Часціцы. Семантычная і граматычная характарыстыкі часціц. Разрады часціц паводле функцыянальнага значэння і марфалагічнага складу. Пераход у часціцы іншых часцін мовы

Часціца – службовая часціна мовы, якая выражае розныя дадатковыя адценні значэння слоў, словазлучэнняў і сказаў або служыць для ўтварэння формаў слоў – ладоў дзеяслова. (пайшоў - пайшоў бы). . Як і іншыя службовыя словы, часціцы самі па сабе не маюць самастойнага лексічнага значэння, не назы-ваюць прадметаў і зяў рэчаіснасці, не з’яўляюцца членам сказа. Яны не ўжываюцца асобна ад самастоўных слоў, па-за кантэкстам страчваюць тое дадатковае адценне значэння, якое надаюць моўнай адзінцы.

Разрады часціц па значэнні:

семантычныя - выражаюць дадатковыя сэнсавыя адценні, якія трэба падкрэсліць у выказванні, падзяляюцца на:

указальныя - вось, вунь, гэта, указваюць на словы, словазлучэнні і сказы, на якія трэба звярнуць увагу

вылучальна-абмежавальныя - тольці, хоць, хаця б, выключна, ужываюцца для сэнсавага выдзялення слоў і часта абмяжоўваюць намер або жаданне

азначальна-ўдакладняльныя - проста, акурат, менавіта, амаль, удакладняюць значэнне асобных слоў у выказванні.

Мадальныя часціцы дапамагаюць выказаць адносіны да таго, што адбываецца ў жыцці, і да таго, што паказваецца, абмяркоўваецца, падзяляюцца на:

Сцвярджальныя часціцы -так, але, ужываюцца ў станоўчых адказах на пастаўленыя пытанні,

Адмоўныя часціцы - не, ні, служаць для адмаўлення дзеянняў, прадметаў і прымет,

Пытальныя часціцы - ці? хіба? няўжо?, выражаюць пытанне,

Пабуджальныя часціцы - ну, ану, дай, няхай, давай (давайце).

Эмацыянальныя часціцы дапамагаюць выявіць разнастайныя эмоцыі (захапленне, здзіўленне, радасць, гнеў) ці садзейнічаюць экспрэсіі (выразнасці) выказвання, падзяляюцца на:

Клічныя часціцы -што за, як, найчасцей выражаюць захапленне, радасць,

Узмацняльныя часціцы- аж (ажно), ж (жа), нават, і, ні, усё-такі і інш., узмацняюць значэнне пэўнага слова, словазлучэння ці сказа.

Да формаўтваральных часціц адносяцца:

часціцабы (б), якая служыць для ўтварэння дзеясловаў умоўнага ладу

часціцы няхай (хай), давай (давайце), якія служаць для ўтварэння дзеясловаў загаднага ладу

часціцы няхай (хай), давай (давайце) маюць выразнае адценне пабуджэння і часта ўжываюцца ў клічных сказах, тым самым садзейнічаюць выражэнню эмоцый.

Функцыянальная характарыстыка выклічнікаў і гукаперайманняў. Размежаванне выклічнікаў і гукаперайманняў. Функцыя выклічнікаў і гукаперайманняў. Аказіянальная субстантывацыя і вербалізацыя выклічнікаў

Выклічнік — гэта клас слоў, з дапамогай якіх выражаюцца пачуцці, волевыяўленні чалавека, яго эмацыянальна-валявая рэакцыя на з'явы і падзеі навакольнай рэчаіснасці: Эх, Гэй, дзякуй богу! Выклічнікі могуць перадаваць вялікі дыяпазон пачуццяў і волевыяўленняў: радасць, захапленне, здзіўленне, сумненне, крыўду, абурэнне, іронію, запрашэнне, заклік і інш.

У сістэме часцін мовы выклічнік займае асобнае месца: гэта і не самастойная, і не службовая часціна мовы. Яны марфемна непадзельныя і не з’яўляюцца членамі сказа., не выконвае ніякіх службовых функцый.

У той жа час выклічнікі — моўныя адзінкі, якія маюць пэўны змест і зразумелыя носьбітам той ці іншай мовы.

Падзяляюцца на разрады: эмацыянальныя а! о! ого! э! ох! ой!, волеўяўленчыя ша! Гэй! Але-е! баю-бай! Люлі-люлі!

Гукапераймальныя словы — моўныя адзінкі, якія прыблізна ўзнаўляюць, пераймаюць гукі, характэрныя для жывой і нежывой прыроды. Гукаперайманні імітуюць крык птушак (ку-ку, га-га-га), жывёл (му-у, гаў-гаў, мяў-мяў), гукі і шумвішрыроды (ш-ш-ш, шу-шу-шу), гукі, што ўзнікаюць у выніку нейкіх дзеянняў, працэсаў (бух, трах, дзынь-дзынь, буль-буль і г. д.).

Гукапераймальныя словы набліжаюцца да выклічнікаў чыста фармальна, толькі гукавым складам. Іх адрозненне ў тым, што выклічнікі выражаюць пачуцці, волевыяўленні чалавека, а гукаперайманні ўзнаўляюць, пераймаюць гукі, пазбаўленыя ўсякага сэнсу, значэння, бо належаць, не чалавеку, а іншым жывым істотам, пэўным прадметам.

У кантэксце гукаперайманні звычайна выступаюць асобным словам, сказам і аддзяляюцца ад слоў аўтара (клічнікам і працяжнікам, коскай і працяжнікам або толькі працяжнікам). Гукаперайманні, як і выклічнікі, пры субстантывацыі выконваюць функцыі розных членаў сказа.

Некаторыя гукаперайманні паслужылі асновай для ўтварэння новых слоў: кукаваць, кукаванне, кукарэкаць, гаўкаць, гаўканне, мяўкаць.

Да гукаперайманняў набліжаюцца словы са значен­ием імгненнага дзеяння тыпу грук, гоп, шмыг, скок, якія называюць дзеяслоўнымі выклічнікамі.

Функцыянальны стыль як адна з асноўных катэгорый стылістыкі. Паняцце аб функцыянальным стылі. Узаемадзеянне функцыянальных стыляў. Паняцце аб стылявой норме і стылёвым эстэтычным ідэале.

функцыянальны стыль мовы разглядаецца як “грамадска ўсвядомленая, унутрана аб’яднаная спецыфічная сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці (навуковай, дзелавой, публіцыстычнай і г.д.) і найлепшым чынам абслугоўвае зносіны ў гэтай сферы Адпаведна вылучаюцца пяць функцыянальных стыляў: навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, размоўны (гутарковы), мастацкі.

Агульная характарыстыка функцыянальных стыляў: канструктыўны прынцып, вобразнасць, стандарт і экспрэсія, тэорыя газетнай штампаванасці, індывідуальнасць. Прынцыпы класіфікацыі функцыянальных стыляў

Вылучаюцца пяць функцыянальных стыляў: навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, размоўны (гутарковы), мастацкі. Стылі называюцца функцыянальнымі таму, што іх асаблівасці вызначаюцца асаблівасцямі функцый мовы ў дадзенай сферы зносін.

Функцыя афіцыйна-справавога стылю – дакладна, аб’ектыўна і адназначна паведаміць інфармацыю,

функцыя публіцыстычнага – уздзейнічаць на волю і пачуцці слухача або чытача.

Функцыя навуковага стылю заключаецца ў тым, каб перадаваць інтэлектуальную інфармацыю. Навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны і мастацкі стылі маўлення рэалізуюцца пераважна ў пісьмовай форме, а размоўны – у вуснай.

Теорыя штампаванасці: Паслядоўнікі тэорыі штампаванасці газетнай мовы лічылі, што слоўнікавы

склад газеты адназначна фіксаваны, складаецца з устойлівых словазлучэнняў, зададзеных рамкамі навін. Іншымісловамі, слоўнік газеты заўсёды мае характар фразеалогіі, г.зн.сумы фіксаваных штампаваных маўленняў, з загадзя вядомым ужо, дакладна ўстаноўленым механізаваным значэннем, сэнсам (узняў пытанне Рыгор Вінакур).


Наши рекомендации