ВОПРОС№62:Развитие бел искусства в послевоенное время.
Духоўны стан грамадства ў значнай ступені знаходзіць адлюстраванне ў літаратуры.Прыкладна з 1953 г. у беларускай літаратуры, як і ва ўсесаюзнай, намеціліся новыя тэндэнцыі, звязаныя з актывізацыяй грамадскага жыцця.Вельмі плённымі для беларускай драматургіі былі канец 60-х – 70-я гады, калі быў створаны шэраг п’ес, якім было суджана стаць літаратурнай класікай.Велізарную ролю ў культурным жыцці рэспублікі іграў Вялікі тэатр оперы і балету.У музычнай культуры ў пасляваенныя гады інтэнсіўна развіваюцца жанры сімфоніі і інструментальнай музчыкі.Развівалася выяўленчае мастацтва. У першыя пасляваенныя гады мастакі знаходзіліся пад яркім уражаннем гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху.У манументальным мастацтве важнейшай тэмай сталі бяспрыкладны гераізм і ўздым народнага духу ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Беларуская культура мінулых дзесяцігоддзяў духоўная, глыбокая і таму атрымала прызнанне за межамі рэспублікі.
Асаблiвае месца у вызначэннi новага напрамку куль-
турнага жыцця у БССР у 50-60-ыя гады належала лiтаратуры. Павялiчваецца пiсь-
меннiцкая арганiзацыя. Да 1966г. на Беларусi было 242 пiсьменнiкi i паэты.Бы-
ла рэабiлiтавана i вернута чытачу творчасць Ц.Гартнаа, М.Чарота, А.Дудара,
П.Галавача i iнш. Да гэтага часу адносiцца росквiт дзейнасцi П.Броукi, М.Тан-
ка,А.Куляшова,В.Быкава, Я.Брыля i iнш.Многiя творы беларускiх аутарау ("Апош-
няя сустрэча" Я.Брыля,"Нявестка" А.Кулакоускага) баранiлi высокае званне ча-
лавека.У 60-ыя гады з'яуляюцца такiя значныя творы,як "Людзi на балоце" I.Ме-
лежа,"Сасна пры дарозе" I.Навуменкi,"Засценак Малiнаука" А.Чарнашэвiча i iнш.
Асаблiвай падзеяй гэтага часу стау раман У.Караткевiча "Каласы пад сярпом тва-
iм".Гэтыя творы рэальна характэрызуюць рэвалюцыйныя падзеi на Беларусi,паказ-
ваюць жыццё беларускай вёскi,гiстарычнае мiнулае беларускага народа. Значных
поспехау лiтаратура дасягнула у асвятленнi падзей Вялiкай Айчыннай вайны.Мно-
га зрабiу,каб сказаць прауду пра вайну,В.Быкау у творах "Жураулiны крык","Сот-
нiкау","Здрада","Пастка".Новае асэнсаванне вайны знайшло месца у творах I.На-
вуменкi, I.Чыгрынава i iнш.Ва усiх творах пра вайну звычайны чалавек стау ге-
роем у вайне,змагауся з ворагам за Радзiму i за сваё жыццё. I гэта паказваюць
творы I.Навуменкi "Сасна пры дарозе",I.Пташнiкава "Тартак", А.Адамовiча "Сыны
iдуць у бой".
У перыяд 50-60 гадоу якасна абноулена загаварылi беларускiя паэты: П.Броу-
ка, М.Танк, А.Звонак, А.Лойка, Г.Бураукiн i iнш.
З'явiлiся глыбокiя па зместу творы у драматургii. Сярод iх "Брама неумiру-
часцi" К.Крапiвы, "Лявонiха на арбiце" А.Макаёнка i iнш.
Такiм чынам, беларуская лiтаратура зрабiла рашучы крк на шляху вызвалення
ад унiтарызму.
У рэпертуатры тэатрау з'яуляюцца творы сучаснай тэматыкi: "Калючая ружа"
Ю.Семенякi,опера А.Туранкова "Яснае свiтанне",К.Малчанава "Брэсцкая крэпасць"
i iнш.Вялiкую увагу удзялялi ваеннай тэматыцы.На сцэне iшлi спектаклi па п'е-
сах К.Крапiвы "Людзi i д'яблы", 10 год не зыходзiу з афiш Рускага тэатра iмя
А.М.Горкага спектакль "Галоуная стаука" па п'есе К.Губарэвiча, у якiм паказа-
ны шлях у рэвалюцыю салдат I сусветнай вайны.На сцэне беларускiх тэатрау iшлi
спектаклi па п'есах А.Астроускага, А.Чэхава, У.Шэкспiра.У 1956г. быу адкрыты
Беларускi тэатр юнага гледача.
Новым зместам папоунiлiся харавы i iнструментальны канцэрт. Кампазiтарау
прываблiваюць тэматыка iдэйнага i сацыяльнага гучання. Былi напiсаны такiя
творы як "Памяць сэрца" I.Лучанка, "Абелiск" Д.Смольскага, кантата А.Багаты-
рова "Беларускiя песнi" i iнш.Эстэтычнаму выхаванню народа служылi Джяржауная
харавая капэла БССР, Дзяржауны народны хор, Ансамбль песнi i пляскi, у 60-ыя
гады да iх далучыуся ансамбль "Песняры".
Выяуленчае мастацтва праходзiць цяжкi шлях развiцця. Дамiнуючай з'яуляецца
тэматычная карцiна. Вызначаюцца "У полi" М.Савiцкага, "Маё Палессе" Вашчанкi
i iнш. Вядомы мастак М.Савiцкi напiсау цыкл карцiн "Лiчбы на сэрцы",прысвеча-
ных вайне.
Развiваецца манументальнае мастацтва. Дасягненнем беларускай культуры былi
работы З.Азгура, А.Глебава, В.Цыгаля, А.Селiханава i iнш.