Прыслоўе. Марфалагічныя прыметы і сінтаксічная роля прыслоўяў. Разрады прыслоўяў паводле значэння.
Прыслоўе — нязменная ч.м., якая абазн. прымету дзеяння (звонка спяваць), прымету якасці (вельмі прыгожы), зрэдку — прымету предмета (сястра замужам, дарога дахаты). Асн. марф. прымета - нязменнасць, г. зн. яно не скланяецца, не спрагаецца, не мае форм роду і ліку і г. д. Толькі невял. група прыслоўяў, утвораных ад прым., мае ступені і формы суб'ектыўнай ацэнкі (даўнавата, страшэнна). Паводле словаўтв. структуры падзяляюцца на вытворныя (матываваныя), і невытворныя (нематываваныя). Пераважная большасць прысл. з'яўл. вытворнымі, г. зн. яны ўтвораны ад іншых ч. м. і сэнсава суадносяцца з імі (матынуюцца імі). Наибольшая група прыслоўяў утворана ад прым.: прыгожа, святочна, упустую. Колькасна меншыя групы прыслоўяў, утвораных ад наз. (вясной, верхам), лічэбнікаў (двойчы, па-першае), займ. (па-мойму, адкуль), дзеясл. (маўчком, упрысядку), прыслоўяў (намнога, навокал). Да невытворных - прыслоўі, якія не захоўваюць у сваёй структуры слядоў словаўтв., г. зн. страцілі суадноснасць з іншымі ч. м. і ўспрымаюцца як першасныя назвы. Гэта пераважна займеннікавыя прыслоўі тыпу там, дзе, калі, сюды.
Прысл. падзяляюцца на 2 разрады: 1) азначальныя (якасныя (абазнач. якасць дзеяння, адказв. на пыт. як? – важна, радасна), колькасныя (абазн. колькасную прымету дзеяння і адказв. на пыт. колькі, як многа? – багата, зусім) і прысл. спосабу дзеяння (паказв. як адбываецца дзеянне і адк. на пыт. як, якім чынам? – раптам, моўчкі)); 2) акалічнасныя (прыслоўі часу (калі, як доўга? – вечарам, зімой), месца (дзе? – тут, злева), прычыны (чаму? – чамусьці, згарача) і мэты (для чаго? – сумысна, напаказ). Прыслоўі, утв. ад якасн. прым. маюць вышэйшую і найвыш. ступені параўнання, якія паказваюць на розную струпень праяўлення дзеяння, стану, якасці. Адрозніваюць простыя (сінтэтычныя) і складаныя (аналітычныя) ступені параўнання (шляхам дабаўлення больш).
Ступені параўнання якасных прыслоўяў і іх утварэнне. Формы прыслоўяў са значэннем ацэнкі і меры якасці. Спосабы ўтварэння прыслоўяў: прадуктыўнасць – непрадуктыўнасць. Тэкстаўтваральная (інфармацыйная, ацэначная) роля прыслоўяў у тэкстах розных стыляў.
Прыслоўі ўтвараюцца практычна ад усіх знамянальных ч. м. Асн.і спосабамі іх утв. з'яўл. адвербіялізацыя — пераход іншых ч. м. ў прыслоўі (ад наз, прым., ліч., дзеясл. форм, прысл., займеннікаў) (вясной, следам, удзень, бягом) і марф.-суф. (разумна, адкрыта), прыставачны (за-надта, надоўга), суф.-прыст. (зрэд-ку, па-чалавечы).У ролі прыслоўяў могуць выступаць фразеалагізмы, суадн. з прысл. (з дня на дзень, душа ў душу).
Прыслоўі ўтвараюцца галоўным чынам суфіксальным і прэфіксальна-суфіксальнымі спосабамі. У якасці ўтваральных выступаюць амаль усе часціны мовы. Значная колькасць прыслоўяў суадносіцца са склонавымі формамі іменных часцін мовы. Такія прыслоўі маюць суфіксы, аманімічныя склонавым флексіям, а прэфіксы – прыназоўнікам” [12, с. 110].
2.2.1 Суфіксальны спосаб утварэння прыслоўяў
Вось некаторыя прыклады тыпаў словаўтваральных мадэляў.
Прыслоўі з суфіксам -а абазначаюць прымету, названую ўтваральным словам, з дадатковым ака-лічнасным значэннем: багаты – багата, балюча, бедна, даўно, дваяка, дзіка, добра, звыкла, інтрыгуюча, рашуча, сардэчна, штодзённа.
Тып прадуктыўны.
3 дапамогай суфікса -ойчы ўтвораны прыслоўі двойчы, тройчы; яны абазначаюць павелічэнне ці паўтарэнне ў столькі разоў, колькі названа ўтваральным словам – два, тры.
Тып непрадуктыўны.
Прыслоўі з суфіксам -ма абазначаюць акалічнасную прымету, сумяшчаючы яе з той працэсуальнай, якая названа ўтваралыіым словам: бегчы – бегма, кішма, лежма.
Тып мае некаторую прадуктыўнасць у гутарковым стылі.
Прыслоўі з суфіксам -енька (-анька) абазначаюць узмацненне акалічнаснай прыметы, названай утваральным словам, і маюць экспрэсіўныя адценні (ласкальнасці і інш.): добра – добранька, нізенька, хуценька, ціхенька.
Тып прадуктыўны.
2.2.2 Прыставачны спосаб утварэння прыслоўяў
Прыслоўі з прэфіксам не- (ня-) утвараюцца ад саміх прыслоўяў і маюць адмоўнае значэнне: высока – невысока, недалёка, нямала, нямнога, няшмат, нядоўга, ненадоўга.
Тып прадуктыўны.
Прыслоўі гэтага тыпу суадносяцца таксама з прыметнікамі з прэ-фіксам не- (ня-) і могуць разглядацца як утвораныя ад іх з дапамогай суфікса -а (-о): нядоўгі – нядоўга, нядобры – нядобра.
Прыслоўі з іншымі прыстаўкамі: на- (наводдаль, навокал, насупраць, назаўтра, назаўсёды), па- (паабапал), у- (упоперак), паза-(пазаўчора, пазалетась), пасля- (паслязаўтра).
2.2.3 Утварэнне прыслоўяў складаннем асноў
Прыслоўі з апорным кампанентам – прыслоўем ці дзеепрыслоўем (у функцыі прыслоўя) і першым кампанентам паў- і напаў- (скарочаны варыянт ад напалову) абазначаюць акалічнасную прымету, выяўленую толькі напалавіну: паўсур'ёзна і напаўсур'ёзна, паўлежачы і напаўлежачы, паўдзіка і напаўдзіка, паўжартам.
Тып прадуктыўны.
Прыслоўі з апорным кампанентам – адпрыметнікавым прыслоўем і першым кампанентам з інтэрфіксам -ым, аманімічным флексіі творнага склону мужчынскага роду прыметніка, маюць узмацняльнае значэнне: даўным-даўно, поўным-поўна, даўным-даўнюсенька, поўным-паўнюсенька.
Тып непрадуктыўны.