Замяніце выразы аднаслоўнымі адпаведнікамі (гл. словы для даведак). Запішыце іх па-беларуску.

1. Лірычны верш, у якім адсутнічаюць рыфма і рытм у традыцыйным яго разуменні (рытм утвараецца чаргаваннем вершаваных радкоў аднатыпнай інтанацыйна-сінтаксічнай структуры). 2. Мусульманскі храм. 3. Усеагульная катастрофа, канец свету. 4. Кароткі газетны або часопісны артыкул гумарыстычнага ці сатырычнага зместу на надзённую тэму. 5. Спектакль у гонар або на карысць аднаго з яго ўдзельнікаў. 6. Урачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі. 7. Фігура ў выглядзе чалавечага тулава для прымеркі і паказу адзення. 8. Навучальнае паўгоддзе ў вышэйшых або сярэдніх спецыяльных навучальных установах. 9. Імя адной з трох багінь помсты ў старажытнагрэчаскай міфалогіі; злая, сварлівая жанчына. 10. Глыбокая павага, пачцівыя адносіны да каго-небудзь, чаго-небудзь. 11. Зграбны, прыгожы; з густам апрануты. 12. Найвышэйшы ўяўны пункт нябеснай сферы, які знаходзіцца над галавой наглядальніка; вышэйшая ступень, вяршыня развіцця чаго-небудзь. 13. Які датычыцца спосабу мыслення, духоўнасці. 14. Частка Бібліі, дзе змешчаны апавяданні аб жыцці, дзейнасці і вучэнні Ісуса Хрыста, напісаныя апосталам Маркам, Матфеем, Лукой і Іаанам. 15. Зыходны, пачатковы; прасцейшы, нескладаны; асноўны, самы неабходны. 16. Паважаны, шаноўны, важны; які карыстаецца высокай рэпутацыяй: прэстыжны. 17. Той, хто займаецца навукай або мастацтвам без спецыяльнай падрыхтоўкі, маючы толькі павярхоўнае ўяўленне аб прадметах свайго занятку. 18. Агульная назва паэта-музыкі, прафесійнага спевака Сярэднявечча і ранняга Адраджэння, які зарабляў спевамі і ігрой на музычных інструментах па памяці.

Словы для даведак (даюцца па-руску): менестрель, респектабельный, фельетон, верлибр, вернисаж, манекен, семестр, дилетант, Евангелие, бенефис, пиетет, Мегера, элегантный, армагеддон, зенит, ментальный, мечеть, элементарный.

Выпішыце толькі тыя словы, у якіх дапушчаны памылкі. Выпраўце іх і растлумачце правільнасць напісання.

Коляровы, рэферэндум, вазялін, нярухома, гнездоўе, хрэшчэнне, гледачы, жардзіна, зяленаваты, Яўропа, тыарэма, почарк, бясхмарны, дзяжурны, мятро, Токіа, жастыкуляцыя, гяктар, цырамонія, вылячыць, правайдэр.

Устаўце неабходныя спалучэнні літар у словах.

Ак…н, бібл…граф, міл…рдэр, рэг…н, р…білітацыя, кампан…н, стад…н, ар…нтацыя, сац…льны, акс…ма, Баграц…н, натар…т, афіц…нт, мін…цюра, мельх…р, фраз…логія, б…тлон.

Запішыце словы па-беларуску. Растлумачце правапіс галосных.

Радиола, диагональ, фейерверк, авиапочта, меридиан, трио, йог, реализм, биосфера, геометрия, диаметр, креолизация, библиотека, теорема, реагировать, филиал, конвейер, чемпионат, йодистый, стационар, социолог, мелиорация, майонез, микрорайон, миллиард, специальный, биатлон, радиация, фиолетовый, конвейер, радиоантенна, церемониальный, коллегиальность, патриотизм, аудиенция, майор, аккордеон, национальный, авиатор, бастион, хореография, ориентация, киоскёр, фойе, иероглиф, грандиозный, социализм, приоритет.

Спiшыце, устаўляючы, дзе трэба, прыстаўныя і ўстаўныя літары.

Вясёлае ...львяня, ...уліца, ...удава, пакрыты ...ржой, ...уласны, за...улак, ...остраў, новы ...льнозавод, ...ода, ...ускраіна, ...улей, па...уцінне, ...універсальны, на...ука, сацыяльныя ...льготы, ...ордэр, ніткі ...рвуцца, ...угальны, ...угнаенне, шэрая ...мгла, ...мкнуцца, ...удзіць, ...учора, ...узор, трох...угольнік, ...астрэйшы, Ля...он, ...ольха, зака...улак, ...удзел, за...ушніцы, ...опыт, ...одзыў, не ўмець ...лгаць, каля ...опернага тэатра, ...мгненне, ...узгорак, ...облака, ...уніяцкі, на...обмацак, ...одкуп, ...уха, ...аколіца, ...увага, ...мшара, ...одступ, па...учок, ...унікальны.

Спiшыце, устаўляючы ў, у.

а) Па...ночна-...сходні, аквары...м, а...дыенцыя, архівары...с, бра...нінг, ка...чук, ма...залей, рады…с, ва ...ніверсітэце, со...с, сімпозі...м, рака …рал, шлагба...м, баво...на, ма...зер, дыназа...р, праменні ...льтрафіялетавыя, астрана...т, еса...л, па...круг, на...скасяк, на ...слоне, Барна...л, кента…р, жанчына-...рач, аператы....ны, класна-...рочны, каманда “Дынама” ...значальвае табліцу розыгрышу, Ма…глі, пакга…з, тэлешо…, ро…мінг, сно…борд, тра…р, Бернард Шо…, джо…ль, а…дыякасета, Па…стоўскі, За…ралле, Кейпта…н, но…тбук, фармацэ…т, ліноле...м.

б) Брэсцкая …нія, знакаміты меды…м, на…ючаны ба…ламі, кампазітар Штра…с, сімфанічная …верцюра, лячэнне …льтрагукавое, юбілейная …ніверсіяда, пабывалі ў Гвінеі-Біса…, поўная …рна, прыгожая фра…, выбралі прэзіды…м, Кіева-Пячэрская ла..ра, захапляльная кла...нада, зорка Сіры…с, а…гіевы стайні, новы пентха…с, заявілі …льтыматум, Дубо…ка …ладзімір, свецкі ра…т, ра…нд перагавораў, тра…ма нагі, узяць тайм-а…т, арфаграфічная …ніфікацыя, дзейнічаць ва …нісон, сустрэцца са ска…тамі, прыгожая …ніформа, натрапілі на …нікум, прыёмка …тылю, нататкі …фолага, шчанюкі рызеншна…цара, надта …далы.

Наши рекомендации