Тэрміны гаварэньня й аднакаранёвая лексыка
Юрась Пацюпа
Матар'ялы да расейска-беларускага слоўніка
Сэмантыка базавага дзеяслова гаварыць падзяляецца на тры архетыпы: 1) 'выражацца вусна, з дапамогаю слоў'; 2) 'сьцьвярджаць нейкую думку, перадаваць зьвесткі' і 3) 'стыкацца зь іншымі асобамі праз пасярэдніцтва слоў'. Найлепшым прататыпам да першае групы можа служыць само слова гаварыць, да другой – слова казаць, а да тэцяе – гутарыць. Першае слова ісьніць сынтагматычны аспэкт мовы, другое – лягічны, ці сэмантычны, трэцяе – прагматычны. Прасьцей кажучы, гаварыць можна "як", казаць, "што", а гутарыць "з кім", праўда, у рэальнасьці – усё куды складаней, функцыі некаторых (але ня ўсіх) слоў могуць сумяшчацца. Да таго ж на тры пералічаныя архетыпы накладваецца шэраг сынонімаў, якія перадаюць іншыя сэнсы, перш-наперш эмацыйныя й стылёвыя. Сучасныя беларусы – найчасьцей блытаюць першыя два прататыпы, дык зацемлю адумысна: "гаварыць" можа й чалавек і папугай, а "казаць" – толькі чалавек. Трапна пра гэтую розьніцу выказаўся нашаніўскі паэт М. Арол: Ён гаворыць толькі языком, а душа яго не ўнікае ў тое, што ён гаворыць.
базарм. рынак м.; (ярмарка) кірмаш м.; (торжище) торг м.; 2. перен. разг. торг м. ; птичий ~птушыны торг; 3. (разговор) перен. жарг. гамана; о чём ~?пра што гамонім?
базаритьжарг. гаманіць
беседовать незак. гутарыць; обл. мог. гаманіць
болтать Інезак. 1. (трясти) калбаціць; (мешать) боўтаць; 2. (мотать) матляць; (махать) махаць; (помахивать) целяпаць; 3. безл. (качать) гойдаць
болтать ІІнезак. разг. 1. (говорить невнятно) балбатаць; обл. вит. барузьдзіць; (быстро) лапатаць; 2. (рассуждать о пустяках) балакаць; прост. базыкаць; (трепаться) плявузгаць; прост. лагоніць; ~ вздор чаўпсьці лухту; обл. гродн. трэліць; ~ без умолку балбатаць не сьціхаючы (язык не хаваючы); <> ~ языком 1. (зря, без умолку) малоць (мянціць, часаць) языком; 2. (не к месту) ляпаць языком
говариватьнезак. многокр. уст. ракаць; гаварыць; казаць (раз-пораз, абы час) в прош. вр. с част. бывала; безл. ракацца; тогда ~ли тады бывала казалі; тады ракалася
говоритьнезак. 1. (что) казаць; (неоднократно) гаварыць; высок. мовіць; 2. (как, о чём) гаварыць; обл. мог. гаманіць; 2. (с кем) гаварыць, гутарыць
говоритьсястрад. гаворыцца; как ~як той казаў
договорм. 1. дамова ж.; заключать ~укладаць дамову; 2. (процесс) незак. дамаўляньне (-ся) с.; зак. дамовеньне (-ся) с.
доказательныйдаводны; (основательный) слушны
доказательствос. довад м.; в ~на довад
доказуемый даводлівы
доказывать незак. даводзіць; ~ свою правоту даводзіць сваю праўду
долдонить незак. прост. трындоліць; (упрямо твердить) правіць
заболтать ІІ(начать болтать) разг. забалбатаць
заболтаться ІІ (увлечься) разг. забалакацца; забазыкацца
заговор м. 1. (заклинание) замова ж.; 2. (сговор) змова ж.; 3. (процесс) незак. замаўляньне с.; змаўляньне (-ся) с.; зак. замовеньне с.; змовеньне (-ся) с.
загнуть1. (подвернуть) загнуць; мног. пазагінаць; 2. (повернуть в сторону) разг. захіліць; завярнуць; ~ за угол завярнуць за рог; 3. перен. прост. (сказать резкое) рэкнуць; (необычное) згарадзіць; (неуместное) ляпнуць
заговорить зак. 1. (подать голос) аказацца; (начать говорить) загаварыць; ~ с человеком аказацца да чалавека, загаварыць з чалавекам (да чалавека); 2. (утомить разговорами) разг. загаварыць; 3. (заколдовать) замовіць, заклясьці; ~ зубы забіць бакі
заговорщик м. змоўца м.
заказ м. 1. заказ м.; 2. уст. (запрет) заказ; забарона ж.; 3. (процесс) незак. заказваньне с.; забараняньне с., забароньваньне с.; зак. заказаньне с.; забараненьне с.; как по ~у як на заказ
заказщик м. заказца м., заказьнік м.
злословие с. кепства с.; (сплетни) абгаворы мн.; школа ~я школа язычлівых
злословитьнезак. язычыць (пра каго-што); (язвить) кпіць (з каго-чаго); (сплетничать) абгаворваць (каго-што)
злоязычный язычлівы; обл. віт. спагудлівы; (язвительный) кплівы
калякатьнезак. разг. балакаць, дудукаць; прост. гандзюрыць; обл. віт.-мог. зюкаць
краснобай м. пренебр. гутарысты м.; гаварэц м., гаварун м.
краснобайство с. пренебр. гутарыстыка ж.
красноречивый 1. (одарённый красноречием) красамоўны; 2. (выразительный) перен. вымоўны
красноречие с. 1. (дар) красамоўнасьць ж.; вымоўнасьць ж.; 2. (риторика) вымова ж., красамоўства с.
многоречивый книжн. многамоўны, шматмоўны
многословие с. 1. падрабязнасьць ж., расьцягнутасьць ж.; 2. гутарыстыка ж.; многамоўнасьць ж.
многословный 1. (подробный) падрабязны, расьцягнуты; 2. (о человеке) гутарлівы; (многоречивый) мнагамоўны
молвитьзак. нар.-поэт. рэкці; обл. віт. гукнуць
молваж. разг. (весть) пагалоска ж., погалас м.; гавара ж.; (слух) гоман м., пагудка ж.; (толки) гуслы мн.
обет м. высок. аброк м.; приподн. зарок м.; дать ~ скласьці аброк
общаться1. (беседовать, разговаривать) меркавацца; 2. (дружить) таварышаваць; (якшаться) разг. знацца, братацца; 3. (взаимодействовать) стыкацца, мець стычнасьць, мець лучнасьць, кантактаваць
общениес. 1. (беседа, разговор) памеркаваньне с.; 2. (дружба) таварышаваньне; 3. (взаимодействие) стычнасьць ж.; (связь) лучнасьць ж.; 4. (процесс) меркаваньне (-ся) с.; таварышаваньне с., братаньне (-ся) с.; стыканьне (-ся) с., кантактаваньне с.
общительныйсвойлівы; (компанейский) таварыскі, кампанейскі, грамадзейскі; (разговорчивый) гаваркі
оговаривать незак. 1. (клеветать) ілжыць, абмаўляць (каго); ілгаць, нагаворваць (на каго); 2. (условливаться) абумаўляць, ставіць варункі; уст. вараваць; 3. (предупреждать) спасьцерагаць
оговорм. 1. абэлга ж.; абмова ж.; прост. брахня ж.; 2. (процесс) незак. ілжэньне с., абмаўляньне с., браханьне с.; зак. абмовеньне с., аббраханьне с.
оговорить зак. 1. (оклеветать) абылгаць, абмовіць; прост. аббрахаць; 2. (условиться) абумовіць, паставіць варункі; уст. абвараваць; 3. (предупредить) спасьцерагчы
оговоркаж. 1. (замечание) спасьцярога ж.; 2. (ошибка) абмоўка ж. 3. (процесс) незак. спасьцераганьне с.; абмаўляньне (-ся) с.; зак. спасьцеражэньне с.; абмовеньне (-ся) с.
оговорщикм. аблыжнік м.; книж. абмоўца м.; прост. брахун м.
пересудымн. разг. гуслы мн.; абгаворы мн.
пикнутьнезак. разг. рэкнуць, пікнуць; обл. віт.-мог. зюкнуць
повествоватьнезак. книж. апавядаць; (рассказывать) расказваць
поговариватьнезак. дзейкаць; (говорить) казаць; гаварыць
поносить І незак. бэсьціць, вычвараць; (порочить) ганьбіць; (ругать) лаяць
поношение с. 1. бэшчаньне с., вычвараньне с.; ганьбаваньне с.; лаяньне с.; 2. уст. ганьба; лайба; (ругань) лаянка
предсказывать незак. варажыць
проговорить зак. 1. (произнести) прамовіць; разг. праказаць; сказаць; ~ сквозь зубы сказаць праз зубы; 2. (некоторое время) прагаварыць
пустослов м. разг. гаварэц м.; прастарэка м., гутарысты м.
пустословие с. разг. гаварня (пустая) ж.; прост. плявузганьне с., галяшчаньне с.; талабасы мн.
пустословить незак. разг. прастарэкаваць; развадзіцца; прост. галяшчыць; плявузгаць
разболтать ІІ зак. (разгласить) разг. разбазыкаць
разглагольствовать незак. разг. прастарэкаваць; хватит ~ годзе прастарэкаваць
разговариватьнезак. гаварыць, гутарыць; книжн. размаўляць; обл. віт. гукаць; обл. віт.-мог., прост. зюкаць
рассказыватьнезак. расказваць; кніжн. (повествовать) апавядаць; (сказывать) маўляць
растабариватьнезак. прост. плявузгаць, рассусольваць; развадзіцца
сболтнуть зак. однокр. разг. ляпнуць; прост. брахануць
сказатьзак. сказаць; нечего ~! няма што казаць; по правде ~ праўду кажучы; шутка ~ ня жарт; <> так ~ казаў той
сказанутьнезак. обих.‑разг. рэкнуць; бухнуць
сказыватьнезак. нар.‑паэт. маўляць; (баяць) баяць
сморозитьзак. обих.‑разг. схлызіць
совещание с. соймік м.; офиц. нарада ж.; уст., разг. веча с.
совещаться незак. саймікавацца, вечавацца; (советоваться) радзіцца, раіцца
судачитьнезак. разг. 1. (болтать) прастарэкаваць, балакаць; прост. багабосьціць, плявузгаць; 2. (обсуждать) талкаваць; 3. (сплетничать) пляткарыць (пра каго-што); абгаворваць (каго-што)
судитьнезак. 1. (кого‑что) судзіць; 2. (порицать) разг. абгаворваць; (порочить) гудзіць, ганіць; 3. (о ком‑чём) меркаваць; уст. ракаваць; (рассуждать) разважаць; <> ~ да рядить разг. меркавацца, талкаваць; 4. (кому-чему) книж. судзіць, канаваць; безл. ~ждено наканавана
талдычить незак. разг. (много говорить) даказваць; прост. (болтать) трындоліць; (вдалбливать) талкаваць; (упрямо твердить) в 1 л. не употр. правіць; обл. гродн. пірындзіць; обл. смол. кляўшыць
тараторитьразг. таркатаць; сакатаць, лапатаць
тары-бары прост. талабасы
увещеватьнезак. высок. наўпамінаць (каго); урайваць (каму)
хулительм. книжн. абмоўца м.; блюзьнерца м.
хулитьнезак. книжн. (осуждать) ганіць; (хаять) гудзіць; уст. блюзьніць
язвительный зьедлівы; кусьлівы; (насмешливый) кплівы
язвитьнезак. 1. уст. (причинять боль) цьвяліць, раніць; воспоминания ~ят душу успаміны цьвеляць (раняць) душу; 2. перен. (задевать) уядаць, гаварыць зьедліва; (ехидничать) кпіць
языкм. 1. (орган) язык м.; ~ подвешенлёгак (вёртак) на язык; 2. (речь) мова ж.