Легитимность политической власти. Типы легитимности. (М.А.Василик)
Легитимность представляет собой определённый исторически сложившийся, социально значимый порядок происхождения и функционирования власти, который делает возможным достижение согласия во властных структурах и в их взаимодействии с обществом.
Легитимизация – процедура общественного признания власти.
Термин «легитимность» ввёл М.Вебер
По Веберу, легитимность власти заключается в самооправдании, признании и поддержке
М.Вебер выделил три основных типа легитимного господства:
Традиционное господство: обусловлено традициями, привычкой, верой в установленный порядок. Прошлое доминирует. Стабилизирует общество.
Разновидности традиционного господства: геронтократическая (власть старейшин)
патриархальная (власть вождей)
патримониальнае (власть монарха)
султанизм (разновидность последнего)
Харизматическое господство (от гр. «божественный дар»)
Харизматический авторитет не связан традицией, прошлым. Революционный импульс. Проявляется в кризисные периоды.
Легальное господство: Рационально-бюрократическое начало.
Подчинение не личности, а закону.
Возникает с появлением рынка.
Основа правового государства.
Власть бюрократии.
ü Лично свободны
ü подчиняются служебному долгу и деловому этикету
ü Имеют чёткую служебную иерархию
ü Обладают специальными знаниями (компетенцией)
ü Работают по контракту (по найму и отбору)
ü Вознаграждаются постоянными денежными окладами
ü Рассматривают свою службу как основную профессию
ü Не могут «присваивать» служебные места
ü Подлежат строгой и единой служебной дисциплине и контролю.
Ценностно-нормативный подход при трактовке легитимности (Д.Истон)
В основе власти лежит согласие одних править, а других – подчиняться законам.
Диффузная легитимность – долговременная, эмоциональная поддержка власти, независимо от её эффективности.
Специфическая легитимность: кратковременна, ситуативна, рациональна, зависит от эффективности власти.
Политология. Под ред. Василика М.А. М., 1999. – 600 с. – С.120-129.
Елисеев, С.М. Легитимность власти. Концепции и проблемы развития в посткоммунистическом обществе. СПб., 1996.
Классификация легитимности Ж.Л.Шабо:
Демократическая легитимность: основа власти – воля большинства.
Технократическая легитимность: связана с обладанием ресурсов власти: сила в традиционном обществе, знания – в современном обществе.
Идеологическая легитимность: Основа власти – идеология нового (старого) общества
Онтологическая легитимность: основа власти – установленный (ощущаемый как установленный) порядок.
Политическая власть в РБ
Структура политической власти и её механизм осуществления в Беларуси сформулированы в следующих статьях Конституции Республики Беларусь: 1-8, 79, 90, 106-107
Артыкул 1. Рэспублiка Беларусь -- унiтарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава.
Рэспублiка Беларусь валодае вяршэнствам i паўнатой улады на сваёй тэрыторыi, самастойна ажыццяўляе ўнутраную i знешнюю палiтыку.
Рэспублiка Беларусь абараняе сваю незалежнасць i тэрытарыяльную цэласнасць, канстытуцыйны лад, забяспечвае законнасць i правапарадак.
Артыкул 2. Чалавек, яго правы, свабоды i гарантыi iх рэалiзацыi з'яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю i мэтай грамадства i дзяржавы.
Дзяржава адказная перад грамадзянiнам за стварэнне ўмоў для свабоднага i годнага развiцця асобы. Грамадзянiн адказны перад дзяржавай за няўхiльнае выкананне абавязкаў, якiя ўскладзены на яго Канстытуцыяй.
Артыкул 3. Адзiнай крынiцай дзяржаўнай улады i носьбiтам суверэнiтэту ў Рэспублiцы Беларусь з'яўляецца народ. Народ ажыццяўляе сваю ўладу непасрэдна, праз прадстаўнiчыя i iншыя органы ў формах i межах, вызначаных Канстытуцыяй.
Любыя дзеяннi па змяненню канстытуцыйнага ладу i дасягненню дзяржаўнай улады гвалтоўнымi метадамi, а таксама шляхам iншага парушэння законаў Рэспублiкi Беларусь караюцца згодна з законам.
Артыкул 4. Дэмакратыя ў Рэспублiцы Беларусь ажыццяўляецца на аснове разнастайнасцi палiтычных iнстытутаў, iдэалогiй i поглядаў.
Iдэалогiя палiтычных партый, рэлiгiйных або iншых грамадскiх аб'яднанняў, сацыяльных груп не можа ўстанаўлiвацца ў якасцi абавязковай для грамадзян.
Артыкул 5. Палiтычныя партыi, iншыя грамадскiя аб'яднаннi, дзейнiчаючы ў рамках Канстытуцыi i законаў Рэспублiкi Беларусь, садзейнiчаюць выяўленню i выказванню палiтычнай волi грамадзян, удзельнiчаюць у выбарах.
Палiтычныя партыi i iншыя грамадскiя аб'яднаннi маюць права карыстацца дзяржаўнымi сродкамi масавай iнфармацыi ў парадку, вызначаным заканадаўствам.
Забараняецца стварэнне i дзейнасць палiтычных партый, а таксама iншых грамадскiх аб'яднанняў, якiя маюць на мэце гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу цi вядуць прапаганду вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлiгiйнай i расавай варожасцi.
Артыкул 6. Дзяржаўная ўлада ў Рэспублiцы Беларусь ажыццяўляецца на аснове падзелу яе на заканадаўчую, выканаўчую i судовую. Дзяржаўныя органы ў межах сваiх паўнамоцтваў самастойныя: яны ўзаемадзейнiчаюць памiж сабой, стрымлiваюць i ўраўнаважваюць адзiн аднаго.
Артыкул 7. У Рэспублiцы Беларусь устанаўлiваецца прынцып вяршэнства права.
Дзяржава, усе яе органы i службовыя асобы дзейнiчаюць у межах Канстытуцыi i прынятых у адпаведнасцi з ёю актаў заканадаўства.
Прававыя акты або iх асобныя палажэннi, прызнаныя ва ўстаноўленым законам парадку супярэчнымi з палажэннямi Канстытуцыi, не маюць юрыдычнай сiлы.
Нарматыўныя акты дзяржаўных органаў публiкуюцца або даводзяцца да ўсеагульнага ведама iншым прадугледжаным законам спосабам.
Артыкул 8. Рэспублiка Беларусь прызнае прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў мiжнароднага права i забяспечвае адпаведнасць iм заканадаўства.
Рэспублiка Беларусь у адпаведнасцi з нормамi мiжнароднага права можа на добраахвотнай аснове ўваходзiць у мiждзяржаўныя ўтварэннi i выходзiць з iх.
Hе дапускаецца заключэнне мiжнародных дагавораў, якiя супярэчаць Канстытуцыi.
Артыкул 79. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь з'яўляецца Кiраўнiком дзяржавы, гарантам Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, правоў i свабод чалавека i грамадзянiна.
Прэзiдэнт увасабляе адзiнства народа, гарантуе рэалiзацыю асноўных напрамкаў унутранай i знешняй палiтыкi, прадстаўляе Рэспублiку Беларусь у адносiнах з iншымi дзяржавамi i мiжнароднымi арганiзацыямi. Прэзiдэнт прымае меры па ахове суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь, яе нацыянальнай бяспекi i тэрытарыяльнай цэласнасцi, забяспечвае палiтычную i эканамiчную стабiльнасць, пераемнасць i ўзаемадзеянне органаў дзяржаўнай улады, ажыццяўляе пасрэднiцтва памiж органамi дзяржаўнай улады.
Прэзiдэнт валодае недатыкальнасцю, яго гонар i годнасць ахоўваюцца законам.
Артыкул 90. Парламент - Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь з'яўляецца прадстаўнiчым i заканадаўчым органам Рэспублiкi Беларусь.
Парламент складаецца з дзвюх палат - Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi.
Артыкул 106. Выканаўчую ўладу ў Рэспублiцы Беларусь ажыццяўляе Урад -- Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь -- цэнтральны орган дзяржаўнага кiравання.
Урад у сваёй дзейнасцi падсправаздачны Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь i адказны перад Парламентам Рэспублiкi Беларусь.
Урад складае свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
Урад Рэспублiкi Беларусь складаецца з Прэм'ер-мiнiстра, яго намеснiкаў i мiнiстраў. У склад Урада могуць уваходзiць i кiраўнiкi iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання.
Прэм'ер-мiнiстр назначаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь са згоды Палаты прадстаўнiкоў. Рашэнне па гэтаму пытанню прымаецца Палатай прадстаўнiкоў не пазней як у двухтыднёвы тэрмiн з дня ўнясення прапановы па кандыдатуры Прэм'ер-мiнiстра.
У выпадку двухразовай адмовы ў дачы згоды на назначэнне Прэм'ер-мiнiстра Палатай прадстаўнiкоў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь мае права назначыць выконваючага абавязкi Прэм'ер-мiнiстра, распусцiць Палату прадстаўнiкоў i назначыць новыя выбары.
Работай Урада кiруе Прэм'ер-мiнiстр.
Прэм'ер-мiнiстр:
1) ажыццяўляе непасрэднае кiраўнiцтва дзейнасцю Урада i нясе персанальную адказнасць за яго работу;
2) падпiсвае пастановы Урада;
3) у двухмесячны тэрмiн пасля свайго назначэння прадстаўляе Парламенту праграму дзейнасцi Урада, а ў выпадку яе адхiлення прадстаўляе паўторную праграму дзейнасцi Урада на працягу двух месяцаў;
4) iнфармуе Прэзiдэнта аб асноўных напрамках дзейнасцi Урада i аб усiх яго найважнейшых рашэннях;
5) выконвае iншыя функцыi, звязаныя з арганiзацыяй i дзейнасцю Урада.
Урад або любы член Урада маюць права заявiць Прэзiдэнту аб сваёй адстаўцы, калi лiчаць немагчымым далейшае ажыццяўленне ўскладзеных на iх абавязкаў. Урад заяўляе Прэзiдэнту аб адстаўцы ў выпадку выказвання Палатай прадстаўнiкоў вотуму недаверу Ураду.
Прэм'ер-мiнiстр можа паставiць перад Палатай прадстаўнiкоў пытанне аб даверы Ураду па прадстаўленай праграме або з канкрэтнай нагоды. Калi Палата прадстаўнiкоў у даверы адмаўляе, Прэзiдэнт мае права ў дзесяцiдзённы тэрмiн прыняць рашэнне аб адстаўцы Урада або аб роспуску Палаты прадстаўнiкоў i назначэннi новых выбараў. Пры адхiленнi адстаўкi Урад прадаўжае ажыццяўляць свае паўнамоцтвы.
Прэзiдэнт мае права па ўласнай iнiцыятыве прыняць рашэнне аб адстаўцы Урада i вызвалiць ад пасады любога члена Урада.
У выпадку адстаўкi або складання паўнамоцтваў Урад Рэспублiкi Беларусь па даручэнню Прэзiдэнта прадаўжае ажыццяўляць свае паўнамоцтвы да сфармiравання новага Урада.
Артыкул 107. Урад Рэспублiкi Беларусь:
кiруе сiстэмай падпарадкаваных яму органаў дзяржаўнага кiравання i iншых органаў выканаўчай улады;
распрацоўвае асноўныя напрамкi ўнутранай i знешняй палiтыкi i прымае меры па iх рэалiзацыi;
распрацоўвае i прадстаўляе Прэзiдэнту для ўнясення ў Парламент праект рэспублiканскага бюджэту i справаздачу аб яго выкананнi;
забяспечвае правядзенне адзiнай эканамiчнай, фiнансавай, крэдытнай i грашовай палiтыкi, дзяржаўнай палiтыкi ў галiне навукi, культуры, адукацыi, аховы здароўя, экалогii, сацыяльнага забеспячэння i аплаты працы;
прымае меры па забеспячэнню правоў i свабод грамадзян, абароне iнтарэсаў дзяржавы, нацыянальнай бяспецы i абараназдольнасцi, ахове ўласнасцi i грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю;
выступае ад iмя ўласнiка ў дачыненнi да маёмасцi, якая з'яўляецца ўласнасцю Рэспублiкi Беларусь, арганiзуе кiраванне дзяржаўнай уласнасцю;
забяспечвае выкананне Канстытуцыi, законаў i дэкрэтаў, указаў i распараджэнняў Прэзiдэнта;
адмяняе акты мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання;
ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй, законамi i актамi Прэзiдэнта.