I. Узвышэнне Цёмнага Лорда 2 страница

Альбус Дамблдор ніколі не ганарыўся і не выхваляўся тым, што ён знаходзіў у людзях тое, за што іх трэба было шанаваць, што было ўтоена ад вачэй. Але яго страты надзялілі яго велізарнай людкасцю і спагадай. Мне не будзе хапаць яго сяброўства больш, чым я магу растлумачыць, але мая згуба не параўнаецца з згубай магічнага міру. Па-за ўсякім сумневам, ён быў самым натхняльным і любімым дырэктарам Хогвартса. Ён памёр так, як ён жыў: працуючы дзеля вышэйшай выгоды да апошняга ўздыху, так, як ён калісьці працягнуў руку маленькаму хлопчыку з драконавай воспай, якім ён і быў, калі мы сустрэліся.

Гары скончыў чытаць, але працягваў глядзець на фатаграфію побач з некралогам. У Дамблдора была ўсё тая ж добрая знаёмая ўсмешка, але ён так глядзеў па-над свамі акулярамі-паўмесяцамі, шо Гары здавалася, быццам нават з фатаграфіі ён бачыць усё наскрозь, што прымушала яго адчуваць гаркату і збянтэжанасць адначасова.

Яму здавалася, ён ведаў Дамблдора, але калі ён прачытаў гэты некралог, то змушаны быў прызнаць, што амаль нічога не ведаў. Ён ніколі не ўяўляў дзіцем або падлеткам, быццам той заўсёды быў сівавалосым старым. Дамблдор-падлетак уяўлялся з такой жа працай, як дурая Герміёна або прывязны Агнеплюй.

Ён ніколі не думаў пра тое, каб спытаць Дамблдора пра яго мінулае. Гэта было дзіўна, неверагодна, але ж было вядома, што Дамблдор прымаў удзел у тым легендарным двубоі супраць Грындэльвальда, а Гары нават не спытаў, як гэта было, не спытаў і пра яго іншыя знакамітыя дасягненні. Не, яны заўсёды абмяркоўвалі Гары, мінулае Гары, будучыню Гары, планы Гары… і, падобна, цяпер Гары разумеў, што магчымасць сышла, і ён больш не папытае Дамблдора распавесці пра сябе, хоць адно асабістае пытанне ён усё жа паспеў задаць. Але Дамблдор відавочна схітраваў.

- А што бачыце вы, калі глядзіце ў Люстэрка?

- Я? Я бачу ў сваёй руцэ пару тоўстых ваўняных шкарпэтак.

Пасля некалькі хвілін роздумаў, Гары вырваў артыкул з Вяшчуна, акуратна згарнуў яго і паклаў у першы том “Практычнай Ахоўнай Магіі і Яе Выкарыстання Супраць Цёмных Мастацтваў”. Затым ён выкінуў пакінутую газету ў гару смецця і павярнуўся тварам да пакоя. Стала значна чысцей. Толькі на ложку ляжаў сённяшні “Штодзённы Вяшчун”, а зверху – аскепак люстэрка.

Гары прайшоў па пакоі, адсунуў аскепак і раскрыў газету. Ён толькі мімаходам зірнуў на загаловак, калі раняшняя сава з службы дастаўкі прыесла яму згорнутую газету, і адклаў яе, убачыўшы, што пра Вальдэморта нічога не гаварылася. Гары быў упэўнены, што міністэрства прыстрашыла “Вяшчун”, каб стрымаць навіны пра Вальдэморта. І толькі зараз ён заўважыў, што прапусціў.

Унізе перадавіцы над фатаграфіяй устрывожанага Дамблдора, які кудысці хутка ступаў, распластаўся загаловак:

Дамблдор. Нарэшце праўда?

- На наступным тыдні выйдзе шакавальная гісторыя пра заганнага генія, якога шматлікія лічылі найвялікшым чараўніком свайго часу. Зрываючы ўсім вядомую маску мудраца з срэбнай барадой, Рыта Скітар адчыняе завесу цяжкага дзяцінства, непакорлівай юнацкасці, вечных сварак і ўсіх сакрэтаў, якія Дамблдора панёс з сабой у магілу. ЧАМУ ён адмовіўся быць міністрам і застаўся ўсяго толькі дырэктарам школы? ЧАГО сапраўды жадае дамагчыся сакрэтная арганізацыя, выдомая як Ордэн Фенікса? Як на самай праве памер Дамблдор?

Адказы на гэтыя і шматлікія іншыя пятанні будуць дадзеныя ў навай біяграфіі “ Жыццё і Хлусня Альбуса Дамблдора” Рыты Скітар. Эксклюзіўнае інтэрв’ю Бэцці Брэйтвэйт на старонцы 13.

Гары рыўком адкрыў газету і перагарнуў на трынаццатую старонку. Над артыкулам мільгаў яшчэ адзін знаёмы твар: жанчына ў акулярах у прыгожай аправе з кучаравымі светлымі валасамі, яе зубы агаліліся ў трыюмфальнай усмешцы, пакуль яна махала рукой. Імкнучыся не звяртаць увагу на фатаграфію, Гары працягнуў чытаць.

У жыцці Рыта Скітар значна прыемней, чым то ўражанне, якое пакідаюць яе знакамітыя нататкі. Сустрэўшы мяне ў пярэднім пакоі сваёй утульнай хаты, яна праводзіла мяне на кухню, каб пачаставаць кубачкам гарачай гарабаты, кавалачкім торціка і цэлым дымлівым кацялком найсвежага слыху.

- Вядома, Дамблдор – мара біёграфа, кажа Скітар. – Такое доўгае, насычанае жыццё. Я ўпэўнена, мая кніга будзе першай з шматлікіх, вельмі шматлікіх.

Скітар хуткая як ніколі. Яе праца на дзевяцьсот старонак была скончана ўсяго толькі праз чатыры тыдня пасля загадкавай смерці Дамблдора. Мне стала цікава, як ёй атрымалася зладзіцца так хутка.

- Ах, калі ў вас такі вялікі досвед журналстыкі за плячамі, пісаць да тэрміна – гэта ваша другае натура. Я ведала, што чарадзейны мір жадае ведаць усё, і я жадала быць першай, хто падаў яму такую магчымасць.

Я мімаходзь згадваю водгук Эльфіяса Доджа, Адмысловага Дарадніка Уізангамота і даўняга сябра Дамблдора, пра тое, што “кніга Скітар не распавядзе больш, чым картка ўнутры Шакаладнай жабы”.

Скітар закідае галаву ў прыступе рогату.

- Дарагі Даджы! Я памятаю інтэрв’ю з ім некалькі гадоў таму пра правы русалаў. Зусім з’ехаў з шпулек, думаў мы сядзім на дне возера Віндэрмер, і прасіў сцерагчыся фарэляў.

І ўсё жа абвінавачванні Эльфіяса Доджа – не адзін выпадак падобных дамаганняў. Няўжо Скітар здаецца, што за чатыры тыдня яна змагла скласці поўную карціну пра доўгае і дзіўнае жыццё Дамблдора?

- О, мая мілая, - ззяе яна, паляпваючы мяне па руцэ. – Вы не горшмяне ведаеце, колькі інфармацыі можа вывудзіць мяшочак з Галеонамі, адмова чуць “не” і вострае Жвава Пішучае пяро! Ды людзі ў чаргу ўставалі, каб вываліць свой цэбар бруду на Дамблдора. Не ўсе думалі, што ён быў такім выдатным… ён перайшоў не адну дарожку. Але стары добры Доджы Додж можа не лётаць на Гыпагрыфу, таму што я звязалася з крыніцай, за якую шматлікія журналісты падалі б свае палачкі. Ён ніколі не выступаў на публіцы, але быў вельмі блізкі з Дамблдорам падчас самога цяжкага перыяду яго юнацкасці.

Залішняя зацікаўленасць кнігай ужо дазваляе выказаць здагадку, што нас чакае шок ад прачытанага, а Дамблдор жыў не такім ўжо ідэальным жыццём. Так якія ж неспадзеўкі нам трэба чакаць?

- Перастань, Бэцці, я не збіраюся выдаваць падрабязнасці да таго, як хто-небудзь купіць кнігу! – смяецца Скітар. – Але я абяцаю, што тых, хто дагэтуль думае, што Дамблдор жыў жыццём супраць Самі-Ведаеце-Каго, і ў галаву б не прыйшло, што ў юнацкасці ён захапляўся Цёмнымі Мастацтвамі! Так, у Альбуса Дамблдора вельмі цёмнае мінулае, я ўжо не кажу пра вар’яцкую сямейку, пра якую ён імкнуўся нікому не распавядаць.

Я пытаю, ці мае Скітар на ўвазе брата Дамблдора Аберфорта, які пятнаццаць гадоў таму справакаваў скандал у Візенгамоце за непрыстойнае выкарыстанне магіі.

- О, Аберфорт – гэта ўсяго толькі вяршыня кучы з гноем, - смяецца Скітар. – Не, я кажу пра больш горшыя рэчы, чым брат, які любіў інтрыжкі з козамі, нават горш, чым бацька, які калечыў маглаў, абодва трапіўшыя пад следства Візенгамота. Не, я кажу пра маці і сястру, яны вельмі зацікавілі мяне, але вам прыйдзецца пачакаць раздзелы з дзевятага па дванаццаты. Усё, што я магу сказаць: нядзіўна, чаму Дамблдор ніколі не распавядаў, як ён зламаў свой нос.

Ці стане Скітар адмаўляць заслугі Дамблдора, выцягваючы шкілеты з сямейнай шафы?

- Вядома, мазгі ў яго былі, - кажа яна, - хоць цяпер шматлікім цікава, ці яму прыналежылі ўсе заслугі. У раздзеле сем, напрыклад, Айвор Дылонсбі распавядае пра тое, як ён ужо адкрыў восем спосабаў ужывання драконавай крыві, калі Дамблдор “пазычыў” яго паперы.

А як жа важнасць такіх падзей, як, напрыклад, перамога над Грындэльвальдам?

- Ах, я рада, што вы згадалі Грындэльвальда, - кажа Скітар з чароўнай усмешкай. – Баюся тыя, хто верыць у дзіўную перамогу Дамблдора, павінны прыгатавацца да сапраўднай бомбы… магчыма нават з гноем. Гэтулькі там бруду. Усё, што я магу сказаць, не будзьце ўпэўненыя ў тым, што гэтая легендарная бітва адбылася на самай справе. Пасля чытання маёй кнігі шматлікія, хутчэй за ўсё, прыйдуць да высновы, што Грындэльвальд усяго толькі стварыў белую зустачку сваёй палачкай і паціху сышоў.

Скітар адмаўляецца раскрываць якія-небудзь тэмы, таму ма загаварылі пра адносіны.

- Так, - з ківам адказвае Скітар. – Я прысвячаю цэлы раздзел адносінам Потэра і Дамблдора. Так агідна. Чытачам прыйдзецца купіць маю кнігу, але я магу сказаць, што Дамблдор выяўляў да хлопчыка нездаровую цікавасць. Ці было гэта не самай справе… Паглядзім. Гэта не сакрэт, што ў Потэра было цяжкае малалецтва.

Я пытаю, ці мае зносіны Скітар з Потэрам, з якім у яе было інтэрв’ю на тэму Самі-Ведаеце- Каго, і па гэты дзень.

- Ах, зразумела, мы ўсамых блізкіх адносінах, - кажа Скітар. – У беднага Потэра так мала сапраўдных сяброў, і мы сустрэліся ў адзін з самых цяжкіх момантаў яго жыцця – на Турніры Трох Чараўнікоў. Мабыць, я адна, з тых, хто зараз жыве, магу сказаць, што я ведаю сучаснага Гары Потэра.

Што прыводзіць нас да мноства слыхаў пра апошнія гадзіны Дамблдора. Ці верыць Скітар, што Потэр быў з Дамблдорам у момант яго смерці?

- Ну, не жадаю выдаваць шмат – усё будзе ў кнізе – але сведкі ў замку Хогвартс бачылі, як Потэр бег са сцэны здарэння адразу пасля таго, як Дамблдор зваліўся, саскочыў або яго спхнулі. Пазней ён абвінаваціў Сэверуса Снэйпа, чалавека, да якога сілкаваў велізарную непрыязнь. Ці так усё, як здаецца? Вырашаць грамадству… як толькі яны прачытаюць маю кнігу.

На гэтай інтыгучай ноце я пакідаю нашу госцю. Няма сумневу ў тым, што Скітар напісала бэстсэлер. Натоўпы прыхільнікаў Дамблдора тым часам асуерагаюцца таго, што яны могуць пазнаць пра іх героя.

Дачытаўшы артыкул да канца Гары працягваў глядзець на старонку. Са злосцю ён згамтаў газету і кінуў яе ў гару астатняга смецця.

Ён пачаў бязмэтна кідацца па пакоі, адчыняючы скрыні і хапаючы кнігі, потым складаючы іх на тыя ж месцы, не цямячы, што робіць, пакуль асобныя кавалкі артыкула Рыты круціліся ў яго з галаве: Цэлы раздзел прысвечаны адносінам Потэра і Дамблдора… так агідна… захапляўся Цёмнымі Містацтвамі… звязалася з крыніцай, за якую шматлікія журналісты падалі б свае палачкі…

- Хлусня! – крыкнуў Гары і ўбачыў у акно, як сусед перастаў заводзіць газонакасілку і нервова паглядзеў наверх.

Гары цяжка сеў на ложак. Асклепак адскочыў ад яго. Ён падняў яго і перавярнуў, думаючы пра Дамблдора і хлусні Рыты Скітар.

Успыхнула ярка-блакітнае святло. Гары замёр, яго паранены палец зноў крануў няроўны край люстэрка. Здалося. Ён паглядзеў назад, але сцяна была ванітнага персікавага колеру, які абрала цётка Пятуння. Не было нічога блакітнага, што магло б адлюстравацца. Ён зноў паглядзеў у аскепак, але ў ім зноў адлюстроўвалася толькі яго ўласнае вока.

Яму здалося, не магло быць іншага тлумачэння, таму што ён думаў пра мёртвага дырэктара школы. Несумнеўным заставалася тое, што ён ніколі не ўбачыць пранізлівы погляд ярка-блакітных вачэй Альбуса Дамблдора.

III. Ад’езд Дурслі

Гук зачыненых уваходных дзвярэй рэхам пранёсся ўверх па лесвіцы і пачуўся крык: “Гэй, ты!”

Пасля шаснаццаці гадоў такога абыходжання Гары ўжо ведаў, каго клікаў яго дзядзька, але, тым не менш, не адклікаўся. Ён усё яшчэ думаў пра асклепак, у якім, як яму здалося на секунду, ён бачыў вока Дамблдора. Ён не падняўся з ложку і не пайшоў да дзвярэй датуль, пакуль яго дзядзька не закрычаў: “ХЛОПЕЦ!”. Ён паклаў асклепак у ранец да тых рэчыў, якія збіраўся браць з сабой.

- Чаго гэта ты не спяшаешся! – зароў Вернан Дурслі, калі Гары паявіўся не верхняй ступеньцы. – Ідзі сюды. Трэба пагаварыць!

Гары спусціўся ўніз, трымаючы рукі глыбока ў кішэнях джынсаў. Апынуўшыся ў гасцінай, ён убачыў усіх траіх Дурслі. Яны былі апранутыя і збіраліся: дзядзька Вернан у карычневай куртцы на маланцы, цётка Пятуння – у паліто колеру ласося, а Дадлі, вялікі светлавалосы мускулісты кузен Гары, - у скуранай куртцы.

- Ну? – спытаў Гары.

- Садзіся! – сказаў дзядзька Вернан. Гары падняў бровы.

- Калі ласка! – дадаў дзядзька Вернан, злёгку моршчачыся ад сказанага слова.

Гары сеў. Яму здавалася, ён ведаў, што ён павінен пачуць. Яго дзядзька пачаў кідацца па пакоі, а цётка Пятуння і Дадлі сачылі за ім з трывогай. Нарэшце, вялікі бэзавы твар дзядзькі Вернана абцяжарыла нейкая думка, і ён спыніўся насупраць Гары і аб’явіў:

- Я перадумаў, - сказаў ён.

- Які сюрпрыз, - хмыкнуў Гары.

- Не смей так казаць… - пачала цётка Пятуння, але Вернан Дурслі супакоіў яе.

- Гэта ўсё глупства! – сказаў дзядзька Вернан, гледзячы на Гары сваімі маленькімі, падобнымі на парасячыя вачамі. – Я зусім не веру тваім словам. Мы застанемся тут, і нікуды не паедзем.

Гары паглядзеў на дзядзьку і адчуў і прыкрасць, і весялосць адначасова.

Вернан Дурслі мяняў сваё меркаванне кожныя дваццаць чатыры гадзіны на працягу апошніх чатырох тыдняў. Ён пакаваў, распакоўваў і зноў пакаваў рэчы, у чарговы раз змяніўшы сваё рашэнне.

Больш за ўўсё Гары спадабаўся той раз, калі дзядзька Вернан, не ведаючы, што Дадлі дадаў у зноў перапакаваны чамадан гантэлі, паспрабаваў засунуць яго ў антрэсоль і зваліўся, равучы ад болю і лаючыся па чым дарма.

- Ты кажаш, - сказаў Вернан Дурслі, працягваючы шпацыр па пакоі. – Што мы: Пятуння, Дадлі і я – у небяспецы, якая зыходзіць ад… ад…

- Кагосьці з “нашых”, я ведаю, - сказаў Гары.

- Дык вось, я не веру ніводнаму слову, - дзядзька Вернан зноў устаў перад Гары. – Я не спаў паў ночы, усё абдумваючы, і прыйшоў да вываду, што гэта план па захопу маёй хаты.

- Хаты? – паўтарыў Гары. – Якой хаты?

- Гэтай хаты! – ускрыкнуў дзядзька Вернан, вена на ілбу пачала пульсаваць. – Нашай хаты! Кошты на жыллё тут вельмі высокія! Ты жадаеш, каб мы з’ехалі, а потым праробіш свае фокусы, і ўсё акажацца перапісаным на цябе і…

- Вы што, звар’яцелі? – спытаў Гары. – План, каб атрымаць гэтую хату? Вы праўда тупы, ці толькі прыкідваецеся?

- Ну-ка не смей!.. – піскнула цётка Пятуння, але Вернан зноў яе супакоіў. Для яго, здавалася, не было нічога больш небяспечнаго чым то, пра што ён зараз казаў.

- Жадаю нагадаць, калі вы забыліся, - сказаў Гары. – Што ў мяне ўжо ёсць хата, якую мне пакінуў хросны. Навошта мне гэтая? У памяць аб добрых дзяньках?

Наступіла цішыня. Гары падумаў, што вырабіў належнае ўражанне на дзядзьку сваімі довадамі.

- І ты сцвярджаеш, - сказаў дзядзька Вернан, зноў бегаючы па пакоі. – Што гэты нейкі там Лорд…

- … Вальдэморт, - нецярпліва адказаў Гары. – І мы ўжо сто разоў абмяркоўвалі гэта! Гэта не здагадка, а факт! Дамблдор казаў вам летась, і Кінгслі і Містэр Уізлі …

Вернана Дурслі перашморгнула, і Гары здагадаўся, што дзядзька спрабаваў пазбавіцца ад успамінаў аб візіце двух дарослых чараўнікоў. Хоць, улічваючы, што аднойчы Містэр Уізлі разнёс Дурслі палову гасцінай, яго з’яўленне магло, мякка кажучы, не ўзрадаваць дзядзьку Вернана.

- ...Кінгслі і Містэр Уізлі гэта тлумачылі, - яшчэ раз сказаў Гары. – Мне споўніцца семнаццаць, заклён знікне, і вы разам са мной будзеце пад пагрозай нападу Вальдэморта. Ордэн падазрае, што Вальдэморт можа злавіць вас і мучыць, каб выпытаць, дзе я. Ці ў надзеі, што я вас захачу выратаваць.

Погляды Гары і дзядзькі Вернана сустрэліся. Гары быў упэўнены, што яны адначасова падумалі пра адно і тое ж. Затым дзядзька Вернан працягнуў хадзіць па пакоі, а Гары зноў загаварыў:

- Вам неабходна схавацца, і Ордэн жадае дапамагчы. Вам прапаноўваюць лепшую абарону, якая толькі можа быць.

Дзядзька Вернан нічога не адказаў, а працягнуў хадзіць па пакоі. Сонца схілілася над агароджамі. Газонакасілка суседа зноў заглухла.

- Я думаў, ёсць Міністэрства Магіі, - сказаў дзядзька Вернан.

- Ёсць, - здзіўлена адказаў Гары.

- Ну а чаму б ім тады не абараняць нас? Мне здаецца, ні ў чым не вінаватыя, вядома, акрамя хавання мечанага, ахвяры накшталт нас маюць права на абарону ўрада!

Гары не змог утрымацца ад смеху. Гэта было ў духу Вернана – спадзявацца на кіраўніцтва, нават калі гаворка ішла пра мір, які ён адмаўляў і пагарджаў.

- Вы чулі, што вам сказалі Кінгслі і містэр Уізлі, - адказаў Гары. – Мы думаем, што ў Міністэрстве сабатаж.

Дзядзька Вернан кідаўся да каміна і зваротна, так цяжка дыхаючы, што чорныя вусы яго ўздымаліся, а твар зноў стаў бэзавым ад працы думкі.

- Добра, - сказаў ён, зноў спыняючыся перад Гары. – Добра, дапусцім, мы згаджаемся на абарону. Але я не разумею, чаму мяне не можа ахоўваць гэты Кінгслі.

Гары ледзь не закаціў вочы. Нагэтае пытанне таксама адказвалі не адзін раз.

- Як я ўжо казаў, - сказаў ён скрозь зубы. – Кінгслі ахоўвае міністра магл… вашага Прэм’ер–міністра.

- Менавіта так!.. Ён лепшы! – сказаў дзядзька Вернан, паказваючы на пусты экран тэлевізара. На днях Дурслі ўбачылі Кінгслі у навінах, калі той суправаджаў Прэм’ер-міністра падчас наведвання лякарні. Гэта і тое, што Кінгслі атрымоўвалася апранацца па-маглаўскі, не кажу чы ўжо пра ўпэўненасць, выходнай ад яго павольнага басу, было прычынай, па якой Дурслі успрымалі Кінгслі не так, як іншых чараўнікоў. Хоць яны ніколі не бачылі яго з златым кольцам у вуху.

- Ну, так ён заняты, - сказаў Гары. – Але Хестынія Джонс і Дзедалус Дыгл больш чым гатовыя да працы…

- Паглядзець бы іх рэзюмэ… - пачаў дзядзька Вернан, але ў Гары лопнула цярпленне. Устаўшы, ён падышоў да дзядзькі, зараз сам паказваючы на тэлевізар.

- Гэтыя выпадкі – не проста няшчасныя выпадкі… аварыі, выбухі, усё, што зараз адбываецца. Людзі знікаюць і паміраюць, і ён стаіць за гэтым, Вальдэморт. Я паўтараю вам зноў: ён забівае маглаў для забаўкі. Нават смуга – Дэментары выклікаюць яе, а калі вы не памятаеце, хто гэта, спытайце вашага сына!

Дадлі рэзка закрыў рот рукамі. Усе ўтаропіліся на яго. Ён павольна апусціў рукі і спытаў:

- Есць… яшчэ?

- Яшчэ? – зарагатаў Гары. – Акрамя тых двух, што напалі на нас? Так! Іх сотні, зараз, магчыма, і тысячы, судзячы па ўсеагульным жаху і адчаю…

- Добра, добра, - сказаў дзядзька Вернан. – Мы цябе зразумелі…

- Спадзяюся, - сказаў Гары. – Таму што як толькі мне споўніцца семнаццаць, усе: Пажыральнікі Смерці, Дэментары, магчыма Інферыі – мёртвыя целы, якімі кіруюць цёмныя чараўнікі, - змогуць знайсці і напасці на вас. А калі вы ўспомніце той раз, калі вы паспрабавалі ўйсці ад чараўніка, то напэўна зразумееце, што вам патрэбна дапамога.

Ненадоўга павісла цішыня, і крозь гады пачуўся гук зламаных Хагрыдам дзвярэй. Цётка Пятуння глядзела на дзядзьку Вернана, Дадлі глядзеў на Гары. Нарэшце дзядзька Вернан выпаліў:

- А як жа мая праца? А школа Дадлі? Не думаю, што гэтыя рэчы важныя для кучкі чараўнікоў…

- Вы што, не разумееце? – закрычаў Гары. – Яны замучаць вас і заб’юць гэтак жа, як маіх бацькоў!

- Тата, - гучна сказаў Дадлі. – Я еду з гэтымі людзьмі з Ордэна.

- Дадлі, - здзівіўся Гары. – Упершыню ў жыцці ты кажаш нешта разумнае.

Ён ведаў, што выйграў бітву. Калі ўжо Дадлі спалохаўся настолькі, каб прыняць дапамогу ад Ордэна, яго бацька відавочна пагадзяцца з ім. Ніхто б не кінуў Дадлі. Гары зірнуў на гадзіннік.

- Яны будуць тут хвілін праз пяць, - сказаў ён і, калі ніхто з Дурслі не адказаў, выйшаў з пакоя. Далягляд расстання з цёткай, з дзядзькам і кузенам, магчыма назаўжды, не мог знерваваць яго, аднак у паветры ўсё роўна была нейкая напруга. Што сказаць пры растанні чалавеку пасля шаснаццаці гадоў узаемнай непрыязнасці?

У сваім пакоі Гары бязмэтна пахадзіў са сваім ранцам, затым прасунуў скрозь пруты клеткі Хэдвіг трохі арэхаў. Яны з гукам зваліліся на дно, і сава іх праігнаравала.

- Мы хутка з’едзем, - сказаў ёй Гары. – І ты зноў зможаш вольна лётаць.

У дзверы пазванілі. Гары затрымаўся, але затым выйшаў з свайго пакоя і накіраваўся ўніз. Ён не думаў, што Хемція і Дзедалус змаглі б ў адзіночку зладзіцца з Дурслі.

- Гары Потэр! – завішчаў радасны голас, калі Гары адчыніў дзверы; чалавек у ліловым капялюшыку нізка раскланьваўся. – Гонар, як заўсёды!

- Дзякуй, Дзедалус, - сказаў Гары, збянтэжана ўсміхаючыся цёмнавалосай Хесціі. – Я вельмі рады, што вы гэта робіце… Яны тут, мая цётка, дзядзька і кузен…

- Добрага вам дня, сваякі Гары Потэра! – радасна сказаў Дзедалус, праходзячы ў гасціную.

Дурслі не выглядалі гэтак жа радасна; Гары ўжо чакаў, што іх рашэнне зноў памяняецца. Дадлі прыціснуўся да мамы пры выглядзе чараўнікоў.

- Я бачу, вы ўжо сабраліся! Выдатна! План, як вам ужо распавёў Гары, просты, - сказаў Дздалус, дастаючы гадзіннік і ўважліва яго разглядаючы. – Мы пакінем хату да таго, як гэта зробіць Гары. Карыстацца магіяй у вашай хаце нельга, гэта можа справакаваць Міністэрства арыштаваць Гары, таму што ён яшчэ непаўналетні. Мы павінны ад’ехаць кіламетраў на пятнаццаць, перш чым дызапарыяваць у бяспечнае месца, якое мы абралі для вас. Мяркую, вы ведаеце, як вадзіць? – ветліва спытаў ён дзядзьку Вернана.

- Ці ведаю я як… Вядома, я вядатна ведаю, ёрш тваю медзь, як вадзіць! – раззлаваўся дзядзька Вернан.

- Значыць, вы вельмі разумныя, сэр, вельмі. Я вось, напрыклад, аслупянеў бы пры выглядзе ўсіх гэтых кнопачак і пімпачак, - сказаў Дзедалус. Яму вельмі падабалася захапляцца дзядзькам Вернанам, які, мабыць, з кожнай секундай усё больш губляў упэўненасць у плане.

- Нават вадзіць не ўмее, - прамармытаў ён, пакуль яго вусы істэрычна тузаліся, але, да шчасця, ні Дзідалус, ні Хесція яго не чулі.

- Ты, Гары, - працягнуў Дзедалус. – Пачакаеш тут сваіх суправаджалых. Нашы планы змяніліся…

- У якім сэнсе? – сказаў Гары. – Я думаў, Вар’яцкае Вока павінен быў забраць мяне для раўналежнага апарыявання.

- Нельга, - адказала Хесція. – Вар’яцкае Вока растлумачыць.

Дурслі, якія без усякай радасці слухалі гэтую гутарку, падскочылі, ад гучнага “Паспяшайцеся!”. Гары агледзеў увесь пакой, перш чым зразумець, што гук зыходзіў ад гадзінніка Дзедалуса.

- Так, час не чакае, - сказаў Дзедалус, ківаючы на свой гадзіннік і прыбіраючы яго зваротна ў пінжак. – Мы паспрабуем перамясціць тваю сям’ю адначасова з тваім ад’ездам, Гары, у момант калі абарона знікне, выўсе павінны быць у бяспецы, - ён звярнуўся да Дурслі. – Ну што, вы гатовы ісці?

Ніхто не адказаў. Дзядзька Вернан глядзеў на грудок у кішэні пінжака Дзедалуса.

- Магчыма, нам трэба пачакаць у калідоры, Дзедалус, - прамармытала Хемція. Яна відавочна лічыла непрыстойным заставацца ў пакоі, калі Гары і яго сям’я павінны былі сказаць адзін аднаму цёплыя і далікатныя словы растання.

- Не трэба, - ціха пачаў Гары, але дзядзька Вернан пазбавіў яго ад тлумачэння:

- Ну, тады, да пабачэнне, хлопец.

Ён падняў правую руку, каб паціснуць руку Гары, але раздумаўся і сціснуў далонь у кулак, калыхаючы ёй наперад і назад, німы метраном.

- Ты гатоў, Дадзі? – спытала цётка Пятуння, правяраючы зашпільку на сумцы, быццам імкнучыся пазбягаць погляду Гары.

Дадлі не адказваў, а стаяў з адкрытым ртом, трохі нагадваючы Гары гіганта Гропа.

- Пайшлі, - сказаў дзядзька Вернан.

Ён ужо амаль дайшоў да дзвярэй гасцінай, як раптам Дадлі пралапатаў:

- Не разумею.

- Чаго ты не разумееш, лапачка? – спытала цётка Пятуння, гледзячы на сына.

Дадлі падняў тоўстую парсюковую руку, паказваючы на Гары.

- Чаму ён не едзе з намі?

Дзядзька Вернан і цётка Пятуння замерлі, утаропіўшыся на Дадлі, быццам ён толькі што выявіў жаданне стаць балярынай.

- Што? - гучна спытаў дзядзька Вернан.

- Чаму ён не едзе з намі? – сказаў Дадлі.

- Ну, ён… не жадае, - сказаў дзядзька Вернан, паварочваючыся да Гары і дадаючы. –Ты ж не жадаеш?

- Ні кропелькі, - сказаў Гары.

- Вось бачыш, - сказаў дзядзька Вернан. – Цяпер пайдзем.

Ён выйшаў з пакоя. Яны чулі, яе адчыніліся дзверы, але Дадлі не рухаўся, і пасля некалькі праведзеных крокаў цётка Пятуння таксама спынілася.

- Што яшчэ? – раўнуў дзядзька Вернан, з’яўляючыся ў дзвярах.

Здавалася, Дадлі не мог выказаць тое, што жадаў сказаць, словамі. Пасля некалькіх імгненняў відавочнага дужання ён, нарэўшце, сказаў:

- А куды ён едзе?

Цётка Пятуння і дзядзька Вернан пераглянуліся. Дадлі відавочна іх пужаў. Хесція Джонс парушыла маўчанне.

- Але… вы ж ведаеце, куды паедзе ваш пляменнік? – спытала яна збянтэжана.

- Так, ведаем, - сказаў Вернан Дурслі. – Ён кудысьці паедзе з вашай кампаніяй, так? Так. Усё, Дадлі, пайшлі, мы спяшаемся, ты чуў, што сказаў дзядзечка.

І зноў Вернан Дурслі выйшаў з дзвярэй, але Дадлі не пайшоў за ім.

- Кудысьці паедзе з нашай кампаніяй?

Хесція была ў шоку. Гары ведаў гэты выраз твару, бо чараўнікі не разумелі, як родныя людзі, якія жывуць побач, цалкам не цікавіліся знакамітым Гары Потэрам.

- Усё ў парадку, - запэўніў яе Гары. – Гэта не мае значэння, праўда.

- Не мае значэння? – паўтарыла Хесція, падвышаючы голас. – Людзі не разумеюць, праз што табе прыйшлося прайсці? У якой ты небяспецы? То ўнікальнае месца, якое ты займаеш у сэрцах людзей, якія паўсталі супраць Вальдэморта?

- Э-э… не, не разумеюць, - сказаў Гары. – Яны думаюць, што я проста займаю месца, сапраўды кажучы, я ўжо абвык…

- Я не лічу, што ты займаеш месца.

Калі б Гары не бачыў, як вусны Дадлі заварушыліся, ён бы не паверыў сваім вушам. Ён доўга глядзеў на Дадлі, патроху ўсведамляючы, што фразу сапраўды вымавіў яго кузен. Дадлі заліўся фарбай. Гары сам быў здзіўлены і адчуваў сябе ніякавата.

- Ну… э-э… Дзякуй, Дадлі.

І зноў Дадлі пагрузіўся ў роздумы, у канцы выдаючы:

- Ты выратаваў мне жыццё.

- Не зусім, - сказаў Гары. – Дэментар узяў бытолькі тваю душу…

Ён з цікаўнасцю паглядзеў на кузена. Яны не мелі зносім летам, як і мінулым, калі Гары вярнуўся на Прайвет Драйв і не выходзіў з пакоя. Але толькі цяпер Гары зразумеў, што кубак халоднай гарбаты быў зусім не злым жартам. Ён адчуў палягчэнне таму, што Дадлі нечакана выявіў здольнасць да пачуццяў. Адкрыўшы рот яшчэ пару разоў, Дадлі зноў пагрузіўся ў чырвонатваравае маўчанне.

Цётка Пятуння расплакалася. Хесція Джонс паглядзела на яе ўхваляльна, а затым зноў ашаломлена, калі цётка Пятуння замест таго, каб абняць Гары, абняла Дадлі.

- Т-так міла, Дадзерс… - раўла яна на яго масіўных грудзях. – Т-такі мілы хлопчык… с-сказаў дзякуй…

- Ён жа не сказаў дзякуй! – абурылася Хесція. – Ён толькі сказашў, што Гары не займае месца!

- Так, але з яго вуснаў гэта ўсё роўна што “Я цябе кахаю”, - сказаў Гары, адначасова стамляючыся ад сцэнкі, якая зацягнулася і жадаючы пасмяяцца над цёткай, якая абдымала Дадлі так, нібы ён толькі што выратаваў Гары з падпаленага будынка.

- Мы ўвогуле паедзем? - улка крыкнуў дзядзька Вернан, зноў з’яўляючыся ў дзвярах гасцінай. – Мне здавалася, час ісці!

- Так, так, паедзем, - сказаў Дзедалус Дыгл, які трохі ашалеў, назіраючы за метамарфозамі, але зрабіў высілак і сабраўся з думкамі. – Нам сапраўды час, Гары…

Ён нахіліўся і паціснуў руку Гары сваімі рукамі.

- … поспехаў, я спадзяюся, мы яшчэ сустрэнемся. Надзеі чарадзейнага міру ўскладзены на цябе.

- А, - сказаў Гары, - сапраўды. Дзякуй.

- Бывай, Гары, - сказала Хесція, таксама паціскаючы яго руку. – Нашы думкі з табой.

- Я спадзяюся, усё ў парадку, - сказаў Гары, кідаючы погляд на цётку Пятунню і Дадлі.

- О, я ўпэўнены, у нас усіх усё будзе добра, - сказаў Дыгл, махаючы капялюшыкам на развітанне і выходзячы з пакоя. Хесція пайшла за ім.

Дадлі павольна вызваліўся з абдымак маці і падышоў да Гары, якому прыйшлося стрымаць жаданне правучыць кузена магіяй. Раптам Дадлі падняў вялікую ружовую руку.

- Божа, Дадлі, - сказаў Гары скрозь галашэнне Пятунні, якое ўзнавілася. – Дэментары задзьмулі ў цябе чужыя мазгі?

- Не ведаю, - мармытаў Дадлі. – Убачымся, Гары.

- Так… - сказаў Гары, паціскаючы руку Дадлі. – Можа быць. Беражы сябе, Вялікі Дзі.

Дадлі амаль усміхнуўся і выйшаў з пакоя. Гары пачуў яго цяжкія крокі ў двары і грук дзвярэй машыны, якія захлопнуліся.

Цётка Пятуння, закрываючы твар хустачкай, абгарнулася на гук. Падобна, яна не чакала, што застанецца з Гары сам-насам. Паспешліва хаваючы хустачку ў кішэнь, яна сказала:

- Ну… бывай, - і накіравалася да дзвярэй, не гледзячы на яго.

- Бывайце, - сказаў Гары.

Яна спынілася і абгарнулася. На секунду ў Гары паўстала дзіўнае пачуццё, быццам яна жадала нешта сказаць яму. Пятуння паглядзела на яго і, здавалася, вось-вось загаварыла бы, але тузануўшы галавой, яна выйшла з пакоя і накіравалася да мужу і сыну.

IV. Сем Потэраў

Гары вярнуўся наверх у свой пакой і падыйшоў да акна як раз у той момант, калі машына Дурслі выехала на дарогу. Паміж цётачкай Пятунней і Дадлі, які сядзеў на заднім сядзенні, віднеўся капялюш Дзедалуса. Машына звярнула на права ў самым канцы Прайвет Драйв і на імгненне ў свеце захаджлага сонца яе вокны ўспыхнулі пунсовым полымем; затым яна схавалася з віду.

Гары падняў клетку з Хэдвіг, свой заплечнік і ў апошні раз акінуў поглядам свой ненатуральна чысты пакой. Затым вярнуўся ў холл. Там, у заснавання лесвіцы, ён паставіў клетку, мятлу і сумку. Дзенны свет хутка загас, і хол, які зараз асвятляўся толькі бляклым падсвечнікам, напоўніўся ценямі. Для Гары было дзіўна стаяць тут у цішыні, усведамляючы, што з мінуты на мінуту ён пакіне гэты дом раз і назаўжды. Даўным-даўно, калі Дурслі з’яжджалі забаўляцца, гадзіны адзіноты былі для яго самымі лепшымі. Прыпыненне толькі для таго каб узяць што-небудзь смачнае з аладзільніка, і ён зноў бег іграць у камп’ютар Дадлі, або глядзеў самыя для яго цікавыя перадачы па тэлевізару. У яго з’явілася смутнае, пустое адчуванне, якое напамінала аб тых часах; яно паходзіла на успамін аб малодшым браце, якога ён страціў.

Наши рекомендации