Мясцовыя судовыя органы вкл
Система местных судов:
- замковый (гродский);
- земский;
- подкоморский;
- магистратский;
- копный суд.
Замковый (гродский) суд – это всесословный суд. Действовал ежемесячно и функционировал в двух составах.
1-й состав: 2-й состав:
- воеводы; - подвоевода;
- заседатели от населения. - гродский суд;
- гродский писарь.
Дела второго состава могли быть пересмотрены воеводой, после этого подавалась апелляция в высший суд. Суд рассматривал уголовные и гражданские правонарушения, если с момента совершения преступления не прошло 4-х недель.
Земский суд – это выборный, коллегиальный и полностью отделенный от администрации.
Формировался только из шляхты и рассматривал дела в отношении шляхты.
Состав суд избирался шляхтой повета:
- земский судья;
- земский подсудья;
- земский писарь.
Должности были пожизненными.
Требования к кандидатам суда:
- сословная принадлежность;
- гражданство;
- оседлость;
- вера (только христианская);
- образование (знание местного права и обычаев).
Суд работал посессионно: в январе, июне, конце сентября.
Суду были подведомственные все дела, кроме дел, отнесенных к компетенции Господарского, Главного, гродского и подкоморского судов.
Подкоморский суд – это суд учреждаемый в каждом повете.
Особенности суда:
- рассматривал только межевые споры шляхты;
- рассматривался в месте нахождения спорной межи;
- лично судьей – подкоморием;
- решение суда немедленно приводились в исполнение.
Магистратский суд – был судом для мещан городов, имеющих привилей на магдебургское право.
Два состава суда:
1-й состав: 2-й состав:
- войт; - бурмистры;
- лавники. - радцы.
Дела, рассматриваемые 2-м составом, могли быть обжалованы в первом составе, а после этого в высший суд.
Компетенция суда:
- уголовные дела;
- гражданские дела.
Жители городов без магдебургского права судились в гродском суде.
Копный суд – это судебный орган для сословия простых людей.
Состав суда:
- копные мужи;
- копные старцы.
Они проживали на территории данного копного округа, в радиусе не более 15-20 км.
Число членов для его правомочия 10—20 человек.
Компетенция суда: рассматривал особо опасные преступления (убийства, грабежи и др.) и мелкие правонарушения (например, потрава посевов).
Решения суда приводились в исполнение, их невозможно было обжаловать.
21 .Працэсуальнае права ВКЛ.
Па Статуту 1588 г. працэсуальнае права бьшо адзіным і для крымінальных, і для грамадзянскіх спраў. Панаваў іска-вы характар працэсу, згодна з якім ісцец сам павінен быў збіраць доказы, прад'яўляць іх суду і падтрымліваць абвінавачанне. У любой стадыі працэсу ісцец могадмовіцца ад іску ці абвінавачання, заключыць міравое пагадненне або памілаваць злачынца. Калі абвінавачанне не знаходзіла нацвярджэння, ісцец мог быць прыцягнуты да адказнасці.
Роля суда пры іскавым судаводстве была параўнаўча пасіўнай, «ён нібы падсумоўваў доказы, што прад'яўлялі бакі, а затым выносіў рашэнне ці прыгавор на аснове фар-мальнай ацэнкі доказаў у залежнасці ад іх колькасці і заране й прадугледжанай у законе сілы».
Па Статуту 1588 г. суб'екты працэсу мелі розную працэ-суальную праваздольнасць. Поўнай працэсуальнай права-здольнасцю карысталіся найбольш багатыя феадалы. Чэлядзь дворная і феадальна-залежныя сяляне былі паз-баўлены праваздольнасці. За іх у судах павінны былі высту-паць паны або, па даручэнню апошніх, адвакаты ці іншыя прадстаўнікі феадалаў.
Судовы працэс пачынаўся з падачы скаргі («пратэста-цыі»), пасля чаго складалася позва. Яна адначасова была выклікам у суд і іскавай заявай з пераказам сутнасці справы. Позва ўручалася адказчыку праз вознага, аб чым рабіўся адпаведны запіс у судовай кнізе.
Такім чынам, у працэсе ўдзельнічалі дзве стараны: хто ўзбуджаў справу, адносіўся да стараны павадовай, хто ад-казваў ці абвінавачваўся, — да стараны адпорнай.
Асноўным працэсуальным абавязкам старой было доб-расумленнае вядзенне працэсу. Працэсуальныя правы старой былі даволі шырокімі і давалі ім магчымасць актыўна ўздзейнічаць на ўвесь ход працэсу.
Пры судах працавалі прафесійныя адвакаты (пракура-тары). Пры неабходнасці прадстаўнікі старой мелі права карыстацца іх паслугамі. Як правіла, адвакаты мелі спецыяльную юрыдычную падрыхтоўку, якую атрымлівалі не толькі ў Кракаве і Вільні, але нават у Італіі, іншых краінах.
Агульная тэрытарыяльная падсуднасць спраў у адносінах да вольных людзей вызначалася паводле звычаёвага права: месца жыхарства адказчыка па грамадзянскіх справах і месца, дзе адбылося злачынства, — па крымінальных. Стора-ны мелі права заключаць пагадненне аб змене падсуднасці (тэрытарыяльнай і інш.).
Да 1564 г. буйныя феадалы карысталіся правам выключ-най падсуднасці, іх справы разглядаў вялікакняжацкі суд, што ўскладняла парадак прад'яўлення ім іскаў дробнымі і сярэднімі феадаламі. Бельскі прывілей 1564 г. абвясціў роўную падсуднасць для ўсёй шляхты.
У працэсуальным заканадаўстве першараднае значэнне надавалася вызначэнню сродкаў, з дапамогай якіх суд мог рабіць вывад аб правах і абавязках старой і прымаць пэўнае рашэнне. Тэорыя фармальных доказаў, што панавала ў феа-дальным працэсуальным праве, грунтавалася на ўста-ноўленай у законе сіле доказаў, якія дзяліліся на даскана-лыя і недасканалыя («доводы зуполные» і «незуполные»). Колькасць і якасці доказаў вызначаліся для кожнай катэ-горыі спраў асобна. Напрыклад, пры разглядзе спрэчак аб уласнасці на зямлю патрабавалася, каб кожная старана прадстаўляла па дзевяць сведак. Па іншых справах хапала сведчання двух сведак.
Важнейшы прынцып працэсуальнага права Вялікага княства Літоўскага заключаўся ў тым, што старана пава-довая (ісцец) па грамадзянскіх справах павінна была пры-весці факты, якія б сведчылі аб наяўнасці шкоды, а па крымінальных справах — віны. Ніхто не мог быць асуджа-ны без наяўнасці паўнаты неабходных доказаў. Закон пра-дугледжваў вызваленне падсуднага ад пакарання пры не-дастатковасці доказаў і пры з'яўленні ў суда сумнення ў яго вінаватасці. Пры аднолькава няпоўных доказах істца і адказчыка суд аддаваў перавагу апошняму.
Асноўнымі відамі доказаў лічыліся тлумачэнні старой, іх прызнанне, паказанні сведак, прысяга, пісьмовыя і рэ-чавыя доказы, вывады і тлумачэнні экспертаў. Тлумачэнне істца або адказчыка займала адно з цэнтральных месцаў у сістэме судовых доказаў. Прызнанне адказчыкам іску, зроб-ленае ў судзе, разглядалася як поўны доказ і было дастатковай падставай для прыняцця судовага рашэння. Адказ-ЧЬІКІ або падсудны, прызнаўшы іск або абвінавачанне, пазбаўляўся права абскарджваць пастанову суда, у аснову якой было пакладзена прызнанне.
Самымі распаўсюджанымі доказамі былі паказанні сведак. Статут 1588 г. вызначаў, хто мог быць сведкам, і пра-цэсуальную працэдуру атрымання паказанняў. Прысяга і клятва лічыліся дапаможнымі доказамі і звычайна выка-рыстоўваліся, калі паказанняў сведак ці іншых доказаў для вырашэння справы было недастаткова. Найбольш вартымі веры лічыліся сведчанні духоўных асоб або служачых дзяр-жаўнай адміністрацыі.
У працэсе разгляду грамадзянскіх спраў важнае значэнне надавалася пісьмовым доказам, бо закон патрабаваў заключаць многія пагадненні, дагаворы куплі-продажу, пазыкі і іншыя ў пісьмовай форме. Усе гэтыя акты скла-даліся па вызначанай форме, што патрабавала наяўнасці пэўных рэквізітаў (подпісы, пячаткі). Найбольш важныя з актаў рэгістраваліся ў судовых кнігах. Падробка пісьмовых доказаў каралася смерцю. Рэчавы доказ разглядаўся як самы пераканаўчы, асабліва калі злачынец быў затрыманы на месцы злачынства.
У адпаведнасці з заканадаўствам Вялікага княства Літоўскага па найбольш цяжкіх злачынствах (дзяржаўныя, ваенныя, некаторыя крымінальныя) вышук, следства і суд былі абавязковымі незалежна ад таго, ці рабілася пацяр-пеўшым адпаведная заява. Папярэдняе следства («шкру-тыніум») па найбольш цяжкіх і небяспечных злачынствах ажыццяўлялася службовымі асобамі дзяржаўнага апарату, звычайна старастамі, іх намеснікамі ці замкавымі суддзямі. Яны выязджалі на месца, дапытвалі сведак, падазроных, запісвалі іх паказанні і перадавалі ў суд, які разглядаў справу. У якасці гарантыі ад злоўжыванняў службовых асоб і вы-ключэння магчымага адмаўлення падазронага ці сведак у судзе ад сваіх паказанняў на папярэднім допыце пры-сутнічалі панятыя («два шляхціца веры годные»).
Непасрэдны разгляд справы пачынаўся з аб'явы суда аб пачатку судовага працэсу і выкліку ў судовае пасяджэнне старой. Першым выкладаў свае пэтрабаванні ісцец, потым адказчык даваў на іх тлумачэнні. Ісцец меў магчымасць адхіляць пярэчанні адказчыка, а адказчык — сцвярджэнні ісца. Пасля выступления старон, іх адвакатаў, даследаван-ня доказаў, прыняцця прысягі старой і сведак суд прысту-паў да вынясення рашэння (выраку, дэкрэта). Адкладваць вынясенне рашэння суд мог не больш як на тры дні. Ісцец і адказчык па большасці спраў мелі права падаць апеля-цыю ў вышэйшы суд, але аб гэтым яны павінны былі за-явіць адразу ў судзе пасля вынясення рашэння. Калі такой заявы не паступала, то рашэнне суда набывала законную сілу і падлягала выкананню.
Такім чынам, аналіз норм працэсуальнага права, вы-кладзеных у Статуце 1588 г., паказвае, што на ўзроўні тэа-рэтычнай распрацоўкі яны на той час былі даволі развітымі, рэгулявалі ўсе асноўныя дзеянні суда і ўдзельнікаў працэсу. Атрымала развіццё новая тэорыя доказаў, заснаваная на лагічным метадзе іх ацэнкі, пры захаванні фармальных доказаў, што было ўласціва феадальнаму праву. Новая тэорыя грунтавалася на зводнай ацэнцы пісьмовых і рэчавых доказаў, паказанняў старой, сведак, гэта значыць на такіх сродках, якія б маглі лагічна пераканаць суддзяў. Хоць гэта тэорыя ў Вялікім княстве Літоўскім яшчэ не стала даміну-ючай, аднак яна значна паўплывала на развіццё тагачас-нага і далейшага судаводства.