Сацыялизуючая канцепцыя абслугоування карыстальникау. Книга и чытанне як фактары сацыялизацыи асобы.

На думку Ю.П.Меленцевай, САЦЫЯЛІЗАЦЫЯ асобы карыстальніка – асноўная задача бібліятэкі. Гэта складае сутнасць узаемаадносін паміж бібліятэкарам і чытачом, і тым што знаходзіцца на самым пачатку свайго жыццёвага шляху, на першых стадыях сацыялізацыі, і тым, што ўжо знайшоў сваё месца ў грамадстве і актыўна ўплывае на лад жыцця, і тым, хто адыйшоў ад актыўнай працоўнай дзейнасці і засяроджаны на сваіх уласных праблемах.

Сацыялізацыя асобы немагчыма без інфармацыі. Уплыў бібліятэкі і бібліятэчнага абслугоўвання на працэс сацыялізацыі карыстальнікаў ажыццяўляецца перш за ўсё праз прадастаўленне ім поўнай і даступнай інфармацыі. Не меньш важнай з’яўляецца дапамога ў асэнсаванні, засваенні, абмеркаванні ведаў, назапашаных чалавецтвам.

Разуменне суверэнітэту асобы, а таксама глыбокае пранікненне ва ўзроставыя асаблівасці сваіх чытачоў дазваляюць бібліятэцы ствараць пазітыўны эмацыйны настрой да бібліятэкі, да чытання ў сваіх карыстальнікаў. Глыбокая, арганічная павага да асобы чытача, жаданне дапамагчы, а не “фарміраваць”, “выхоўваць”, прыводзіць да ўзнікнення такіх формаў абслугоўвання, што знішчаюць мяжу паміж паняццямі “чытанне” і “задавальненне”.

Такім чынам, асноўнымі напрамкамі дзейнасці бібліятэк у галіне сацыялізацыі лічацца:

- забеспячэнне гарантаванай магчыма поўнай і даступнай інфармацыі, якая садзейнічае фарміраванню самасвядомасці;

- забеспячэнне гарантаванай і магчыма поўнай і даступнай інфармацыі па асноўным аспектам выбару прафесіі, яе засваення і самарэалізацыі ў сваёй справе;

- забеспячэнне гарантаванай і магчыма поўнай інфармацыі па праблемам узаемадзеяння і міжасабовых адносін у сямьі і школе, працоўным калектыве;

- забеспячэнне гарантаванай і магчыма поўнай інфармацыяй па праблемах правоў асобы ішляхах іх рэалізацыі.

Асноўнымі працэсамі дзейнасці бібліятэкі ў дапамогу сацыялізацыі карыстальнікаў з’яўляюцца, на думку Ю.П.Меленцевай, наступныя:

–бібліятэчнае абслугоўванне, якое разумеецца як працэс забеспячэння доступу да інфармацыі і задаволення патрэб карыстальнікаў. Працэс бібліятэчнага абслугоўвання ў мэтах сацыялізацыі носіць ярка выражаны суб’ект-суб’ектны характар, што ў поўнай меры адпавядае меркаванням даследчыкаў аб умовах эфектыўнасці дадзенага працэса.

– бібліятэчныя зносіны,працэс, які звязаны не толькі з патрэбамі бібліятэчнай дзейнасці, але і з асобаснымі патрэбамі карыстальнікаў, у тым ліку – і абумоўленымі праблемай сацыялізацыі. Як вядома, сфера зносін з’яўляецца адной з асноўных сфер сацыялізацыі, ў сувязі з гэтым, бібліятэчныя зносіны набываюць асобае значэнне.

Сярод умоў, якія забяспечываюць дасягненне мэтаў сацыялізуючай дзейнасці бібліятэкі выдзяляюцца ўнутраныя і знешнія. Да ўнутраных адносяцца:

- асэнсаванне і актывізацыя сацыялізуючых магчымасцяў фонду бібліятэкі і спосабаў яго выкарыстання;

- забеспячэнне суверэннасці і самакаштоўнасці асобы карыстальніка, яго права на індывідуальнасць развіцця, у тым ліку і чытацкага. Безумоўная павага да любога запыту карыстальніка, які садзейнічае яго сацыялізацыі;

- сацыялізуючыя магчымасці бібліятэкі як інстітута сацыялізацыі (транслятара сацыяльнага вопыту, арганізатара бібліятэчных зносін, а таксама крыніцы ведаў, якія садзейнічаюць паспяховай сацыялізацыі і інш.)

Асноўнымі знешнімі ўмовамі дасягнення мэтаў сацыялізуючай дзейнасці бібліятэкі з’яўляюцца:

- распрацоўка маркетынгавай стратэгіі ў дачыненні да праблемы “Бібліятэка і сацыялізацыя карыстальнікаў”. Сюды ўваходзяць: комплекснае вывучэнне праблем, звязаных з кожнай са ступенаў сацыялізацыі (напрыклад, стан рынку прафесій і г.д.); прагназаванне інфармацыйных патрэбаў карыстальнікаў па кожнай са ступеняў сацыялізацыі; рэклама бібліятэкі і яе паслуг, якія маюць сацыялізуючы характар; налажванне сувязяў з асобамі і арганізацыямі, зацікаўленымі ў дадзенай праблеме.

- каардынацыя дзейнасці бібліятэкі з іншымі сацыяльнымі інстытутамі (сямьёй, школай, СМІ, сацыяльнымі службамі, грамадскімі аб’яднаннямі), што будзе садзейнічаць як павышэнню ролі бібліятэкі ў працэсе сацыялізацыі, так і больш эфектыўнаму вырашэнню праблемы навогул.

Такім чынам, апісаная мадэль дзейнасці бібліятэкі ў дапамогу сацыялізацыі карыстальнікаў дае дастаткова яснае ўяўленне аб ролі і месцы бібліятэкі ў гэтым працэсе.

Наши рекомендации