Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
Гісторыя дзяржавы і права Беларусі вывучае працэсы ўзнікнення і развіцця дзяржавы і права на тэрыторыі на-шай Радзімы ў іх цеснай узаемасувязі на розных этапах жыццядзейнасці нашых суайчыннікаў.
Паколькі развіццё дзяржавы і права залежыць у першую чаргу ад эканамічнага базісу, то і перыядызацыя ri-сторыі дзяржавы і права грунтуецца на перыядах развіцця вытворчых адносін. Асноўным грамадска-эканамічным фар-мацыям адпавядаюць і пэўныя тыпы дзяржавы і права.
Зразумела, што ў чыстым выглядзе нельга выдзеліць ні рабаўладальніцкага, ні феадальнага, ні буржуазнага ладу. Эканоміка любога грамадства амаль заўсёды шматуклад-ная. Тым часам можна выдзеліць нейкую пэўную форму грамадскіх адносін, якая з'яўляецца вядучай, галоўнай. Яна і кладзецца ў аснову таго ці іншага грамадскага ладу. Toe ж можна сказаць і аб дзяржаве i праве, якія часта спалуча-юць у сабе рысы розных тыпаў, але пераважаюць звычайна рысы якога-небудзь аднаго, выключаючы, зразумела, пе-раходныя эпохі.
Праўда, у апошнія гады многія навукоўцы выказваюц-ца крытычна аб фармацыйным падыходзе пры вывучэнні гісторыі чалавецтва, а значыць, і да тыпалогіі дзяржавы і права. Яны бяруць на ўзбраенне цывілізацыйны падыход пры асвятленні названай праблемы.
Як гістарычная навука псторыя дзяржавы і права — частка гісторыі чалавецтва, разам з тым яна з'яўляецца навукай юрыдычнай — адной з фундаментальных права-вых дысцыплін. Толькі гісторыя дзяржавы і права вывучае палітычныя і прававыя інстытуты з моманту іх з'яўлення і да цяперашняга часу. Яна, такім чынам, займаецца не толь-кі вывучэннем права, якое дзейнічала ў мінулым, але і дзеючым зараз, прававымі галінамі і інстытутамі, якія развіваюцца.
Калі тэорыя дзяржавы і права вывучае галоўным чынам агульныя заканамернасці развіцця дзяржавы і права розных народаў, то гісторыя дзяржавы і права займаецца кан-крэтнымі дзяржавамі і прававымі сістэмамі, у прыватнасці, што існавалі і існуюць на тэрыторыі нашай краіны, раз-глядае іх асаблівасці і характэрныя рысы. Псторыя дзяржавы і права выкарыстоўвае абагульненні, якія робіць тэо-рыя дзяржавы і права, і ў той жа час даследуе, а значыць, і дае канкрэтны матэрыял для такіх абагульненняў.
Гісторыка-прававая навука прызвана несці чытачу праўдзівыя звесткі. Праўдзівасць гісторыка-прававога ма-тэрыялу. абавязкова неабходная для яго практычнага вы-карыстання. Гістарычны аналіз заканадаўства неабходны і для правільнага разумения дзеючых норм права (гістарычнае тлу-мачэнне закона), і для крытычнай ацэнкі састарэлых норм.
Разам з тым вывучэнне гісторыі дзяржавы і права сваёй краіны беларускаму народу неабходна і для таго, каб ума-цаваць уласную нацыянальную годнасць, вызначыць сваё месца сярод народаў свету.
2. Узнікненне і развіццё навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
Грунтоўнае і сістэматычнае вывучэнне гісторыі дзяржавы і права Беларусі пачынаецца з 80-х гг. XVIII ст., калі было надрукавана навуковае даследаванне ўраджэнца бе-ларускага Падляшша' Тэадора Астроўскага «Грамадзянскае права або канкрэтна польскага народа са статутаў і зако-наў каронных і літоўскіх сабраныя: рэзалюцыямі пастаян-най рады растлумачаны: прымножана і дапоўнена нормамі з кананічнага, магдэбургскага і холмскага права: і размеш-чаны ў парадку рымскага права». У ім утрымліваліся каш-тоўныя звесткі пра права Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), асабліва пра многія звычаі і судовую практыку. Прааналізавана агульная сістэма права Вялікага княства Літоўскага: грамадзянскае і крымінальнае права, судовы парадак, гра-мадзянскі і крымінальны працэс, асаблівасці разгляду іскаў, заснаваных на вэксалях, выкананне судовых паста-ноў, розныя судовыя выдаткі і выплаты. У дадатку дадзены прыклады розных юрыдычных актаў.
Актыўна развіваюцца гісторыка-прававыя даследаванні феадальнай Беларусі ў XIX ст. У гэты перыяд выдзяляюцца тры асноўныя напрамкі ў даследаванні гісторыі дзяржавы і права Беларусі, якія ўмоўна называюць польскім, расійскім і патрыятычным.
Першы разглядаў права Беларусі я к частку права Польш-чы. 3 гэтых пазіцый напісана кніга прафесара Крэмянецка-га ліцэя Тадэуша Чацкага «Пра літоўскае і польскае права, яго дух, крыніцы, сувязі і пра змест першага Статута, вы-дадзенага для Літвы ў 1529 годзе» (1800—1801). Традыцыя Т. Чацкага была працягнута I. Лелевелем, А. Галецкім, А. Яб-лонаўскім, В. Камянецкім, С. Кутшэбай і інш.
Другі кірунак пачаў выразна афармляцца ў 60—70-я гады XIX ст. Большасць расійскіх гісторыкаў, выступаючы са славянафільскіх пазіцый, вывучалі гісторыю дзяржавы і права Беларусі ў цесным кантэксце з агульнарасійскай гіцікавасць да вывучэння гісторыі ВКЛ — старажытнай дзяр-жаўнай спадчыны беларускага народа.
Новы ўсплёск у развіцці гісторыка-прававых даследа-ванняў Беларусі адбыўся пасля абвяшчэння суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. У 90-я гг. XX ст. і ў пачатку XXI ст. з'яўляюцца буйныя даследаванні ў галіне дзяржавы і права феадальнай Беларусі — Т. Доўнар, Г. Дзербінай, Я. Юхо', дзяржавы і права савецкай Беларусі — В. Круталевіча, А. Вішнеўскага, М. Касцюка, I. Марціновіч2 і інш. Падрых-таваны вучэбныя дапаможнікі А. Вішнеўскага «гісторыя дзяржавы і права Беларусі» (1999, 2-е выд. — 2003), Я. Юхо «Псторыя дзяржавы і права Беларусі» (2000) і інш. Выдад-зены Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 г. (1988), Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 г. (2003).
3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у ІХ-першай палове XIII стагоддзя.
У разглядаемы перыяд на тэрыторыі сучаснай Беларусі існаваў раннефеадальны лад. Асноўнымі класамі былі феадалы і феадалъна-залежныя сяляне. Пры гэтым адзначым, што ў грамадстве адначасова з феадаламі і феадальна-за-лежным насельніцтвам існавалі рабы (халопы, чэлядзь нявольная), свабодныя гарадскія жыхары (рамеснікі, купцы, госці — буйныя купцы, вялі міжгародны і зарубежны ган-даль) і сяляне-даннікі. Апошнія не знаходзіліся ў залежнасці ад асобных феадалаў, а выконвалі пэўныя павіннасці і ўносілі феадальную рэнту непасрэдна на карысць дзяржавы.
Зразумела, што ў IX—XI стст. працэс феадалізацыі раз-віваўся марудна. У IX ст. князь не жалаваў сваей дружыне зямель і не заводзіў сваей гаспадаркі, а абкладаў свабоднае і паўсвабоднае насельніцтва данінай. Збор дароў з свабод-нага насельніцтва на тэрыторыі, якой уладаў князь, назы-ваўся «палюддзем». Дружыннікі таксама атрымлівалі ад князя правы збіраць даніну і «карміцца» з той ці іншай воласці'. Так, яшчэ да з'яўлення буйнога княжацкага зем-леўладання ва ўсходніх славян узнікалі прыкметы васаль-най залежнасці. Яна выглядала як права атрымання дру-жыннікамі даніны з пэўнай тэрыторыі. У якасці васалаў вялікага князя дружыннікі неслі ў яго службу за «лен» — права збору даніны з пэўнай тэрыторыі.
Ваенная дружына была важнай апорай княжацкай ула-ды. Дружыннікі акружалі князёў, абаранялі ўсе іх інтарэсы. 3 імі князь раіўся па пытаннях арганізацыі паходаў, а таксама суда і адміністрацыйнага кіравання. Калі князь пера-мяшчаўся на новае княства, дружына ішла за ім. Так, калі ў 1088 г. тураўскі князь Святаполк Ізяславіч перайшоў на кня-жанне ў Кіеў, то з сабой ён забраў і тураўскую дружыну.
Дружыны ў полацкіх князёў, як і ў іншых князёў «рускіх», складаліся з дзвюх труп: у першую, старэйшую, дружыну, уваходзілі «бояри», «сильные мужи»; у другую, малодшую, дружыну, якая жыла пры двары князя, — «гридь», «отроки», «детские». 3 яе выходзілі слугі князя, яго целаахоўнікі, малодшыя службовыя асобы. Земскія' апалчэнцы, якія не належалі да сталага княжацкага войска, насілі найменне «вояў».
Такім чынам, грамадства распалася на некалькі пла-стоў. Вышэйшы складалі князі, баяры, старэйшая і малод-шая дружыны, духавенства. Феадалы былі ўзаемазвязаны сістэмай васалітэта, якая рэгулявала правы і абавязкі паміж імі, а таксама іх перад дзяржавай.
Эканамічная магутнасць класа феадалаў дазволіла яму за-няць пануючае сгановішча ў палітычным жыцці грамадства, захапіць у свае рукі ўсе ключавыя пасады ў дзяржаўным апа-раце. Клас феадальна-залежных людзей утвараўся:
1) за кошт замацавання халопаў і іншых несвабодных людзей на зямлі, бо для феадала значна важней станавілася валодаць правам распараджацца павіннасцямі сялян, чым імі самімі;
2) шляхам гвалтоўнага пазаэканамічнага прымусу былых свабодных абшчыннікаў уносіць пэўныя даніны і вы-конваць павіннасці на карысць асобных феадалаў або дзяржавы ў цэлым;
3) у выніку маёмаснага расслаення свабодных сялян, якія, збяднеўшы, трапілі ў даўгавую кабалу.
Разам з тым на пачатку развіцця феадальных адносін на тэрыторыі Беларусі працягвалі яшчэ захоўвацца свабод-ныя сяляне-даннікі, якія вялі сваю ўласную гаспадарку і абавязаны былі ўносіць на карысць цэнтральных і мясцо-вых органаў кіравання пэўную даніну натурай або грашы-ма, выконваць шэраг дзяржаўных павіннасцей (нясенне ваеннай службы ў апалчэнні, рамонт і будаўніцтва зам-каў, мастоў, шляхоў (дарог) і г. д.). Сяляне-даннікі захоўвалі сваю свабоду да XVII ст.
Наяўнасць у разглядаемы пярыяд значнай колькасці свабодных сялян-даннікаў і рабоў у канчатковым выніку не мяняла феадальнага характару грамадскіх адносін. Сва-бодныя сяляне-даннікі плацілі рэнту на карысць феадаль-най дзяржавы, і рабы эксплуатаваліся таксама феадаламі. У эканамічнай структуры грамадства праца свабодных сялян-даннікаў і чэлядзі нявольнай не мела вядучай ролі, а насіла дапаможны характар.
У гарадах таксама ішоў працэс маёмаснага расслаення. Пануючае становішча ў гарадской эканоміцы занялі купцы і багатыя рамеснікі. Яны аказвалі значны ўплыў і на палітыку дзяржавы.