Дзяржаўны лад рэчы паспалітай

Як мы гаварылі раней (гл. с. 33—35), па акту Люблінскай уніі Вялікае княства Літоўскае павінна было зліцца з Ка-ронай і страціць сваю самастойнасць. Але згодна з артыку-ламі Статута 1588 г. ВКЛ здолела захаваць сваю самастойнасць. Можна сцвярджаць, што ў выніку Люблінскай уніі ў Еўропе ўтварылася новая канфедэратыўная шматнацыя-нальная дзяржава — Рэч Паспалітая.

Заканадаўчая ўлада ў краіне належала Вальнаму (огульному) сойму. Соймы падраздяляліся на звычайныя, што склікаліся каралём, і надзвычайныя. Надзвычайныя соймы мог склікаць кіраўнік каталіцкай царквы ў Рэчы Пас-палітай — прымас' (арцыбіскуп Гнезненскі) у выпадку смер-ці караля або яго адмаўлення ад трона. Для выбрання но-вага караля склікаліся тры соймы: канвакацыйны, элек-цыйны і каранацыйны. На канвакацыйным сойме вызна-чалі час і месца выбараў караля, выпрацоўвалі ўмовы да-гавора з кандыдатамі на прастол. На элекцыйным сойме праводзілі выбары і заключалі пагадненне «Пакта канвен-та». Урачыстая каранацыя і прысяга караля ажыццяўляліся на каранацыйным сойме.

Вальны сойм быў двухпалатны і складаўся з Сената і Пасольскай ізбы (палата дэпутатаў). Вышэйшай палатай сойма з'яўляўся Сенат. Сюды ўваходзілі пэўныя вышэй-шьія службовыя асобы дзяржаўнага апарату, вярхі ка-таліцкага духавенства, ваяводы і кашталяны. Колькасць сенатараў даходзіла да 150 чалавек, гэта лічба магла быць большай або меншай, што залежала ад памяншэння ці павелічэння тэрыторыі дзяржавы і яе адміністрацыйна-тэ-рытарыяльнага падзелу. Першае месца ў Сенаце займаў Гнезненскі арцыбіскуп, прымас каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай. За ім сядзелі звычайныя біскупы і толькі потым — свецкія службовыя асобы (кашталяны, ваяводы і г. д.). Такі расклад сенатараў сведчыць аб клерыкальным накірунку ўлады ў Рэчы Паспалітай. Старэйшыя сенатары размяш-чаліся ў крэслах, а малодшыя — на лавах. Як перажытак

мінулага сойм выбіраў з ліку сенатараў 28 чалавек ў кара-леўскую раду тэрмінам на два гады. Сенатары — дарадчыкі караля дзяліліся на чатыры групы (па 7 чалавек у кожнай) і працавалі ў каралеўскай радзе па шэсць месяцаў.

Ніжэйшай палатай сойма была Пасольская ізба. У яе ўваходзілі прадстаўнікі (паслы-дэпутаты) ад шляхты асоб-ных паветаў ці земляў канфедэратыўнай дзяржавы, а таксама ў невялікай колькасці дэпутаты ад мяшчан найбольш важных ў палітычных і эканамічных адносінах гарадоў. Пасольская ізба з цягам часу стала галоўнай часткай сойма. Дэпутаты ў Пасольскую ізбу выбіраліся шляхтай на павя-товых сойміках, якія склікаліся ў ВКЛ за шэсць тыдняў да Вальнага сойма. Выбарчая акруга, у залежнасці ад гіста-рычных умоў яе складання ці велічыні сваёй тэрыторыі, пасылала на Вальны сойм ад 1 да 8 паслоў. Агульная коль-касць дэпутатаў Пасольскай ізбы залежала ад тэрыторыі Рэчы Паспалітай. У XVI-XVII стст. яна даходзіла да 200 асоб, а ў сярэдзіне XVIII ст. — да 236.

Вальны сойм склікаўся каралём праз кожныя два гады ў Варшаве. Аднак у сувязі з сепаратысцкім шляхецкім ру-хам у Вялікім княстве Літоўскім ў сярэдзіне XVII ст. супраць караля Рэчы Паспалітай Яна Сабескага Карона пайшла на ўступкі шляхце ВКЛ, і на сойме 1673 г. было прынята рашэнне, каб кожны трэці сойм збіраць у Гародні.

Пачыналася работа сойма ўрачыстым набажэнствам, пасля якога выбіралі маршалка (старшыню) сойма. Калі сойм адбываўся ў Польшчы, старшынёй яго выбіраўся паляк, калі на Беларусі — ліцвін (па прыналежнасці да дзяржавы ВКЛ). Старшыня абвяшчаў пачатак работы сойма. Пасля праверкі мандатаў дэпутатаў Сенат І Пасольская ізба праводзілі сумесныя пасяджэнні, на якіх урад рабіў справаздачу аб сваёй дзейнасці за два гады, разглядаў пра-пановы наконт далейшай працы. Потым абедзьве палаты працавалі паасобку. За тыдзень да канца сойма праводзіліся пленарныя пасяджэнні дзвюх палат. Распрацаваныя і зацверд-жаныя каралём соймавыя пастановы набывалі сілу законаў.

Кампетэнцыя вальных соймаў Рэчы Паспалітай была шырокай. Практычна сойм меў права вырашаць любыя пы-танні дзяржаўнага кіравання і заканадаўства. Такія пытанні, як выбранне караля, скліканне апалчэння, аб'яўленне вай-ны і заключэнне міру, устанаўленне падаткаў для шляхты на выпадак вядзення вайны, адносіліся да выключнай кам-петэнцыі сойма. Трэба, аднак, адзначыць, што для прыняцця рашэння на сойме патрабавалася аднагалоснае яго ўхваленне. Даволі было аднаму дэпутату не згадзіцца з яго пастановай і паставіць свае «veto» («не дазваляю»), як гэта пастанова прыпынялася. Яшчэ ў XVII ст. былі спробы зма-гацца з гэтым вельмі шкодным для дзяржавы прынцыпам, але безвынікова. Шляхта бачыла ў скасаванні адзінагалосся і вольнага вета памяншэнне сваіх правоў. Акрамя таго, усе дэпутаты з паветаў абавязаны былі дакладна прытрымлі-вацца інструкцый, атрыманых на павятовых сойміках, што, у сваю чаргу, стварала цяжкасці ў рабоце. Ужо ў 1652 г. шляхціц А. Сіціньскі, які дзейнічаў па указанию А. Радзівіла, першы раз сарваў пасяджэнне сойма, не згадзіўшыся на яго пра-лангацыю (адтэрміноўку). У далейшым такія бясплённыя соймы здараліся ўсё часцей.

Праўда, у некаторых выпадках, каб пазбегнуць зрыву сойма накладваннем вета, дэпутаты аб'яўлялі свой сойм канфедэрацыяй', і тады рашэнні прымаліся простай боль-шасцю галасоў.

Рашэнні соймаў Рэчы Паспалітай падраздзяляліся на тры групы:

1) тыя, што тычыліся ўсёй канфедэрацыі2, — аб вышэй-

шых органах улады, падатках і іншых агульных справах;

2) тыя, што мелі дачыненне да Кароны;

3) тыя, што мелі сілу ў ВКЛ.

Як правіла, апошнія складалі асобныя соймавыя кансты-туцыі. Напрыклад, для кантролю за паступленнем і расход-ваннем грашовых сродкаў Вялікага княства Літоўскага па рашэнню сойма ствараўся адасоблены ад Кароны Скарбавы трыбунал, які камплектаваўся з прадстаўнікоў ВКЛ. Фінан-савая адасобленасць Княства захоўвалася да апошніх дзён яго існавання. Да 1775 г. на мяжы з Польшчай дзейнічалі канторы і спаганялася пошліна пры ўвозе і вывазе тавараў.

Пасля Вальнага сойма дэпутаты склікалі па паветах так званыя рэляцыйныя соймікі, на якіх яны рабілі справазда-чы перад сваімі выбаршчыкамі аб рабоце сойма і сваёй

Наши рекомендации