Гады дзяцінства. у партызанах

Период

Усясла́ў Брачысла́віч, Усяслаў Полацкі (~1029 — 14 (21) красавіка 1101) — князь полацкі, вялікі князь кіеўскі. СынБрачыслава Ізяславіча, унук Рагнеды, праўнук Рагвалода. Самы легендарны князь Русі, сучаснікамі лічыўся амаль што вяшчуном і нават яго нарадженне прыпісвалася звышнатуральным сілам. Гады яго валадарання ў Полацкай зямлі з'яўляюцца часам яе найвялікшага ўздыму і тэрытарыяльнага пашырэння. Пры ім у Полацку пабудаваны Сафійскі сабор (1055). адбылася бітва на Нямізе — адна з буйнейшых і крывавых міжусобных бітваў Русі, шмат воінаў загінула з абодвух бакоў. У выніку Усяслаў ці то быў разбіты і збег у Полацк. Праз 4 месяцы пасля бітвы Яраславічы запрасілі Усяслава на перамовы, цалавалі крыж на тым, што не зробяць яму благога. Усяслаў каля сутокі ракі Аршыцы, разам з двума сынамі ў чоўне пераплыў Дняпро, для перамоў з Яраславічамі, якія парушылі цалаванне крыжа — схапілі Усяслава з сынамі, адвезлі ў Кіеў і кінулі ў земляную турму — «поруб». Усяслаў прабыў у зняволенні больш за 14 месяцаў. Да часоў, калі на Кіеўскую зямлю напалі полаўцы, якія разбілі войска Яраславічаў. Кіяўляне патрабавалі ад Яраславічаў коней і зброю, каб самім ісці супраць полаўцаў, таксама кіеўляне абвінавачвалі ў паразе княскіх ваяводаў і патрабавалі каб вызвалілі Ўсяслава, які па іх меркаванню быў вельмі дасведчаны ў вайсковай справе і каб ён узначаліў іх у паходзе супраць полаўцаў. Яраславічы адмовілі кіяўлянам ва ўсім і нават паслалі забіць Усяслава, але кіяўляне ўзнялі мяцеж, выпусцілі Усяслава з поруба і абвясцілі вялікім князем кіеўскім. Яраславічы збеглі.

На велікакняскім стальцы Усяслаў прабыў 7 месяцаў, за гэты час ён разбіў полаўцаў. Аднак у хуткім часе з'явіўся збегшы з Кіева Ізяслаў Яраславіч з дапамогай польскага караля Баляслава I Храбрага. Усяслаў з кіяўлянамі пайшоў яму насустрач, але па спрэчных дасюль прычынах збег уначы ад Белгарада ў Полацк.

Еўфрасі́ння Полацкая, верагоднае[1] хроснае імя Еўпра́ксія (Параскева), свецкае імя Прадсла́ва (магч. 5.1.1104[2], Віцебск[3]? — 23.5.1173[4]або 23.5.1167[5], Іерусалім), — манахіня і і ігумення праваслаўнага манастыра, асветніца. Прылічана да святых Рускай праваслаўнай царквой (1893).

Верагодна, у канцы 1110-х гг. Еўфрасіння прыняла і чын схімы. Праз пэўны час перасялілася (між 1118 і 1122, магчыма, што пасля ваенных дзеянняў 1119) у келлю пры полацкім Сафійскім саборы, пачала перапісваць кнігі ў скрыпторыі пры тамтэйшай бібліятэцы. Менавіта перапісванне кніг было, відаць, адным з яе схімных зарокаў. Звесткі пра пісанне Еўфрасінняй Полацкага летапісу, якія прыводзяцца, напр., у Борха і Ластоўскага — легендарныя, нічым не пацверджаныя[14].

У сярэдзіне 1120-х гг. Еўфрасіння, тады яшчэ інакіня, ініцыявала будову жаночага Спаскага манастыра кінавіяльнага чыну[15] ў Сяльцы, на месцы старой рэзідэнцыі полацкіх епіскапаў (легендарны відзеж і благаслаўленне епіскапа адносяцца, між іншым, да ночы свята Праабражэння Гасподняга 6.8.1126[16]), тады ж была ўзведзена ў сан ігуменні гэтага манастыра. У далейшым, ініцыявала будову або перабудову Спаса-Праабражэнскай царквы манастыра (канец 1132— жнівень 1133[17], іншая думка: 1139—1140)

Пазней ініцыявала будову мужчынскага Багародзіцкага манастыра (збуд. у сяр. XII ст.; у 1580 г. ўжо не існаваў, або быў у поўным заняпадзе) і царквы Святой Багародзіцы пры ім (1151—1154 гг., асвячэнне - 1157 г.) не захавалася.

Паслала слугу[18] Міхаіла да цара Мануіла I Камніна і патрыярха Лукі Хрысаверга ў Канстанцінопаль па ікону святой Эфескай Багародзіцы для Багародзіцкага манастыра, але насамрэч ёй была прысланыя копіі Царградскай Адзігітрыі і рэліквіі (1159—1160). Заказала Лазару Богшу выраб напрастольнага крыжа з рэліквіямі, які пазней стаў вядомы як Крыж Еўфрасінні Полацкай (1161)

У канцы жыцця выправілася ў паломніцтва ў Іерусалім (1167). Магчыма, што пры гэтым выконвала і царкоўна-дыпламатычную місію, а на землях Русі, якія праяжджала — міратворчую місію. Сустракалася з імператарам Мануілам, верагодна, была ў Канстанцінопалі, у канцы красавіка дасягнула Іерусаліму[19], дзе захварэла і памерла.

3-период

Ягайла, магчыма, ахрышчаны ў праваслаўе як Якаў, у каталіцк. хрышч. Уладзіслаў (~1348 — 1 чэрвеня 1434) — вялікі князь літоўскі (1377—1392),кароль польскі (1386—1434) і вярхоўны князь літоўскі (1392—1434). Сын Альгерда і яго другой жонкі, цверскай княжны Ульяны. Заснавальнік дынастыі Ягелонаў.

У 1385 ён заключыў г.зв. Крэўскую унію. У 1386 Ягайла ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай (каранаваная ў 1384) і выбраны каралём Польшчы. Напярэдадні каранацыі ён вымушаны быў паўторна прыняць хрышчэнне па каталіцкім абрадзе пад імем Уладзіслаў. Пры каранацыі абяцаў аб'яднаць Вялікае княства Літоўскае з Польскім каралеўствам, далучыць да рымска-каталіцкай царквы не толькі сваіх падданых паганцаў, але і праваслаўных.

Вяртаючыся ў Польшчу, Ягайла пакінуў намеснікам, папраўдзе амаль вялікім князем, у ВКЛ свайго брата. З мэтай умацавання сваёй апоры і пашырэння каталіцтва сярод феадалаў ВКЛ Ягайла выдаў у 1387 прывілеі, паводле якіх феадалам, што прынялі каталіцтва, даваліся дадатковыя правы і вольнасці. Гэта выклікала незадавальненне праваслаўных, што выкарыстаў Вітаўт. Вітаўт з дапамогай крыжацкага войска спрабаваў захапіць уладу ў ВКЛ. У выніку кампраміснага Востраўскага пагаднення(1392) Ягайла перадаў велікакняжацкую ўладу і прызнаў пажыццёвым гаспадаром ВКЛ Вітаўта, захаваўшы за сабой тытул вярхоўнага князя літоўскага.

На працягу 1409—1411 Ягайла вёў Вялікую вайну супраць Тэўтонскага ордэна, якія захапіў Добжынскую зямлю. У часГрунвальдскай бітвы (22 ліпеня 1410) ён узначальваў усе саюзныя войскі (90 харугваў, ~32 тыс. чал.). У выніку бітвы армія Ордэна была разбітая, загінула большасць братоў ордэна, у т.л. вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген. Вынікі перамогі замацаваныТоруньскім мірам (1411). Гэта спыніла агрэсію Тэўтонскага ордэна і абумовіла яго заняпад як дзяржавы, садзейнічала эканамічнаму развіццю Польшчы і ВКЛ, якія атрымалі магчымасць шырэй удзельнічаць у міжнародным гандлі на Балтыйскім моры.

На Гарадзельскім сойме (1413), які юрыдычна замацоўваў унію ВКЛ і Польскага каралеўства, было вырашана, што ВКЛ без волі польскага караля і сойму не абірае сабе вялікага князя, у сваю чаргу Польшча без ведама ВКЛ не абірае сабе караля. Адна з грамат гэтай уніі прадугледжвала прыём у польскія гербавыя брацтвы 47 родаў феадалаў ВКЛ. Адначасова Ягайла і Вітаўт абяцалі прызначаць на дзяржаўныя пасады пераважна феадалаў католікаў, якія прынялі польскія гербы, і даваць ільготы каталіцкім установам. Але унія гарантавала захаванне адасобленасці ўлады вялікага князя.

Ягайла памёр на 86-м годзе жыцця ў час міжусобіцы паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам. Ад першых дзвюх жонак — Ядвігі і Ганны, Ягайла не меў дзяцей, ад жонкі Соф'я Гальшанскай меў 2 сыноў — Уладзіслава і Казіміра. 48-гадовае валадарства Ягайлы было перыядам значных палітычных, эканамічных і культурных поспехаў у гісторыі Польшчы і ВКЛ.

Вітаўт–Аляксандр Кейстутавіч (~1350 — 27 кастрычніка 1430), князь гарадзенскі, князь троцкі, вялікі князь літоўскі(1392—1430). Сын Кейстута.

Пасля Крэўскай уніі (1385) Вітаўт узначаліў групоўку феадалаў ВКЛ, якія былі супраць уніі з Польшчай. У выніку гэтай барацьбы паміж ім і Ягайлам было заключана кампраміснае Востраўскае пагадненне (1392), паводле якога была прызнана фактыная вярхоўная ўлада Вітаўта ў ВКЛ, але Ягайла дэ-юрэ захоўваў тытул вялікага князя літоўскага.

Вітаўт праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацавання велікакняжацкай улады. Вёў актыўную знешнюю палітыку. За часам Вітаўта ВКЛ працягвала падтрымліваць Цвярское і Разанскае вялікія княствы супраць Масквы. У1395 уключыў у склад ВКЛ Смаленскае княства. Вёў пастаянную барацьбу супраць татар, ачысціў ад іх усю тэрыторыю паміж Дняпром і Азоўскім морам, але ў 1399 пацярпеў паразу ад тамерланаўскага палкаводца Эдыгея ўбітве на Ворскле, у выніку сарваліся яго планы панавання над усімі землямі колішняй Русі. Нягледзячы на гэта, Вітаўт захаваў кантроль ВКЛ над Паўночным Прычарнамор’ем.

У 1401 падпісаў Віленска-Радамскую унію, паводле якой дэ-юрэ атрымліваў вялікакняскі тытул, а ВКЛ прызнавался роўным з Польшчай суб'ектам міжнароднага права. У выніку стаяння на Угры (1408) вызначыў усходнюю мяжу ВКЛ па рэках Угра і Ака. У бітве пры Грунвальдзе (1410) узначальваў войскі ВКЛ. У 1413 падпісаў Гарадзельскую унію, якая дэ-юрэ давала каталікам перавагі ў заняцці дзяржаўных пасад, але дэ-факта Вітаўт прызначаў на пасады гледзячы толькі на сваё ўласнае меркаванне. Заснаваў у ВКЛ праваслаўную мітраполію незалежную ад маскоўскай, першым мітрапалітам якой на Новагародскім саборы быў абраны Рыгор Цамблак. За часам Вітаўта ў 1420 Віцебск, Полацк іВільню наведаў Геранім Пражскі - паплечнік Яна Гуса. У 1422 у Чэхію прыбыў намеснік Вітаўта Жыгімонт Карыбутавічз 5-тысячным войскам, такім чынам Вітаўт змагаўся за вяртанне Жамойці. Паводле Мельніцкага дагавора (1422) Ордэн перадаў Жамойць Вітаўту ў пажыццёвае валоданне.

За часам Вітаўта ВКЛ дасягнула найбольшай магутнасці і памераў: ад пскоўскай мяжы да Чорнага мора і ад Акі і Курска да Галіцыі. Вітаўт двойчы адмаўляўся прыняць каралеўскі тытул, нарэшце ў 1429 згадзіўся на гэта і на 1430была прымеркаваная яго каранацыя, але ён памёр напярададні яе, калі ўжо сабраліся госці з усёй Еўропы, бо быў ужо вельмі стары. Пасля смерці Вітаўта вялікім князем быў абраны Свідрыгайла, які канчаткова разарваў унію з Польшчай.

4 период

А́нджэй Тадэ́вуш Банавенту́ра КАСЦЮ́ШКА (польск.: Andrzej Tadeusz Bonawentura Kościuszko, літ.: Tadas Kosciuška; 4.2.1746[1], Мерачоўшчына Івацэвіцкага р-на Брэскай вобл. — 15.10.1817, Салюр, Швейцарыя), палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794, удзельнік Вайны за незалежнасць ЗША[2][3][4] нацыянальны герой Беларусі[2][3][4], Польшчы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі. Прадстаўнік старажытнага беларускага роду Касцюшкаў гербу «Рох III». Ягоны прапрадзед Канстанцін Фёдаравіч(ад памяншальных формаў гэтага імя — Касцюшка — утварылася прозвішча роду), які служыў пісарам вялікакняскай канцылярыі, атрымаў Сяхновічы на Берасцейшчыне ад Жыгімонта Старога. Маёнтак быў невялікі — Канстанцін выстаўляў з яго войска ў «тры коні». Жонкай Кастуся была Ганна Гальшанская з княскага роду, параднёная з каралямі польскімі і вялікімі князямі літоўскімі праз шлюб сясцёр Гальшанскіх з Ягайлам і Вітаўтам.

Дакладна невядома дзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка. Меркаваных месцаў нараджэння Андрэя Тадэвуша два: маёнтак Сяхновiчы (паблiзу Жабiнкi на Берасцейшчыне), i маёнтак Мерачоўшчына (Марачоўшчына) каля мястэчкаКосава (цяпер у Iвацэвiцкiм раёне). У Мерачоўшчыне прайшлі дзіцячыя гады Тадэвуша Касцюшкі

Як і ўсе дзеці незаможнай шляхты, да дзевяці гадоў Андрэй Тадэвуш выхоўваўся дома. У дзевяць гадоў Тадэвуша аддалі ў калегіум піяраў у Любяшове за Пінскам, а не ў Берасцейскую езуіцкую калегію. Там ён навучаўся пяць гадоў, да 1760 г. У калегіуме вывучаў лацінскую, польскую, французскую і нямецкую мовы, меў поспехі ў матэматыцы, гісторыі. Пра перыяд ягонага жыцця паміж 1760 і 1765 гг. амаль не захавалася аінякіх звестак. Магчыма, малады Тадэвуш Касцюшка быў дарадцам і памочнікам маці, адначасова працягваючы хатнюю адукацыю. Дакладна вядома, што пасля раптоўнай смерці бацькі ў 1758 г. фінансавы стан сям'і значна пагоршыўся.

Прыканцы 1765 г. Тадэвуш быў залічаны ў Варшаўскі кадэцкі корпус — Рыцарскую школу, утвораную каралём Рэчы ПаспалітайСтаніславам Аўгустам Панятоўскім.

Месцы ў арміі Рэчы Паспалітай не знайшлося. Афіцэрскую пасаду на той момант можна было толькі купіць за вялікую суму.

Вайна за незалежнасць ЗША

Улетку 1776 г. ён у складзе валанцёраў выправіўся ў Паўночную Амерыку з мэтай падтрымаць барацьбу амерыканскіх каланістаў супраць англійскіх войскаў. Здольнасці і заслугі Тадэвуша Касцюшкі перад ЗША былі неаднаразова адзначаны ў лістах ягоных таварышаў, удзельнікаў бітваў за вызваленне Амерыкі Н. Грына, Г. Гейтса, Дж. Армстронга. Тадэвуш Касцюшка вызначыўся як таленавіты інжынер і вайсковец, што было заўважана ды высока ацэнена будучым першым прэзідэнтам Злучаных Штатаў генералам Джорджам Вашынгтонам. 3 рук Джорджа Вашынгтона Тадэвуш Касцюшка атрымаў ордэн Цынцынанта.

На Бацькаўшчыне

Па вяртанні Т. Касцюшка пэўны час жыў у Сяхновічах, спрабаваў весці гаспадарку ў сваёй частцы маёнтку. Гэты 5-гадовы перыяд ягонага жыцця гісторыкі назвалі «сялянкай» (ці «ідыліяй»), калі баявы генерал займаўся звычайнымі клопатамі вясковага жыхара.

Паўстанне 1794 году

Няспыннае ўмяшанне суседніх манархічных рэжымаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай і бяссілле «сваіх» дзяржаўных органаў выклікалі пратэст і незадавальненне шырокіх пластоў грамадства, і асабліва прагрэсіўнай шляхты, прадстаўнікі якой пачалі падрыхтоўку да паўстання. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы браў Тадэвуш Касцюшка.

У 1793 г. ён выязджаў у Парыж па дапамогу для падрыхтоўкі паўстання. Аднак ні жырандысты, ні якабінцы па сутнасці не дапамаглі. У жніўні 1793 г. Т. Касцюшка вярнуўся ў Лейпцыг, у пачатку верасня прыняў прапанову прадстаўнікоў змовы ў Рэчы Паспалітай прыняць на сябе кіраўніцтва паўстаннем, якое распачалося 24 красавіка 1794 г. з абвяшчэння ў Кракаве Акта паўстання грамадзянаў. На кракаўскім рынку Т. Касцюшка даў прысягу на вернасць паўстанню і абвясціў, што будзе змагацца за непарушнасць межаў дзяржавы, усталяванне ўлады народу і ўсеагульную свабоду.

У Акце паўстання грамадзянаў Тадэвуш Касцюшка адзначыў, што галоўнай мэтай Кацярыны II і Фрыдрыха Вільгельма было жаданне «распаўсюдзіць панаванне тыраніі» і здушэнне свабоды суседніх народаў.

Згодна з Актам паўстання Т. Касюцшка ў маі 1794 г. прызначыў Найвышэйшую нацыянальную раду. За ім засталася пасада найвышэйшага начальніка ўзброеных сілаў. У радзе Т. Касцюшка імкнуўся прымірыць памяркоўных рэфарматараў з рэвалюцыйна настроенымі дзеячамі («якабінцамі»). Па ўтварэнні Найвышэйшай Літоўскай Рады ўзніклі пэўныя непаразуменні паміж Т. Касцюшкам і кіраўніком паўстання ў Вялікім Княстве Літоўскім Якубам Ясінскім. 1 красавіка1794 г. распачаўся марш Т. Касцюшкі на Варшаву, 4 красавіка 1794 ён атрымаў перамогу пад в. Рацлавіцы. 7 мая 1794 г. Т. Касцюшка выдаў Паланецкі ўніверсал, якім гарантавалася апека ўраду над сялянамі і яны абвяшчаліся асабіста вольнымі.

У чэрвені — верасні 1794 г. Т. Касцюшка ўзначальваў абарону Варшавы ад прускіх і расійскіх войскаў. 29—30 верасня 1794 г. ён разам са сваім сакратаром Ю. Нямцэвічам прыязджаў у Гродна для вайсковай нарады, у часе якой уручыў удзельнікам паўстання ў Вялікім Княстве Літоўскім пярсцёнкі з надпісам «Айчына свайму абаронцу».

10 кастрычніка 1794 г. Т. Касцюшка, які камандаваў паўстанцкім войскам у бітве пад Мацяёвіцамі, трапіў паранены ў палон. На загад Кацярыны II пад пільнай аховай і чужым прозвішчам («шляхціц Шыманскі») праз Кіеў, Чарнігаў, Магілёў, Шклоў, Віцебск і Ноўгарад 10 снежня 1794 г. яго вывезлі ў Пецярбург і зняволілі ўПетрапаўлаўскай крэпаці.

Неўзабаве па смерці Кацярыны II 26 лістапада 1796 г. Т. Касцюшку наведаў новы расійскі імператар Павел I і прапанаваў паўстанцам амністыю. У замену Т. Касцюшка мусіў даць асабістую прысягу, што ён і зрабіў 28 лістапада, а на наступны дзень уручыў Паўлу I ліст з прозвішчамі сваіх паплечнікаў, якіх той загадаў вызваліць. Імператар хацеў падараваць Т. Касцюшку 1000 сялян і 12 тыс. рублёў, ад якіх ён потым адмовіўся, як і ад прапановы паступіць на расійскую службу[11].

У эміграцыі

У канцы 1796 г. Т. Касцюшка разам з Ю. Нямцэвічам выехаў у ЗША, дзе быў да 1798 г. Перад ад'ездам з ЗША ён пакінуў тэстамент, у якім прызначыў пэўныя сумы на выкуп рабоў-неграў і іхную адукацыю[12].

У 1798 г. у Францыі сустракаўся з прадстаўнікамі Дырэкторыі і Напалеонам, якія імкнуліся выкарыстаць ягонае імя для ўзняцця паўстання ў акупаваных Аўстрыяй землях Рэчы Паспалітай. Аднак генерал адмовіўся падтрымаць Францыю ў барацьбе супраць Расіі.

7 жніўня 1798 г. у Парыжы стаў сябрам эмігранцкага «Таварыства рэспубліканцаў», дзе рашуча выказваўся за ўсталяванне рэспубліканскага ладу ў адноўленай Рэчы Паспалітай. Па падзенні Напалеона Т. Касцюшка двойчы наўпрост звяртаўся да імператара Аляксандра I, які абяцаў дапамагчы ў вырашэнні пытанняў, звязаных з адраджэннем Рэчы Паспалітай, аднак насамрэч нічога істотнага ў гэтым кірунку не зрабіў.

У адным з лістоў да Аляксандра І ён пісаў[10]:

гады дзяцінства. у партызанах - student2.ru Нарадзіўся я ліцвінам... смуга будучыні яшчэ пакрывае лёс маёй роднай зямлі... гады дзяцінства. у партызанах - student2.ru

Улетку 1815 г. Т. Касцюшка пераехаў у швейцарскае места Салюр, дзе 15 кастрычніка 1817 г. памёр беспатомным а дзясятай гадзіне вечара ў доме свайго сябра Франца Ксаверыя Цэлтнера. Праз чатыры дні (апоўдні 19 кастрычніка) генерала пахавалі на мясцовых могілках. А 22—23 чэрвеня 1818 г. цела Т. Касцюшкі ўрачыста перанеслі ў Кракаў і перазахавалі на Вавелі, побач з магіламі іншых выбітных людзей[13].

Януш РАДЗІВІЛ (2 снежня 1612, Палелі Вількамірскі пав. — 1655, Тыкоцін) — польны гетман літоўскі (1646—1654), ваявода віленскі і староста барысаўскі[1] (1653), вялікі гетман літоўскі (1654). Сын вял.гетм. літоўскага Крыштафа Радзівіла, праўнукМікалая Радзівіла Рудога.

Біяграфія

Вучыўся ў Слуцкай кальвінісцкай гімназіі, у 16 гадоў выехаў дзеля навучання за мяжу. Вучыўся ва універсітэтах Лейпцыга, Альдорфа, Лейдэна. У 1633, наняўшы ў Нідэрландах 1 тыс. пехацінцаў і 200 драгунаў, вярнуўся ў ВКЛ і ўзяў удзел уСмаленскай вайне. Вызначаўся ваенным талентам. Атрымаўшы ў 1646 пасаду польнага гетмана літоўскага, надзвычай паспяхова правёў свае першыя самастойныя кампаніі супраць казакаў. У ліпені 1649 разграміў пад Лоевам 15-тысячнае войска казацкага палкоўніка Крычэўскага, праз два гады тамсама — войска казацкага палкоўніка Нябабы і без бітвы здабыў Кіеў. Фундаваў кальвінісцкія зборы і школы ў ВКЛ, фінансаваў пратэстанцкія абшчыны, фінансаваў атрыманне адукацыі ў еўрапейскіх універсітэтах вялікалітоўскай пратэстанцкай моладдзю. У палітычных адносінах быў сепаратыстам — прыхільнікам ідэі адрыву ВКЛ ад Кароны. Дзеля гэтага яшчэ ў 1649 наладжваў кантакты са Швецыяй. Ненавідзеў караля Яна Казіміра. Стаўшы ў 1653 ваяводам віленскім, а ў 1654 — вялікім гетманам, засяродзіў у сваіх руках практычна ўсю ўладу ў ВКЛ. У час вайны 1654—1667 выйграў першую бітву з маскоўскім войскам пад Шкловам (12.8.1654), у другой пад Шапялевічамі быў разбіты (24.8.1654). Быў паранены і ледзь пазбег палону, быў праведзены праз балоты мясцовым жыхаром, дабраўшыся да Барысава накіраўся на Менск збіраць войска. У 1655 годзе прадпрыняў контрнаступ. Страціўшы надзею абараніць дзяржаву, падпісаў са шведамі Кейданаўскую унію (Кейданы, 17.8.1655), пагадненне аб пераходзе ВКЛ пад шведскі пратэктарат. Памёр на 43 годзе жыцця ў Тыкоцінскім замку, абложаны войскам Паўла Сапегі, адданым каралю. Магчыма, быў атручаны, бо на целе выступілі плямы.

Сям'я

У першым шлюбе (з 1638) быў з Кацярынай з Патоцкіх, у гэтым шлюбе меў дачку, аднак у хуткім часе Кацярына памёрла. У другім шлюбе (з 1645) з Марыяй, дачкой гаспадара малдаўскага Васіля Лупу.

Период

Вінцэ́нт-Канстанці́н КАЛІНОЎСКІ, Касту́сь КАЛІНОЎСКІ[1] (руск.: Константин Семёнович Калиновский; польск.: Wincenty Konstanty Kalinowski; літ.:Konstantinas Kalinauskas; 2 лютага (21 студзеня) 1838 г. — 22 сакавіка (10 сакавіка) 1864 г.): палітычны дзеяч, публіцыст, паэт. Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гг. на землях Беларусі і Літвы.

Дзяцінства і юнацтва

Кастусь Каліноўскі нарадзіўся ў вёсцы Мастаўляны Гарадзенскага павету (зараз у Падляскім ваяводстве Польшчы) у сям'і беззямельнага шляхціца.

У 1847—52 гг. вучыўся ў Свіслацкім павятовым вучылішчы, пасля заканчэння якога некалькі год пражыў у бацькавым фальварку Якушоўка, дапамагаючы ў гаспадарчых клопатах і, відавочна, займаючыся самаадукацыяй. Вялікі ўплыў на Кастуся Каліноўскага меў старэйшы брат Віктар Каліноўскі, які вучыўся ў Маскоўскім універсітэце і даследваў па даручэнні Віленскай археалагічнай камісіі старадаўнія беларускія рукапісы.

Рэвалюцыйная дзейнасць

У 1856 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта на камеральныя навукі. На працягу навучання ва ўніверсітэце Каліноўскі прымаў удзел у дзейнасці нелегальных студэнцкіх гурткоў, разам з братам быў сябрам таемнай вайскова-рэвалюцыйнай арганізацыі афіцэраў Генштаба, якую ачольвалі Зігмунт Серакоўскі і Яраслаў Дамброўскі.

Неўзабаве пасля атрымання ўніверсітэцкага дыплому са ступенню кандыдата права, на пачатку вясны 1861 г. Каліноўскі вярнуўся на Радзіму і распачаў стварэнне на Гародзеншчыне рэвалюцыйнай арганізацыі. Кастусь ездзіў па навакольных вёсках і мястэчках, дзе вёў прапаганду сярод сялянаў і агітаваў іх да паўстання.

Паводле сваіх ідэйных перакананняў Каліноўскі быў рэвалюцыйным дэмакратам, выступаў за звяржэнне самадзяржаўя, скасаванне абшарніцкага землеўладання. Ён лічыў, што толькі шырокі ўдзел у будучым паўстанні сялянства можа забяспечыць перамогу. У гэтым рэчышчы і вялася Каліноўскім агітацыйная праца.

Улетку 1862 г. Каліноўскі разам з паплечнікамі з Гарадзенскай рэвалюцыйнай арганізацыіФеліксам Ражанскім, Станіславам Сангінам і Валерам Урублеўскім распачаў выпуск «Мужыцкай праўды» — першай у гісторыі газеты на беларускай мове. Усяго той газеты выйшла сем нумароў. Яна крытыкавала палітыку імперскіх уладаў, тлумачыла сітуацыю ў краіне, крытыкавала царскі маніфест аб скасаванні прыгону, заклікала сялян да змагання. Кожны нумар «Мужыцкай праўды» быў нязменна падпісаны псеўданімам Каліноўскага «Яська-гаспадар з-пад Вільні».

Кіраванне паўстаннем

У 1862 г. Каліноўскі ўжо ўваходзіў у склад Літоўскага правінцыйнага камітэту (ЛПК) — цэнтральнага органа падрыхтоўкі паўстання на тэрыторыі Паўночна-Заходняга края (цяпер — тэрыторыя паўночнай Літвы і Заходняй Беларусі. А ўвосень таго ж году стаў яго старшынём. Кастусь стаяў на чале часткі рэвалюцыянераў, якіх адрозна ад лібералаў («белых») звалі «чырвонымі». Гэты напрамак вызвольнага руху прадугледжваў дэмакратычную рэспубліку, перадачу зямлі сялянам, самавызначэнне народаў былой Рэчы Паспалітай. «Белыя» ж бачылі галоўнай мэтай паўстання толькі аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.

Аднак старшынстваваў Каліноўскі ў віленскім паўстанцкім камітэце нядоўга. Неўзабаве пасля выбуху паўстання, варшаўскі цэнтр і мясцовыя абшарнікі дамагліся роспуску ЛПК. Каліноўскага накіравалі на родную Гродзеншчыну на пасаду паўстанцкага камісара ваяводства.

Актыўная праца Каліноўскага ва ўмовах паўстання на пасадзе ваяводскага камісара паспрыяла таму, што менавіта на Гродзеншчыне інсургенты мелі найбольш баяздольную, магутную арганізацыю, прыцягнулі да барацьбы шмат сялянаў. Іншыя гісторыкі лічаць, што прычынай гэтага была найбольш высокая доля ў гэтым рэгіёне польскага насельніцтсва. На ўсходзе сялянства ў асноўным не падтрымала паўстання, і нават былі створаны сялянскія атрады для барацьбы з паўстанцамі.

У чэрвені 1863 г. праз поспехі царскіх войскаў і масавыя арышты паўстанцаў Каліноўскі вымушаны вярнуцца ў Вільню, дзе дзейнічаў пад канспірацыйнымі прозвішчамі Макарэвіч, Чарнецкі, Хамовіч, Хамуціус. Там ён зноў бярэ цэнтральнае кіраванне ў свае рукі. Спрабуючы рэанімаваць паўстанне, Кастусь выдаў «Прыказ да народу зямлі літоўскай і беларускай». Аднак было позна. Паўстанне на тэрыторыі Паўночна-Заходняга края ўжо было ў асноўным падаўлена. Асноўныя сілы паўстанцаў былі разбітыя царскімі атрадамі пры дапамозе беларускіх сялян.

Арышт і пакаранне

З восені 1863 г. К. Каліноўскі сканцэнтраваў намаганні на назапашванні сіл для новага выступлення ўвесну. Але, выдадзены здраднікам, камісарам Магілёўскай губэрні Вітаўтам Парфяновічам, ён быў у ноч на 29 студзеня 1864 г. схоплены царскімі жандарамі ў Святаянскіх мурах (побач з саборам Св. Яна), дзе хаваўся пад імем Ігната Вітажэнца.

Падчас следства і суду Кастусь Каліноўскі цвёрда стаяў на сваёй пазіцыі і адмаўляўся супрацоўнічаць са следствам. Даўшы паказанні па сваёй уласнай дзейнасці, ён адмовіўся даваць інфармацыю па іншых асобах, якія цікавілі следчую камісію, матывуючы гэта так: «…грамадская адкрытасць з'яўляецца станоўчай рысай асобы, але шпіёнства апаганьвае чалавека… мае паказанні па [іншых] асобах… не могуць спрыяць замірэнню краю… …усведамленне гонару, уласнай годнасці і таго становішча, якое я займаў у грамадстве, не дазваляюць мне ісці па іншым шляху.»[2]

Царскі ваенна-палявы суд вынес пастанову: пакараць Каліноўскага смерцю на шыбеніцы. Кастусь Каліноўскі быў публічна павешаны на гандлёвай плошчы Лукішкі ў Вільні.

Францішак Бенядзікт Казіміравіч БАГУШЭВІЧ (21 сакавіка 1840 — 28 красавіка 1900; псеўданімы: Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава) — беларускі грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. Адзін з пачынальнікаў новайбеларускай літаратуры, яе класік. Літаратурная творчасць і грамадская дзейнасць Ф. Багушэвіча абуджалі нацыянальную самасвядомасць беларусаў, яго ідэйная спадчына з'явілася фундаментам ідэалогіі беларускага нацыянальна-вызвольнага руху пачатку XX ст.

Біяграфія

Францішак нарадзіўся ў фальварку Свіраны Віленскай губерніі. (сучасн. Літва) у сям'і выхадцаў з дробнай шляхты Казіміра і Канстанцыі (у дзявоцтве — Галаўня) Багушэвічаў. Дзіцячыя гады пісьменніка прайшлі ў асяроддзі, блізкім да сялянскага.

Пачатковую адукацыю атрымаў у Віленскай гімназіі, якую скончыў 26 ліпеня 1861 г.. У тым жа годзе паступіў у Пецярбургскі ўніверсітэт на фізіка-матэматычны факультэт, аднак праз 2 месяцы быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. Вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам ў в. Доцішкі, Лідскага павету (цяпер — Воранаўскі раён) у школцы, адкрытай ўладальнікам маёнтка Аляксандрам Звяровічам. Уступіў у мясцовае рэвалюцыйнае таварыства «пянтковічаў».

Актыўны ўдзельнік паўстання 1863—1864, быў паранены ў баі. Яго бацька, сястра і брат Апальіар дапамагалі рэвалюцыянерам. Ратуючыся ад рэпрэсій, вымушаны быў хавацца, а потым пераехаў на Украіну. 7 мая 1865 г. ён падаў заяву з просьбай аб навучанні ў Нежынскім юрыдычным ліцэі. Яго прашэнне аб вызваленні ад аплаты за навучанне не была задаволена «з прычыны адсутнасці вакансій». Ліцэіст імкнуўся зарабляць на жыццё рэпетытарствам. З 1868 працаваў у судовых установах Украіны, кароткі час у Валагодскай губерніі.

У 1883 годзе каранацыя новага імператара Аляксандра ІІІ суправаджалася шырокай амністыяй: тысячы паўстанцаў, у тым ліку Багушэвіч, вярнуліся на Радзіму. У 1884 г. пераехаў у Вільню, працаваў у судовай палаце. Асноўнымі кліентамі яго былі сяляне і гарадская бедната. Пісаў артыкулы ў часопіс «Kraj» («Край») па-польску. Менавіта ў віленскі перыяд разгарнулася яго літаратурная і публіцыстычная дзейнасць.

Пасля звальнення жыў у в. Кушляны (цяпер Смаргонскі раён), дзе і памёр. Пахаваны ў вёсцы Жупраны Ашмянскага раёну.

Творчасць

Пры жыцці паэта пад псеўданімамі былі надрукаваны вершаваныя зборнікі «Дудка беларуская» (Кракаў, 1891) і «Смык беларускі» (Познань, 1894), апавяданне «Тралялёначка» (Кракаў, 1892).

Лёс іншых твораў Багушэвіча — зборнікаў «Скрыпачка беларуская» і «Беларускія апавяданні Бурачка» дагэтуль нявысветлены. У некаторых некралогах па аўтару згадвалася, што кніжка паспела выйсці ў свет і нават з партрэтам аўтара, але ніводнага асобніка выдання дагэтуль не выяўлена. Польскі літаратар Люцыян Узембла ў адным са сваіх артыкулаў напісаў нават пра змест «Скрыпачкі»: «Складаюць яе выдатныя творы, напісаныя таленавіта: маналогі байка, сялянская элегія, з'едлівая аповесць».

У творчасці Ф. Багушэвіча таленавіта спалучаны гісторыка-філасофскае і мастацкае асэнсаванне лёсу беларускага народа, ва ўвесь голас гучаць матывы нацыянальнага адраджэння. Палітычнае і грамадскае крэда паэта найбольш выразна выказана ў прадмове да зборніка «Дудка беларуская», дзе выкладзены погляды на беларускую мову як на мову «нам ад Бога даную», «для нас святую». Ф. Багушэвіч лічыў мову «адзежай душы», асновай існавання нацыі, клікаў шанаваць родную мову, «каб не ўмерлі». У прадмове акрэслены вехі гісторыі краю з часу ВКЛ, у якім Беларусь была «як тое зярно ў гарэху», прыблізна вызначана яе тэрыторыя («ад Вільні да Мазыра, ад Віцебска за малым не да Чарнігава, дзе Гродна, Мінск, Магілёў, Вільня і шмат іншых мястэчак і вёсак…»).[6]

Светапогляд і ідэйныя перакананні адлюстроўвалі наспелыя патрэбы нацыянальнага адраджэння і развіцця народаў, пазбаўленых сваіх суверэнных правоў на самастойнае грамадскае і духоўна-культурнае існаванне, адбудову сваёй дзяржавы. У публіцыстычных прадмовах (напр., да зборніка «Дудка беларуская») і праграмных вершах Ф. Багушэвіч выказаны асноватворныя прынцыпы ідэалогіі нацыянальнага вызвалення. Праблему мовы ён вылучае як асноўную праблему нацыянальнага жыцця, лічыў нацыянальную мову найважнейшай формай выяўлення духоўнасці народа, найбольш устойлівай, асноўнай прыкметай нацыі.

Пётр Міронавіч МАШЭРАЎ (сапраўднае прозвішча — Машэра[1]; 13 (26) лютага 1918, в. Шыркі Сенненскага р-на — 4 кастрычніка 1980), беларускі партыйны і савецкі дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў часы Вялікай Айчыннай вайны.

Гады дзяцінства. У партызанах

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут ім. С. М. Кірава (1939). З 15 жніўня 1939 па 22 чэрвеня 1941 працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі ў Расонскай сярэдняй школе Віцебскай вобласці. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны П. М. Машэраў стварыў і ўзначаліў падпольную камсамольскую арганізацыю ў Рассонскім р-не. З красавіка 1942 камандзір партызанскага атрада імя Н. А. Шчорса, з сакавіка1943 — камісар партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага, адначасова з ліст. 1943 — першы сакратар Вілейскага падпольнага абкама ЛКСМБ (Ленинский Коммунистический Союз Молодежи Белорусии). П. М. Машэраў прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы і правядзенні баявых аперацый. Пад яго кіраўніцтвам партызаны наносілі ўдары па камунікацыях, органам кіравання і забеспячэння нямецкіх войск у Віцебскай і Калінінскай абласцях, Латвійскай ССР. Двойчы паранены.

Партыйны дзеяч

§ 1944—1946: 1-ы сакратар Маладзечанскага абкама;

§ 1946—1947: сакратар ЦК ЛКСМБ;

§ 1947—1954: 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ;

§ 1954—1955: 2-і сакратар Мінскага абкама;

§ 1955—1959: 1-ы сакратар Брэсцкага абкама КПБ;

§ 1959: сакратар, 2-і сакратар ЦК КПБ;

§ 1961: кандыдат у члены ЦК КПСС, з 1964 член ЦК КПСС;

§ 1965—1980: 1-ы сакратар ЦК КПБ.

Кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС з 1966. Дэпутат ВС СССР 3-5-га і 7-8-га скліканняў, з 1966 член Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР.

Можна без сумнення казаць, што Машэраў сярод кіраўнікоў савецкай Беларусі быў найбольш папулярным і карыстаўся ўсенароднай павагаю. Ніхто ні да, ні пасля яго так доўга не ўзначальваў беларускую партыйную арганізацыю — 15,5 года. Гісторыкі адзначаюць, што ў перыяд яго дзейнасці Беларусь дасягнула значных поспехаў у развіцці эканомікі, навукі і культуры, стала адной з высокаразвітых рэспублік былога СССР.

Наши рекомендации