Пяты агульна-земскі прывілей

[8.06.1492 г. Грамота великого князя литовского Александра]

Ва імя святой тройцы i непадзельнага адзінства, амінь.

На вечную памятку аб справе.

Усё, што робіцца у часе, знікае ў памяцмі людзей разам з часам i да ведама будучых не дойдзе, калі не будзе запісана. Чаму мы, Александр, з божай ласкі вялікі князь Літоўскі, Жамойцкі, а такжа земляў Pyci гаспадар i наследнік, прыняўшы пад увагу сталую вернасць найпачціўшых, пачэсных, яснейшых, святлейшых, вельможных, добрародных, шляхетных i асцярожных духоўных пралатау i свецкіх князёў, паноў, баяраў i мяшчан земляў вялікага княства Літоўскага, Рускага, жамойцкага i інш., якую яны маюць на справе да нас, да нашай светласці як да icуінага i законнага наследніка i натуральнага гаспадара i заўсёды імкнуцца ў прышласць пэўна трымаць яе, пасля таго, як гэта хораша падмацована ix дзейнасцю, мы палічылі вартым, каб узнагародзіць ix узаемна за гэта дарамі i вольнасцямі i іншымі нашымі міласцямі

Папершае, названым вышэй пралатам, князям, баронам, нобілям i мяшчанам названых земляў вялікага княства Літвы, Pyci i Жамойці мы далі, дaзвoлiлi i беззваротна даравалі i гэтай граматай даём, дазваляем, даруем i ўступаем на вечнасць, цалкам i поўнасцю, тыя правы, вольнасці i палёгкі, якія маюць пралаты, князі, бароны, нобілі i мяшчане каралеўства Польскага. Але, каб з гэтай агульнасці не магла вынікнуць якая-колечы двусэнсіца, або сумненне ў будучыню, то самыя вольнасці i кожную з ix мы ўхвалілі падаць тутака ў наступным.

1. Папершае, усе даніны i палёгкі царквоў катэдральных, саборных i манастырскіх у землях нашых вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жа­мойцкага, якія пабудаваны i будуць пабудаваны, фундаваны i будуць фундаваны, мы захоўваем непапсутымі i непарушнымі i падтрымоўваем i абараняем са ўсёй нашай уладай. А калі-колечы катэдральныя, саборныя,

мaнacтырcкiя i пapaфiяльныя царквы з працягам часу з прычыны смерці або паводле рэзігнацыі будуць вакантнымі i пазбавяцца пастыра, між тым права патраната над iмi належьщь да нас або наследнікаў нашых цалкам, то мы абавязваемся не іншага або не іншых прэзентаваць да ix, як тубыльца нашага вялікага княства Літоўскага, які будзе знойдзен падыходзячым, а кaлi не, то персону іншай нацыі, карысную i чэсную, якая будзе стаяць на чале i прынасіць карысць. Мы абавязваемся прэзентаваць столькі разоў, колькі будзе патрэбна i выгадна.

2. Мы таксама далі i тое, што не жадаем абмяжоўваць названых пралатаў, князёў, баронаў, нобіляў i мяшчан вызначаных земляў вялікага княства Літвы, Pyci, Жaмoйцi або спаганять якое-колечы пакаранне, як: пазбаўленне добраў, грашовыя штрафы, турма, або кара смерцю, паводле даноса, ніводнага чалавека, або паводле абвінавачвання, згодна звычая i правоў як у каралеўстве Польскім, яны павінны будуць панесці абмежаванне, паводле судовай ухвалы, у залежнасці ад велічыні i якасці cвaix учьнкаў.

3. За злачынства не будзе пакараны ніхто іншы, як толькі той, хто саграшыў i правінаваціўся, пасля таго як ён будзе высведчаны з захаваннем парадку каталіцкага права i абвінавачаны судовай ухвалай. Пры гэтым нi жана не нясе спагнання за злачынства свайго мужа, ні бацька за зладзейства сына i наадварот, i нiяк крэўны ці слуга, калі толькі ён не быу ўдзельнікам у злачынстве. Аднак, за выключэннем абвінавачанняу ў злачынстве зневажэння вялiкacцi.

4. Таксама згаджаемся на тое, каб вышэйвызначаныя князі бароны, нoбiлi i баяры кapыcтaлicя неабмежаванай вольнасцю выхада з нашых земляў вялшага княства Літоўскага i інш., дзеля падшукання лепшай фартуны i практыкавання ў вайсковых занятках, у якія - колечы чужаземныя краіны, толькі за выключэннем краін нашых вopaгaў, аднак, з тым, каб з добраў гэтых самых выходзячых не занепадалі нашы службы, але каб нам ці наследнікам нашым, як бы ў ix прысутнасці, што належьщь было узнагароджана, выканана i абсужана.

5. Вышэйвызначаныя князі, бароны, нобілі i мяшчане бацькаўскія добры або ім caмiм наданыя ці падараваныя праз святлейшага гаспадара блажэннай памяці Александра інакш Biтaўra i іншых i надання, атрымання i зацверджання праз святлейшага гаспадара Жьгімонта i іншых няхай трымаюць i карыстаюцца i валодаюць iмi паводле данін, калі дакладна давялі гэта судовым рашэннем, або адпаведным пасведчаннем сведкаў, або праз падмацаванне граматамі. Няхай трымаюць ix па аднолькаваму праву як звыклі ўладаць князі, бароны, нобілі i мяшчане каралеўства Польскага i маюць неабмежаваную вольнасць продажы ix, перамены, адчужэння, падаравання i распараджэння, паводле сваей добрай волі з тым аднак, каб гэтыя абмены, продажы, адчyжэннi або падараванні aбвяшчaлi перад нaмi цi перад нашымі ўрадaўцaмi.

6. Таксама пасля смерці бацькоў дзеці мужчынскага i жаночага роду не павінны пазбаўляцца добраў бацькаўскіх, спадчынных, але са сваімі законнымі наследнікамі уладаць iмi з поўным правам, як уладаюць князі, бароны, нобілі i мяшчане каралеўства Польскага cвaiмi добрамі i карыс-таюцца імі паводле сваей добрай волі.

7. Ухваляем, што калі якому колечы з вызначаных князёў баронаў, нобіляў i мяшчан здарыцца адыйсці з гэтага свету, то адгэтуль удава застаецца на добрах або пасэсіях свайго мужа, пакуль сядзіць удавой. А калі яна пажадала-б узяць шлюб у другі раз, то яна выдаецца замуж; на добрах-жа i пасэсіях бацькаўскіх застаўляюцца дзеці, калі яны будуць, а калі ix не будзе, то самыя бліжэйшыя кроўныя першага яе памершага мужа, падобна таму як бяруць шлюб i ўдовы у каралеустве Польскім. Калі-ж першы муж вызначыў на пэўных добрах i cвaix пасэсіях некаторы прывенак гэтай сваей жане, i яна здолела дастаткова падмацаваць гэта, то паводле парадку права, узяўшы гэта, няхай аддае, з богам, каму пажадае.

8. Таксама сваіх дачок, сясцёр i ўнучак, дзяўчын i ўдоў, маюць волю выдаваць замуж без усякага запытання на гэта ў нас або ў нашых наследнікаў, захоўваючы пры гэтым каталіцкі рэлігійны абрад.

9. Усе разам i кожны паасобку з кметаў i падданьгх князёў, баронаў, нобіляў самых земляў вялікага княства Літоўскага павіннны быць вольны, поўнасцю вызвалены i выключаны ад усякіх данін, грашовага падатку або спагнання названага сярэбшчына, а таксама чацвертнёвых збораў, якія называюцца дзякла, ад усякага цяжара падаткаў, якія называюцца падводы, ад прыставкі на замкі камення, дрэва на пабудову або дроў на выпал цэглы, ці цэмента, ад кашэння сена i ад іншых яшчэ менш законных работ. Аднак, работы па пабудове ўноў выгодных замкаў, i направе старадаўніх вык-лючаюцца. Роўным парадкам выключаюцца кметы i падданыя тых князёў, баронаў, нобіляў, баяр, якім яны наданы намі або падараваны. Старасвецкія i здаўна звычныя грашовыя складчыны, стацыі, пабудовы новых мастоў, рамантаванне абветшалых i рапарацыю шляхоў мы захоўваем як выключэнне i ўхваляем, каб гэта існавала назаусёды.

10.Што датычыць нас i нашых урадоўцаў, то мы не будзем прымаць людзей названых князёў, баронаў, нобіляў i мяшчан земляў нашых Лiтoўcкix, Рускіх, Жамойцкіх i інш., як трыбутарыі, орыгіарыі i кметаў, набытых пакупкай, якога-б роду i стану яны не былі, i забараняем каб ix прыймалі нашы ўрадоўцы. Таксама i пралаты, князі, бароны i нобілі, баяры i мяшчане вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага i інш. He павінны прымаць людзей нашых, i нашых наследнікаў, якога-б яны нi былі становішча, роду i стану i няхай i ўперад не прымаюць ix ні caмi, нi праз якога-колечы свайго ўрадоўца ніякім спосабам.

11.На слуг названых князёў, баронаў, нобіляў i баяр мы не дамо дворскіх служачых, інакш дзецкіх, калі раней не будзе заклікана ўправа з боку гаспадара, слуга якога зpaбiў учынак. А калі ў пэуны тэрмін ён адмовіцца учыніць гэта, то тады будзе накірованы наш прыдворны служачы, або асоба з нашых урадоўцаў i внаваты, які варты спагнання, павінен будзе выплатіць яго свайму гаспадару i нікому іншаму.

Апрача таго, жадаючы спецыяльна адплаціць пралатам, князям, ба­ронам, нобілям, баярам i мяшчанам за наша абранне, каб яны былі ўсцешаны новымі міласцямі, дазволамі i вольнасцямі i прывабіць да ўзнаўлення ўстойлівасці ў ix вернасці, мы гэтай граматай, па адзінай міласці нашай i дабраце, уступаем ім наступнае, што запісана ў гэтых артыкулах.

12.Перш i пераважна мы абяцаем i ручаемся, што даміній або зямель вялікага княства Лiтoўcкaгa мы не паменшым але ix павялічым у cвaix межах. Як нашы продкі i, у прыватнасці - князь Александр, інакш Вітаут i Жыгімонт, - трымалі i уладалі, таксама i мы ix у цэласці будзем трымаць, уладаць i захоўваць i, з божай дапамогай паклапоцімся ўciмi нашымі сіламі ix пашырыць i павялічыць у адпаведны час.

13.У справах публічнага дабра гэтага вялікага княства нашага мы абавязваемся пасылаць веснікаў ці пасланцаў пры неадкладнай у гэтым неабходнасці, паводле рады нашых паноў, да замежных краін, як: Масковія, Заволжская Арда, Перакопская Арда, Валахія, каралеўства Польскае, княства Мазавецкае, Прусія, Лівонія, Пскоў, Вялікі Новгарад, Твер i Разань, згодна са звычаем, які захоўваўся нашымі папярэднікамі, а таксама i да іншых некаторых правінцый, куды запатрабуе неабходнасць i выгада дамініяў нашага княства Літоўскага. Таксама з якімі землямі i дамініямі мы са здаўна маем запісы, канфедэрацыі, саюзы i клятвенныя абязацельствы светлага мipa, мы ix не жадаем разрываць, але, з божай дапамогай, будзем даводзіць ix да лешпага становішча i павелічэння.

14.Усе нарады i суды, якія мы з нашымі панамі i раднымі вырашылі, ухвалілі і заключылі. Hi з кім іншым абавязваемся не змяняць, выпрауляць або перапарадкаваць.

15.Таксама, калі-б якія колечы пастановы i справы былі пераданы для абгаварэння ў раду з нашымі панамі i самым панам на спадабалюя, то за гэта мы не павінны на ix гневацца, але будзем мы выконваць тое, што яны радзілі нам дзеля нашай агульнай карысці.

16.Дастоінства, дзяржавы i ўсе іншыя ўрады ці добры спадчынныя мы абавязваемся не раздаваць нікому з чужакоў ці іншаземцау, але толькі прыродным жыхарам. Ад правізіі-ж, датацыі i колляцыі духоўных i свецкіх годнасцей, дзяржаў i ўсякіх урадаў мы абавязваемся нічога не вымагаць, нават i самі паны ваяводы i старасты павінны ад урадоўцаў i дзяржаўцаў нічога не браць, або вымагаць, xiбa што кім-небудзь нам або ім будзе свабодна падаравана ў адзнаку пашаны.

17. Усе ўрады i дзяржавы, без нарады з нашымі раднымі нікому намі не будуць раздавацца. Калі-ж хто з урадоўцаў будзе перад намі абвінавачаны як разбурыцель i марнатраўца нашых добраў, то перад намі павінен быць пастаулены другі бок i, пасля заслухоўвання справы, віаваты павінен быць пакараны па заслугах. Але без віны мы не маем права пазбауляць яго пасады.

18.Ваяводы, старасты, дзяржаўцы ўрадоўцы i ўсе намеснікі ў нашым вялікім княстве застаюцца з поунай пашанай i правамі на сваіх дзяржавах, як пры нашых продках вялікіх князях Biтaўта i Жыгімонту, i пры нашым бацьку, i няхай ix трымаюць i захоўваюць, няхай судзянь i ўпраўляюць, спаганяюць падаткі i свае даходы, як з дауна, i няхай ix службоўцы выконваюць свае абавязкі або прыезды з мэтай разбору спраў, згодна звычая правінцыі.

19.Калі дзяржаўца, або ўладар памрэ у Віленскім ці Троксім паветах, то ваяводы Віленскі i Трокскі ў cваix паветах павінны імкнуцца, каб атрымаць i ўзяць дзяржавы, згодна вымаганню даходаў або па ўступках, якія для нас будуць падыходзячымі. Падобным-жа спосабам павінна быць i ва ўcix іншых паветах.

20.Дастоінствы, дзяржавы i ўрады вайсковыя i грамадзянскія ў больш далёкіх месцах, калі яны будуць вакантнымі, мы з панамі радамі нашымі гэтыя ўрады або дзяржавы ў пэўны тэрмін аддамо, згодна заслуг таму, хто з'явіцца перад намі больш дапамагаючым. І паны наша рада павінны так рабіць.

21.Удовы, якія застаюцца пасля смерці cваix мужоў на спадчынных добрах, абавязаны будуць земскай службай i вайсковымі выправамі ў адпаведнасці са сродкамі ўладанняў.

22.Надання i канцэсіі нашага бацькі, якія ён надаў або прадбачыў i зацвердзіў cваімi граматамі, мы будзем трымаць на вечнасць. Каму той-жа наш бацька даў да вырашэння i волі сваей - тое i мы захоўваем да вырашэння i волі сваей i паноў рады нашай. А нашы надання мы будзем рабіць i даваць да вырашэння нашага і калі каму колечы пажадаем зацвердзіць на вечнасць, то гэта - у нашай волі.

23.Падаткі з мытніц, корчмаў i іншыя ад штрафаў i адкуль колечы прыходзячыя да нас, павінны прымацца i складвацца ў нашым скарбе. Гэ­тыя падаткі павінны выдаткоувацца паводле ўхвалы паноў рад нашых на агульную земскую карысць. Kалі-ж не пагражае ніякая неабходнасць, то названыя падаткі намі, без волі caмix паноў, не павінны вьшасіцца з скарбу i абратна аддавацца, або ізымацца з npавінцыі.

24.Судоў свецкіх мы абавязваемся не весці або перадаваць у суды духоўныя i, наадварот, судоў духоўных або спраў, падлягаючьых да суда духоўнага абавязваемся ні весці, нi пазываць i ўсё трымаць па старадаўняму як было пры жыцці нашага бацькі.

25.Плябеяў, абавязваемся не аднімаць у нобіляў, але ўсю набілію захоўваць у яе чэсці.

26.Па паветах мы абавязваемся пасылаць па двое зборшчыкау падаткаў i па двое паноў кожны год для спагнання падаткаў i рэштак. Панароднаму «недабіркаў», i caмi паны, відзячы карысць ад ix, павінны даваць прыстанішча iм i нават ix слугам, як было з старыні ў нашых папярэднікаў.

27.Хто пры жыцці нашага бацькі шукаў дапамогі ў cвaix правах i справядлівасці, тым жадаем i абавязваемся без правалокі ўчыніваць усякую справядлівасць з панамі нашай радай.

28.Мы, а аднолькава i паны рада нашы абавязваемся нічога не браць ад суда i не стаяць пры адным баку з прычыны фавора, але кожнага ад­нолькава судзіць, даследваць або прывадзіць у выкананне выракі.

29. Калі перад нашу светласць дойдуць важныя справы аб спад­чынных добрах ці пакрыўджанні імя або гонару, то мы абавязваемся ўciм
учыніць справядлівасць. I каб займацца цяжкімі справамі гэтага рода мы
згадзіліся i вызначылі штогодна чатыры тэрміны. Калі ў першы, другі або
трэц тэрмін справы гэтага роду не будуць канчаткова вырашаны, то ў наступіўшы апошні тэрмін, без адтэрмінавання, мы ўчынім канчатковую
пастанову з панамі радай нашай.

30.Ад крэўных i блізкіх мы не будзем адбіраць спадчьнных добраў i ix нixто не павінен аднімаць на шкоду гэтых крэуных і блізкіх, як толькі той, хто будзе самым блізкім. Ён атрымае i будзе ўладаць спадчыннымі добрамі i захованымі грашыма.

31.Калі якая дзяўчына або ўдава пажадае выйсці замуж у іншыя краіны, за межы вялікага княства Літоўскага, то атрымаўшы выправу і прыданае, яна пакідае тутэйшыя спадчынныя добры i дае абавязацельства да ix не ўмешвацца.

32.Урэшце, усе граматы, прывілеі, міласці i палёгкі царквам катэдральным, саборным, манастырскім i парафіяльным, пралатам, князям, ба­ярам, нобілям, баярам i мяшчанам на землях нашых вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага i інш., выданыя пад якімі-колечы ўмовамі, статутамі, пунктамі, артыкуламі або выракамі i некалі ўстаноўленыя ад найяснейшых i святлейшых гаспадароў Bітаўта, Жыгімонта, нашага дзеда караля Уладыслава i нашага роданачальніка любезнейшага караля Kазіміра, вялікіх князёў Літоўскіх, папярэднікаў нашых, узнаўляем сілай гэтага нашага прывілея, канфірмуем, узмацняем, адабраем, надзяляем міласцямі i зацвярджаем, ухваляючы, што яны маюць сілу вечнай моцы.

33.Па ycix справах i спрэчках адносна спадчынных добраў ці адносна гонару, ці іншых больш цяжкіх, як вышэй адзначана, калі мы не пакладзем канца паміж публічных спраў першай чаргі, то вырашым у вызначаны чацверты тэрмін штогод. А калі хто колечы ў чацверты фінальны тэрмін не атрымае ўхвалы, то разгляд яго справы пераносіцца да­лей на той суд, які павінен быць паводле тэрміну. Выключэнне: калі які з бакоў з прычыны нашай службы або акупацыі і захопу тэрыторыі ці не-прадбачнай няжкасці не атрымае ўхвалы, то ў гэтым выпадку, каб нікому не было крыўды, усе такія справы адносяцца на выгодны тэрмін. Усе гэтыя справы мы абавязваемся ўпарадкаваць i скончьць з панамі радай нашай. На вернасць i пасведчанне ўсяго гэтага мы загадалі падмацаваць гэту грамату нашай прывешанай пячаткай.

Дано ў Вільні ў панядзелак у самы дзень праабражэння гасподня, го­да 1492.

Наши рекомендации