам, Гары атрымаў меньшае задавальненне, чым чакаў. Што ён, што Рон, абодва лічылі сваё пакаранне за найгоршае.

- Філч зробіць усе, каб я праваждаўся там ўсю ноч,- цяжка ўздыхаючы, сказаў Рон.- І без ніякай магіі! У трафейне сотні кубкаў. Няма карысці, спрабаваць чысціць іх па-маглаўску.

- У любы момант магу памяняцца з табой.- глухім голасам заўважыў Гары.- Я меў добрую практыку ў Дурслі. А вось адказваць у кампаніі Локхарта на лісты яго фанатаў... вось гэта сапраўдны кашмар...

Суботні дзень, здавалася, прамінуў незаўважна. Склалася ўражанне, што прамінула не так шмат часу, а на гадзінніку ўжо было без пяці на восьмую. І вось, Гары, ледзь цягнучы ногі, крочыў па калідоры на трэцім паверсе, каб завітаць ў локхартаўскі кабінэт. Падыйдзя да дзвярэй і сціснуўшы зубы ён пастукаў.

Дзверы імгненна адчыніліся. Зіхоцячыйся Локхарт паглядзеў на хлопчыка зверху ўніз.

- А вось і наш свавольнік!- прамовіў ён.- Ну, заходзь, Гары, заходзь.

На сценах у святле мноства свечак біскала зубамі незлічоная колькасць локхартаўскіх фатаграфій ў рамках. Колькія з іх, Локхарт нават падпісаў. На яго стале таксама ляжала вялізная кіпа.

- Ты можаш падпісваць адрэсы на канвертах!- прапанаваў Локхарт, такім тонам, быццам гэта было большым задавальненнем у свеце.- Вось гэтае першае для Глэдзіс Гуджін, блаславі яе, Бог... самая гарачая мая фанатка.

Хвіліны паўзлі за хвілінамі. Гары пускаў локхартаўскія словы праз вуха і часцей за ўсё чуў толькі “Ммм”, “Добра” і “Так” хаця адчасу да яго свядомасці траплялі цэлыя фразы, накшталт: “Слава – ненадзейны сябра, Гары” ці “Знакамітасць, той, каго ведаюць усе, памятай пра гэта”.

Свечкі рабіліся ўсё ніжэй і ніжэй і іх святло плясала на незлічоных рухаючыхся Локхартах, пазіраючых на хлопчыка. Гары патрос сшэрхлай рукой, ён адчуваў сябе так, бы падпісваў ужо тысячны канверт. Потым зноўку ўзяўся за напісанне адрэсы Веронікі Смітлі. “Магчыма ўжо час сыходзіць”,- з тугой падумаў хлопчык: “Калі ласка, няхай ўжо будзе час”...

І тут ён нешта пачуў. Нешта, што зусім не нагадвала гук аплываючых свечак і не датычылася локхартаўскаму гоману аб яго прыхільніцах.

Голас ад якога стыла кроў, голас які захопліваў цябе сваёй ільдзяной нянавісцю.

- Хадзі... хадзі да мяне... Дай мне схапіць цябе... Разарваць цябе... Забіць цябе...

Гары хістнуў рукой і на месцы адрэсы Веронікі Смітлі з’явілася агромістая бэзавая клякса.

- ШТО?- уголас сказаў ён.

- Ведаю!- адказаў Локхарт.- Шэсць месяцаў на вяршыні спіса бесцэлераў! Гэта б’е ўсе рэкорды.!

- Не,- у адчаі прамовіў Гары.- Я пра гэты голас!

- Прабач,- дзіўлена спытаўся Локхарт.- Пра які ты голас кажаш?

- Голас... ён яшчэ сказаў... вы што, анічога ня чулі?

Локхарт зірнуў на Гары ў моцным здзіўленні.

- Аб ЧЫМ гэта ты, Гары? Можа ты крыху задрамаў? А, святыя шатландскія... паглядзі які ўжо час! Мы займаемся ўжо чатыры гадзіны! Ніколі не паверыў бы... час праляцеў як адна хвіліна.

Гары нічога не адказаў. Ён напружыў свой слых, але адзінае што ў яго атрымалася пачуць – гэта разважанні Локхарта, аб тым, каб Гары больш не трапляў у калатнечу, ці другі раз яму так не пашансуе. Адчуваючы сябе ў моцнай разгубе, Гары пайшоў прэчкі.

Было ўжо настолькі запозна, што грыфіндорская гасцёўня была амаль пустой. Не затрымаўшыся там, Гары адразу пайшоў у спальню. Рон пакуль не вяртаўся. Гары пераапрануўся ў піжаму, сеў на ложак і прыняўся чакаць сябра. Той, прыціскаючы да грудзей правую руку і распаўсюджваючы за сабой пах паліролі, аб’явіўся праз поўгадзіны.

- У мяне ўсе рукі адвальваюцца.- апускаючыся на гарын ложак, прастагнаў ён.- Філч чатырнаццаць раз прымушаў мяне драіць квідытчны кубак, перш чым задаволіўся рэзультатам. А што было, калі мяне зноў пачало ванітаваць смоўжамі і я запэцкаў нечую спецыяльную ўзнагароду за заслугі перад школай. Думаў пройдзе год, пакуль я адшкрабу з яго ўсю слізь... А як там было у цябе з Локхартам?

Сцішыўшы голас, каб не абудзіць Нэвіла, Дына і Шымаса, Гары у падрабязнасцях распавёў Рону аб голасе, які пачуў у локхартаўскіх пакоі.

- І Локхарт сказаў, што анічога не пачуў?- спытаўся Рон. У святле месяца, Гары ўбачыў, як той нахмурыўся.- Думаеш, ён брэша? Нават калі ўладар голаса быў нябачны... яму ўсёроўна прыйшлося бы адчыняць дзверы.

- Ведаю,- прамовіў Гары, ён лёг і ўтаропіўся на балдахін.- І таксама анічога не разумею.

РАЗДЗЕЛ VIII

Наши рекомендации